Мы выкарыстоўваем кукі - яны дапамагаюць зрабіць сайт больш зручным і камфортным для вас.
Карыстаючыся нашым сайтам, Вы пагаджаецеся на тое, што мы можам выкарыстоўваць cookies на Вашым кампутары.

Hattrick - футбольны менеджэр | Далучайцеся да футбольнага света бясплатна 

Hattrick - футбольны менеджэр | Далучайцеся да футбольнага света бясплатна



Футбольны мэнэджэр онлайн - Прагляд загадаў на гульню

Кіруйце, як хочаце

Hattrick - футбольны стратэгічны мэнэджэр, дзе Вы ствараеце і доўга кіруеце сваім клюбам. Усё роўна, як часта Вы будзеце заходзіць у гульню - кожны дзень або раз у тыдзень - пры правільных рашэннях усе маюць роўныя шанцы на поспех.

 
Футбольны мэнэджэр онлайн - Прагляд гульца

Стварыце і трэніруйце сваю каманду

Развівайце Вашу каманду з дапамогай трэніровак. Кіруйце фінансамі. Шукайце новых гульцоў на трансферы або стварыце моладзевую каманду для пошуку уласных маладых талентаў для будучага залатога пакалення.

 
Футбольны мэнэджэр онлайн

Абхітрыце апанентаў

Вы спаборнічаеце з іншымі мэнэджарамі ў сістэме ліг і кубкаў Hattrick. Вы пачынаеце гуляць у ніжэйшых лігах, паступова паднімаючыся да вяршыні. А яшчэ Вы можаце ствараць уласныя турніры і гуляць з сябрамі.

 
Футбольны мэнэджэр онлайн

Супольнасьць і прыкладаньні

Супольнасьць - магутная сіла ў Hattrick. Завітайце на нашыя форумы і знайдзіце сабе сяброў з усяго сьвету. У нас таксама ёсць выдатныя мабільныя прыкладання для iOS і Android, а таксама шмат убудоў і праграм ад іншых распрацоўнікаў.

Класічны онлайн футбольны мэнэджэр

Hattrick - анлайн футбольны мэнэджэр, гульня, у якой Вы становіцеся мэнэджэрам футбольнага клуба і вядзеце яго да перамог. Вы кіруеце самымі важнымі аспектамі жыцця клюба - трансферамі, трэніроўкай здольнасцяў, расстаноўкай і тактычнай схемай на матчы лігі і кубкаў, напрыклад ЗША або US Open Cup.

Падчас матчаў наша сістэма сімулюе яго зыход, а Вы можаце назіраць за тым, што адбываецца на поле з дапамогай трансляцыі з каментарамі і нават пісаць суперніку ў чат! Вядома, уся інфармацыя для аналізу будзе даступная і пасля матчу.

Hattrick, перш за ўсё, стратэгічная гульня, дзе Вы павінны спланаваць доўгатэрміновую стратэгію, збалансаваўшы фінансы свайго клуба і поспехі каманды на полі. Што лепш: развіваць ўласную трэніровачную базу або купіць старога зорнага гульца? Ці варта пераводзіць у асноўную каманду перспектыўнага абаронцу або нападніка з юнацкай акадэміі? Вырашаць вам!

Магчыма, менавіта выхаванец Вашага клуба стане праз некалькі сезонаў Лео Месі, Крыштыяну Раналду або Васілём Беразуцкім у сусвеце Hattrick!

Важнай часткай Hattrick з'яўляецца вялікае і актыўная футбольная супольнасць. Каманды, з якімі Вы спаборнічаеце, кіруюцца такімі ж рэальнымі карыстальнікамі, як і Вы, і яны гэтак жа будуць старацца Вас перахітрыць! А яшчэ супольнасць з радасцю дасць Вам парады, як лепш развівацца ў гульні - што лепш трэніраваць, якія тактыкі пераважныя і як спланаваць фінансы.

Кожная краіна ў Hattrick, у тым ліку і USA, мае нацыянальныя зборныя, у якія можа патрапіць і Ваш зорны гулец! Кожны год у гульні праходзіць Чэмпіянат Сьвету - альбо сярод моладзевых зборных, альбо сярод старэйшых каманд. Дзеючы Чэмпіён Сьвету ў Hattrick - Lëtzebuerg, а тут Вы можаце паглядзець, як праходзіў фінал турніру! Lëtzebuerg - Nederland

Калі Вы даможацеся поспеху як мэнэджэр, Вы зможаце таксама стаць мэнэджэрам нацыянальнай зборнай. Кожны сезон на пост трэнера ўсіх зборных праводзяцца выбары, і Вы зможаце ў іх удзельнічаць. У Hattrick вялікая колькасць краін - цяпер іх 136 - і ў кожнай краіны па 2 зборных. Вы можаце вылучыць сваю кандыдатуру на пост мэнэджара любы з іх - і застанецца толькі пераканаць мясцовых карыстальнікаў галасаваць за Вас.

У Hattrick Вы заўсёды знойдзеце чым заняцца - можна завісаць на форумах, дзе абмяркоўваюцца як рэчы, звязаныя з гульнёй, так і іншыя тэмы, напрыклад, навіны свету рэальнага футбола. Ці Вы можаце шукаць ідэальнага гульца для ўзмацнення сваёй каманды на трансферным рынку.

Пры гэтым Вы можаце гуляць Hattrick у сваім тэмпе. Напрыклад, усяго за 30 хвілін у тыдзень Вы зможаце выдаць загады на ўсе матчы. І калі Вы будзеце прымаць правільныя рашэнні, гэтага будзе дастаткова для поспеху.

У адрозненне ад іншых гульняў, у Hattrick цалкам неабавязкова заходзіць кожны дзень, каб сабраць нейкія бонусы, гульнявую валюту ці моркву з агарода. У нашай гульні няма ніякай магчымасці купіць якія-небудзь гульнявыя перавагі за рэальныя грошы. Замест гэтага ў Hattrick ёсць так званая падпіска Supporter, якую можна купіць за рэальныя грошы і якая дае карыстальнікам доступ да шматлікіх дадатковых функцый і робіць сайт больш маляўнічым, але не адкрывае роўным лікам ніякіх гульнявых пераваг.

Hattrick - арыгінальны футбольны менеджэр, які горда барозніць прасторы інтэрнэту з 1997 года. Заснавальнікі Hattrick ўсё яшчэ адданыя сваёй справе і працягваюць працаваць над тым, каб Hattrick развіваўся далей выключна як бясплатны футбольны мэнэджэр.

Мы думаем, што ў Hattrick спалучаецца ўсё лепшае, што ёсць у кампутарных гульнях-спартыўных мэнэджарах, і ёсць відавочная перавага перад імі - Вы спаборнічаеце з рэальнымі жывымі гульцамі, а не кампутарнымі алгарытмамі.

Наша гульня таксама змяшчае элементы кансольных футбольных гульняў фармату "зьбяры сваю каманду і атрымлівай ачкі", такіх як FIFA Ultimate Team.

Мы будзем вельмі рады бачыць Вас у шэрагах карыстальнікаў Hattrick - лепшага футбольнага анлайн-мэнэджэра на прасторах інтэрнэту! Рэгістрацыя зусім бясплатная, і не трэба нічога ўсталёўваць - хіба што, Вы захочаце скарыстацца нашымі выдатнымі прыкладаннямі для iOS і Android , якія спалучаюць у сабе ўвесь функцыянал гульні і дазваляе ўзяць Hattrick c сабой практычна куды заўгодна.

Але Hattrick-здраў: папярэджвае: Hattrick можа выклікаць залежнасць! Многія нашы карыстальнікі ўжо з намі па 10 гадоў і больш - і ўсё яшчэ не страцілі цікавасць да гульні.

 
Server 081