Дадатковы клюб
Diamond Supporter дае вам магчымасьць кіраваць да трох дадатковых клюбаў у той час як Supporter Platinum дазваляе мець яшчэ адзін дадатковы клюб да гэтых трох, калі вы набудзеце неабходныя дадатковыя клюбныя ліцэнзіі. Вы кіруеце гэтым клубам індывідуальна, гэтаксама, як вы кіруеце асноўным клубам, г.зн. у дадатковым клубе ў вас будзе асобны склад, арэна, фінансы, моладзевая каманда і г.д.
Заснаваньне дадатковага клюба
Заснаваць дадатковы клюб можна ў любы час. Ваш дадатковы клюб можа гуляць у той жа краіне, што і ваш асноўны клюб, ці ў іншай краіне, калі там ёсьць вольныя месцы.
Дадатковы клюб з самага пачатку будзе мець пэўныя грашовыя сродкі (як і любая іншая новая каманда), а ўладальнікам ня трэба будзе атрымліваць ліцэнзію мэнэджэра.
Агульныя правілы
Вы можаце мець да трох дадатковых клюбаў.
Вы не зможаце здзяйсняць ніякіх трансфераў паміж Вашымі камандамі і не зможаце купляць гульцоў, якія даюць грашовае паступленне іншай Вашай камандзе за родны або папярэдні клуб.
Дадатковы клюб у адной краіне
Ваш асноўны і дадатковы клюбы ня змогуць гуляць у адной лізе, сустрэцца ў кваліфікацыі ці ў кубку (за выключэньнем фіналу). Абодва клюбы могуць гуляць у адным дывізіёне (II, III, IV), аднак у розных лігах.
У малаверагоднай, але не немагчымай сітуацыі, калі тры каманды аднаго карыстальніка трапляюць у паўфінал, відавочна, адна з каманд будзе супрацьстаяць сястрынскай камандзе.
Калі адзін клюб гуляе ў вышэйшай лізе, а іншы атрымаў права на павышэньне ў гэтую лігу, гэтае павышаньне ня будзе задаволена. Замест гэтага, месца дастанецца камандзе зь ліку тых, хто павінен быў апусьціца з вышэйшага дывізіёна, і заняла найвышэйшае месца. Гэта будзе апрацавана пасьля таго, як будуць згуляны кваліфікацыйныя матчы.
Калі абодва клубы выходзяць у Вышэйшую лігу адначасова, то туды патрапіць толькі асноўны клюб.
Дадатковы клюб у іншай краіне
Колькасьць месцаў для дадатковых каманд "замежных" мэнэджараў у пэўнай краіне залежыць ад колькасьці каманд, якія не выкарыстоўваюцца ў гэтай краіне, што ў сваю чаргу зьвязана з памерам краіны і колькасьцю карыстальнікаў, якія ўжо гуляюць у гэтай краіне.
Мінімум 50% клюбаў у краіне зарэзэрвавана мясцовым карыстальнікам. Гэта значыць, у краіне з 168 клубамі, мясцовым карыстальнікам зарэзэрвавана 84 клюбы (астатнія 84 клюбы могуць атрымаць ва ўласьнікі любога, мясцовага ці замежнага мэнэджэра). Калі ў краіне запоўнена 90% месцаў, рэшта свабодных каманд рэзэрвуецца мясцовым карыстальнікам.
Зьмена лігі
У дадатковых клубаў існуе магчымасьць абмену лігамі (калі гэта магчыма) у пэрыяд абмену лігамі ў міжсэзоньне. Абмежаваньні - вы ня можаце зьмяніць уласную лігу на тую, у якой гуляе ваша другая каманда.
Сьцягі
Сьцягі зьбіраюцца клюбамі асобна, дадатковы клюб зьбірае ўласную калекцыю сцягоў.
Гуляючы супраць дадатковага клюба вы атрымліваеце сьцяг гэтак жа, як і гуляючы супраць любой іншай каманды. Дадатковы клюб, у сваю чаргу, атрымлівае адпаведны сьцяг.
Дасягненьні
Дасягненьні зьбіраюцца мэнэджэрам, такім чынам яны назапашваюцца на карыстальніку, а не на яго клюбах.
Галасаваньне на выбарах
Калі ў вас ёсць дадатковая каманда ў іншай лізе (акрамя міжнародных ліг, такіх як Hattrick International і Ліга дамарослых гульцоў), вы атрымліваеце свой першы голас праз два сэзоны і другі і апошні пасьля 10 сэзонаў.
Банкруцтва
Калі ваш асноўны клюб становіцца банкрутам, вы страціце доступ і да сваёй дадатковай каманды.
Калі ваш дадатковы клюб становіцца банкрутам, можна пачынаць кіраванне іншым дадатковым клюбам праз 16 тыдняў ад даты пачатку кіраваньня папярэднім клюбам (гэта значыць, калі вы кіравалі бягучым дадатковым клюбам больш за 16 тыдняў, вы адразу можаце пачаць кіраваць новым).
Спыненьне кіраваньня дадатковым клюбам
Вы ў любы момант можаце зачыніць сваю другую каманду. Але ў гэтым выпадку вам прыйдзецца чакаць як мінімум 16 тыдняў з моманту стварэння папярэдняй каманды, каб адкрыць новую. Нельга закрыць дадатковую каманду, калі ў ёй ёсць гульцы, выстаўленыя ў дадзены момант на трансфер.
Пратэрмінаваная падпіска Platinum / Diamond
Калі ваша Platinum ці Diamond падпіска завяршаецца, вы застаяцеся мэнэджэрам дадатковай каманды яшчэ на адзін тыдзень, пасьля гэтага тыдня вы больш ня зможаце ім кіраваць. Праз 7 тыдняў пасьля заканчэньня тэрміну дзеяньня сыстэма адключыць ваш дадатковы клюб. Калі вы на працягу гэтых 7 тыдняў зноў набудзеце Platinum, дадатковую клубную ліцэнзію або Diamond, вы зноў атрымаеце доступ да дадатковага клюба. Але калі вы гэтага ня зробіце, клюб застанецца без гаспадара, і вы ня зможаце ў яго вярнуцца.