Мы выкарыстоўваем кукі - яны дапамагаюць зрабіць сайт больш зручным і камфортным для вас.
Карыстаючыся нашым сайтам, Вы пагаджаецеся на тое, што мы можам выкарыстоўваць cookies на Вашым кампутары.

Уводзіны

Гэта дапаможнік па Hattrick. Для хуткага ўвядзеньня ў гульню перайдзіце да кіраўніцтва для пачаткоўцаў.

Hattrick - гэта футбольная гульня, у якой вы кіруеце сваёй віртуальнай камандай і змагаецеся за перамогу ў суперніцтве з гульцамі з усяго сьвету.

Hattrick - вельмі простая гульня, навучыцца гуляць у яе надзвычай лёгка. Вы можаце паспяхова гуляць у Hattrick нават калі будзеце заходзіць адзін-два разы на тыдзень (хаця мы спадзяемся бачыць вас часьцей). Вашая задача перамагчы не гульню, а іншых карыстальнікаў. У працэсе спаборніцтва шмат хто з яго ўдзельнікаў становяцца сябрамі, што робіць гульню яшчэ і выдатным месцам для кантактаваньня.

Вашыя асноўныя справы

Вы будзеце выступаць адначасова ў якасьці ўладальніка і мэнэджэра клюбу. Вы мусіце вызначыцца з тактыкай і стратэгіяй, трэніроўкамі, абіраць склад на кожную сустрэчу. Вы будзеце набываць і прадаваць гульцоў, укладваць грошы ў пабудову стадыёна і шмат іншае. Каб стаць пасьпяховым мэнэджэрам, вы мусіце з часам абраць стратэгію і прытрымлівацца даўгатэрміновага пляну. Посьпех і слава не даюцца лёгка.

Вашая новая каманда

Калі вы атрымоўваеце каманду, яна займае вольнае месца ў адным з двух ніжэйшых дывізіёнаў краіны. Напачатку вы маеце некаторую колькасьць гульцоў (частка з іх таленавітая, частка - толькі газон падстрыгаць здатная…), стадыён, а таксама некаторая сума грошаў. Цяпер усё вырашыць толькі вашае майстэрства.

Не турбуйцеся аб тым, што назва каманды можа надакучыць Вам. Вы заўсёды можаце яе зьмяніць у міжсэзоньне, але гэта будзе Вам каштаваць 10 000 US$, паколькі трэба будзе перарабляць гульнявую форму і маркетынгавыя матэрыялы. Вы таксама страціце 3% ад колькасці заўзятараў у фан-клюбе, таму што найбольш кансерватыўныя з іх не даруюць Вам змены назвы.

Рэгіёны і надвор'е

Вашая каманда належыць пэўнаму рэгіёну, да якога, магчыма, нейкім чынам належыце вы. Рэгіёны ўведзеныя ў гульню для таго, каб карыстальнікам было лягчэй знаходзіць суседзей. Яшчэ адна важная асаблівасьць - кожны рэгіён мае сваё надвор'е. Прыродныя ўмовы ва ўсіх рэгіёнах аднолькавыя, беспадстаўна сцвярджаць, што, да прыкладу, у Брэсьце часьцей сьвеціць сонца, а ў Магілёве амаль кожны дзень дождж, а таму гэта не павінна ўплываць на вас пры выбары рэгіёну.

Надвор'е ў Hattrick уплывае на некаторыя аспекты гульні, самыя важныя з якіх - наведвальнасць (калі надвор'е дрэннае, то на стадыён прыйдзе менш гледачоў), а таксама гульня некаторых гульцоў. На старонцы рэгіёну (на якую можна патрапіць па спасылцы з яго назвай, якая ёсць на Вашай клюбнай старонцы) можна даведацца надвор'е сёння і прагноз надвор'я на заўтра. Надвор'е не змяняецца абсалютна выпадковым чынам кожныя суткі; яна залежыць ад таго, якое надвор'е стаяла напярэдадні. Напрыклад, калі сёння яснае надвор'е, то шанцы таго, што заўтра таксама будзе ясна, вышэй, чым шанцы таго, што будзе іншае надвор'е.

Пры жаданьні ў міжсэзоньні можна зьмяніць рэгіён. Але гэта вам будзе каштаваць 3% фанатаў, якія ў знак пратэсту выйдуць з фан-клюбу.

Важныя парады

Галоўная парада, якую мы вам дамо - уважліва чытайце правілы. Неабавязкова прачытаць іх усе адразу, першыя раздзелы дадуць адказы на асноўныя пытаньні. Калі ж правілы не дапамаглі - зьвяртайцеся на форумы, яны спэцыяльна створаныя для пытаньняў і адказаў.

Мы настойваем толькі на адной рэчы: прытрымлівайцеся Правілаў, каб усім было добра і ўтульна на нашым сайце.

Гульцы: Здольнасьці

Кожны гулец мае 8 асноўных здольнасьцяў, у той жа час ёсьць некаторыя дадатковыя чыньнікі, якія ўплываюць на яго гульню ў розных сытуацыях. Давайце пройдземся спачатку па розным здольнасьцям:
Трываласьць: Уплывае на колькі пагаршаецца выступленьне гульца падчас матчу.
Паўабарона: Здольнасьць кантраляваць мяч і ствараць галявыя моманты.
Нападзеньне: Гол павінен залятаць у сетку.
Вінгер: Здольнасьць рэалізоўваць галявыя моманты пасьля праходаў па краям.
Брамніцтва: Мяч не павінен залятаць ва ўласную сетку.
Пасы: Гульцы, якія ўмеюць аддаць рашаючы пас, - гэта вялікая дапамага нападзеньню каманды.
Абарона: Здольнасьць спыняць атакі суперніка.
Стандартныя становішчы: Вынік выкананьня стандартных становішчаў і пенальці залежыць ад таго, на колькі здольны ў гэтым ваш выканаўца стандартаў.

На колькі добры ваш гулец?

У рэальным жыцьці мы кажам, што гулец - «неблагі вінгер» ці «зашыбенны абаронца», ацэньваючы гульні зь яго ўдзелам. У Hattrick мы робім прыкладна тое ж самае. Для гэтага мы выкарыстоўваем вызначаныя абазначэньні (дарэчы, не толькі для гульцоў). Шкала абазначэньняў здольнасьцей ідзе па ўзрастаньні ад «адсутнічае» да «боска». З Усімі абазначэньнямі можна азнаёміцца ў прыкладаньні да правілаў.

Розным гульцам патрабуюцца розныя здольнасьці

Усе гульцы не павінны быць добрыя ва ўсіх здольнасьцях, але трываласьць істотная для ўсіх.  Часам хапае таго, што гулец досыць добры ў нейкай адной здольнасьці, але вы атрымаеце значна больш ад гульца, калі ён мае добрыя веды некалькіх здольнасьцяў.  Здольнасьці (акрамя трываласьці) ад якіх гулец атрымае найбольш карысьці, залежаць ад пазыцыі, на якой ён будзе гуляць:

Брамнікі:

Брамніцтва безумоўна важна для брамнікаў і толькі брамнікаў. Яшчэ яны могуць мець карысьць ад добрых ведаў абароны і стандартаў.

Цэнтральныя абаронцы:

Абаронцам зразумела ж неабходны высокі ўзровень абароны. Дарэчы ім будуць і веды паўабарончай гульні, а іх майстэрства пасу значна ўплывае на контр-атакі (глядзі разьдзел тактыкі).

Крайнія абаронцы:

Абарона найважнейшая для іх, але прыносяць плён і добрыя веды гульні на краю. Яны трохі дапамагаюць у паўабароне, а веды як аддаць пас - пры контар-атакуючай гульні.

Паўабаронцы:

Для большасці паспяховых каманд ключавым фактарам з'яўляецца наяўнасць у сярэдзіне поля гульцоў з высокімі здольнасцямі паўабароны. Таксама яны значна выйграюць ад наяўнасці здольнасцей паса і абароны і крыху ад нападзення.

Вінгеры:

Натуральна ж ім патрэбны веды гульні на краю, але кантроль мячу таксама важны. Больш таго ім прынясе плён майстэрства пасу і веды абароны.

Нападаючыя:

Іх першая задача - забіваць галы, а для гэтага патрэбны добрыя веды ў нападзенні. Здольнасці паса, фланга і абароны таксама каштоўныя.

Зьмены здольнасьцяў

Здольнасьці па-трошкі зьмяняюцца з часам. Усе яны могуць быць палепшаныя праз трэніроўкі, пакуль гулец іграе, але ж гульцы сталеюць і з гадамі пачынаюць страчваць трохі сваіх здольнасьцяў. Усё пра зьмены здольнасьцяў апісана ў разьдзеле трэніровак.

Гульцы: Іншыя атрыбуты

Узрост

Вы можаце ўбачыць дакладны ўзрост гульца на яго старонцы. Адзін год у Хэттрыку роўны 112 дням. Гэта азначае, што ўсе гульцы маюць свой узрост у гадах і нейкай колькасьці дзён (паміж 0-111).

Асоба

Усе гульцы маюць уласную асобу. Яны могуць быць прыемнымі ці мярзотнымі, лідэрамі ці самотнымі, выбуховымі ці памяркоўнымі. У бягучы момант асоба ня значна ўплывае на гульню, але вы будзеце мець рацыю, калі прызначыце капітанам гульца з добрымі лідэрскімі якасьцямі. Больш пра ўплыў асобы на гульню можна пачытаць у падзеле Псыхалёгіі.

Досьвед

Гульцы, якія згулялі шмат матчаў, асабліва важных, становяцца больш дасведчанымі, і гэты досьвед можа па-рознаму дапамагчы ім у будучых гульнях. Дасведчаныя гульцы могуць уплываць на ўзнікненне спецыяльных падзей, пасля якіх забіваюць або прапускаюць галы, а таксама, апроч усяго іншага, дапамагаюць камандзе гуляць больш арганізавана. Мы адсочваем досьвед, як асобнае значэнне, не звязанае са здольнасьцямі гульца. Кожны згуляны матч дае досьвед, а колькасць атрыманага досьведу залежыць ад тыпу матчу. Усяго, гулец павінен набраць 100 ачкоў, каб атрымаць 1 ўзровень досьведу. Ачкі, набраныя за кожны тып матчу, прыведзены ў наступнай табліцы.

Тып Матчу Ачкі досьведу
Матч лігі 3.5
Кваліфікацыйны матч 7
Матч галоўнага Кубка 7
Матч дадатковага кубка 1.75
Таварыскі матч 0.35
Міжнародны таварыскі 0.7
Матч HT Masters 17.5
Матч юнацкай лігі 3.5
Таварыскі юнацкі матч 0.35
(Стары) матч Чэмпіянату Сьвету 35
(Стары) Матч фіналу Кубка Сьвету 70
(Стары) Таварыскі матч Нацыянальнай Зборнай 7
Матч Кубка Сьвету 28
Кубак Сьвету (Паўфінал і Фінал) 56
Кубак сьвету (Уайлдкард) 14
Кантынентальны Чэмпіянат 14
Кантынентальны Чэмпіянат (Чвэрць, Паўфінал і Фінал) 21
Кубак Нацый 7
Кубак Нацый (гульні на вылет) 14
Таварыскі матч зборнай 3.5

Лаяльнасьць

Гульцы з высокай лаяльнасьцю гуляюць лепш. Лаяльнасьць падвышаецца з часам, праведзеным у камандзе.

Ёсьць два тыпы лаяльнасьці

Бонус за лаяльнасьць да клюбу

З кожным днём, праведзеным у клюбе гулец будзе паціху уцягвацца ў клюб, яго лаяльнасьць будзе падвышацца. Дзякуючы гэтаму, ён будзе менш нервавацца і лепш гуляць на полі.

Напачатку лаяльнасьць расьце хутка, а потым усё павольней і павольней. Максымальны ўзровень дасягаецца пра тры сэзоны, але палова ад максымуму - ужо праз 12 тыдняў.

Максымальны бонус: +1 узровень да кожнай здольнасьці (акрамя трываласьці)

Прыклад: Anton Skitovich - бліскучы абаронца, а ягоны ўзровень на флангах - добра. З максымальнай лаяльнасьцю ён будзе гуляць з узроўнем абароны велічна і флангу - выдатна (і гэта таксама будзе адлюстроўвацца ў зорным рэйтынгу).

Калі гулец дасягае выбітнага ўзроўню лаяльнасьці, ён атрымлівае максымальны бонус. Гульцы, адабраныя з юнацкай школы, прыходзяць у клюб з выбітнай лаяльнасьцю.

Заўважце, што калі Вы прадасьцё гульца ў іншы клюб, ён страціь сваю лаяльнасьць. І калі Вы потым набудзеце яго зноў, давядзецца пачынаць усё спачатку.

Бонус роднага клюбу

Гульцы, якія гуляюць за свой родны клюб, і не сыходзілі з яго напрацягу ўсёй кар'еры, атрымліваюць невялічкі дадатковы бонус, бо клюб для іх - самае дарагое, што ёсьць на сьвеце.

Бонус: +0.5 узроўню да кожнай здольнасьці (за выключэньнем трываласьці).

Гульцы, якія правялі ўсю кар'еру ў клюбе будуць пазначацца спецыяльным значыкам з выявай сэрца побач з імем на старонцы гульцоў. Заўважце, што калі Вы прадалі гульца, а потым зноў набылі яго, бонус губляецца.

Атрымаць абодва бонусы

У прынцыпе, гэта рэальна. Напрыклад, калі Вы адбіраеце гульца з юнацкай школы (няважна, старой ці новай), ён атрымоўвае +1,5 ўзроўні да кожнай здольнасьці (акрамя трываласьці), пакуль Вы не прадасьцё яго.

Заўважце: лаяльнасьць пачынае дзейнічаць з 47 сэзону (кастрычнік/лістапад 2011). На працягу 47 сэзону 47 бонус лаяльнасьці будзе лічыцца толькі напалову. Потым, з 48 сэзону (Люты 2012), ён пачне лічыцца цалкам.

Агульны Індэкс Здольнасьцяў (TSI)

Агульны Індэкс Здольнасьцяў гэта мера таго, наколькі здольны гулец. TSI павялічваецца з трэніроўкамі і таксама паляпшаецца (ці пагаршаецца) з-за формы.

Форма

Чым лепш форма ў гульца, тым лепей ён гуляе. Але гэта ня ў сэнсе фізыялёгіі, і гэта не залежыць аж таго, наколькі добра ён натрэніраваны. Форма ў Hattrick адлюстроўвае набор рэчаў, якія дапамагаюць, ці не даюць гульцу дасягнуць свайго сапраўднага патэнцыялу – як напрыклад сытуацыя ў яго асабістым жыцьці ў бягучы момант.

На старонцы гульца вы можаце ўбачыць яго "бягучую форму". Яна ўжываецца пры падліку матчаў. "Выдатны" гулец ў "жахлівай" форме, напрыклад, звычайна гуляе горш, чым "здавальняльны" гулец у "добрай". На бягучую форму адмоўна ўплывае час на трэніроўкі трываласьці; чым больш увагі да трываласьці (у працэнтных суадносінах), тым больш адмоўны ўплыў.

Дадаткова, ёсьць яшчэ нябачная "схаваная форма", якая ўжываецца для падліку накірунку, у якім зьмяняецца форма гульца. Кожны тыдзень, падчас трэніроўкі, бягучая форма кожнага гульца зьмяняецца. Яна перасоўваецца ў бок нябачнай схаванай формы. Бягучая форма не адразу зьмяняецца на схаваную. Замест гэтага яна патрохі рушыцца ў той бок цягам некалькіх тыдняў, хаця чым далей яны адна ад адной, тым большыя крокі будуць насустрач.

Пасьля зьмены бягучай формы падчас трэніроўкі для кожнага гульца ёсьць шанец, што зьменіцца і схаваная форма. У любога гульца свой шанец на зьмену схаванай формы, і вы ня можаце наўпрост паўплываць на яго. Аднак, пры падліку шанца на зьмену схаванай формы, улічваецца некалькі чыньнікаў, якія могуць паўплываць на будучую форму:

  • Калі гулец удзельнічаў у матчы цягам тыдню. Гэта вельмі важна!
  • Інтэнсіўнасьць трэніровак – чым упарцей вы трэніруецеся, тым вышэй у сярэднім форма
  • Ваш трэнэр – чым вышэй яго веды, тым лепей форма ў сярэднім
  • Трэнер па фізпадрыхтоўцы спецыялізуецца ў паляпшэнні формы гульцоў.
  • Памагатыя трэнэра - Памагатыя таксама паляпшаюць форму

Спецыялізацыя

Прыкладна ў паловы гульцоў ёсьць характарыстыка пад назвай "спэцыялізацыя", якая ўплывае на іх дзеяньні ў матчах. Любы гулец cа спэцыяльнасьцю атрымлівае бонус да заробку ў памеры 10%.

Існуе 5 асноўных спэцыялізацый: "Тэхнічны", "Хуткі", "Гульня галавой", "Магутны" і "Непрадказальны". Кожная асноўная спецыялізацыя мае добры і дрэнны бок, растлумачаны ў падзелы Падзей. Спецыяльнасьці могуць быць карыснымі і для некаторых тыпаў тактыкі, гэта растлумачана ў падзеле Тактыкі.

Існуе яшчэ дзве рэдкіх спецыялізацыі - "Моцнае здароўе" і "Камандны гулец". Гульцы са спецыялізацыяй "Моцнае здароўе" вылечваюцца ад траўмаў трохі хутчэй, чым усе астатнія гульцы, а яшчэ яны могуць адысці ад лёгкай траўмы па ходзе матчу. "Камандны гулец" будзе спрабаваць дапамагчы гульцам на суседніх пазіцыях. Пры паспяховай спробе партнёры пачнуць гуляць лепш, аднак, пры няўдалай спробе дапамагчы, гэта дзеянне можа выклікаць падзення ўзроўню арганізацыі гульні ўсёй каманды.

Траўмы

Часам гульцы атрымліваюць траўмы. Калі гэта адбываецца і траўма аказваецца сур'ёзнай, то гульцу даводзіцца прапусціць адзін або некалькі матчаў, аднаўляючыся ад наступстваў траўмы. Рызыка атрымання траўмы павышаецца, калі каманда павялічвае інтэнсіўнасць трэніроўкі, або сумарную колькасць узроўняў Памочнікаў Трэнера.

Старым гульцам патрабуецца больш часу, каб ачуняць, і доктары могуць быць нанятыя, каб дапамагчы гульцам хутчэй паправіцца. Медыкі таксама скарачаюць імавернасць траўм. Гульцы, якія набліжаюцца да сарака, будуць мець вялікія цяжкасці, каб зноў выйсьці на поле. Таксама памятайце, што адлюстраваны час толькі прыблізны, калі ваш зорны нападаючы мае пашкоджанне на тыдзень, то можна меркаваць, што ён вылечыцца на працягу тыдня.

Жоўтыя й чырвоныя карткі

Гульцы могуць атрымліваць папярэджаньні ці ўвогуле быць выдаленымі з поля падчас гульняў, вельмі агрэсіўныя (асабліва з нізкай сумленнасьцю ці бяз досьведу) часьцей за астатніх. 2 карткі за матч аўтаматычна вядуць да выдаленьня. Заўчасны канец матчу для гульца азначае і пропуск наступнага афіцыйнага матчу. Гульцы таксама дыскваліфікуюцца пасьля збору 3 папярэджваньняў у афіцыйных матчах сэзону. Карткі ў лізе, кубку і кваліфікацыйных матчах падлічваюцца разам. Калі гулец ужо быў двойчы папярэджаны ў матчах лігі ў сэзоне, і потым атрымлівае яшчэ адну картку ў кубкавым матчы, ён будзе дыскваліфікаваны на наступны афіцыйны матч, і бяз розьніцы - ці будзе гэта матч лігі, кубак альбо кваліфікацыйны.

Вы можаце праверыць сьпіс гульцоў каманды, каб убачыць колькасьць папярэджаньняў у вашых гульцоў перад матчам. Гулец, у якога назапасіцца тры жоўтыя карткі, ці які быў выгнаны з поля ў апошнім матчы, мае побач са сваім імем чырвоную картку як паказчык, што ён ня мае права гуляць у наступным афіцыйным матчы. Дыскваліфікацыя гульца скончваецца, калі адпаведны афіцыйны матч адбыўся. Таксама ўсе пакараньні сьціраюцца напрыканцы сэзону. Трансферы не абнуляюць папярэджанні. Гулец ня можа быць дыскваліфікаваны (ці яго дыскваліфікацы скончыцца) пасьля таварыскага матчу.

Расстаноўка: асновы

Як мэнэджэр клюбу, вы мусіце вырашаць, як каманда будзе гуляць і як расставіць гульцоў на полі ў кожным матчы. Перад кожнай сустрэчай вы мусіце аддаць загады - запоўніць форму, якую можна знайсьці, прайшоўшы на старонку са сьпісам сустрэч. Указаньні на матч мусяць быць адпраўленыя не пазьней за 20 хвілін да пачатку сустрэчы. Дадаткова вы можаце пры адданьні загадаў на сустрэчу пазначыць іх стандартнымі (мы рэкамендуем рабіць гэта на ўсялякі выпадак). Hattrick будзе аўтаматычна аддаваць такія ж загады на наступныя гульні, калі вы не аддадзіце іх самастойна. Канешне ж, перад любой гульнёй вы можаце зьмяніць загады пад канкрэтнага суперніка.

Стартавы склад і замены

Перад кожнай сустрэчай вы мусіце абраць 11 гульцоў, якія выйдуць на поле, вызначыцца з заменамі, выканаўцам стандартаў і капітанам каманды. На старонцы фармаваньня загадаў Вы абіраеце гульцоў простым перасоўваньнем іх мышкай на пазыцыі.

Калі нехта з вашых гульцоў атрымае траўму, на ягонае месца аўтаматычна выйдзе гулец, якога вы абралі для замены на дадзеную пазіцыю. Калі вы не абралі замену на гэтую пазіцыю, альбо на ёй траўмаваўся ўжо другі гулец, на поле аўтаматычна выйдзе адзін з астатніх запасных. Калі ў вас не засталося запасных, каманда працягне гуляць удзесяцёх. Калі брамнік атрымаў траўму, а на замену выйсьці няма каму (альбо вы проста ня выставілі брамніка на сустрэчу), на ягонае месца стане адзін з палявых гульцоў. Вы таксама можаце запланаваць замены. Больш падрабязна можна пра гэта прачытаць у раздзеле "замены".

Тэхнічныя паразы

Памятайце, што вы павінны пачынаць свае гульні ў лізе або кубку як мінімум з 9 гульцамі.

Калі ў вашым складзе менш за 9 гульцоў, але ў вашай камандзе ёсьць гульцы, іншыя функцыянэры клюбу ўмяшаюцца і назавуць склад для канкрэтнага матчу. Калі гэта адбудзецца, гэта прывядзе да зніжэньня каманднага ладу, формы, упэўненасьці і досьведу пабудовы вашай каманды ў параўнаньні з тым, калі б вы самі выставілі склад. Са станоўчага боку, гульцы атрымаюць трэніроўку за матч.

Калі ў камандзе недастаткова гульцоў для правільнага складу, ваша каманда выканае пераход. Гэта таксама карае каманду спосабам, апісаным вышэй, але таксама перашкаджае любой эфектыўнай падрыхтоўцы да гэтага матчу, але толькі да гэтага матчу..

Калі Вы не выставілі на поле хаця б 9 гульцоў у таварыскіх матчах ці гульнях юнацкіх каманд, то замест іх згуляюць хлопцы з суседняга двара. У адрозненьне ад афіцыйных матчаў, гэта не прывядзе да адмоўнага ўплыву на трэніроўку гульцоў, якія згулялі ў афіцыйным матчы на гэтым тыдні.

Выбар тактычнай пабудовы

Вы можаце гуляць у любой пабудове, якую можна стварыць на старонцы фармаваньня загадаў на матч; старонка трэніроўкі таксама ўтрымоўвае сьпіс усіх дасяжных трэніровак.

Варта памятаць, што калі больш чым адзін гулец знаходзіцца на цэнтральнай пазыцыі (цэнтральны абаронца, паўабаронца альбо нападаючы), яны ня могуць ня змогуць укладаць у рэйтынг каманды напоўніцу. Такая страта ўнёску яшчэ больш прыкметная для трох гульцоў, чым для дваіх. Лёгіка ў тым, што калі на малым участку поля знаходзіцца некалькі гульцоў, яны пачынаюць спадзявацца адзін на аднога - і гуляюць горш, чым маглі б паасобку.

Калі коратка, адзін гулец на цэнтральнай пазіцыі дае ўнёсак 100%. Выкарыстоўваньне дваіх гульцоў прывядзе да страты ўнёску абаіх гульцоў, а выкарыстоўваньне трох гульцоў - да яшчэ большых страт. Гэтыя страты аказваюць уплыў на ўсе здольнасьці гульцоў.

Памер страты ўнёску ў цэнтральных паўабаронцаў большы, чым у нападаючых, і ў нападаючых большы, чым у абаронцаў. Калі дакладней, то ў цэнтральных паўабаронцаў страты удвая большыя, чым у абаронцаў, а ў нападаючых - недзе пасярэдзіне паміж гэтымі значэньнямі.

Тактыка і настрой на матч

У форме загадаў на сустрэчу вы таксама можаце абраць тактыку і настрой каманды на гульню. Усе існуючыя тактыкі падрабязна апісаныя ў раздзеле "Матч: Тактыкі", а ўплыў настрою каманды - у раздзеле "Псыхалёгія".

Індывідуальная апека

Вы можаце даць спецыяльны загад аднаму з сваіх гульцоў прытрымліваць на поле канкрэтнага гульца суперніка, каб нейтралізаваць яго дзеянні. Вядома, індывідуальная апека тоіць у сабе пэўныя рызыкі, таму выкарыстоўвайце яе разумна. У патрэбным матчы ён можа стаць эфектыўным тактычным ходам і змяніць расстаноўку сіл на полі.

Сэнс індывідуальнай апекі складаецца ў тым, што Вы просіце аднаго са сваіх гульцоў ценем ісці за канкрэтным гульцом суперніка. Калі гэты гулец суперніка выйдзе на поле, пасля 5 хвілін гульні выявяцца эфекты індывідуальнай апекі. Ваш гулец будзе ўкладаць у рэйтынгі на 50% менш, калі гулец-мэта пазіцыйна размяшчаецца на поле блізка да яго, і на 65% менш, калі далёка. Карысць у тым, што ўклад гульца суперніка таксама можа паменшыцца. Гэта залежыць ад таго, наколькі эфектыўны Ваш гулец у якасці апекуна. Мастацтва трэнера як раз у тым, каб вызначыць, у якой сітуацыі індывідуальная апека дапаможа, а ў якой выкарыстоўваць яе не варта.

Гулец, які атрымаў загад на індывідуальную апеку, не можа атрымаць ніякія іншыя загады. Гэта значыць, што выдача загаду на індывідуальную апеку адмяняе ўсе іншыя загады, напрыклад, пра змену паводзінаў.

Вы можаце выдаць толькі адзін загад на індывідуальную апеку ў матчы. Такі загад могуць атрымаць любыя абаронцы (цэнтральныя і крайнія) і цэнтральныя паўабаронцы. У якасці мэты апекі могуць выступаць нападаючыя, крайнія або цэнтральныя паўабаронцы суперніка. Калі гулец-мэта не прымае ўдзел у матчы, або калі ён выходзіць на пазіцыю, якую немагчыма апекаваць, эфект апекі адмяняецца, але Ваш гулец страціць 10% укладу ў рэйтынгі. Тым не менш, загад на індывідуальную апеку, які не спрацаваў у пачатку гульні, можа спрацаваць пазней, калі гулец-мэта выйдзе на замену ці зменіць пазіцыю.

Калі індывідуальная апека працуе, гулец не будзе ўкладаць свае здольнасці ва ўзровень валодання тактыкай (напрыклад, прэсінг або контар-атакі). Калі загад на індывідуальную апеку не працуе, ён будзе ўкладаць у тактыку гэтак жа, як і звычайны гулец, але з 10% штрафам да здольнасцяў.

Самае галоўнае для гульца, які апекуе - здальнасць Абароны. Яна параўноўваецца з самай высокай здольнасцю апякуна. Па выніках параўнання вызначаецца, які штраф атрымае апякун. Калі Ваш гулец з'яўляецца Магутным ці не мае спецыялізацыі, ён атрымае 10% або 5% бонусу да здольнасці Абароны пры індывідуальнай апекі, адпаведна. З іншага боку, калі апякун тэхнічны, ён страціць 8% сваёй самай высокай здольнасці пры індывідуальнай апецы. Калі ён Непрадказальны - ён атрымае 8%. Форма, трываласць, досвед, бонусы роднага клюба і лаяльнасць таксама маюць уплыў як на гульца які апякуе, так і на апекуна. Гэтыя бонусы і штрафы з-за спецыялізацый ўлічваюцца толькі для разліку эфекту ад індывідуальнай апекі і не ўплываюць на рэйтынгі ліній.

Штраф накладаецца на ўсе здольнасці апекуна, акрамя Брамніцтва і Стандартаў. Штраф гульца-мэты, акрамя Брамніцтва і Стандартаў, таксама не тычыцца яго здольнасці Абароны.

Асабістыя загады

Кожнаму палявому гульцу можна даць індывідуальнае ўказаньне на матч. Да прыкладу, вы можаце даць указаньне вашаму цэнтральнаму паўабаронцу гуляць "абарончым". Гэта азначае, што гулец, застаючыся на пазіцыі цэнтральнага паўабаронцы, будзе крыху больш увагі надаваць ахоўным дзеянням і трохі менш - атакуючым у параўнанні з тым, як ён бы гуляў на звычайнай пазіцыі цэнтральнага паўабаронцы. Існуе 4 тыпу індывідуальных загадаў, вывучыце табліцу з падрабязнай інфармацыяй пра тое, як яны ўплываюць на кожную пазіцыю. Вы таксама можаце даць загад гульцу апекаваць "зорку" суперніка. Больш падрабязна аб гэтым чытайце ў раздзеле "Індывідуальная апека".
Пазыцыя Тактыка Эфэкт
Крайні абаронца Атакуючы Трохі больш Флангу, трохі больш Паўабароны, менш Абароны
Абарончы Трохі больш Абароны, менш Флангу, трохі менш Паўабароны
Да цэнтру Значна больш Абароны ў цэнтры, менш Абароны на флангу, значна менш Флангу, трохі больш Паўабароны
Цэнтральны абаронца Атакуючы Больш Паўабарона, значна менш Абароны
Да краю Значна больш Абароны на флангу, значна менш Абароны ў цэнтры, некаторы ўплыў Флангу, трохі менш Паўабароны
Вінгер Атакуючы Больш Флангу, некалькі больш Пасу, менш Абароны, менш Паўабароны
Абарончы Значна больш Абароны, менш Флангу, менш Паўабароны, трохі менш Пасу
Да цэнтру Трохі больш Паўабароны, менш Флангу, трохі больш Абароны ў цэнтры, трохі менш Абароны на флангу, трохі больш Пасу ў цэнтры, менш Пасу на флангу
Паўабаронца Атакуючы Больш Пасу, значна менш Абароны, трохі менш Паўабарона, трохі больш Нападзення
Абарончы Больш Абароны, менш Пасу, трохі менш Паўабароны, трохі менш Нападзення
Да краю Значны ўплыў Флангу, трохі менш Паўабароны, трохі больш Пасу і Абароны на флангу, трохі менш Пасу і Абароны ў цэнтры, не ўплывае Нападзенне
Нападаючы Абарончы Трохі больш Паўабароны, больш Пасу (значна больш Пасу на флангах у тэхнічных нападаючых), значна менш Нападзення, трохі менш Флангу
Да краю Больш Флангу, значна больш Нападзення і некалькі больш Пасу на фланзе, значна менш Нападзення і некалькі менш Пасу ў цэнтры, некалькі менш Нападзення, Флангу і Пасу на другім флангу, некалькі менш Паўабароны

Матч: Асновы

Знаходжаньне слушнай пабудовы, гэта адзін з вашых самых важных выклікаў у Хэттрыку. У гэтай і ў іншых частках пра матч мы сфакусуемся на тым, як здольнасьці гульцоў працуюць у матчы. Гэтая частка дасьць вам асновы, самыя важныя рэчы, якія трэба ведаць.

Асновы сымуляцыі матчу

У кожнай палове матчу адбываецца некалькі атак, і паўабарона вырашае, якая каманда атрымлівае кожную з атак. Каманды з мацнейшай паўабаронай (тыя, якія больш валодаюць мячом) з большай верагоднасьцю атрымаюць больш атак.  Пасьля таго як каманда атрымлівае атаку, вырашаецца які будзе яе тып. Ёсьць тры тыпы атак (правы фланг, левы фланг, цэнтар), і таксама стандартныя становішчы (вольныя ўдары і пенальці). Атака атакуючай каманды для гэтага сэктару будзе спрабаваць прабіцца праз абарону іншай каманды ў гэтым сэктары.

Асноўныя атакі

У кожным матчы адбываецца пэўная колькасьць асноўных атак (як растлумачана вышэй). Частка атак "адкрытыя", гэта значыць, хто атрымае гэтую атаку - залежыць ад узроўню паўабароны. Астатнія - "эксклюзіўныя". Яны працуюць гэтак жа, як і "адкрытыя", але за адным выключэньнем: калі Вашая паўабарона спыніла атаку суперніка, Вы не атрымоўваеце гэтай атакі. Такім чынам, у кожнай каманды ёсьць свае "эксклюзіўныя" атакі, якія яна можа рэалізаваць, а можа і не рэалізаваць.

Большасьць атак апісваецца ў справаздачы, але калі атака не была небясьпечнай, то яе могуць у справаздачы і не адлюстраваць.  Вы таксама атрымліваеце дадатковыя атакі ад "Спецыяльных падзей" і ад контар-атак. Гэтыя дадатковыя атакі растлумачаныя ў двух іншых частках.

Перавага хатняй каманды

Хатняй камандзе дапамагаюць яе заўзятары. Звычайна вы маеце большы адсотак валоданьня дома, чым у гасьцях.  У дэрбі (калі абедзьве каманды з аднаго рэгіёну) хатняя каманда таксама атрымлівае гэтую перавагу, у той час як гасьцявая каманда атрымлівае палову перавагі. Калі гульня адбываецца на нэйтральным полі, ніводная каманда ня мае перавагі.

Псыхолягі і прыхільнасьць трэнэра

Камандны лад, упэўненасьць і настрой каманды на матч уплываюць на тое як дзейнічае вашая каманда. Вы можаце прачытаць усё пра тое, як Хэттрык сымулюе гэта ў частцы "Псыхалёгія".
Настрой трэнэра (калі ён прыхільнік атакуючай, абарончай ці нейтральнай гульні) таксама мае ўплыў. Прачытайце больш пра гэта ў частцы “Трэнэр”.

Рэйтынг каманды гэта тое, над чым вы павінны сфакусаваць сваю ўвагу.

Пасьля таго як матч адбыўся, вы ўбачыце рэйтынгі кожнай часткі сваёй каманды. Гэтыя рэйтынгі скажуць вам, як добра вашая каманда гуляла ў матчы, і гэтыя рэйтынгі гэта тое, што важна пры падліке вынікаў матчу.

Узроўні рэйтынгаў матчаў (абазначаюцца ад "адсутнічае" да "боска") маюць чатыры падузроўні: надта нізкі, нізкі, высокі і вельмі высокі. Гэтыя падузроўні дазваляюць лепш зразумець, як гуляе вашая каманда на канкрэтным участку поля. Да прыкладу, зразумела, што что "добра (вельмі высокі)" ненашмат горш за "выдатна (вельмі нізкі)", але затое нашмат лепш за "здавальняльна (вельмі нізкі)".

Пасьляматчавыя рэйтынгі

Па сканчэньні кожнага матча гульцы атрымоўваюць рэйтынг у выглядзе зорак, які ацэньвае карыснасьць дзеяньняў кожнага гульца. Вось што яны азначаюць:

Памятайце, што зоркі адлюстроўваюць толькі індывідуальныя паказчыкі гульца на пэўнай пазіцыі, яны карысныя для параўнаньня гульцоў, якія гуляюць на адной і той жа пазіцыі. Памылкова вымяраць моц каманду аднымі толькі зоркамі. Каб даведацца пра гульню каманды ў цэлым, зірніце на рэйтынгі.

Таксама майце на ўвазе, што негатыўныя эфекты, напрыклад, за выкарыстаньне больш аднаго гульца на цэнтральнай пазыцыі (глядзі раздзел пабудова), не адлюстроўваюцца ў рэйтынгу зорак.

Звычайны выпадак

Коратка кажучы, стан паўабароны вырашае колькі галявых шанцаў створыць вашая каманда падчас матчу. Астатнія лініі каманды ўплываюць на імавернасьць таго, што атакі скончацца голам.

Наступная табліца дапаможа вам у выбары складу на матч. Заўважце, што гэта ўсё прыблізна.  Некаторыя здольнасьці, якія ідуць за іншымі могуць азначаць толькі невялічкую розьніцу, розьніца ж паміж іншымі можа быць досыць вялікай. Больш таго, асабістыя загады ці страта ўнёску з-за двух ці болей гульцоў у цэнтральнай пазыцыі (глядзі папярэдні разьдзел) ня ўлічаныя тут.

Частка каманды Чыньнікі (найважнейшыя ідуць наперадзе)
Паўабарона Паўабарона паўабаронцаў
Паўабарона вінгераў
Паўабарона цэнтральных абаронцаў
Паўабарона нападаючых
Паўабарона крайніх абаронцаў
Атака левы край Гульня на краі левага вінгера
Гульня на краі левага крайняга абаронцы
Нападзеньне форвардаў
Пасы левага паўабаронцы
Пасы левага вінгера
Гульня на краі форварда
Пасы нападаючых
Пасы паўабаронцы
Абарона левы край Абарона левага крайняга абаронцы
Брамніцтва брамніка
Абарона левага цэнтральнага абаронцы
Абарона левага вінгера
Абарона цэнтральнага абаронцы
Абарона брамніка
Абарона левага паўабаронцы
Абарона цэнтральных паўабаронцаў
Атака цэнтар Нападзеньне форвардаў
Пасы нападаючых
Пасы паўабаронцы
Нападзенне цэнтральных паўабаронцаў
Пасы вінгера
Абарона цэнтар Абарона цэнтральных абаронцаў
Брамніцтва брамніка
Абарона паўабаронцы
Абарона крайніх абаронцаў
Абарона брамніка
Абарона вінгераў
Атака правы край Гульня на краі правага вінгера
Гульня на краі правага крайняга абаронцы
Нападзеньне форварда
Пасы правага паўабаронцы
Пасы правага вінгера
Гульня на краі форварда
Пасы нападаючых
Пасы паўабаронцы
Абарона правы край Абарона правага крайняга абаронцы
Брамніцтва брамніка
Абарона правага цэнтральнага абаронцы
Абарона правага вінгера
Абарона цэнтральнага абаронцы
Абарона брамніка
Абарона правага паўабаронцы
Абарона цэнтральных паўабаронцаў

Трэніроўка

Кожны тыдзень Вы можаце абраць, на якім тыпу трыніровак трэба засяродзіцца гульцам падчас трэніровак. Вынікі тыднёвай трэніроўкі заўсёды адлюстроўваюцца ў чацьвер ці ў пятніцу, у залежнасьці ад краіны. Зьмяніць трэніроўку можна ў любы час, але каманда прыме гэта да ведама толькі пасьля наступнага трэніровачнага апдэйту. Зьмены ў бягучай і фонавай формах таксама робяцца ў гэты час.

Узрост гульцоў і ўзровень здольнасьці

Маладыя гульцы звычайна хутчэй вучацца, чым старыя, але тое, як шмат ваш гулец вывучыць на трэніроўцы, залежыць і ад бягучага ўзроўню гульца - чым ніжэй узровень, тым хутчэй трэніроўка.  Трэніроўка на вельмі нізкіх узроўнях у шмат разоў хутчэйшая, чым на сярэдніх, а на вельмі высокіх - павольней, чым на сярэдніх.

Акрамя ўзросту гульца чатыры чыньнікі ўплываюць на вынік трэніроўкі: інтэнсіўнасьць трэніроўкі, тып трэніроўкі, адсотак часу на трэніроўку трываласьці, і трэнэрскі склад (галоўны трэнэр і памагатыя).

Інтэнсіўнасьць трэніроўкі

Чым больш упарта вы трэніруецеся, тым лепш у сярэднім робіцца форма вашай каманды, і плён ад трэніроўкі паляпшаецца. Вы пазначаеце інтэнсіўнасьць трэніроўкі праз выбар значэньня паміж 0 і 100.  Недахопам высокіх узроўняў інтэнсіўнасьці зьяўляецца больш высокая рызыка атрыманьня траўмаў. Вы самі павінны вырашаць, які ўзровень вам падыходзіць - спытайцеся іншых трэнэраў на форуме.

Значнае памяншэньне інтэнсіўнасьці можа забясьпечыць аднаразовы скачок каманднага ладу. Калі вы загадаеце сваім гульцам трэніравацца з большай інтэнсіўнасьцю, камандны лад зразумела ж зьменшыцца ад гэтай навіны. Калі вы зьбіраецеся зьмяніць інтэнсіўнасьць трэніроўкі, зазначце, што вы мусіце гэта зрабіць да апошняга штодзённага абнаўленьня перад трэніровачным абнаўленьнем.

Тып трэніроўкі

Можна вылучыць адзін з 11 тыпаў трэніроўкі. Кожная з іх робіць акцэнт на пэўных здольнасьцях Вашых гульцоў. Розныя тыпы трэніроўкі ўздзейнічаюць на розныя здольнасьці - глядзі табліцу.

Трэнэрскі склад

Калі ў вас якасны трэнэрскі склад, трэніроўка будзе больш выніковай, чым з дрэнным. Памагатыя трэнэра таксама падвышаюць вынік ад трэніроўкі.

Трэніроўка трываласьці

Трываласьць можа трэніравацца штотыдзень, як нейкая частка ад агульнай трэніроўкі каманды. Яе эфектыўнасьць будзе падаць на высокіх узроўнях інтэнсіўнасьці - лепей трэніраваць яе патрошкі штотыдзень, чым шмат, але толькі зрэдчас.  Старэйшым гульцам неабходна больш трэніровак, каб падтрымаць адпаведны ўзровень трываласьці. Гэта азначае, што мэнэджэрам прыйдзецца шукаць неабходныя для іх уласнай каманды і амбіцыяў суадносіны часу на трэніроўку трываласьці.  Гульцы, якія адгулялі хаця б 90 хвілін на гэтым тыдні за вашую каманду, атрымоўваюць 100% карысьці ад трэніроўкі трываласьці. Іншыя гульцы каманды (да прыкладу, якія выходзілі на замену) атрымаюць толькі 75% эфекту ад трэніроўкі + нейкі працэнт за кожную хвіліну, праведзеную на полі. Астатнія ж гульцы, якія дастаткова здаровыя для трэніроўкі (у тым ліку крыху пашкоджаных гульцоў) атрымаюць толькі палову ад эфэкту трэніроўкі. Траўмаваныя ж гульцы не атрымаюць трэніроўку трываласьці.

Трэніроўка трываласьці можа адмоўна паўплываць на форму вашай каманды; чым больш часу ідзе на трэніроўку трываласьці, тым горшы ўплыў на форму.  Заўважце, што трэніроўка трываласьці ўплывае толькі на бягучую, а не на мэтавую форму.

Асноўныя прынцыпы

Ступень эфектыўнасці трэніроўкі вызначаецца тым, колькі часу правёў гулец на поле ў матчах за тыдзень у падыходнай пазіцыі. Матчы, згуляныя за іншыя каманды, не бяруцца ў разлік трэніроўкі здольнасьці, хоць форма залежыць і ад іх. Калі ў гульца за ўвесь тыдзень не было "гульнявой практыкі" наогул, ці ён не правёў на полі хаця б 1 хвіліну, то трэніравацца ён не будзе. Гулец можа атрымаць 90 хвілінаў трэніроўкі за тыдзень. Адгуляўшыя болей 90 хвілінаў на трэніруемай пазыцыі ня дасьць ім больш ведаў. Згуляўшыя меней, напрыклад, 50 хвілінаў, атрымаюць меней - у дадзеным выпадку 50 з 90 хвілінаў трэніроўкі.

Калі гулец на працягу тыдня згуляў больш чым на адной пазіцыі, то падчас трэніровачнага абнаўлення будуць абраныя 90 хвілін, якія далі яму найбольшы эфект. Індывідуальныя загады не ўплываюць на трэніроўку.

Гульцы, якія выступаюць на пазіцыях крайніх паўабаронцаў, атрымліваюць толькі палову трэніроўкі паўабароны. Аналагічна, гульцы, якія гуляюць на пазіцыях крайніх абаронцаў, атрымліваюць толькі палову трэніроўкі фланга.

Ня мае значэньня, гуляе гулец у таварыскай, кубкавай або лізе - усе яны аднолькава эфектыўныя з пункту гледжаньня трэніровак.

Аднак, калі ў Вашым стартавым складзе няма дастатковай колькасьці гульцоў, каб пачаць матч, Вам будзе прысуджана тэхнічная параза. У гэтым выпадку вы страціце толькі трэніроўку для гэтай канкрэтнай гульні. Усе трэніроўкі на працягу тыдня ня будуць страчаны.

Зь іншага боку, калі вы зьявіцеся на спаборніцкі матч, а ваш апанэнт не - вы атрымаеце тэхнічную перамогу, і першая 11-ка атрымае трэніроўку як звычайна, але сустрэча не прынясе вопыту гульцам.

Дужкі азначаюць слабы эфект ад трэніроўкі, падвойныя дужкі - вельмі слабы.

Тып трэніроўкі Паляпшаецца ...для пазыцыі...
Стандартныя становішчы Стандарты Усе гульцы , якія выходзілі на поле, 25% бонус у выканаўцаў стандартаў і брамнікаў
Абарона Абарона Абаронцы ((Усе гульцы, якія гулялі ў матчы))
Удары Нападзеньне Нападаючыя ((Усе гульцы, якія гулялі ў матчы))
Фланг Фланг Вінгеры (Крайнія абаронцы) ((Усе гульцы, якія гулялі ў матчы))
Нападзеньне і Стандарты (Удары) (Усе гульцы, якія гулялі ў матчы)
(Стандарты) ((Усе гульцы, якія гулялі ў матчы))
Кароткія пасы Пасы Паўабаронцы, вінгеры і нападаючыя ((Усе гульцы, якія гулялі ў матчы))
Паўабарона Паўабарона Паўабаронцы (Вінгеры) ((Усе гульцы, якія гулялі ў матчы))
Брамніцтва Брамніцтва Брамнікі
Пас (абаронцы + паўабаронцы) Пасы Абаронцы, паўабаронцы і вінгеры ((Усе гульцы, якія гулялі ў матчы))
Абарона (абаронцы + паўабаронцы) Абарона (Бранікі, абаронцы, паўабаронцы і вінгеры) ((Усе гульцы, якія гулялі ў матчы))
Фланг (крайнія паўабаронцы + нападаючыя) Фланг Нападаючыя і вінгеры ((Усе гульцы, якія гулялі ў матчы))
Індывідуальная (толькі для Юнацкай Акадэміі) Каштоўныя здольнасьці для пазыцыі (Усе гульцы, якія гулялі ў матчы)

Прыклад

Каманда на гэтым тыдні трэніруе фланг. Звярніце ўвагу, што час матчаў для кожнай краіны можа адрознівацца і не супадаць з прыведзеных у прыкладзе. Пад нядзельнымі гульнямі маюцца на ўвазе матчы ў лігах, а пад гульнямі ў сераду маюцца на ўвазе кубкавыя або таварыскія матчы.

  • Алесь Адамовіч згуляў 90 хвілінаў у нядзелю на пазыцыі вінгера, а ў сераду адпачываў. Ён атрымае 90 паўнавартасных хвілінаў трэніроўкі.
  • Баляслаў Быкаў згуляў 90 хвілінаў як вінгер у нядзелю і 90 хвілінаў як форвард у сераду. Ён таксама атрымае 90 паўнавартасных хвілінаў трэніроўкі фланга.
  • Васіль Вішнявец згуляў 50 хвілін у нядзелю і 90 як крайні абаронца ў сераду. Ён атрымае 50 хвілін поўнай трэніроўкі флангу і 40 хвілінаў зьменшанай трэніроўкі флангу.
  • Дзям'ян Дзенісюк згуляў 40 хвілінаў вінгерам у нядзелю і 90 хвілінаў як форвард у сераду. Ён атрымае 40 хвілінаў паўнавартаснай трэніроўкі флангу і 50 хвілінаў трэніроўкі флангу з вельмі слабым эфектам ("osmosis").
  • Кастусь Колас згуляў 90 хвілінаў крайнім абаронцай і ў нядзелю і ў сераду. Ён усё роўна атрымае толькі 90 хвілінаў трэніроўкі флангу са зьменшаным эфектам.
  • Зьміцер Зайновіч не гуляў ні ў нядзелю, ні ў сераду. Ён не павысіць свой навык.

Пагаршэньні здольнасьцяў

Калі гулец падыходзіць да 30-ці гадовага ўзросту, ён пачынае страчваць трохі ад сваіх здольнасьцяў штотыдзень. Наколькі вялікім будзе пагаршэньне залежыць ад узроста гульца і ад узроўня здольнасьці. Чым вышэй узровень здольнасьці, тым больш яна пагаршаецца. Больш старыя гульцы таксама пакутваюць ад большых убыткаў, чым маладзейшыя за іх.

Трэнэр

Ваш трэнэр - гэта важная асоба, адказная за трэніроўкі і натхняючы вашых гульцоў.

Здольнасьці трэнэра

Здольнасьць: Здольны трэнэр ведае слушныя мэтады трэніроўкі гульцоў, каб зрабіць іх лепей. Чым больш таленавіты ваш трэнэр, тым больш эфектыўнай будзе трэніроўка. Трэнэр ніколі ня можа быць лепшым за ўзровень 5 (Выдатна). Усе новыя каманды на пачатку атрымліваюць трэнэра з узроўнем 3 (здавальняльна).

Лідэрства: Акрамя плянаваньня трэніровак, трэнэр таксама з’яўляецца крыніцай натхненьня для вашых гульцоў. Камандны лад вашай каманды будзе лепшым, калі трэнэр мае добры лідэрскі талент.

Тактыка: Ваш трэнэр можа быць прыхільнікам атакуючай, абарончай ці нэйтральнай тактыкі гульні, што ўплывае (толькі) на рэйтынгі каманды падчас матчу. Атакуючы трэнэр паляпшае атаку за кошт абароны, а абарончы - абарону за кошт атакі. Абарончы трэнер паляпшае абарону трохі больш, чым атакуючы - атаку, за кошт аднолькавых стратаў. Нэйтральны трэнэр - а ні абарончы, а ні атакуючы, што азначае, што ён не дапамагае аніякай лініі каманды і не пагаршае іншыя.

Пагаршэньне здольнасьцяў

Пасьля таго, як ваш трэнэр адпрацуе ў камандзе адзін сэзон, яго лідэрскія якасьці пачнуць патроху пагаршацца. Калі трэнэр дасягне катастрафічнага лідэрства, пагаршэньне пачне ўплываць і на яго здольнасьць трэніраваць.

Замена трэнэра

Калі вы незадаволеныя сваім трэнэрам, вы можаце наняць трэнэра звонку, ці зрабіць трэнэрам аднаго з сваіх гульцоў. Гулец павінен быць у вашай камандзе ня менш за 16 тыдняў, перш чым стаць трэнэрам.Замену трэнэра можна зрабіць на закладцы "Спэцыялісты" у меню Вашага клюбу.

Памятайце, усе трэнэры з адным узроўнем здольнасьці роўныя. Напрыклад, калі вы набылі трэнэра з узроўнем трэнэрскай здольнасьці 3 (здавальняльна), ён заўсёды будзе "сярэднім" трэнэрам узроўню 3 (але "выдатны" трэнэр 5-га ўзроўню, насамрэч, толькі на палову ўзроўня лепей за "добрага" трэнэра 4-га ўзроню).

Калі вы бярэце новага трэнэра, ваш стары настаўнік застаецца ў складзе каманды ў якасьці гульца, але ён больш ніколі ня здолее атрымаць пасаду трэнэра, і таксама вы ня здолееце яго прадаць. Калі вы не жадаеце яго трымаць, прыйдзецца яго звольніць.

Найм трэнэра звонку

Калі вы наймаеце новага трэнэра, спачатку вы вырашаеце прыхільнікам якога стылю гульні ён будзе, а потым на колькі добрага трэнэра вы жадалі б мець. Кожная камбінацыя лідэрства і здольнасьці мае свой фіксаваны кошт, чым лепей трэнэр тым вышэйшая цана.

Лідэрства
Узровень дрэнна (3) квола (4) недастаткова (5) здавальняльна (6) добра (7)
Узровень: 1 - квола (4)
10 000 US$ 10 000 US$ 10 000 US$ 10 000 US$ 10 000 US$
Узровень: 2 - недастаткова (5)
10 000 US$ 22 800 US$ 41 200 US$ 65 100 US$ 94 600 US$
Узровень: 3 - здавальняльна (6)
79 600 US$ 182 800 US$ 329 700 US$ 521 000 US$ 757 100 US$
Узровень: 4 - добра (7)
268 700 US$ 617 100 US$ 1 112 900 US$ 1 758 500 US$ 2 555 500 US$
Узровень: 5 - выдатна (8)
4 000 000 US$ 4 388 400 US$ 7 914 600 US$ 12 505 200 US$ 18 172 500 US$

Зрабіць гульца трэнэрам

Калі вы абярэце гульца для трэнэрскай пасады, ён захавае сваё бягучае лідэрства. Ад яго досьведу залежыць, наколькі добрым трэнэрам ён будзе, і колькі будзе каштаваць кожны трэнэрскі ўзровень. Таму, калі ў вас ёсьць вельмі дасьведчаны гулец з высокім лідэрствам, ён будзе выдатным кандыдатам на гэтую пасаду. Трэнерская здольнасць не можа быць вышэй за бягучы досвед гульца. Таксама гулец павінен знаходзіцца ў вашым складзе сэзон (16 тыдняў) да таго часу, як вы здолееце зрабіць зь яго трэнэра.

Фінансы

У якасьці мэнэджэра каманды вы таксама адказваеце за яе фінансы. Вы пакрываеце выдаткі і зьбіраеце прыбыткі напрыканцы кожнага тыдня. Дакладны час для Вашай краіны можна паглядзець тут. Напрыклад, калі Вы купіце гульца, выстаўленага на трансфэр, за 10 000 US$, то гулец з'яўляецца ў камандзе адразу ж, а сума ў графе "Набытыя гульцы" павялічваецца на 10 000 US$.

Прыбыткі і выдаткі

На старонцы фінансаў вы бачыце бюджэт бягучага тыдня і стан вашага рахунку па вынікам папярэдняга тыдня. Вось што азначае кожны радок:

Прыбытак

Гледачы: Ваш прыбытак ад матчаў лігі дома і матчаў, згуляных пасярод тыдня. Чытайце падзел "Стадыён" для дадатковай інфармацыі па прыбытках ад гледачоў.

Фундатары: Штотыдзень вы атрымліваеце грошы ад сваіх фундатараў. Чытайце падзел "Заўзятары і фундатары” для дадатковай інфармацыі.

Прададзеныя гульцы: Калі Вы прадаеце гульца, грошы ад продажу ўлічваюцца тут. У раздзеле "трансфэры" Вы можаце прачытаць пра гэта падрабязьней.

Камісійныя: Калі Вы атрымалі грошы как папярэдні ці першы клюб гульца, то яны будуць адлюстраваныя менавіта тут. Глядзіце раздзел "Трансфэры" для больш падрабязнай інфармацыі.

Іншы: Усе іншыя прыбыткі назапашваюцца тут. Гэта могуць быць продажы гульцоў, унёскі фанклюбу і прызавыя грошы.

Выдаткі

Заробкі: Кожны тыдзень вы выплочваеце гульцам заробкі. За кожнага гульца вы плаціце 250 US$ плюс адпаведную суму, якая разьлічваецца сыходзячы з ўзроўняў яго здольнасьцяў і яго ўзросту. Таксама вы даплочваеце дадатковыя 20%, калі гулец прыехаў у краіну з-за мяжы.

Стадыён: Штотыднёвыя выдаткі на падтрымку і абслугоўваньне вашага стадыёну. Чытайце раздзел "Стадыён" для падрабязнай інфармацыі.

Будоўля стадыёну: Кошт пабудовы і сносу месцаў на стадыёне адлюстроўваецца тут.

Персанал: Заробак кожнага супрацоўніка складае ад 1 020 US$ да 33 840 US$ на тыдзень у залежнасці ад узроўню спецыяліста (1 - 5) і тэрміна кантракту (1-16 тыдняў).

Выдаткі на юнацкую школу: Штотыднёвы кошт утрыманьня юнацкай акадэміі, ці вашыя штотыднёвыя інвэстыцыі ў пошук маладых талентаў.

Набытыя гульцы: Грошы, заплочаныя за набыцьцё новых гульцоў на трансфэрах улічваюцца тут. Глядзі раздзел "Трансфэры" для дадатковай інфармацыі.

Іншыя: Усе вашыя астатнія выдаткі зьбіраюцца тут. Гэта можа быць набыцьцё гульцоў, звальненьне спецыялістаў і перавод маладых гульцоў у дарослую каманду.

Адсоткі: Калі вы залезьлі ў пазыкі, вам прыйдзецца даплочваць за гэта адсоткі.

Наяўныя сродкі і рэзерв фінансаў

Кіраўніцтва клуба абмяжоўвае даступныя для мэнэджэра наяўныя сродкі на заробкі, трансферы ці рэканструкцыю стадыёну. Любыя актывы, якія перавышаюць гэты ліміт, будуць зарэзерваваныя клубам, каб забяспечыць фінансавую стабільнасць у будучыні. Калі неабходна, кіраўніцтва выдзяляе грошы з рэзерву ў ваш працоўны капітал, але ў абмежаваным памеры.

Фінансавы дырэктар, якога можна наняць у раздзеле "Спэцыялісты", павялічвае працоўны капітал і ўзровень вываду сродкаў з рэзерву.

Пазыкі і банкруцтва

Нават калі бягучы баланс Вашага клуба нулявы, можна працягваць марнаваць грошы. Вы можаце сысці ў невялікі доўг, каб, напрыклад, купіць гульца або наняць трэнера. Як толькі доўг перавысіць 200 000 US$, выдаткі абмяжоўваюцца. Пры гэтым у Вас застаецца крэдытная лінія ў Банку на суму да 500 000 US$, але будзьце гатовыя да выплаты вялікіх працэнтаў за суму, узятую ў доўг. Калі вы залезьлі ў пазыку на 500 000 US$ і больш, вы атрымаеце папярэджаньне аб пагрозе банкруцтва. Вам будзе дадзена 2 тыдні, каб знізіць памер запазычанасьці да 500 000 US$, калі Вы ня зробіце гэтага - страціце каманду. Заўважце, што калі зробленыя стаўкі па гульцах будуць выводзіць вас у "бяспечную зону", альбо каманда мае дастатковы рэзерв у банку, банкруцтва аб'яўлена не будзе (але ўсё роўна будзе плаціць працэнты са свайго бягучага рахунку).

Заўзятары і фундатары

Як спонсары, так і фанаты кантралюць істотныя крыніцы прыбыткаў. Таму вельмі важна мець зь імі добрыя адносіны і падтрымліваць іх настрой - гэта, вядома ж, акупіцца.

Настрой заўзятараў

Сябры вашага фанклюбу шмат вырашаюць, калі ідзе гаворка аб эканоміцы каманды. Сяброўскія ўнёскі (30 US$ / сябра) выплочваюцца штосэзон, але больш істотна тое, што іх настрой шмат вырашае пры падліку прыбыткаў ад продажу квіткоў.

Найпрасьцейшы шлях палепшыць іх настрой, і прыцягнуць больш гледачоў, гэта адпавядаць (ці пераўзыходзіць) іх чаканьням. Настрой фанатаў можна ўбачыць на старонцы фанатаў.

Чаканьні ад сэзону

На пачатку кожнага сэзону, заўзятары будуць паведамляць чаго яны чакаюць ад каманды. Іх прадчуваньні ў асноўным залежаць ад таго, што адбывалася ў мінулым сэзоне, чаго яны тады чакалі, і што ў выніку адбылося.

У той час, як ваш клюб падымаецца (ці апускаецца) ў сыстэме лігаў, вашыя заўзятары будуць патрохі прызвачайвацца да сытуацыі. Калі вы атрымаеце падвышэньне, заўзятары ня будуць шмат ад вас чакаць. Але, калі вы застаецеся ў адным і тым жа сэзоне год за год, заўзятары будуць мець тэндэнцыю чакаць трошкі большага.

Прадчуваньні на матч

Прадчуваньні на сэзон у сваю чаргу ўплываюць на чаканьні ад кожнай асобнай гульні. На старонцы заўзятараў, вы можаце ўбачыць, чаго заўзятары чакаюць ад кожнай гульні. У сярэднім, заўзятары чакаюць ад вас лепшых выступаў, калі вы гуляеце дома.

Калі вынік матчу адпавядяе таму, чаго яны чакаюць, вы будзеце падабацца фанатам у выніку перамогі (і яны будуць ня так моцна расчараваныя ў выпадку прадказанай імі паразы). Калі вынік лепей за прадчуваньні, яны будуць яшчэ шчасьлівей. Але калі наадварот, і вынік горш, гэта адаб'ецца на іх настроі адмоўна. Для першых некалькіх раўндаў сэзону рэакцыя заўзятараў будзе трохі болей падкантрольнай.

На пачатку сэзону, чаканьні ад сустрэчы базуюцца на прадчуваньнях на сэзон фанатаў абедзьвюх камандаў. Калі сэзон ужо распачаўся, бягучае месца ў лізе і колькасьць ачкоў абедзьвюх каманд робяцца ўсё важнейшымі. У кубкавых матчах прадчуваньні заўзятараў абедзьвюх каманд базуюцца толькі на спадзяваньнях на сэзон (з улікам узроўняў дывізіёнаў).

Камандны настрой і грошы на рахунку клюбу ўплываюць на заўзятараў

Каманда гульцам "Гуляць напаўсілы" ці ў "Матч сэзону" таксама ўплывае на рэакцыю ад выніка матчу. Калі вынік адпавядае прадчуваньням (ці нават пераўзыходзіць), гульня ў палову сілы зьменшыць станоўчы ўплыў, а ў "матч сэзону" - павялічыць.

Калі вынік горш за чаканьні, гульня ў паўнагі павялічыць адмоўны ўплыў, а матч сэзоне - зьменшыць.

Калі на вашым рахунку шмат грошай, вашых заўзятараў цяжэй задаволіць, бо яны адчуваюць, што ў вас ёсьць сродкі на дасягненьне посьпеху. Фанаты багатых камандаў рэагуюць на паразы мацней, а на перамогі - кволей, чым заўзятары бедных клюбаў. Чым болей грошай клюб трымае, тым большы ўплыў маюць гэтая адчуваньні.

Фундатары

Фундатары таксама зьяўляюцца важнай крыніцай даходу для вашага клюбу. Як і ў выпадку з фанатамі, гэта азначае, што больш пасьпяховыя каманды таксама атрымліваюць большы заробак. Але спонсары таксама спаборнічаюць паміж сабой і маюць розныя стратэгіі, як яны жадаюць узнагародзіць вашу каманду, і гэта тое, што разумны мэнэджэр можа выкарыстоўваць у сваіх інтарэсах.

На 16-м тыдні, за тыдзень да пачатку новага сэзону, мэнэджару прадстаўлены шэраг спонсарскіх прапаноў на наступны сэзон.

Усе каманды ў лізе маюць аднолькавы шанец атрымаць пэўную прапанову, але сумы могуць адрозьнівацца, паколькі фундатары засноўваюць свае прапановы на ўзроўні фан-клюбу, а таксама на ўзроўні дывізіёна. Гэта азначае, што ўсім камандам будзе прадстаўлена унікальная сумесь прапаноў, што патрабуе ад мэнэджэра стараннага абдумваньня таго, што лепш за ўсё падыдзе да яго ці яе камандзе.

Усе кантракты заключаюцца зь фіксаваным штотыднёвым прыбыткам. У дадатак да гэтага яны таксама маюць адну або некалькі бонусных выплат. Некаторыя зь іх будзе вельмі лёгка выканаць у абмен на пэўную ўзнагароду, у той час як іншыя больш рызыкоўныя, але таксама маюць большы патэнцыйны бонус. Тэрмін дзеяньня кантрактаў заканчваецца ў канцы кожнага сэзона, і тады вы атрымаеце новыя кантракты на выбар.

Калі вы ня выберыце кантракт, Рада зробіць гэта за вас. Яна заўсёды будзе выбіраць кантракт з найменшай колькасьцю рызыкі і, такім чынам, зь меншай патэнцыйнай узнагародай.

Стадыён

Ваш клюб пачне з невялікім стадыёнам, які ў вас будзе шанец павялічыць цягам Hattrick’аўскай кар’еры. На старонцы стадыёна вы ўбачыце і здолееце кіраваць ўсімі дэталямі арэны.

Выдаткі і кошты

На вашым стадыёне можа быць некалькі тыпаў месцаў, кожны зь якіх будзе прыносіць розны даход і іх утрыманьне будзе каштаваць (штотыднёвыя абавязковыя выплаты) таксама па-рознаму.

  Прыбытак Штотыднёвы кошт
Месцы на тэрасах 7 US$ 0.5 US$
Звычайныя месцы 10 US$ 0.7 US$
Месцы пад дахам 19 US$ 1 US$
Месцы ў VIP ложы 35 US$ 2.5 US$

У справаздачах пра хатнія матчы вам будуць бачныя вынікі продажу квіткоў на кожны тып месцаў. Прыбытак ад матчаў будзе падзяляцца паміж клюбамі па-рознаму ў залежнасьці ад тыпу згулянай сустрэчы:

Матчы ў лізе: Хатняя каманда бярэ ўвесь прыбытак ад квіткоў.

Кубкавыя сустрэчы: каманда гаспадароў забірае 67% прыбытку, а госьці — 33%, акрамя апошніх 6 раўндаў, якія гуляюцца на нэйтральным полі, пры гэтым даход дзеліцца пароўну.

Таварыскія і кваліфікацыйныя матчы:Прыбытак дзеліцца пароўну.

Колькасьць гледачоў

Колькасьць гледачоў, якія прыйдуць паназіраць за гульнёй моцна залежыць ад Вашых заўзятараў. Самыя важныя фактары, якія ўплываюць на наведвальнасьць, - настрой заўзятараў і памер фан-клюбу. Для матчаў лігі таксама важна Вашае месца ў турнірнай табліцы, а таксама суадносіны паказчыкаў у табліцы Вашай каманды і каманды суперніка.

Пэўным чынам на наведвальнасьць матча ўплываюць заўзятары гасьцей (іх настрой і памер фан-клюбу), мажліва, нехта зь іх вырашыць прыехаць на гасьцявы матч. Чым бліжэй канец сэзону, тым вышэйшая цікаўнасьць заўзятараў. У цэлым, звычайна у канцы сэзону заўзятараў прыходзіць болей, чым у пачатку.

На колькасьць гледачоў значна ўплывае надвор'е. У дрэннае надвор'е гледачоў на матч прыйдзе менш, але затое большая частка зь іх набудзе дарагія квіткі на месцы пад дахам. Таму прыбытак ад продажу квіткоў пры розным надвор'і будзе прыкладна аднолькавы, калі, вядома ж, на Вашым стадыёне дастаткова месцаў розных тыпаў.

Павелічэньне стадыёну

Каб павялічыць ёмістасьць стадыёну вы замаўляеце ў будаўнічай кампаніі ягоную перабудову. Гэта зойме нейкі час - тыдзень ці нават болей, у залежнасьці ад памеру зьмяненьняў. Падчас рэканструкцыі стадыён будзе працаваць, і будзе адпавядаць параметрам да рэканструкцыі. Вы выдаткоўваеце грошы за распрацоўку праекту - 10 000 US$, а таксама асобна аплачваеце кожнае месца, якое вы жадаеце дадаць ці прыбраць:
  Кошт распрацоўкі праекту Кошт зносу
Месцы на тэрасах 45 US$ 6 US$
Звычайныя месцы 75 US$ 6 US$
Месцы пад дахам 90 US$ 6 US$
Месцы ў VIP ложы 300 US$ 6 US$

Добрай думкай будзе мець на стадыёне розныя тыпы месцаў, каб прапаноўваць іх вашым заўзятарам. Большасьць людзей захоча набыць квіток на месцы на тэрасах, таму такіх месцаў павінна быць больш за астатнія тыпы. Некаторыя людзі наведваюць матчы толькі тады, калі могуць сядзець на ўтульных сядзеньнях (а частка зь іх яшчэ захочуць і дах на галовамі), таму вам таксама патрэбна шмат такіх месцаў. А ёсьць яшчэ і "алігархі", якім падавай VIP ложы, іх ня так шмат, але ня трэба забывацца і на ніх. Месцы пад дахам і VIP ложы ня так моцна пусьцеюць пры дрэнным надвор’і, як астатнія тыпы месцаў.

Спэцыялісты

Персанал гуляе важную ролю ў кіраваньні і развіцьці каманды. Спэцыялістаў пэрсаналу не заўсёды можна знайсьці на лаўцы запасных падчас матчу, але яны штодня выконваюць усю падрыхтоўчую працу. Клюбны пэрсанал аказвае падтрымку галоўнаму трэнеру і Вам, як мэнэджэру, так што падбор пэрсаналу ўплывае на эфэктыўнасьць усёй каманды.

Узроўні і функцыянал персаналу

Эфект ад найму спецыяліста любога тыпу вызначаецца як статычны бонус да параметраў каманды. Вы заўсёды будзеце бачыць памер дадзенага бонуса. Але паколькі параметры каманды дынамічна змяняюцца ў залежнасці ад шматлікіх фактараў, дакладны канчатковы эфект, атрымліваемы ад найму спецыяліста, прадказаць даволі складана. Адна Вы можаце быць упэўнены, што рухаецеся ў правільным накірунку. Чым вышэй узровень нанятага спецыяліста, тым большы бонус атрымлівае каманда. Бонусы падвышаюцца лінейна: на кожным узроўні бонусы павялічваюцца на аднолькавыя значэнні. Некалькі спецыялістаў адной катэгорыі сумарна павялічваюць бонус. Гэта азначае, што 4-ы ўзровень асістэнта трэнера роўны 2 асістэнтам 2-га ўзроўню. Для простасці разумення Вы заўсёды будзеце бачыць наяўныя бонусы персаналу, а апісанне эфектаў ад найму спецыялістаў можна знайсці на старонцы персаналу. Зводную табліцу з усімі катэгорыямі персаналу і бонусамі можна знайсці ў канцы гэтай часткі.

Колькасць персаналу

Вы можаце наняць да 4 спецылістаў. Асістэнтаў трэнера можа быць да 2, астатніх спецыялістаў - толькі па адным.

Найм і звальненне

Калі Вы наймаеце спецыяліста, Вы можаце абраць працягласць кантракту да 16 тыдняў. Чым даўжэй кантракт, тым менш штотыднёвы заробак. Вы таксама можаце разарваць кантракт датэрмінова. У гэтым выпадку давядзецца заплаціць кампенсацыю ў двайным памеры заробку паміж доўгатэрміновым і кароткатэрміновым кантрактамі. Спецыяліста нельга звольніць у першы і апошні тыдзень яго працы. Акрамя вышэйназваных абмежаванняў, Вы можаце мяняць персанал хоць штодня.

Скасаванне кантракта

Пры скасаванні кантракту Вы мусіце заплаціць кампенсацыю ў двайным памеры эканоміі ў заробку. Напрыклад, Вы нанялі спецыяліста 5-га ўзроўню на 13 тыдняў, а на 8-ым перадумалі і звольнілі яго. На гэты момант Вы плацілі яму па 4 800 US$ штотыдзень, агулам 38 400 US$. Але калі б Вы нанялі яго ад пачатку на 8 тыдняў, ён бы атрымліваў 6 000 US$ штотыдзень, альбо 48 000 US$ за 8 тыдняў. Вы зэканомілі на яго заробку 9 600 US$, таму кампенсацыя будзе 19 200 US$.

Кошт/тыдзень

Тэрмін кантракта Узровень 1 Узровень 2 Узровень 3 Узровень 4 Узровень 5
1 тыдзень 2 115 US$ 4 230 US$ 8 460 US$ 16 920 US$ 33 840 US$
2 тыдні 2 055 US$ 4 110 US$ 8 220 US$ 16 440 US$ 32 880 US$
3 тыдні 1 890 US$ 3 780 US$ 7 560 US$ 15 120 US$ 30 240 US$
4 тыдні 1 770 US$ 3 540 US$ 7 080 US$ 14 160 US$ 28 320 US$
5 тыдняў 1 710 US$ 3 420 US$ 6 840 US$ 13 680 US$ 27 360 US$
6 тыдняў 1 650 US$ 3 300 US$ 6 600 US$ 13 200 US$ 26 400 US$
7 тыдняў 1 575 US$ 3 150 US$ 6 300 US$ 12 600 US$ 25 200 US$
8 тыдняў 1 500 US$ 3 000 US$ 6 000 US$ 12 000 US$ 24 000 US$
9 тыдняў 1 440 US$ 2 880 US$ 5 760 US$ 11 520 US$ 23 040 US$
10 тыдняў 1 380 US$ 2 760 US$ 5 520 US$ 11 040 US$ 22 080 US$
11 тыдняў 1 320 US$ 2 640 US$ 5 280 US$ 10 560 US$ 21 120 US$
12 тыдняў 1 260 US$ 2 520 US$ 5 040 US$ 10 080 US$ 20 160 US$
13 тыдняў 1 200 US$ 2 400 US$ 4 800 US$ 9 600 US$ 19 200 US$
14 тыдняў 1 140 US$ 2 280 US$ 4 560 US$ 9 120 US$ 18 240 US$
15 тыдняў 1 080 US$ 2 160 US$ 4 320 US$ 8 640 US$ 17 280 US$
16 тыдняў 1 020 US$ 2 040 US$ 4 080 US$ 8 160 US$ 16 320 US$

Катэгорыі персаналу

Асістэнт трэнера

Бонус, які дадаецца асістэнтамі трэнера, накладаецца на асноўную эфектыўнасць трэніроўкі Вашай каманды. Перад тым, як патраціць грошы на асістэнтаў, упэўніцеся, што ў камандзе ёсць трэнер высокага ўзроўню. Разам з тым наяўнасць канкурэнтаздольнага трэнера разам з асістэнтамі можа стаць добрай стратэгіяй для каманд, якія жадаюць сканцэнтравацца на трэніровачным працэсе.

Узровень Хуткасьць трэніроўкі Рызыка атрыманьня траўмы Форма
Узровень: 0
Без бонусу 40% Без бонусу
Узровень: 1
+3,5% +2,5% +0,05
Узровень: 2
+7% +5% +0,1
Узровень: 3
+10,5% +7,5% +0,15
Узровень: 4
+14% +10% +0,2
Узровень: 5
+17,5% +12,5% +0,25

Аказваемыя эфекты

Гэты бонус дадаецца шматразова да ўжо існуючай эфектыўнасці трэніроўкі, якая вызначаецца ўзроўнем Вашага трэнера. Вы таксама вызначаеце інтэнсіўнасць трэніроўкі і адсотак трэніроўкі трываласці. Напрыклад, калі Вы абралі "добрага" трэнера, 100% інтэнсіўнасці і 10% трэніроўкі трываласці, то дасягнутая хуткасць трэніроўкі 22-гадовага «значнага» (9) паўабаронцы будзе:

Без асістэнтаў трэнера: 8 тыдняў да наступнага ўзроўню.
Асістэнт трэнера 5-га ўзроўню: 7 тыдняў да наступнага ўзроўню
асістэнты трэнера з агульным узроўнем 10: 6 тыдняў да наступнага ўзроўню.

Вы можаце наняць да 2 Асістэнтаў трэнера. Пры наяўнасці некалькіх Асістэнтаў іх бонусы складаюцца. Гэта азначае, што адзін Асістэнт 4-га ўзроўню раўназначны 2 Асістэнтам 2-га ўзроўню.

Даданне асістэнтаў мае двайны эфект. Форма падвышаецца, але таксама падвышаецца рызыка атрымання траўм.

Рызыка атрымання траўм разлічваецца як сярэдняя колькасць траўм за гульню, не па гульцах, але па камандзе. Базавае значэнне складае 0,4 траўмы за матч. Доктар 5-га ўзроўню зніжае рызыку да 0,025. Асістэнты трэнера дадаюць па 0,025 траўм за матч на кожны ўзровень. Гэта азначае, што Асістэнт трэнера 5-га ўзроўню павялічвае рызыку атрымання траўм да 0,525 (0,15 з Доктарам 5-га ўзроўню), а камбінацыя з двух Асістэнтаў трэнера 5-га ўзроўню дае 0,65 траўм за матч (0,275 пры Доктары 5-га ўзроўню).

Як ужо ўзгадвалася, Асістэнты трэнера падвышаюць форму гульцоў. Пры 10 ўзроўнях Асістэнтаў трэнера мэтавая форма будзе падвышацца на 0,5 узроўню. Іншымі словамі, 2 Асістэнты трэнера 5-га ўзроўню павялічваюць форму на палову менш, чым адзін трэнер формы 5-га ўзроўню.

Назад да катэгорый

Доктар

Дактары адказваюць за агульны фізічны стан Вашых гульцоў. Яны робяць прафілактыку атрымання траўм, а таксама займаюцца непасрэдна рэабілітацыяй траўмаваных гульцоў. Дасведчаны Доктар змяншае рызыку атрымання траўмы, а таксама паскарае загойванне ран у траўмаваных гульцоў.

Узровень Хуткасьць лекаваньня Рызыка атрыманьня траўмы
Узровень: 0
Без бонусу 40%
Узровень: 1
+20% -7,5%
Узровень: 2
+40% -15%
Узровень: 3
+60% -22,5%
Узровень: 4
+80% -30%
Узровень: 5
+100% -37,5%

Аказваемыя эфекты

У кожнай сустрэчы Вашыя гульцы маюць некаторую небяспеку атрымаць пашкоджанне. Доктар змяншае базавую рызыку для ўсіх гульцоў у камандзе. Доктар 5-га ўзроўню змяншае базавую рызыку атрымання пашкоджання ў матчы з 0,4 да 0,025, але іншыя фактары(напрыклад, найм Асістэнтаў трэнера) могуць падвысіць гэтую рызыку.

Дактары таксама дапамагаюць паскорыць аднаўленне траўмаваных гульцоў. У Hattrick складанасць траўмы гульца адлюстроўваецца ў тыднях да аднаўлення. Кожны дзень гулец паціху здаравее да 90% (калі ён ужо зможа гуляць, хоць у яго яшчэ будзе нейкі дыскафорт) і потым, канчаткова да 100%, пасля чаго адзнака траўмы знікае.

Графік паказвае, наколькі хутчэй аднаўляецца гулец пасля траўмы ў залежнасці ад узроўню Доктара. Без доктара 19-гадовы гулец будзе аднаўляцца 3 тыдні. З Доктарам 2-га ўзроўню -прыкладна 2 тыдні. З Доктарам 5-га ўзроўню - прыкладна 1,5 тыдні.

29-гадовы гулец з той жа траўмай будзе аднаўляцца 6 тыдняў без Доктара, з Доктарам 1-га ўзроўню - 5 тыдняў, з Доктарам 5-га ўзроўню - 3 тыдні.

Назад да катэгорый

Спартыўны псіхолаг

Псіхалагічныя аспекты гульні не менш важныя за фізічныя параметры гульцоў. Спартыўныя псіхолагі дапамогуць сплаціць каманду і падтрымаць пераможны настрой. Дадзеныя спецыялісты дапамогуць Вам развіць упэўненасць у сваіх сілах, а таксама палепшыць камандны лад гульцоў.

Узровень Камандны лад Упэўненасьць
Узровень: 0
Без бонусу Без бонусу
Узровень: 1
+0,1 +0,2
Узровень: 2
+0,2 +0,4
Узровень: 3
+0,3 +0,6
Узровень: 4
+0,4 +0,8
Узровень: 5
+0,5 +1

Аказваемыя эфекты

Камандны лад (КЛ) змяняецца ў залежнасці ад настрою гульцоў на матчы. Адразу па сканчэнні гульні КЛ можа вырасці ці зменшыцца ў залежнасці ад загадаў на матч. На працягу тыдня пасля гульні КЛ імкнецца да свайго нейтральнага значэння, КЛ высокага ўзроўню падае, КЛ нізкага ўзроўню павялічваецца. Спартыўныя псіхолагі могуць дапамагчы Вам палепшыць дадзены працэс, дадаючы бонус да базавага КЛ каманды. Гэта азначае, што высокі КЛ будзе падаць марудней, а нізкі - расці хутчэй. Бонус роўны 1/10 ўзроўню КЛ за кожны ўзровень спецыяліста. Такім чынам, спартыўны псіхолаг 5-га ўзроўню павялічвае базавы ўзровень КЛ Вашай каманды на 0.5 узроўню.

Спартыўныя псіхолагі таксама падтрымліваюць упэўненасць каманды. Упэўненасць у асноўным залежыць ад вынікаў Вашай каманды і ад колькасці забітых Вамі мячоў. Спартыўныя псіхолагі дадаюць бонус да ўпэўненасці. Бонус роўны 1 поўнаму ўзроўню ўпэўненасці пры спецыялісце 5-га ўзроўню ці 1/5 узроўню за кожны ўзровень спартыўнага псіхолага.

Назад да катэгорый

Трэнер па фізпадрыхтоўцы

Акрамя асноўных здольнасцей і трываласці на выступ гульца аказвае ўплыў форма, на змяненне якой уплывае шмат параметраў.

Трэнер па фізпадрыхтоўцы спецыялізуецца на атрыманні ад Вашых гульцоў максімальных вынікаў на полі. Ён падтрымлівае матывацыю і добры тонус у камандзе. Найм трэнера па фізпадрыхтоўцы не вырашыць сур'ёзных праблем каманды, а эфект можа моцна скакаць, але для некаторых каманд і сітуацый гэта можа быць добрым рашэннем.

Узровень Форма
Узровень: 0
Без бонусу
Узровень: 1
+0,2
Узровень: 2
+0,4
Узровень: 3
+0,6
Узровень: 4
+0,8
Узровень: 5
+1

Аказваемыя эфекты

Форма гульца вызначае, колькі ад свайго максімальнага патэнцыялу ён можа паказаць у матчы. Бачнае значэнне - гэта цяперашняя форма гульца, якая прымаецца ў разлік пры сімуляцыі матчаў. Тым не менш, цяперашняя форма заўсёды імкнецца да свайго мэтавага значэння. Трэнер па фізпадрыхтоўцы дадае бонус да мэтавай формы Вашых гульцоў. якая б мэтавая форма ні была ў гульцоў (пераразлік адбываецца кожныя 2 тыдні), кожны ўзровень трэнера павялічвае форму на 0,2. Гэта азначае, што трэнер па фізпадрыхтоўцы 5-га ўзроўню дадае поўны ўзровень да мэтавай формы падчас абнаўлення. Звярніце ўвагу, што мэтавая форма можа час ад часу падаць, але сярэдняе значэнне ўсё адно будзе вышэй.

Назад да катэгорый

Фінансавы дырэктар

Фінансавы дырэктар пашырае эканамічную свабоду мэнэджэра. Гэта карысна ТОЛЬКІ для багатых клубаў.

Калі Вы ў гульні нядаўна, наймаць фінансавага дырэктара не варта.

Звычайна Рада дырэктараў усталёўвае ліміт дасяжных для мэнэджэра грошай, прызначаных на заробкі, трансферы і стадыён. Усе сродкі звыш гэтага працоўнага капіталу будуць размешчаныя ў рэзервовым фондзе для забеспячэння надзейнай будучыні клубу. Пры неабходнасці Рада дырэктараў вывядзе частку сродкаў з рэзервовага фонду ў працоўны капітал, але толькі пэўную колькасць. Рэсурсы звыш усталяванай нормы будуць штотыдзень пераводзіцца ў рэзервовы фонд у памеры 2% ад агульнага капіталу.

Найм фінансавага дырэктара дазволіць павялічыць ліміт працоўнага капітала, а таксама інтэнсіўнасць паступлення грошай з рэзерву. Такім чынам мэнэджэр можа магчымаць выдаткаваць больш грошай, чым без фінансавага дырэктара. Гэты спецыяліст патрэбны клубам, якія збіраюць вялікую суму грошай некалькі сезонаў, каб потым здзейсніць хуткі рывок наверх.

Узровень Макс. капітал Вывад з рэзерву / тыдзень
Узровень: 0
15 000 000 US$ 50 000 US$
Узровень: 1
17 000 000 US$ 100 000 US$
Узровень: 2
19 000 000 US$ 200 000 US$
Узровень: 3
21 000 000 US$ 300 000 US$
Узровень: 4
23 000 000 US$ 400 000 US$
Узровень: 5
25 000 000 US$ 500 000 US$

Прыклад: бабруйская Белшына назбірала на сваім рахунку 40 000 000 US$. Без фінансавага дырэктара Рада дырэктараў дазволіць мэнэджэру распараджацца толькі сумай 15 000 000 US$. Калі мэнэджэр патраціць 2 000 000 US$, у працоўным капітале застанецца 13 000 000 US$ і Рада дырэктараў дазволіць траціць грошы з рэзервовага фонду, але толькі ў колькасці 50 000 US$ на тыдзень.

Калі ж Белшына найме фінансавага дырэктара 3-га ўзроўню, Раду дырэктараў можна будзе ўпэўніць, што грошы трацяцца правільна і адказна. Тады працоўны капітал павялічыцца да 21 000 000 US$, а штотыднёвы вывад сродкаў з рэзерву - 300 000 US$. Да таго часу, пакуль працоўны капітал клубу ніжэй за 21 000 000 US$, на яго рахунак штотыдзень з рэзерву будзе пераводзіцца па 300 000 US$ на тыдзень. Калі сума працоўнага капіталу перавысіць 21 000 000 US$ (напрыклад, пасля продажу гульца), грошы будуць выводзіцца ў рэзервовы фонд у колькасці 2% ад сумы агульнага капіталу ў тыдзень.

Назад да катэгорый

Трэнер па тактыцы

Калі Вы наймеце трэнера па тактыцы, Ваша каманда атрымае больш магчымасцей для тактычнай гульні і выдачы загадаў. Эфекты трэнера па тактыцы важныя ў кароткатэрміновай перспектыве, бо яны ўплываюць толькі на канкрэтны матч. Таму наймаць гэтага спецыяліста трэба, толькі калі ён сапраўды патрэбны.

Узровень Дадатковыя замены / паводзины Разнастайнасць стыляў гульні
Узровень: 0
Без бонусу Без бонусу
Узровень: 1
+1 +20pp
Узровень: 2
+2 +40pp
Узровень: 3
+3 +60pp
Узровень: 4
+4 +80pp
Узровень: 5
+5 +100pp

Аказваемыя эфекты

Замест звычайных пяці розных дадатковых загадаў на матч (замены, змена пазіцый ці паводзінаў на полі) Вы зможаце атрымаць адзін дадатковы слот за кожны ўзровень Вашага трэнера па тактыцы. Спецыяліст 5 узроўню дазволіць Вам выстаўляць да 10 дадатковых загадаў. Тым не менш, ліміт 3 замен у матчы застаецца.

Стыль гульні вар'юецца ад 100% абарончага (па-змаўчанні для трэнера-прыхільніка абарончай гульні) да 100% атакуючага (па-змаўчанні для трэнера-прыхільніка атакуючай гульні). Трэнер, які прытрымліваецца балансу паміж абаронай і нападзеннем, знаходзіцца пасярэдзіне паміж гэтымі значэннямі. Вы можаце ўсталяваць стыль гульні на кожны матч. Кожны ўзровень трэнера па тактыцы забяспечыць Вам 20% гнуткасці пры выбары стылю ад тыпа трэнера Вашай каманды.

Напрыклад, калі ў Вас у камандзе трэнер любіць гульню ад абароны, а таксама трэнер па тактыцы 5 ўзроўню, Вы можаце выстаўляць стыль гульні ад 100% абарончага да нейтральнага. Калі ў вас трэнер, які абірае баланс між атакай і абаронай, а таксама трэнер па тактыках 5 ўзроўню, Вы можаце выстаўляць стыль гульні па 50% у абодва бакі ад нейтральнага - 50% абарончы і 50% атакуючы.

Трэнер па тактыцы павінны быць у складзе персанала каманды падчас матчу. Калі Вы аддадзіце загады з выкарыстаннем магчымасцяў трэнера па тактыцы, а потым звольніце яго альбо скончыцца ягоны кантракт, матч будзе згуляны без эфектаў і тактыка будзе заснаваная толькі на здольнасцях Вашага трэнера.

Пабудова: Досьвед і разгубленасьць

Досьвед пабудовы

Вашая каманда можа гуляць у любой пабудове, але гулцы могуць разгубіцца і згуляць горш, чым маглі б, калі ў іх будзе недастатковы досьвед гульні ў такой пабудове. Каб пазьбегнуць гэтага, каманда мусіць рэгулярна гуляць з дадзенай пабудовай. Вы атрымліваеце некаторы вопыт для пабудовы кожны раз, калі вы яе выкарыстоўваеце (таварыскія і спаборніцкія матчы прыносяць аднолькавую колькасьць досьведу, а турніры, лесьвіцы, дуэлі або Hattrick Masters не лічацца). Колькасць вопыту, якую вы атрымліваеце за кожную пабудову, якую вы выкарыстоўваеце, залежыць ад колькасьці хвілін (максімум 90 хвілін на матч), гэтак жа, як і для трэніровак. Тым ня менш, калі вы атрымаеце тэхнічную перамогу і выставіце ня менш за 9 гульцоў у стартавым складзе, вы таксама атрымаеце досьвед пабудовы, як калі б матч доўжыўся 90 хвілін. Калі вам не ўдасца адправіць склад зь мінімум 9 гульцоў, што прымусіць іншых чыноўнікаў зрабіць гэта за вас, вашы гульцы не атрымаюць досьведу пабудовы.

Атрыманьне большага досьведу пабудовы становіцца цяжэй на высокім узроўні досьведу пабудовы. Калі вы не гуляеце з пэўнай фармацыяй, вопыт з часам будзе памяншацца. Пры продажы гульца таксама ёсьць рызыка страціць невялікі вопыт пабудовы.

Разгубленасьць

Калі досьвед пабудовы недастатковы, каманда можа разгубіцца на полі, а гэта негатыўна паўплывае на іх гульню ў сустрэчы. Выдатны (альбо вышэй) досьвед пабудовы гарантуе бясьпечную гульню. Пры горшым узроўні досьведу узьнікае рызыка разгубленасьці каманды. Калі Вы хочаце згуляць у пабудове, досьвед якой у Вас малы, досьвед Вашых гульцоў можа выратаваць Вашу каманду ад няўпэўненасці на полі.

Разгубленасьць можа быць рознай. Чым ніжэй досьвед гульні ў дадзенай пабудове, тым большая можа быць разгубленасьць. Калі вашыя гульцы разгубяцца на полі, у справаздачы матчу з'явіцца адпаведны запіс, у якім будзе ўказаны ўзровень арганізацыі вашай каманды. Разгубленасьць, што прывяла да падзеньня арганізаванасьці да ўзроўню "жудасна" значыць, што ў каманды справы дрэнь, а вось падзеньне да ўзроўню "добра" зусім нязначна паўплывае на гульню. Калі вашыя гульцы разгубіліся ў першай палове сустрэчы (ці перад дадатковым часам), Ваш трэнер можа палепшыць арганізацыю гульні падчас перапынку.

Індывідуальны досьвед гульцоў

Досвед гульца станоўча ўплывае на ягоную гульню. Гульцы атрымоўваюць досвед дзякуючы ўдзелу ў матчах. Удзел у матчах нацыянальнага ці дывізійнага кубку гульцы атрымаюць удвая больш досведу за матчы лігі. Кубкі выкліку і надзеі даюць палову досведу ад гульні ў лізе. Міжнародныя таварысцкія сустрэчы даюць прыкладна ў пяць разоў менш досьведу, чым сустрэчы лігі, але гэта ўсё ж удвая больш, чым досьвед за таварысцкую сустрэчу з камандай з вашай краіны. Гульні за нацыянальную зборную даюць больш за ўсё досьведу, другім турнірам у гэтым рэйтынгу стаіць Hattrick Masters.

Атрымоўваемы досьвед залежыць ад трэніроўкі і колькасьці хвілін, якія гулец правёў на полі. Гулец ня можа атрымаць больш досьведу, чым ён атрымоўвае за 90 хвілін сустрэчы.

Капітан каманды і агульнакамандны досьвед

На кожны матч вы можаце прызначыць капітана каманды. Самыя важныя параметры капітана - досьвед і лідарства, бо яны ўлічваюцца ў якасьці бонусу пры падліку агульнакаманднага досьведу, які дапамагае пазьбегнуць разгубленасьці каманды. Заўважце, што разгубіцца можа толькі каманда з меншым, чым у суперніка, агульнакамандным досьведам на канкрэтны момант матчу, і толькі ў кубкавых альбо кваліфікацыйных матчах. Калі каманда разгубіцца, то ад розьніцы ў досьведзе будзе залежыць узровень разгубленасьці.

Капітан мусіць быць абраны з стартавага складу каманды. Калі вы не прызначылі капітана, гульцы ўзгадаюць старую дзіцячую лічылку і абяруць капітана з дапамогай яе.

Пенальтысты

Кубкавыя і кваліфікацыйныя матчы могуць скончыцца сэрыяй пасляматчавых пенальці, калі нават у дадатковы час ня будзе выяўлена пераможцы. Выканаўцы пэнальці абіраюцца на адмысловай закладцы на старонцы загадаў на матч. Памятайце, сэрыя пасляматчавых пэнальці - самая напружаная падзея ў гульні. Кожны пэнальці ў сэрыі (у адрознасьці ад пэнальці ў гульнявы час) - праверка на дасьведчанасьць гульца, які выконвае ўдар. Акрамя досьведу гульца пры выкананьні пэнальці ўлічваюцца яго здольнасьці стандартаў і нападзеньня, а таксама наяўнасьць спэцыялізацыі "тэхнічны". Брамніку, каб адбіць пэнальці, патрэбна добра разьвітая здольнасьць брамніцтва і спэцыялізацыя "хуткі".

Матч: Стандартныя становішчы і спецыяльныя падзеі

У гэтым падзеле пра матчы, мы трохі заглыбімся і сфакусуемся на двух важных дэталях матчу: як забіваць са стандартаў, і што вы можаце атрымаць ад “спецыяльных падзей” (і іншых дадатковых матчавых падзей).

Стандартныя становішчы

Некаторыя з вашых звычайных атак будуць сканчацца магчымасьцю забіць са стандартнага становішча. Як і ў сапраўдным футболе, добрыя веды стандартаў могуць прынесьці вам шмат ачкоў. Існуюць два тыпы стандартных становішчаў: прамыя і непрамыя.

Прамыя стандартныя становішчы

Прамыя стандартныя становішчы - гэта пенальці і штрафныя ўдары. Каб забіць, ваш прызначаны выканаўца стандартных становішчаў ужывае свае веды выкананьня стандартаў, каб перахітрыць брамніка суперніка. Ваш брамнік дадаткова карыстаецца сваімі ведамі стандартаў, каб не прапусьціць з прамых штрафных, але ён ня можа быць вашым выканаўцам стандартаў.

Непрамыя стандартныя становішчы

Пры разьліку выніку ўлічваецца (у парадку істотнасьці): сярэднія ўзроўні здольнасьцяў нападзеньня гульцоў у полі, іх здольнасьці да выкананьня стандатаў і здольнасьць стандартных становішчаў выканаўцы штрафнога. Для абароны ад стандарта ўлічваюцца (у парадку істотнасьці): сярэдні ўзровень здольнасьці да абароны гульцоў у полі, іх сярэдняя здольнасьць да стандартных становішчаў, а таксама здольнасьці брамніка (вельмі важна!) у брамніцтвы і стандартах.

Спецыяльныя падзеі

Акрамя рэгулярных атак, вы можаце яшчэ забіць у выніку "спецыяльных падзей". Спецыяльныя падзеі засноўваюцца на індывідуальных здольнасьцях гульца, у прыватнасьці, на яго спэцыялізацыі, што ўносіць стратэгічны складнік у фармаваньне складу, сбалансаванага па спецыялізацыях.

Існуюць два тыпу спецыяльных падзей: камандныя і індывідуальныя. Шанец атрымаць камандную спецыяльную падзею залежыць ад адсотка валодання мячом у матчы. Калі Ваша каманда валодае мячом 55% часу, то і шанец атрымаць камандную спецыяльную падзею складае 55%.

Індывідуальныя спецыяльныя падзеі залежаць ад спецыялізацый гульцоў на полі. Наяўнасць вялікай колькасці гульцоў са спецыялізацыямі можа быць перавагай, але гэтага не дастаткова для ўзнікнення падзеі. Для гэтага важна, каб гулец з патрэбнай спецыялізацыяй гуляў на канкрэтнай пазіцыі. Таму вельмі важна знайсці аптымальны баланс спецыялізацый у камандзе.

Кожная спецыяльная падзея, якая адбылася ў матчы, зніжае шанец узнікнення наступнага.

Умовы надвор’я

Некаторыя спецыялізацыі лепш падыходзяць для гульні пры адпаведным надвор’і. Гульня ўсіх гульцоў у матчы схільная ўплыву некаторых тыпаў надвор'я з самых першых хвілін гульні.

Тэхнічныя гульцы атрымліваюць дадаткова 5% да ўсіх сваіх здольнасцяў у сонечнае надвор'е, але губляюць тыя ж 5% у дождж.

Моцныя гульцы атрымліваюць дадаткова 5% да ўсіх сваіх здольнасцяў ў дождж, але губляюць тыя ж 5% у сонечнае надвор'е.

Хуткія гульцы губляюць 5% у дождж і на сонцы.

Калі ўмовы надвор'я паўплывалі на гульца, гэта адлюстроўваецца ў матчавай справаздачы і ў "зорных" рэйтынгах гульца.

Галявыя падзеі

Спецыялізацыі (і іншыя здольнасьці гульца) могуць даць вам дадатковыя шанцы ў нападзеньні. У дадатак да пералічанага ніжэй, гульцу, які атрымлівае шанец, (часта, але не заўсёды гэта той жа гулец, які стварыў гэты шанец) патрабуецца нейкі ўзровень здольнасьці да забіцьця галоў, каб скарыстацца гэтай магчымасьцю.

Непрадказальныя брамнікі, крайнія і цэнтральныя абаронцы могуць выкарыстоўваць свой Пас для таго, каб рабіць нечаканыя доўгія перадачы, а непрадказальныя цэнтральныя і крайнія паўабаронцы і нападаючыя могуць выкарыстоўваць Нападзенне для таго, каб нечакана перахопліваць мяч. Непрадказальнасць палявых гульцоў сама па сабе можа прывесці да стварэння галявога моманту. Чым менш Абарона ў непрадказальнага абаронцы, або цэнтральнага паўабаронцы, тым вышэй шанец таго, што яны зробяць недарэчнае дзеянне ў абароне, якое дасць суперніку магчымасць забіць гол. Акрамя таго, непрадказальны нападаючы або крайні паўабаронца з нізкім пасам можа выклікаць хаос у абароне вашай каманды, які можа прывесці да выпадковага голу у свае вароты.

Хуткія крайнія і цэнтральныя паўабаронцы і нападаючыя ўмеюць ствараць моманты, выкарыстоўваючы хуткасны прарыў. Гэтаму можа супрацьстаяць каманда суперніка, выкарыстоўваючы абарончага гульца (цэнтральнага абаронцу або крайняга абаронцу), які таксама хуткі. Акрамя гэтага, каманда атрымлівае дадатковы бонус да ўзроўню валодання тактыкай контар-атак за кожнага хуткага крайняга або цэнтральнага паўабаронцы і нападаючага, які грае ў камандзе. Пры гэтым каманда суперніка можа знізіць атрыманы бонус наяўнасцю хуткіх цэнтральных паўабаронцаў, крайніх і цэнтральных абаронцаў ці брамнікаў (памяншаецца толькі бонус, але не зыходны ўзровень валодання тактыкай).

Тэхнічныя крайнія і цэнтральныя паўабаронцы і нападаючыя могуць ствараць моманты для ўзяцця варот, калі ў камандзе суперніка ёсць брамнік, абаронца або цэнтральны паўабаронца які з'яўляецца спецыялістам па гульні галавой (ён не абавязкова павінен займаць дакладна супрацьлеглы слот). Больш за тое, кожны тэхнічны абаронца (крайні або цэнтральны) дасць вашай камандзе невялікі шанец стварыць нетактычную контар-атаку з сарванай атакі суперніка. Чым больш Пас абаронцы, тым больш гэты шанец.

Вінгеры з дастатковай здальнасьцю Фланг могуць стварыць шанец, які павінен быць рэалізаваны іншым крайнім паўабаронцам, паўабаронцам, або нападаючым. Калі ў прымаючага перадачу гульца дастатковая здольнасць Нападзенне, яму будзе прасцей завяршыць атаку, а калі ён добра Гуляе Галавой, шанец забіць становіцца яшчэ больш.

Кутні: Каб павысіць шанец забіць пасля падачы кутняга, выконваючы кутні гулец павінен валодаць дастатковай здольнасьцю Стандартаў, і неабходна мець высокі агульны атакуючы рэйтынг стандартаў у параўнаньні з агульным абарончым рэйтынгам стандартаў суперніка. Існуе два тыпу кутніх. Для першага тыпу, чым больш колькасьць спецыялістаў па гульні галавой (не лічачы выканаўцы стандартаў) у вашай камандзе, і чым менш яно ў камандзе суперніка, тым вышэй ваш шанец забіць гол. Адсутнасьць у камандзе гульцоў, якія добра гуляюць галавой зробіць каманду вельмі слабой у абароне і вельмі слабой ў атацы пры розыгрышы кутніх. Для другога тыпу кутніх шанец забіць залежыць ад Нападзеньня гульца, які атрымлівае падачу з кутняга. Зьвярніце ўвагу, што розыгрыш кутняга часам прыводзіць да жоўтай картцы для каманды атакі, але калі ў вашага гульца жоўтая картка ўжо ёсьць, то ён будзе граць вельмі асцярожна, так што рызыка атрыманьня другой карткі зніжаецца.

Досьвед: дасьведчаны нападаючы можа скарыстацца сваімі вопытам, каб забіць гол. Недасьведчаныя абаронцы і паўабаронцы могуць даць суперніку дадатковы шанец.

Стомленасьць: Стомленыя гульцы цэнтра абарончы могуць рабіць памылкі. Калі супрацьстаялыя ім гульцы пярэдняга краю не стаміліся, гэта можа прывесці да стварэння моманту для ўзяцця варот супернікам.

Астатнія падзеі ў матчы

У матчы могуць узнікаць некаторыя дадатковыя падзеі акром пералічаных вышэй. Шанец узьнікненьня гэтых падзей не залежыць ад сілы паўабароны, а значыць, не павялічваецца пры дамінаваньні ў паўабароне.

Кантратакі: Нават калі вы не выкарыстоўваеце тактыку кантратак, у Вас ёсьць невялічкі шанец, што Вашая каманда ўсё ж арганізуе кантратаку. Гэтыя незалежныя ад тактыкі кантратакі не патрабуюць ад Вашай каманды пройгрышу паўабароны (а гэтая ўмова абавязковая пры тактыцы кантратак). Больш падрабязная інфармацыя - у раздзеле, прысьвечаным тактыкам.

Удары здалёк: Нават калі Вы не выкарыстоўваеце тактыку ўдараў здалёк, у Вашай каманды ёсьць невялікі шанец на ўдалы ўдар здалёк. Падрабязьней пра гэта напісана ў раздзеле прысьвечаным тактыкам.

Магутныя цэнтральныя паўабаронцы з загадам гуляць абаронча (апорныя паўабаронцы) могуць канцэнтравацца на разбурэнні нападаў і адборы мяча. Калі ў паўабаронцы атрымоўваецца прэсінг, атака суперніка спыняецца. Для паспяховай гульні ў гэтым стылі гулец павінен мець высокую здольнасць Абароны і Трываласьці.

Магутныя нападаючыя, з загадам гуляць у нармальнай пазіцыі (таранны форвард) могуць праштурхнуцца ў патрэбнае месца, атрымаўшы другі шанец зрабіць удар і забіць, калі каманда запарола атаку. Для гэтага ім патрэбныя здольнасьці Паўабарона і Нападзенне. Звярніце ўвагу, што іх сілавы стыль гульні можа прыводзіць да жоўтых картак, але калі гулец ўжо мае адну, то ён стане гуляць асцярожней.

Ваша каманда атрымае "штраф за перанаселенасць", калі на полі будуць гуляць два ці тры гульца, якія маюць аднолькавы набор спецыялізацый і пазіцый з наступнага спісу: тэхнічныя абарончыя нападаючыя, магутныя нармальныя нападаючыя і магутныя абарончыя цэнтральныя паўабаронцы. Калі вы выставіце двух гульцоў аднаго тыпу, то ўклад кожнага паменшыцца на 4%, а калі трох - то кожны стане гуляць на 7.5% горш.

Матч: Тактыкі

На кожны матч вы можаце загадаць камандзе ўжываць адпаведную тактыку. У кожнай з тактык ёсьць свае перавагі, але ёсьць і недахопы – таму абірайце асьцярожна. Існуе шэсьць тыпаў тактыкі (плюс звычайная). Калі вы не пазначылі пажаданую, будзе ўжытая "нармальная".

Веды тактыкі

Тое як вы будзеце карыстацца тактыкай залежыць ад вашых тактычных ведаў менавіта абранай тактыкі. Гэтыя веды базуюцца на здольнасьцях гульцоў разам з бонусам за дасьведчаннасьць кожнага гульца, які ёю карыстаецца.

Акрамя таго, то, наколькі добра выкарыстоўваецца тактыка, залежыць ад асноўных здольнасцяў Вашых палявых гульцоў і палявых гульцоў суперніка. Чым мацней гульцы на полі, тым вышэй патрабуецца ўзровень тактыкі для дасягнення высокай эфектыўнасці. На практыцы гэта значыць, што калі на поле ў Вас і Вашага суперніка больш моцныя гульцы, узровень валодання тактыкай павінен быць вышэй.

Прэсінг

Прэсінг азначае, што вашыя гульцы будуць прэсаваць суперніка і сканцэнтруюцца на размубрэньні яго гульні, а не на пабудове ўласных атак. Прэсінг можа быць добрай задумай, калі вы адчуваеце сябе слабейшым і ня хочаце прапусьціць шмат.

Перавагі: Вы можаце зьменшыць колькасьць галявых момантаў (абедзьвюх камандаў) у матчы.

Недахопы: Гэта зьменшыць трываласьць вашых гульцоў хутчэй, чым звычайна.

На тактычныя веды ўплываюць: Агульная здольнасьць абароны і трываласьці ўсіх вашых гульцоў. Калі гулец "Магутны", яго здольнасьць абароны ўлічваецца ў падвоеным памеры. Чым больш стамляюцца вашыя гульцы, тым менш яны здольныя на прэсінг суперніка.

Кожны раз, калі магчымасьць забіць была перадухілена прэсінгам, пра гэта паведамляецца ў справаздачы аб матчы. Але вы ніколі не даведаецеся, якая каманда магла забіць. Калі абедзьве каманды абралі тактыку прэсінгу, эфект у сярэднім павялічваецца ў два разы. У дадатак, пры гульні супраць каманды, што ўжывае ўдары здалёк, каманда, якая гуляе з прэсінгам, мае вялікі шанец перадухіліць атаку з ударамі здалёк.

Контар-атакі

Тактыка контар-атак азначае, што вы дабраахвотна дазваляеце вашаму суперніку болей кантраляваць мяч, а ў выпадку страты валоданьні ім, арганізоўваеце хуткую контар-атаку. Абраньне контар-атак мае сэнс, калі ў вас добры ўзровень абароны і атакі (пры досыць дрэннай паўабароне), асабліва ў камбінацыі з слабой эфектыўнасьцю атак супэрніка.

Перавага: Вы можаце атрымаць дадатковыя атакі (вы атрымліваеце шанец на контар-атаку, калі вашая абарона здолела спыніць атаку супэрніка).

Недахоп: Вы страчваеце 7% эфектыўнасьці вашай паўабароны.

На тактычныя веды ўплываюць: Агульная сума пасу і абарончай здольнасьці абаронцаў. Пасы ў два разы важнейшыя за здольнасьць да абароны.

Толькі каманда, якая ня мае перавагі ў сярэдзіне полю падчас сапсаванай атакі, мае шанец скарыстацца перавагамі гэтай тактыкі. Калі вы выйграеце сярэдзіну полю, то толькі будзеце пакутваць ад яе недахопаў. Усе контратакі адлюстроўваюцца ў справаздачы матча. Пры ўзнікненні контратакі шанц на новую контратаку зніжаецца.

Атака праз цэнтар

Атака праз цэнтар (AIM) азначае, што вашая каманда сфакусуе свае атакі на цэнтры абароны супэрніка, за кошт атакуючых дзеяньняў па краям. Іншымі словамі, вы мяняеце атакі па краям на цэнтральныя атакі. Аднак, калі гэта адбываецца, шанец зрабіць гэта яшчэ раз змяншаецца.

Перавага: Каля 15-30% вашых атак па краі будуць канвертаваныя ў атакі праз цэнтар.

Недахоп: Вашая абарона па абодвум краям трошкі пагаршаецца.

На тактычныя веды ўплываюць: Агульная здольнасьць пасу ўсіх гульцоў на полі, акрамя брамніка.

Моманты, пераведзеныя з флангаў у цэнтр, будуць адлюстраваныя ў справаздачы.

Атакі па флангах

Гэтая тактыка працуе гэтак жа, як і “Атакі праз цэнтр”, толькі ў адваротным кірунку: вы змяняеце цэнтральныя атакі на атакі па флангах. Паколькі звычайна большасьць момантаў узнікае на флангах, колькасьць атак, якія пераводзяцца на фланг крыху болей у адсоткавых суадносінах. Аднак, калі гэта адбываецца, шанец зрабіць гэта яшчэ раз змяншаецца.

Перавага: Каля 20-40% вашых атак праз цэнтар будуць канвертаваныя ў атакі праз краі.

Недахо: Цантральная абарона пагаршаецца.

На тактычныя веды ўплываюць: Агульная здольнасьць да пасу ўсіх гульцоў на полі акрамя брамніка.

Калі атака пераводзіцца з цэнтру на флянг, камэнтатар узгадвае пра гэта ў справаздачы.

Гуляць творча

Загад гуляць творча заклікае вашых гульцоў часьцей карыстацца сваімі спэцыяльнымі і іншымі здольнасьцямі.

Перавага: Вы павялічваеце максімальную колькасць магчымых спецыяльных падзей у матчы для абедзвюх каманд, але ў Вашай каманды шанец іх атрымаць (як станоўчыя, так і адмоўныя) некалькі вышэй.

Недахоп: Вашыя гульцы пацерпяць у сваёй здольнасьці да абарончы.

Неабходныя здольнасьці: у Вашых палявых гульцоў павінна быць развіта здольнасьць пасу, а таксама яны павінны быць дасведчанымі (прычым здольнісьць пас - найбольш важны аспект). Калі палявы гулец з'яўляецца непрадказальным, яго ўклад ва ўзроўні валодання тактыкі будзе падвоеным. Рэкамендую выкарыстоўваць гэтую тактыку камандам з вялікай колькасцю спецыялізацый і з правільнай камбінацыяй здольнасьцяў для кожнай спецыяльнай падзеі.

Удары здалёк

Пры выкарыстаньні тактыкі ўдараў здалёк Вашыя гульцы атрымліваюць указаньне часьцей біць здалёк, а не імкнуцца ў штрафную. Іншымі словамі, частка атак па цэнтры і па флангах замяняюцца ўдарамі здалёк. Удар здалёк - гэта супрацьстаяньне гульца, які наносіць удар, і брамніка. Дадзеная тактыка можа быць карыснай, калі ў вас мала шанцаў прайсьці абарону суперніка, але ёсьць добрыя выканаўцы ўдараў здалёк, якія могуць о-го-го як улупіць па браме!

Перавагі: Тактыка ўдараў здалёк дазваляе замяніць да 30% атак па цэнтры й па флангах на ўдары здалёк.

Недахопы: Крыху зьніжаюцца рэйтынгі атак па цэнтры й па флангах, а таксама рэйтынг паўабароны.

Пры падліку ўзроўню валоданьня гэтай тактыкай улічваюцца здольнасьці нападзеньня й стандартаў вашых палявых гульцоў. Здольнасьць нападзеньня ўтрая важней за здольнасьць стандартаў.

Калі атака была заменена на дальні ўдар, а каманда супэрніка ўжывае тактыку прэсінгу, то яна мае шанец сапсаваць момант для дальняга ўдару. Калі справа ўсё ж дайшла да ўдару, палявы гулец (паўабаронцы і вінгеры маюць удвая болей шанцаў на такі ўдар) наносіць удар. Яго якасьць залежыць ад здольнасьцяў да нападзеньня і да выкананьня стандартных становішчаў абранага выканаўцы ўдару. Далей брамнік можа паспрабаць адбіць удар з выкарыстаньнем сваіх здольнасьцяў да брамніцтва і стандартных становішчаў. І выканаўцы ўдару і брамніку патрабуюцца абедзьве здольнасьці, і лепей мець патрохі абедзьвюх здольнасьцей, чым шмат толькі адной.

Пра ўсе ўдары здалёк паведамляецца ў справаздачы аб матчы, нават пра нерэалізованыя моманты.

Замены

Як узгадваецца ў частцы пабудова, калі адзін з вашых гульцоў траўмуецца, на поле аўтаматычна выйдзе замена гульца на гэтай пазыцыі. Але вы можаце таксама наладзіць папярэдне абумоўленыя замены.

Папярэдне абумоўленыя замены

Вы можаце наладзіць замены перад матчам, ці заплянаваўшы майстэрскую тактычную зьмену, ці проста замяніўшы стомленага гульца на больш сьвежага. Напрыклад, вы можаце замяніць нападаючага на дадатковага абаронцу, каб зьберагчы лідэрства ў ліку, ці замяніць абаронцу на форварда, калі прайграеце. Вы таксама можаце зьмяняць індывідуальныя загады гульца.

Даданьне папярэдне абумоўленай замены

Каб дадаць замену, вам трэба зайсьці на ўкладку “Замены \ паводзіны” на старонцы загадаў на матч. Вы абіраеце гульца, які сыходзіць з полю, і яго замену, хто выйдзе на поле. Потым вы абіраеце ўмову, пры якой адбудзецца замена. Вы можаце наладзіць, каб замена адбылася на нейкай хвіліне, і/ці ў залежнасьці ад ліку гульні, націснуўшы на "Дадатковыя ўмовы". Больш таго, вы таксама можаце зрабіць замену пры ўмове атрыманьня чырвонай карткі адным з вашых (ці суперніка) гульцоў. Таксама Вы можаце абраць новую пазыцыю для гульца, які выходзіць на поле.

Даданьне зьмены паводзінаў

Вы можаце дадаць зьмену паводзінаў гульцу таксама на ўкладцы “Замены \ Паводзіны”. Падобна да абраньня замены, вы абіраеце гульца, а потым дадаеце ўмовы, пры якіх вы жадалі б, каб ён зьмяняў свае паводзіны.

Вы можаце зрабіць пяць загадаў гульцам

Вы можаце рабіць да пяці загадаў гульцам (замены і зьмены паводзінаў). Але памятайце, судзьдзі не дазволяць вам зрабіць больш за тры замены ў матчы.

Загады выконваюцца, калі выконваюцца ўмовы

Усе вашыя загады гульцам будуць зробленыя ў матчы, як толькі зададзеныя перад матчам умовы будуць выкананыя. Калі ўмова ня спраўдзілася, загад ня будзе выкананы. Калі вы аддалі загад для замены на 65-й хвіліне пры любым ліку, замена і адбудзецца на 65-й хвіліне. Калі вы аддалі загад для замены на 70-й хвіліне ў выпадку перавагі ў ліку, замена будзе зроблена на любой хвіліне пасьля 70-й хвіліне, калі ўмовы выканаюцца. Таму, калі вы атрымаеце перавагу на 80-й хвіліне, замена будзе зроблена адразу пасьля гэтага.

Калі вы аддалі два загады для 70-й хвіліны, адзін на выпадак перавагі, а другі для замены ў выпадку перавагі больш, чым на адзін мяч, і вы перамагаеце зь лікам 3-0 к гэтаму часу - абодва загады выканаюцца.

Заўвага. Калі Вы заплануеце две змены з аднолькавымі ўмовамі (напрыклад, лік, час гульні), яны НЕ адбудуцца адначасова, а ў парадку, у якім Вы іх стварылі.

Пасьля матчу вы (але не ваш супернік) здолееце ўбачыцьa сьпіс усіх загадаў па спасылцы на старонцы рэйтынгаў матчу, разам з інфармацыяй пра тое, калі яны былі аддадзеныя альбо чаму яны не былі выкананыя.

Вы ня можаце рэагаваць на траўмы

Немагчыма наладзіць ніякія ўмовы на выпадак траўмаў. Калі адзін з вашых гульцоў будзе пашкоджаны падчас матчу, аўтаматычная сыстэма заменаў будзе прыведзеная ў дзеяньне. Гэта таксама азначае, што траўмы могуць перашкодзіць вашым планам на конт замен, як і ў сапраўдным футболе.

Псыхалёгія

Як і ў рэальнасьці, кіраваньне камандай у Hattrick - гэта ня толькі трэніроўкі і тактыкі, але яшчэ і псыхалёгія. Каманда павінна жадаць перамагчы, яна павінна верыць у свае сілы. Узровень псыхалягічнай упэўненасьці каманды значна ўплывае на вынікі, якія ў сваю чаргу ізноў-такі ўплываюць на ўпэўненасьць Вашай каманды.

Камандны лад

Камандны настрой моцна ўплывае на гульню каманды. Камандны лад уплывае ў першую чаргу на паўабаронцаў, што ў сваю чаргу ўплывае на валоданьне мячом. Чым лепей камандны лад, тым больш упэўнена дзейнічае паўабарона. На камандны лад уплывае шмат фактараў, сярод іх - узровень лідарства трэнера, настрой на мінулыя гульні, трансфэры і камандны псіхолаг.

Упэўненасьць

Каб паспяхова гуляць, Вашы гульцы мусяць паверыць у свае сілы. Камандзе з нізкім узроўнем упэўненасьці будзе складаней рэалізоўваць пэрспектыўныя моманты падчас гульні. Звычайна высокі ўзровень упэўненасьці ў сабе добра ўплывае на каманду, але калі ён будзе залішні, вашая каманда можа недаацаніць суперніка (да чаго гэта можа прывесьці шукайце ніжэй). Упэўненасць каманды ўплывае на рэйтынгі нападзення. Яна моцна залежыць ад вынікаў мінулых сустрэч, але прафесійны камандны псіхолаг і трэнер з высокім лідэрствам могуць выправіць сытуацыю ў лепшы бок.

Настрой каманды

Перад кожным афіцыйным матчам вы паведамляеце сваім гульцам, наколькі наступны матч важны. Настрой вашай каманды паўплывае на валоданьне мячом. У вас ёсьць тры варыянты:

Матч сэзону: Вашыя гульцы будуць рабіць усё магчымае, каб перамагчы ў гэтым матчы. Аднак адразу пасьля гэтай сустрэчы камандны лад зьменшыцца, а гэта азначае, што гульцы ня будуць паказваць свой лепшы футбол ў наступным матчах.

Звычайны: Гульцы будуць гуляць нармальна.

Гуляць напаўсілы: Вы можаце сказаць гульцам гуляць напаўсілы, калі Вы жадаеце паберагчы сілы каманды да наступных, больш важных сустрэч. Каманда будзе гуляць горш за свае магчымасьці, але па заканчэньні матчу камандны лад палепшыцца, і ў наступнай сустрэчы яны будуць гуляць лепей.

Індывідуальнасьць гульца

Усе гульцы маюць уласныя асаблівасьці характару. Несумленныя і агрэсіўныя гульцы часьцей за іншых атрымліваюць жоўтыя і чырвоныя карткі. Высокі ўзровень лідарства патрэбны капітану і трэнеру.

Псіхалагічныя аспекты сустрэчы

Некаторыя падзеі, што адбываюцца падчас гульні, могуць паўплываць на каманду. Яны ня зьменяць камандны лад альбо ўпэўненасьць, але адаб'юцца на выніку сустрэчы. Каманда, якая мае перавагу ў ліку ў 2 мячы і больш, пачынае збаўляць тэмп і ўдзяляць больш увагі абароне. Гэты эфект павялічваецца з кожным голам адрыву: кожны наступны гол памяншае атаку на 9% і павялічвае абарону на 7,5%. Калі розніца ў ліку памяншаецца, папярэдняе змяненне атакі і абароны адмяняецца. Калі розніца забітых і прапушчаных дасягае 8, рэйтынгі каманды перастаюць змяняцца.

У некаторых сітуацыях каманды здольныя вытрымаць гэты псыхалягічны эфэкт. Калі камандзе выдадзена каманда "матч сэзону", то яны ня будуць адыходзіць назад нават пры значнай перавазе. Тое ж самае адбываецца, калі каманда гуляе ў фінале аднаго з Нацыянальных Кубкаў альбо Hatttrick Masters а таксама ў апошнім туры сэзону лігі. У спаборніцтвах нацыянальных зборных каманда не адыходзіць назад пачынаючы з паўфіналаў Кубку Свету, а ў Кантынентальным Кубку і Кубку Нацый не адыходзіць назад пачынаючы ад чвэрцьфіналаў.

Акрамя таго, калі каманда ў першым тайме гуляла вельмі дрэнна, яна можа палепшыць гульню пасля разносу ад трэнера ў перапынку.

Недаацэнка суперніка

Калі Вы сустракаецеся з камандай, якая займае больш нізкую пазіцыю за Ваш клюб, і ўпэўненасьць каманды высокая, то яна можа недаацаніць суперніка і згуляць ніжэй за свае магчымасьці. Рызыка недаацэнкі залежыць ад розьніцы ў пазыцыях і пунктах паміж камандамі і ўзроўню ўпэўненасьці, а таксама настрою на матч (гульня "напаўсілы" падвышае рызыку недаацэнкі, а "матч сэзону" гарантуе нулявую яе верагоднасьць).

У выпадку недаацэнкі суперніка памеры яе наступстваў будуць залежаць ад розьніцы ў ачках, узроўня ўпэўненасьці, настрою на матч і ад таго, гуляеце Вы дома ці ў гасьцях (на чужым полі эфэкт меншы). У залежнасьці ад выніку першага тайма дзеяньне недаацэнкі можа зьмяніцца: калі Вы перамагаеце з розьніцай у адзін мяч, зьнікне траціна эфэкту, пры нічыі - дзьве траціны, а пры пройгрышы - зьнікне цалкам.

Заўважце, што недаацэнка можа адбыцца толькі ў матчах лігі, і толькі пасьля трэцяга туру.

Трансфэры

Сьпіс трансфэраў - гэта месца, дзе можна знайсьці новых гульцоў і прадаць непатрэбных. Старонка "Гандаль" у мэню "Клюб" паказвае Вам усіх гульцоў, да якіх Вы маеце адносіны як прадавец альбо пакупнік.Таксама ён паказвае трансфэры вашых былых гульцоў, за продаж якіх вам таксама дастанецца пэўная сума грошай.

Продаж гульца

Каб прадаць гульца, трэба выставіць яго на трансфэр (гэта можна зрабіць на старонцы гульца). Вам неабходна толькі пазначыць пачатковы кошт продажу. Гулец мусіць згуляць хаця б адзін матч за Вашую каманду, і Вы ня можаце выстаўляць гульца на продаж больш разоў, чым ён згуляў матчаў за Вашую каманду. Гэтае абмежаваньне не датычыцца гульцоў, якіх вам выдалі разам з камандай і гульцоў, абраных Вамі з юнацкай школы. Гулец будзе знаходзіцца на трансфэры на працягу 3 сутак, пасьля чаго пяройдзе ў клюб, які прапанаваў за яго самыя вялікія грошы, альбо застанецца ў Вас, калі ні адзін клюб не паставіць нават пачатковага кошту. Прададзены гулец пераходзіць у новую каманду адразу ж па сканчэньні гандлю, за выключэньнем выпадкаў, калі адзін з клюбаў, якія ўдзельнічаюць у трансфэры, гуляе ў гэты час матч. У гэтым выпадку ён прыбудзе ў новы клюб, як толькі матч скончыцца. Калі пакупнік ня знойдзецца, ён застанецца ў вашым клюбе. Калі вы памылкова выставілі гульца на продаж, вы можаце адмяніць трансфэр. Гэта магчыма на працягу 10 хвілін пасьля ўключэньня гульца ў сьпіс, пакуль не было ніякіх ставак. Ваша плата за выстаўленьне на трансфэр ня будзе вернута. За гэтым акном у вас заўсёды ёсьць магчымасьць купіць яго самастойна!

Набыцьцё гульца

Каб набыць гульца, зайдзіце на старонку пошуку трансфэраў (мой клюб - гандаль - сьпіс трансфэраў) Там Вы можаце знайсьці патрэбнага Вам гульца. Каб зрабіць стаўку, зайдзіце на старонку гульца. Неабходна паставіць ня менш за тую суму, якую просіць прадавец, альбо узняць стаўку як мінімум на 1 000 US$ альбо на 2%. Зьвярніце ўвагу, што агульная сума зробленых вамі ставак і заробкаў гульцоў, на якіх вы паставілі (адразу па прыбыцьці ў клюб гулец атрымоўвае першы тыднёвы заробак), ня можа заводзіць вашую каманду ў мінус на больш чым 200 000 US$.

Рабіць стаўкі на гульца можна ў любы момант да сканчэньня гандлю. Калі хтосьці зробіць стаўку за менш чым тры хвіліны да сканчэньня гандлю, гандаль аўтаматычна падоўжыцца яшчэ на тры хвіліны.

Пры набыцьці гульцоў зьвяртайце ўвагу на іх здольнасьці, характар і г.д. Таксама Вы можаце выкарыстаць функцыю "Параўнаньне трансфэраў" для таго, каб убачыць, колькі грошай плоцяць за падобных гульцоў.

Аўтастаўка

Аўтастаўка працуе абсалютна як звычайная барацьба ставак на трансфэрным рынку. Калі Вы ўсталёўваеце максымальную стаўку, то сыстэма пачынае адсочваць трансфэр, робячы па меры неабходнасьці стаўкі з мінімальна магчымым крокам (2%, 1 000 US$).

Вы можаце зьмяніць (як павялічыць, так і паменшыць) вашу максымальную стаўку ў любы момант, але вы, вядома ж, ня можаце адмяніць бягучую (вышэйшую) стаўку. Ваша максымальная стаўка вядомая толькі вам, іншыя мэнэджэры бачаць толькі актуальную.

Вы можаце прызначыць толькі адну актыўную аўтастаўку адначасова. Калі ваша аўтастаўка дасягае свайго максымуму, яна ўжо ня лічыцца як аўтастаўка, і вы можаце прызначыць іншую.

Для надзвычайных выпадкаў (напрыклад, калі дзьве каманды робяць аднолькавыя аўтастаўкі, ці калі аўтастаўкі перабіваюць адна адну) мы ўбудавалі пэўную логіку паводзін, вось тут ёсьць некалькі прыкладаў, каб растлумачыць яе.

Адступленьні агенту, роднаму клюбу і папярэдняму клюбу

Выставіць гульца на продаж каштуе 1 000 US$. Пасля продажу трэба будзе выплаціць некаторую суму агенту гульца, клюбу, у якім гулец пачынаў кар'еру і папярэдняму ўладальніку. На старонцы гульца Вы заўсёды можаце ўбачыць, колькі адсоткаў ад заплочаных пакупнікоў грошай пойдуць у бюджэт Вашага клюбу ў выпадку яго продажу. Вось некалькі асноўных момантаў:

Сума, якую атрымае агент, залежыць ад таго, як доўга гулец знаходзіўся ў Вашым клюбе.

Родны клюб заўсёды атрымоўвае 2% ад канчатковага кошту гульца. Гэта значыць, што за гульца, які пачынаў кар'еру ў Вашым клюбе, Вы будзеце атрымоўваць 2% ад сумы продажу за кожны новы пераход у іншую каманду. Майце на ўвазе, што вы не плаціце і не атрымліваеце грошай роднага клюба, калі прадаеце дамарослага гульца ў першы раз.

Папярэдні клюб атрымоўвае 3% ад кошту продажу гульца. У выпадку, калі Ваш клюб быў папярэднім месцам працы гульца, сума грошай, якія Вы атрымаеце, залежыць ад колькасьці гульняў, якія гулец згуляў за Ваш клюб.

Больш падрабязная інфармацыя - у гэтых табліцах.

Зьвярніце ўвагу, што калі Вы жадаеце прадаць гульца, выцягнатага з юнацкай акадэмііЮ Вы не з'яўляецеся яго папярэднім уладальнікам. Але пры наступным ягоным пераходзе ў новы клюб Вы атрымаеце адлічэньні, калі ён згуляў за вашую каманду хаця б адзін матч.

Перавод выручкі ў рэзэрвы Рады

Пры продажы некаторых гульцоў Рада можа прыняць рашэньне аб пералічэньні часткі грошай у рэзервы Рады для наступнага выкарыстаньня клубам.

Гэта адбываецца толькі з асобнымі гульцамі, і для большасьці мэнэджэраў будзе вельмі рэдкай зьявай.

Праўленьне паведаміць вам падчас працэсу ўключэньня ў трансфэры, адбудзецца гэта ці не, і, калі так, працэнт выручкі, які пойдзе ў рэзэрвы.

Праўленьне можа зрабіць гэта, калі лічыць, што гулец гандлюецца па спэкулятыўных прычынах або як спосаб захаваць сваю каштоўнасьць. Яны будуць разважаць, што камандзе ня трэба замяняць гульца па канкурэнтных прычынах. (Гістарычна такіх гульцоў супольнасьць называла «залатымі зьліткамі» за іх здольнасьць захоўваць каштоўнасьць на працягу доўгага часу).

У цяперашні час Праўленьне будзе разглядаць магчымасьць утрыманьня грошай толькі для брамнікаў (прынамсі ў якіх салідныя варатарскія навыкі) або патэнцыйных будучых трэнэраў (прынамсі, добрае лідэрства плюс недастатковы досьвед).

Адсотак ад продажу, які Праўленьне накіроўвае ў рэзэрвы, залежыць ад таго, колькі апошніх матчаў гулец згуляў за вашу каманду.

Агульнае правіла заключаецца ў тым, што для рэгулярных гульцоў стартавага складу ўсе грошы застаюцца наяўнымі - грошы не ідуць у рэзервы. Быць рэгулярным гульцом азначае гуляць ня менш за 60 хвілін адзін раз у тыдзень.

Адсутнасьць на полі з-за траўмы ня ўлічваецца, але калі здаровыя гульцы выбылі з гульні, больш грошай будзе выдзелена для рэзерву Рады дырэктараў.

Прыклад: Гулец, які адпавядае крытэрам «Залаты зьлітак», увесь сэзон выходзіў у стартавым складзе ў матчах лігі. Калі мэнэджэр разглядае пытаньне аб продажы гульца, Рада адступае - уся выручка (пасьля аплаты агентам) будзе даступная трэнэру ў выглядзе наяўных. Аднак, калі трансфэр не адбываецца, і замест гэтага гульца садзяць на лаўку запасных. Праз два тыдні 12% даходаў ад пераводу цяпер будуць прызначаныя для рэзерваў Рады праўленьня. Пасля чатырох тыдняў знаходжаньня на лаўцы запасных гэтая лічба вырасьце да 24%. Потым трэнэр вырашае ізноў выпусьціць гульца ў стартавым складзе. Пасьля шасці тыдняў пасьля вяртаньня ў каманду, гуляючы ў лізе або Кубку, гулец зноў можа быць прададзены і грошы не патрапяць у рэзэрвы Рады праўленьня.

Як правіла, патрабуецца тры тыдні гульні ў лізе або Кубку, каб аднавіцца за кожныя два тыдні бязьдзейнасьці. Калі вы гуляеце толькі ў таварыскіх матчах, аднаўленьне займае ў два разы больш часу. Калі гулец быў выхаваны ў вашай камандзе, грошы не будуць ісці ў рэзэрвы Рады, незалежна ад навыкаў і стартавага статусу гульца. Гэта таксама тычыцца гульцоў, якія далучыліся да клюбу ў апошнія два тыдні і не пасьпелі стаць гульцамі стартавага складу.

Трансфэры могуць уплываць на камандны лад

Як пры набыцьці, так і пры продажы гульца, сам факт трансфэра можа адмоўна паўплываць на камандны лад. Рызыка павялічваецца, калі Вы продаеце абаяльнага гульца, альбо набываеце мярзотнага. Калі Вы продаеце гульца, які менш чым 6 дзён таму быў адабраны з юнацкай школы, камандны лад ня зьменіцца.

Адключэньні сервераў

Калі адбываецца адключэнне сервераў, то час заканчэння таргоў можа быць перанесены на больш позні (найблізкі магчымы) тэрмін. Улічыце таксама, што сервер можа няпланава адключыцца непасрэдна перад заканчэннем таргоў. Трансфер лічыцца завершаным, калі гулец прыбывае ў новы клуб. Да гэтага моманту трансфер можа быць перанесены ў выпадку адключэння.

Не чакайце апошніх секунд, каб зрабіць сваю стаўку. Таксама рэкамендуецца выстаўляць гульца ня трансфер па цане, якая здаецца Вам разумнай, у адваротным выпадку існуе рызыка прадаць яго танней чаканага ў выпадку незапланаванага прыпынку сервера.

Сумленная Гульня на трансфэрным рынку

Моцныя гульцы і высокія даходы - гэта ключ да посьпеху ў Hattrick, таму вельмі важна, каб ні адна каманда не атрымлівала пераваг над іншымі за кошт чыіхсьці некарэктных паводзінаў на трансфэрным рынку. У прыватнасьці, гэта азначае, што ўсе стаўкі на гульца павінны быць у межах яго разумнай цаны, а ўсе дзеяньні, якія прыводзяць да атрыманьня прыбытку камандай за кошт завышанай цаны - забаронены. Гэта не адносіцца да ўнікальных гульцоў, якія маюць рэдкі набор навыкаў або патэнцыял, а таксама гульцоў нацыянальных зборных NT/U21.

У Гэйммайстроў ёсьць права адмяняць або карэктаваць залішне завышаныя цэны, выдаваць штрафы і нават выганяць парушальнікаў з гульні. Калі на Вашага гульца паставілі неапраўдана высокую стаўку, неадкладна зьвяжыцеся з Гэйммайстрамі. Для звароту да Гэйммайстроў выкарыстоўвайце кантактную старонку.

Маладыя гульцы

Маладыя гульцы

Вы можаце атрымаць новых гульцоў для вашага асноўнага складу шляхам набору маладых гульцоў. Гэта можа быць зроблена двума спосабамі:

  • Рэкрутаваць маладога гульца звонку адразу ў асноўны склад пры дапамозе галоўнага скаўта каманды
  • Заснаваць юнацкую акадэмію, набраць таленавітых юнакоў і вырасьціць іх. Арганізоўваць матчы супраць камандаў іншых юнацкіх акадэміяў у прыватных ці публічных лігах, і зь цягам часу вылучыць самых таленавітых у асноўны склад каманды.

Знайсьці гульца праз скаўцкую сетку і забраць яго непасрэдна ў сваю старэйшую каманду - гэта просты і эфэктыўны спосаб атрымаць талент. Кіраваць маладзёжнай акадэміяй больш складана, але калі вы добра папрацуеце, яна можа быць больш карыснай.

Вы можаце выкарыстоўваць толькі адну сыстэму адначасова. Калі вы абралі Юнацкую Акадэмію, вы больш не можаце выцягваць гульцоў з юнацкай школы. Аднак выдаткі на юнацкую акадэмію лічацца як інвестыцыі ў юнацкую школу. Такім чынам, калі Вы вырашыце зачыніць юнацкую акадэмію, працэс пераходу будзе больш лёгкі.

Юнацкая школа

Кожны тыдзень у Вашым клюбе можа зьявіцца новы гулец. Гэта здараецца, калі Вы абіраеце аднаго з гульцоў юнацкай школы ў асноўны склад. Чым вышэй узровень юнацкай школы, тым вышэй шанец атрымаць больш таленавітага маладога гульца. Акрамя выбару паміж палявым гульцом ці брамнікам, у Вас няма магчымасьці паўплываць на тое, які гулец зьявіцца. Не спадзявайцеся, што кожны тыдзень у камандзе будуць зьяўляцца новыя зоркі - вялікая частка пачаткоўцаў у склад не патрапіць. Калі ў Вас ёсьць адзін або два гульца, якія патрапілі ў асноўны склад наўпрост зь юнацкага, гэта ўжо нямала - узгадайце, як гэта адбываецца ў рэчаіснасьці!

Большасьць клюбаў укладае ў сваю юнацкую школу шмат грошай, але ёсьць і такія, якія плацяць менш або не робяць гэтага наогул, аддаючы перавагу набыцьцю гульцоў на трансфэрным рынку. Майце на ўвазе, што калі Вы вырашыце ўзмацніць сваю юнацкую школу, спатрэбіцца нямала часу, перш чым Вашыя ўкладаньні дадуць плён у выглядзе добрых маладых гульцоў. У асаблівасьці, ня варта шмат чакаць ад гульца, толькі што абранага зь юнацкай школы, узровень якой, напрыклад, "дрэнны(3)".

Кожны тыдзень Вы можаце ўкласьці вялікую (20 000 US$), сярэднюю (10 000 US$) або маленькую (5 000 US$) суму інвестыцыяў у юнацкую школу. Шмат маленькіх інвестыцыяў дасьць большы плён, чым некалькі вялікіх. Вялікая колькасць маленькіх узносаў дадуць больш выніку, чым некалькі вялікіх. Іншымі словамі, лепш планаваць загадзя - калі Вы хочаце ў будучыні ўносіць у сетку спартыўных школ вялікую суму, больш высокія ўкладання дазволяць дасягнуць мэты хутчэй, але калі Вы не спяшайцеся павысіць узровень сеткі спортшкол без значных інвестыцый, то можна ўкладаць маленькую суму. Аднак, улічыце, што калі ўзносы не будуць рэгулярнымі, то ўзровень развіцця сеткі спартыўных школ хутка ўпадзе, і для таго, каб павысіць яго зноў, спатрэбіцца значна больш часу.

Кожны тыдзень можна абраць толькі аднаго гульца. Калі памер інвестыцыяў не зьмяняецца, то з рахунку кожны тыдзень будзе здымацца адная і тая ж сума.

За адбор маладога гульца клюб плаціць 2 000 US$.

Інфармацыя аб бягучым становішчы справаў у юнацкай школе знаходзіцца ў мэню "Ваш клюб", у падзеле "юнацкая каманда". Там жа паказваецца памер інвестыцыяў у юнацкую школу, і там жа знаходзіцца спасылка, з дапамогай якой Вы раз на тыдзень здолееце абіраць маладога гульца.

Юнацкая акадэмія

Мець юнацкую акадэмію азначае актыўна кіраваць юнацкай камандай. Вы наймаеце скаўтаў, вырашаеце, што трэніраваць, абіраеце склад і тактыку на матч. Вашая юнацкая каманда будзе спаборнічаць у лізе, якую вы абярэце; напрыклад, у лізе складзенай з вашых сяброў і калег. Раз пораз вашая каманда можа таксама згуляць таварыскі матч супраць любой іншай юнацкай каманды.

Адкрыцьцё юнацкай акадэміі

Вы можаце адчыніць юнацкую акадэмію ў мэню "Мой клюб", у раздзеле "Юнацкая каманда, агляд". Напачатку Вы атрымаеце аднаго трэнэра й аднаго скаўта. Але перад гэтым неабходна абнуліць усе іншыя ўкладаньні ў юнацкую каманду. Таксама ў складзе будуць набраныя некалькі маладых гульцоў, каб дазволіць вашай камандзе ўдзельнічаць у матчах неадкладна. Аднак гэтыя гульцы - гэта выпадкова набраныя хлопцы з лякальнай школы і зусім не такія таленавітыя.

Юнацкая ліга

Вашая юнацкая каманда далучаецца да юнацкай лігі на Ваш выбар, альбо Вы можаце самастойна стварыць новую лігу. Юнацкія лігі могуць складацца з 4, 6, 8, 12 ці 16 каманд. Лігі могуць быць прыватнымі (стваральнік лігі дасылае карыстальнікам запрашэньні) ці публічнымі (далучыцца можа любы ахвотны). Арганізатар лігі такасама можа абраць, калі павінны адбывацца матчы ў лізе. Прыватныя лігі і лігі з 12/16 камандаў даступныя толькі для Supporter'аў. Як толькі ліга будзе запоўненая камандамі, яна пачнецца аўтаматычна.

Скаўты

Пры актывацыі юнацкай акадэміі Вы адразу атрымаеце юнацкага скаўта, прыпісанага да каманды. Вы абіраеце, у якой краіне і рэгіёне ён павінен шукаць таленты, вы таксама можаце шукаць нейкі дакладны тып гульцоў.Калі вы скажаце яму шукаць гульца пэўнага тыпу (напрыклад, вінгераў), ён будзе прапаноўваць вам такога гульца вялікую частку часу, але ў цэлым гульцы будуць горш.

Вы таксама можаце наняць дадатковых скаўтаў, калі пажадаеце, але нельга набіраць болей за трох скаўтаў (і меней за аднаго). Раз на тыдзень кожны скаўт можа прапанаваць Вам гульца, калі Вы яму патэлефануеце.

Калі ў вас болей за аднаго скаўта, вы можаце атрымаць другую (і трэцюю пры трох скаўтах) прапанову, калі адмовіліся ад першай. Але памятайце, калі вы адмовіліся ад першай прапановы, вы ніколі ня здолееце адмяніць гэтае рашэньне. Шляху назад няма.

Гульцы

Вашая юнацкая акадэмія можа ўтрымліваць максімум 18 гульцоў адначасова. Гульцы будуць далучацца да вашай каманды ва ўзросьце 15-16 гадоў. Большасьць іх здольнасьцей яшчэ будзе схаваная, вы ўбачыце толькі некалькі спецыфік здольнасьцей і характару, у адрозненьне ад характарыстык дарослых гульцоў. Каб дасьледваць гульцоў, вам трэба будзе паспрабаваць іх на розных пазыцыях на полі, каб даведацца, дзе ў іх атрымліваецца гуляць лепей за ўсё. Вам можа дапамагчы зоркавы рэйтынг, камэнтары скаўтаў і трэнэрскія справаздачы. Таксама вы ўбачыце дадатковыя падказкі падчас матчавай справаздачы.

Сустрэчы

Адзін раз на тыдзень у вашай юнацкай каманды будзе матч у лізе і кожны трэці тыдзень у вас таксама будзе магчымасьць згуляць таварыскі матч. Вам трэба будзе загадзя аддаваць свае загады й абіраць тактыку, якую вы жадаеце выкарыстаць, дакладна так жа, як і для дарослай каманды. Калі Вы забудзецеся аддаць загады, хлапцы выйдуць на поле так, як самі пажадаюць. Спачатку яны абяруць галкіпера, потым - абаронцаў (максымум 5), паўабаронцаў і вінгераў (у суме не больш за 5) і нападнікаў (максымум 3).

Трэніроўка

Маладыя гульцы могуць трэніравацца адразу ў двух напрамках адначасова, асноўным і дадатковым. Здольнасьць, на якую прыпадае асноўны фокус трэніроўкі, паляпшаецца хутчэй, чым дадатковая. Вы можаце вырашыць сканцэнтраваць і асноўныя, і дадатковыя высілкі на нейкай адной здольнасьці (напрыклад, абароне), але эфект ад трэніроўкі будзе большым пры абраньні розных тыпаў для асноўнай і дадатковай трэріровак.

Юнакі атрымліваюць трэніроўку пасля кожнага мачта лігі (поўную) і таварыскага матчу (частковую). Трэніроўка для юнакоў разлічваецца для кожнага матчу, таму яны могуць атрымаць да двух трэніровак за адзін тыдзень. Вы павінны даць загады па трэніроўках за 10 хвілін перад пачаткам гульні. Эфект ад трэніровак выяўляецца адразу пасля матчу. Адразу па заканчэньні сустрэчы трэнер складзе справаздачу аб тым, як гуляла каманда, які ўключае ў сябе мноства інфармацыі і падказак аб прагрэсе гульцоў. Вам таксама дасьць шанец раскрыць некаторыя здольнасьці:

Трэнер паведаміць Вам пра цяперашні ўзровень здольнасьці, трэніруемай галоўнай трэніроўкай, у аднога з гульцоў, які правёў на трэніруемай пазыцыі ня менш за 44 хвіліны. Тое ж датычыцца і другаснай трэніроўкі, але ў гэтым выпадку трэнер раскажа Вам пра максымальны патэнцыял гэтай здольнасьці ў гульца. Справаздача аб патэнцыяле гульца ня будзе паказвацца, калі гэты гулец дасягнуў свайго максімальнага ўзроўню навыку, што можна вывучыць, на тым жа тыдні, у такім выпадку трэнер паведаміць, што гулец больш ня можа працягваць навучаньне гэтага канкрэтнага навыку.

Калі ласка, звярніце ўвагу на тое, што трэнер не прадаставіць справаздачу аб другаснай трэніроўцы, калі абедзве трэніроўкі ідэнтычныя. Калі ва ўсіх гульцоў, якія гулялі на трэніруемых пазіцыях, здольнасьці раскрытыя, то трэнер ня зможа даць Вам справаздачу гэтага тыпу. Акрамя таго, калі ў вас на полі будзе менш за 8 гульцоў на момант заканчэньня сустрэчы, вы ня выявіце ніякіх навыкаў.

У дадатак, трэнер, магчыма, паведаміць Вам пра аднаго з трох гульцоў з самым вялікім патэнцыялам (максімальны ўзровень здольнасьці) у нетрэніруемай здольнасьці.

Заўважце, што Вы не атрымаеце справаздачы па другаснай трэніроўцы, калі яна супадае з асноўнай. Калі ва ўсіх гульцоў на трэніруемых пазыцыях здольнасьці ўжо бачныя, трэнер проста не ўзгадае ў справаздачы нічога. Таксама, калі на поле выйшла менш за 8 гульцоў, трэнер не паведаміць Вам анічога.

Ну і ўрэшце трэнер паведаміць Вам пра аднаго з трох гульцоў з самым вялікім патэнцыялам (максымальны ўзровень гульца) ў нетрэніруемай здольнасьці.

Вылучэньне ў асноўную каманду

Адзін раз на тыдзень Вы можаце перавесьці гульца з юнацкай каманды ў дарослую. Юнак павінен мець як мінімум 17 гадоў і правесьці ў акадэміі хаця б адзін сэзон (112 дзён), каб мець магчымасьць перайсьці ў дарослую каманду. І памятайце, што ён ня зможа перайсьці ў дарослую каманду, калі там ужо знаходзіцца 50 гульцоў. Калі юнак дасягне 19 год, ён больш ня будзе мець права гуляць у матчах за юнацкую каманду. Ён не пакіне склад, але вы яго ня ўбачыце на полі пакуль не перавядзеце ў асноўны склад каманды.

Кошты

Калі вы адчыняеце юнацкую акадэмію, то пералічваеце часовы аднаразовы ўзьнёсак у памеры [money2]. Утрыманьне юнацкай акадэміі з адным скаўтам каштуе 10 000 US$ за тыдзень, а кожны дадатковы скаўт абыйдзецца ў 5 000 US$. Вы таксама пералічваеце дадатковы падпісны бонус у памеры 5 000 US$ у першы тыдзень, калі наймаеце новага скаўта. Штотыднёвы кошт Акадэміі адлюстроўваецца як "Выдаткі на юнацкую школу" на старонцы эканомікі клюбу. У акадэміі няма аніякіх іншых спэцыялістаў, у асноўным там разьлічваюць на дапамогу бацькоў, якія займаюцца транспартам, лячэньнем і ўсім астатнім. Дапамога гэтая дабраахвотная і бясплатная. У той жа час юнацкія акадэміі не прыносяць ніякага прыбытку, а гледачы, звычайна, - гэта проста бацькі ды сябры саміх юнакоў.

Абраньне гульца ў дарослую каманду каштуе 2 000 US$.

Акрамя гэтага, адзіны дадатковы выдатак можа быць запатрабаваным ад вас у выпадку, калі вы запытаеце свайго скаўта шукаць гульцоў у іншым рэгіёне, тады ад вас можа спатрэбіцца набыць яму квіток на самалёт.

Закрыцьцё акадэмі

Калі Вы не жадаеце больш займацца юнацкай камандай, то можаце зачыніць яе, калі не ўдзельнічаеце ў юнацкай лізе, або калі ў ёй наступіць міжсэзонне. Юнацкая каманда павінна праіснаваць не менш за шэсць тыдняў. Вы таксама можаце перазапусціць сваю юнацкую каманду, нават па ходу сезона, скарыстаўшыся раздзелам "Перазапуск юнацкі каманды" на яе старонцы. Гэта дзеянне нельга адмяніць - Вы страціце ўсіх Вашых гульцоў і скаўтаў; закрытая акадэмія застанецца ў бягучай лізе, а Вам давядзецца знайсці новую лігу для новай акадэміі. Гэтай опцыяй можна скарыстацца адзін раз у 3 сэзоны (48 тыдняў).

Калі ласка, зьвярніце ўвагу, што поле «перазапусьціць моладзевую каманду» паказваецца толькі ў тым выпадку, калі акадэмія была неактыўная (не тэлефанавалі скаутам) на працягу прынамсі апошніх 3 тыдняў, або калі вы не тэлефанавалі сваім скаўтам на гэтым тыдні і маеце менш за 9 паўнавартасных (з 19) гульцоў ў вашай акадэміі.

Сістэма ліг

Кожны сэзон доўжыцца 16 тыдняў і складаецца з 14 раўндаў чэмпіянату, тыдню адборачных матчаў і тыдня, на якім матч лігі не гуляецца.

Дрэва ліг

Колькасьць дывізіёнаў можа быць розным і залежыць ад краіны, але пры гэтым агульная структура паўсюль аднолькавая. Возьмем, да прыкладу, Італію:

1 Першая ліга (Serie A)
4 II лігі (II.1, II.2, II.3, II.4)
16 III ліг (ад III.1 да III.16)
64 IV лігі (ад IV.1 да IV.64)
256 V ліг (ад V.1 да V.256)
1024 VI лігі (ад VI.1 да VI.1024)
1024 VII лігі (ад VII.1 да VII.1024)
2048 VIII ліг (ад VIII.1 да VIII.2048)
2048 IX ліг (ад IX.1 да IX.2048)
4096 X ліг (ад X.1 да X.4096)
4096 XI ліг (ад XI.1 да XI.4096)

Зьвярніце ўвагу, што пачынаючы з узроўню VI, колькасьць ліг у дывізіёне падвойваецца праз раз.

Пераход у іншую лігу і кваліфікацыя

Калі Вы станеце чэмпіёнам сваёй лігі, Вашая каманда альбо праходзіць у лігу дывізіёнам вышэй, ці гуляе кваліфікацыйны матч за права гуляць там. У дывізіёнах з II па VI палова пераможцаў ліг з лепшымі паказчыкамі праходзяць аўтаматычна, астатнія ўдзельнічаюць у кваліфікацыі. У ніжэйшых дывізіёнах усе пераходы аўтаматычныя. З няцотных дывізіёнаў (VII, IX, XI) таксама праходзяць вышэй каманды, якія занялі 2 месцы.

Пераможцы ліг, якія не праходзяць аўтаматычна, гуляюць стыкавыя матчы з камандамі, якія занялі 5-6 месцы ў лігах дывізіёнам вышэй. Пры гэтым самая моцная каманда сустракаецца з самай слабой камандай, што заняла 6-ае месца, а самая слабая - з самым моцным 5-ым месцам. Гульня праводзіцца на полі каманды з вышэйшага дывізіёна. Калі перамагае каманда з ніжэйшай лігі, яны мяняюцца месцамі, у адваротным выпадку ўсе застаюцца на сваіх месцах.

Калі Вы зоймеце ў сваёй лізе 7 альбо 8 месца, Вашая каманда аўтаматычна пяройдзе ў лігу дывізіёнам ніжэй (за выключэньнем, зразумела ж, ліг самага нізкага дывізіёна). Лепшая каманда з сёмых месцаў памяняецца месцамі з лепшым пераможцам лігі дывізіёнам ніжэй. Горшая каманда з восьмых месцаў памяняецца месцамі з самым слабым пераможцам.

Стыкавыя матчы гуляюць каманды, што занялі 3 і 4 месцы ў дывізіёнах VII і IX, і каманда, што заняла 2 месца ў дывізіёнах VIII и X.

Змена лігі ў дазволены перыяд

Калі Ваша каманда гуляе ў адным з трох самых нізкіх дывізіёнаў Вашай краіны, Вы маеце магчымасць змяніць лігу. Для гэтага неабходна, каб у лізе, куды Вы жадаеце перайсці, было вольнае месца, якое будзе адлюстроўвацца ў табліцы ў міжсезонне, калі дазволены пераход. Акрамя таго, калі Вы кіруеце дадатковай камандай у межах опцыі Supporter, забаронены пераход двух Вашых каманд у адну лігу.

Паніжэньне і падвышэньне ботаў

Каманды-боты ніколі не пераходзяць у дывізіён вышэй рангам, нават калі яны занялі першае месца ў сваёй лізе. У канцы кожнага сэзону каманды-боты ў дывізіёнах 6 і ніжэй перамяшчаюцца ў максымальна нізкі дывізіён. За адзіным выключэньнем: калі бот зойме першае месца ў дывізіёне 6, то ён усё ж пазмагаецца за праход дывізіёнам вышэй.

Па меры таго, як каманды-боты адпраўляюцца ў больш нізкія дывізіёны, дадатковыя каманды з уладальнікамі пераходзяць у дывізіёны вышэй узроўнем, займаючы іх месцы. Гэтыя каманды будуць абраныя з ліку "Лакі лузер" - альбо тыя, якія прайгралі стыкавыя матчы, альбо, у некаторых выпадках, тыя, хто вылецеў у гэтым сезоне напрамую. Вы можаце адмяніць магчымасць такога павышэння ў настройках каманды.

Калі колькасьць мэнэджэраў ў ніжэйшым дывізіёне менш чым колькасьць ботаў у астатніх лігах, то сыстэма аўтаматычна закрывае ніжэйшы дывізіён.

Рэйтынг і пазіцыя ў лізе

Вашае месца ў лізе вызначаюць наступныя фактары (па зьмяншэньні важнасьці): колькасьць набраных пунктаў, розьніца забітых і прапушчаных мячоў, колькасьць забітых мячоў. Пазіцыя ў лізе ў сваю чаргу вызначае рэйтынг, які ўплывае на тое, хто з кім будзе сустракацца ў кваліфікацыі і кубку. Рэйтынг засноўваецца на наступных паказчыках (па зьмяншэньні важнасьці): узровень лігі, месца ў лізе, колькасьць набраных пунктаў, розьніца забітых і прапушчаных мячоў, колькасьць забітых мячоў. У выпадку, калі дзве ці болей каманды маюць аднолькавыя паказчыкі, іх пазіцыя ў рэйтынгу вызначаецца выпадковым чынам.

Прызавыя

За месцы ў лізе з першага па чацьвёртае Вы атрымоўваеце прызавыя, якія залежаць ад месца і ад узроўню лігі, у якой Вы гуляеце:


Дывізіёны 1 2 3 4
I дывізіён (у Беларусі - Vyshejshaja Liga) 2 000 000 US$ 1 175 000 US$ 825 000 US$ 500 000 US$
II дывізіён 1 350 000 US$ 1 050 000 US$ 750 000 US$ 450 000 US$
III дывізіён 1 200 000 US$ 925 000 US$ 675 000 US$ 400 000 US$
IV дывізіён 900 000 US$ 700 000 US$ 500 000 US$ 300 000 US$
V дывізіён 600 000 US$ 475 000 US$ 325 000 US$ 200 000 US$
VI дывізіён 525 000 US$ 400 000 US$ 300 000 US$ 175 000 US$
Астатнія дывізіёны 450 000 US$ 350 000 US$ 250 000 US$ 150 000 US$

Акром таго выплочваюцца прызавыя 10 000 US$ клюбу лепшага бамбардыра лігі. Грошы выплочваюцца па сканчэньні апошняга тура. Калі на гэты прыз прэтэндуе двое ці болей гульцоў, гэтую суму атрымае кожны клюб, але калі сярод гэтых гульцоў ёсьць гульцы з адной каманды, яна атрымае прыз толькі аднойчы.

Прэмія за пераход

Камандам, якія наўпрост пераходзяць у больш высокую лігу, выдаецца прэмія. Больш за тое, каманды, пераходзячыя ў больш высокую лігу, павялічваюць памер фан-клюбу на 10% (а каманды, пераходзячыя ў больш нізкую лігу, губляюць 10% заўзятараў). Аднак калі каманда атрымлівае "бясплатнае" падвышэнне (па-за звычайных умоў павышэння), то яна атрымае толькі бонус да памеру фан-клюбу. Такое павышэнне магчыма за кошт спуску ботаў з больш высокіх дывізіёнаў. А яшчэ ў сапраўдны момант падобныя павышэння прадугледжаны ў лізе Hattrick International.


Дывізіёны Аўтаматычны пераход Пераход па выніках кваліфікацыі
I дывізіён (у Беларусі - Vyshejshaja Liga) - -
II дывізіён 500 000 US$ 175 000 US$
III дывізіён 450 000 US$ 150 000 US$
IV дывізіён 400 000 US$ 125 000 US$
V дывізіён 300 000 US$ 100 000 US$
VI дывізіён 200 000 US$ 75 000 US$
Астатнія дывізіёны 175 000 US$ 50 000 US$

Сістэма кубкаў

Удзел у кубку краіны - вялікі гонар, а таксама важны досвед для гульцоў і добры прыбытак для бюджэту клубу. Таму кубкавыя матчы такія ж важныя, як і матчы лігі. Сістэма кубкаў пабудаваная так, каб кожная каманда мела як найменей 3 матчы ў кубках рознага рангу. На кубкавыя матчы прыходзіць значна больш гледачоў, а гэта значыць, будзе атрымана больш грошай ад продажу квіткоў. Асабліва гэта актуальна для каманд з ніжэйшых дывізіёнаў. Каманды з нізкіх дывізіёнаў (7 і ніжэй) гуляюць у кубках сваіх ліг.

Каманды, што выляцелі з Кубка Лігі, аналагічна з Нацыянальным Кубкам атрымліваюць месца ў менш прэстыжным кубку.

Кубкавыя сустрэчы

Кубкавыя матчы гуляюцца ў сярэдзіне тыдня, дакладны дзень і час можна ўбачыць на старонцы "каляндар падзей". Першыя раўнды Нацыянальнага Кубку і Кубку Лігі заўсёды праводзяцца перад першым турам лігі. Каманды з Нацыянальнага Кубку і Кубку Лігі трпаляюць у асобныя Кубкі Выкліку. Кубак Выкліку пачынаецца на тыдзень пазней за асноўныя кубкі. Ваш першы супернік па кубку і кубак, у якім Вы будзеце гуляць, вызначаюцца за тыдзень да матчу. У наступных раўндах супернік вызначаецца амаль адразу пасля сканчэння ўсіх матчаў раўнду папярэдняга.

Кубкавыя пляцоўкі

Галоўнае правіла: наймацнейшая каманда, якая спаборнічае за Кубак, будзе гуляць у гасьцях супраць самай слабой каманды, якая гуляе ў Кубку. Каб вырашыць гэта, мы выкарыстоўваем Кубкавы рэйтынг, які тлумачыцца ніжэй.

У апошніх шасьці раўндах Кубка рэйтынг больш не ўплывае на перавагу гульні дома або ў гасьцях, паколькі ўсе матчы праводзяцца на нэйтральных пляцоўках.

Жараб'ёўка Кубка

Як вызначаецца ваш супернік у Кубку?

У першым раўндзе Кубка каманда з самым высокім рэйтынгам заўсёды будзе гуляць у гасьцях супраць каманды з самым нізкім рэйтынгам у Кубку.

Перад пачаткам першага раунда праводзіцца лёсаваньне другога раунда. Мяркуецца, што для гэтага розыгрышу ўсе каманды з высокім рэйтынгам пераходзяць з першага раунда.

Калі каманда ніжэйшага рангу перамагае ў першым раундзе, яна займае месца свайго суперніка ў другім раундзе.
Аднак гэта перавага не працягваецца. Перад пачаткам другога раунда праводзіцца лёсаваньне трэцяга раунда. Зноў жа, усе астатнія каманды з высокім рэйтынгам будуць гуляць супраць каманд з нізкім рэйтынгам.

The advantage of this system is that for any Cup round, all remaining teams will know what happens if they progress to the next round. There is always another match, the winner of which will play the winner of your match in the next round.Перавага гэтай сыстэмы ў тым, што ў любым раўндзе Кубка ўсе астатнія каманды будуць ведаць, з кім яны будуць гуляць, калі яны пяройдуць у наступны раўнд. Заўсёды ёсьць іншы матч, пераможца якога ў наступным раўндзе згуляе з пераможцам вашага матчу.

Вось прыклад таго, як працуе лёсаваньне Кубка ў Hattrick:

1. У першым раўндзе ў нас 16 каманд і матчаў:

Першы Раўнд

КамандаРэйтынгам16-КамандаРэйтынгам1
КамандаРэйтынгам15-КамандаРэйтынгам2
КамандаРэйтынгам14-КамандаРэйтынгам3
КамандаРэйтынгам13-КамандаРэйтынгам4
КамандаРэйтынгам12-КамандаРэйтынгам5
КамандаРэйтынгам11-КамандаРэйтынгам6
КамандаРэйтынгам10-КамандаРэйтынгам7
КамандаРэйтынгам9-КамандаРэйтынгам8

Чакаемыя матчы 2 раунда, якія сталі вядомыя перад пачаткам 1 раунда, наступныя:

КамандаРэйтынгам8-КамандаРэйтынгам1
КамандаРэйтынгам7-КамандаРэйтынгам2
КамандаРэйтынгам6-КамандаРэйтынгам3
КамандаРэйтынгам5-КамандаРэйтынгам4

Аднак два матчы скончыліся нечаканай перамогай аўтсайдэраў - каманды 16 і 14 перамаглі. З-за гэтага фактычныя матчы ў 2 раўндзе будуць наступнымі:

КамандаРэйтынгам8-КамандаРэйтынгам16
КамандаРэйтынгам7-КамандаРэйтынгам2
КамандаРэйтынгам6-КамандаРэйтынгам14
КамандаРэйтынгам5-КамандаРэйтынгам4.

Цяпер, калі жараб'ёўка 3-га раунда завершана, сыстэма зноў мяркуе, што перамогуць каманды з самым высокім рэйтынгам, і такім чынам ствараецца гэты розыгрыш:

КамандаРэйтынгам8-КамандаРэйтынгам2
КамандаРэйтынгам6-КамандаРэйтынгам4

Калі каманда 16 зноў пераможа, яна атрымае месца каманды 8.
Калі пераможа каманда 14, яна зойме месца каманды 6.

Кубкавы рэйтынг

Кубкавы рэйтынг выкарыстоўваецца пры стварэнні розыгрышу Кубка. Гэта статычны рэйтынг, які не мяняецца пасля пачатку Кубка. Першым фактарам рэйтынгу зьяўляецца тое, у якім дывізіёне каманда гуляе ў бягучым сэзоне. Затым каманды размяшчаюцца ў гэтых дывізіённых групах наступным чынам:

1. Актыўныя каманды, якія перайшлі з больш высокага дывізіёну
2. Актыўныя каманды, якія не пераходзілі ні вышэй ні ніжэй
3. Каманды, якія самі перайшлі з больш нізкага дывізіёну
4. Каманды, якія атрымалі "бясплатнае" падвышэньне (за кошт ботаў)
5. Каманды-боты (пры наяўнасьці вольных месцаў).

Каманды, якія патрапілі ў адну катэгорыю, сартыруюцца паводле рэйтынгу на момант сканчэньня мінулага сэзону. Рэйтынг не зьмяняецца на працягу ўсяго кубка.

Далучэнне да другасных кубкаў

Для кубкаў Выкліку і Надзеі час удзелу таксама ўлічваецца ў пачатковым складзе. Каманды, якія далучыліся рана, гарантавана будуць пасеяны вышэй, чым тыя, хто далучыўся пазней. Рэйтынг кожнай каманды ў Кубку па-ранейшаму мае значэнне, але толькі для таго, каб вырашыць, у якім парадку будуць пасеяны каманды, якія заяўляліся на тую ж дату.

Адзін з прыкладаў: вашай камандзе ўдасцца дайсьці ў Нацыянальным Кубку да 5-га або 6-га раунда, перш чым вылецець. Вы працягнеце ў Кубку выкліку ніжэйшага ўзроўню, вы заўсёды будзеце пасеяны ніжэй, чым каманды, якія далучыліся да вас. Каманда з самым высокім рэйтынгам з тых, хто заяўляўся ў першым раўндзе, згуляе з камандай з самым нізкім рэйтынгам з тых, хто заяўляўся апошнім.

Розныя кубкі і іх фарматы

Самы важны кубак у кожнай краіне - Нацыянальны Кубак (у Беларусі - Кубак Беларусі). У ёй удзельнічаюць усе каманды 6 вышэйшых дывізіёнаў, якія маюць жывых уладальнікаў. Толькі найлепшыя каманды маюць шанец перамагчы, але нават некалькі пройдзеных раўндаў прынясуць неблагія прэміяльныя.

Як бы там ні было, усім камандам, якія выляцелі з Нацыянальнага Кубку на ранняй стадыі, будзе дадзены другі шанец. Калі Ваша каманда выляціць у першых 6 раўндах Нацыянальнага Кубку, ёй будзе гарантавана месца ў адным з 3 нацыянальных Кубкаў Выкліку. Удзел у Кубку Выкліку таксама прэстыжны, але прызавы фонд значна меншы. Барацьба за Нацыянальны Кубак з фінансавага пункту гледжання заўсёды лепей.

Кубак Выкліку складаецца з трох падкубкаў - Смарагдавы, Рубінавы і Сапфіравы. У Смарагдавы Кубак трапляюць каманды, якія вылецелі з Нацыянальнага Кубку ў 1 і 6 раўндах. Каманды, якія вылецелі ў раўндах 2 і 5, трапляюць у Рубінавы Кубак. Каманды, якія вылецелі ў 3 і 4 раўндах, трапляюць у Сапфіравы Кубак. Усе тры падкубкі гуляюцца адначасова з Нацыянальным Кубкам і кожны мае свайго пераможцу. Назвы Кубкаў у розных краінах могуць адрознівацца ад арыгінальных ангельскіх.

Каманды, што вылецелі з Смарагдавага ці Рубінавага кубку Выкліку ў першым раўндзе, будуць прымаць удзел у Кубку Надзеі. Пераможца атрымлівае асобны трафей, але прызавога фонду і іншых пераваг Нацыянальнага Кубку ўжо не будзе.

У вялікіх ХТ-краінах для каманд з нізкіх дывізіёнаў (7 і ніжэй) арганізуюцца кубкі ліг. Кубкі ліг маюць тую ж структуру, што і нацыянальны кубак: галоўны кубак, тры падкубкі і кубак надзеі. Агульны прызавы фонд кубка лігі меншы за прызавыя ў нацыянальным кубку.

Памер Кубкаў залежыць ад колькасці каманд і мэнэджэраў у краіне. Заўсёды абіраецца найменшы памер кубку, у які ўпісваюцца ўсе каманды з мэнэджэрамі. Пасля запаўнення кубку жывымі камандамі рэшта месцаў запаўняецца ботамі.

1. разлічваецца колькасць жывых каманд
2. Абіраецца найменшы магчымы памер кубку, у які ўпісваюцца ўсе жывыя каманды
3. Кубак запаўняецца камандамі з мэнэджэрамі
4. Дадаюцца боты з сістэмы ліг
5. Калі гэтага недастаткова, дадаюцца каманды-боты, адмыслова створаныя для Кубку.


Тыдзень Нацыянальны Кубак Кубак Выкліку
(Смарагдавы)
Кубак Выкліку
(Рубінавы)
Кубак Выкліку
(Сапфіравы)
Кубак Надзеі
Каманды Каманды Каманды Каманды Каманды
1 16384
2 8192 8192
3 4096 4096 4096 4096
4 2048 2048 2048 2048 4096
5 1024 1024 1024 2048 2048
6 512 512 1024 1024 1024
7 256 512 512 512 512
8 128 256 256 256 256
9 64 128 128 128 128
10 32 64 64 64 64
11 16 32 32 32 32
12 8 16 16 16 16
13 4 8 8 8 8
14 2 4 4 4 4
15 - 2 2 2 2
16 - - - - -
  • Каманды, якія выляцелі з Кубка Беларусі у раўндах 1 і 6, патрапяць у Кубак Крывічаў (першы Кубак Выкліку).
  • Каманды, якія выляцелі з Кубка Беларусі у раўндах 2 і 5, патрапяць у Кубак Дрыгавічоў (другі Кубак Выкліку).
  • Каманды, якія выляцелі з Кубка Беларусі у раўндах 3 і 4, патрапяць у Кубак Радзімічаў (трэці Кубак Выкліку).
  • Каманды, якія выляцелі з раўнду 1 Кубка Крывічаў і Кубка Дрыгавічоў, патрапяць у Кубак Надзеі.

Уплыў на каманду

Адной з важных перавага выступу ў Кубку з'яўляецца атрыманне шырокіх тактычных магчымасцей. Вы прасоўваецеся ўверх па турнірнай лесвіцы, гуляеце з усё больш моцнымі камандамі, а таксама атрымліваеце магчымасць павялічыць упэўненасць і камандны лад перад гульнямі ў лізе. Акрамя гэтага, гульцы атрымліваюць больш досведу ў кубкавых матчах, што пры ўмове большых прыбыткаў ад матчаў надае важнасць удаламу выступу ў Кубку. Аднак не ўсе кубкі працуюць аднолькава.

Ва ўсіх кубках карткі і траўмы працуюць аднолькава. Калі Ваш гулец атрымаў картку ў гульні, ён можа прапусціць наступны матч у лізе.

Камандны лад, упэўненасць і настрой заўзятараў: гэтыя параметры будуць змяняцца толькі ў матчах Нацыянальнага Кубку і Кубку Лігі. Матчы ва ўсіх астатніх кубках будуць праводзіцца па правілах таварыскіх сустрэч (без уплыву на настрой заўзятараў, камандны лад і ўпэўненасць).

Досвед. У матчах Нацыянальнага Кубку і Кубку Лігі гульцы атрымліваюць удвая больш досведу, чым у матчах чэмпіянату. У матчах Кубку Выкліку і Кубку Надзеі - удвая менш, чым у матчах чэмпіянату.

Прыбытак ад матчаў кубку

Прыбытак ад продажу квіткоў з'яўляецца вялікім бонусам пры паспяховым удзеле ў Кубках. Чым дольш Вы пратрымаецеся ў любым з кубкаў, тым больш гледачоў будзе хадзіць на матчы. Нацыянальны Кубак і Кубак Лігі прыцягваюць увагу большай колькасці фанатаў, чым кубкі рангам ніжэй. У той час, як першыя два кубкі збіраюць прыкладна столькі ж гледачоў, як матчы лігі, то іншыя кубкі - прыкладна як таварыскія сустрэчы. Матчы Кубку Выкліку збіраюць у 3 разы болей зазятараў, чым міжнародныя таварыскія матчы паміж тымі ж супернікамі. Матчы Кубку Надзеі збіраюць у 2 разы больш заўзятараў. Матчы Кубку Выкліку для каманд з ніжэйшых дывізіёнаў (7 і ніжэй) збіраюць у 2 разы больш заўзятараў. Матчы Кубку Надзеі для каманд з ніжэйшых дывізіёнаў (7 і ніжэй) збіраюць у 1,5 разы больш заўзятараў.

Гаспадары атрымліваюць 67% прыбытку ад продажу квіткоў, госці - 33%. У апошніх 6 раўндах каманды дзеляць прыбытак пароўну - 50/50. У асноўным, заўзятары не вельмі актыўна ходзяць на першыя раўнды кубка, але з прасоўваннем каманды наперад іх цікаўнасць урастае. Таксама заўзятары каманды з нізкага дывізіёна будуць радыя прыйсці на матч з грандам - камандай з больш высокага дывізіёну, але не наадварот. Лепшыя каманды атрымліваюць прызавыя згодна з табліцай ніжэй. Узнагароды за лепшага бамбардыра ў кубку няма.

Нацыянальны Кубак

Месца Нацыянальны Кубак Кубак Выкліку Кубак Надзеі
Пераможца 1 500 000 US$ 300 000 US$ -
Фіналіст 1 000 000 US$ 150 000 US$ -
Паўфіналіст 750 000 US$ 100 000 US$ -
Чвэрцьфіналіст 500 000 US$ 50 000 US$ -
Удзельнік 1/8 250 000 US$ 25 000 US$ -
Удзельнік 1/16 200 000 US$ - -
Удзельнік 1/32 180 000 US$ - -
Удзельнік 1/64 160 000 US$ - -
Удзельнік 1/128 140 000 US$ - -
Удзельнік 1/256 120 000 US$ - -
Месца Кубак дывізіёна Кубак Выкліку Кубак Надзеі
Пераможца 300 000 US$ 150 000 US$ -
Фіналіст 150 000 US$ 100 000 US$ -
Паўфіналіст 100 000 US$ 50 000 US$ -
Чвэрцьфіналіст 50 000 US$ 25 000 US$ -
Удзельнік 1/8 25 000 US$ - -

Таварыскія сустрэчы

Каб даць магчымасьць большай колькасьці гульцоў згуляць на пазіцыі, аптымальнай для трэніроўкі, Вы заўсёды можаце прызначыць таварыскую сустрэчу (калі, вядома, Вы не працягваеце барацьбу за кубак). Звычайна таварыскія сустрэчы выкарыстоўваюцца для таго, каб даць пагуляць рэзерву ці маладым гульцам, а таксама праверыць сілу сваёй каманды супраць незнаёмых супернікаў, паспрабаць новую пабудову ці тактыку. Ці - чаму б не? - патузацца з лепшым сябрам.

Прызначэньне таварыскай сустрэчы

Найпрасьцей знайсьці суперніка для таварыскай гульні праз таварыскую суполку. Абярыце, якога суперніка Вы жадаеце атрымаць і па якіх правілах будзе праходзіць гульня, і суполка аўтаматычна абярэ Вам суперніка і прызначыць Вам таварыскую сустрэчу (калі, вядома ж, знойдзецца каманда, якая будзе адпавядаць усім вашым патрабаваньням).

Для таго, каб запрасіць каманду на таварыскую гульню, па-першых, знайдзіце гэтую каманду! Калі каманда выбыла, альбо ня ўдзельнічае ў кубку, а таксама не дамовілася на таварыскую гульню з іншай камандай (і калі ўсё гэта можна сказаць і пра ваш клюб), Вы маеце магчымасьць адправіць ёй запрашэньне. Таксама некаторыя каманды не могуць удзельнічаць у таварыскіх матчах, бо яшчэ не атрымалі Ліцэнзіі Мэнэджэра.

Усе запрашэньні (тыя, якія даслалі Вы, і тыя, якія адправілі Вам) можна ўбачыць на старонцы “Запрашэньні”. Як толькі адно з запрашэньняў прымаецца, ў распісаньні з'яўляецца таварыская сустрэча, і Вы можаце прызначыць склад на яе.

Перадсезонныя матчы

На 15 і 16 тыднях Вы зможаце гуляць перадсезонныя таварыскія матчы на выходных, калі толькі Ваша каманда не гуляе кваліфікацыі.

Фармаванне перадсезонных таварыскіх матчаў будзе праходзіць крыху інакш. Для адпраўкі запрашэння трэба будзе ўказаць, калі Вы жадаеце згуляць матч (у будні ці на выходных).

Акно для запрашэнняў на перадсезонныя таварыскія матчы на выходных (міжнародныя ці нацыянальныя) будзе адчынена з 6:00 панядзелка да 23:59 пятніцы.

Тыпы таварыскіх сустрэч

Існуе два тыпы таварыскіх сустрэч: звычайная і па кубкавых правілах. У другім выпадку, калі асноўны час заканчваецца ўнічыю, прызначаецца дадатковы час, а потым і сэрыя пэнальці.

Міжнародныя таварыскія сустрэчы

Вы можаце дамовіцца на таварыскую сустрэчу за мяжой, альбо запрасіць каманду з іншай краіны на ваш стадыён. Матч будзе згуляны па мясцовым часе. Да прыкладу, калі Вы будзеце гуляць у Партугаліі, сустрэча пачнецца ў аўторак у 9:45 вечара па Сярэднім Эўрапейскім Часе.

Незалежна ад таго, у якую краіну выпраўляецца каманда, ад'язджае яна ў 18:00(CET) у аўторак, а вяртаецца ў 8:00(СЕТ) у чацвер. Міжнародныя гульні можна прызначыць не пазьней за аўторак 18:00(СЕТ), а калі вашая каманда выправілася за мяжу, наступную таварыскую сустрэчу можна будзе прызначыць толькі па іх вяртаньні ў чацвер. Калі вашая каманда не гуляла міжнароднай таварыскай сустрэчы, наступны матч можна пачынаць прызначаць ужо ад 6:00(СЕТ) у чацвер.

Кожная вандроўка за мяжу будзе каштаваць вам 6 000 US$, але з іншага боку міжнародныя сустрэчы прыцягваюць увагу большай колькасьці заўзятараў.

Іншае

Колькасьць гледачоў на таварыскіх сустрэчах значна менш, чым на афіцыйных. Крыху больш гледачоў прыходзяць на гульні па кубкавых правілах, яшчэ больш - на міжнародныя.

Камандны лад і ўпэўненасьць гульцоў не зьмяняюцца, гэтак жа як і настрой заўзятараў і фундатараў.Але рызыка атрымаць пашкоджаньне ў гульцоў не зьмяншаецца проста ад таго, што матч таварыскі.

Гульня на нэйтральным полі

Калі Вы жадаеце, каб у таварыскай сустрэчы ні ў кога не было перавагі за кошт хатняга стадыёну, Вы можаце абраць для гульні нэйтральнае поле. Заўважце, калі Вы гуляеце на нэйтральным полі ў сваёй краіне з камандай з іншай краіны, у Вас усё адно застаецца перавага (нават калі для вас матч абазначаны як гасцявы!) Гульні, праведзеныя на нэйтральным полі, не прыносяць прыбытку ўладальніку стадыёну.

Калі Вы захапляецеся калекцыянаваньнем сьцягоў, ведайце, што матчы на нэйтральным полі не даюць гэтых сьцягоў аніводнай з каманд за выключэньнем выпадку, калі сустрэча праводзіцца у краіне каманды-гаспадыні, але на іншым стадыёне. У гэтым выпадку каманда гасьцей усё ж такі атрымае сьцяг.

Спаборніцтвы Hattrick Arena

Hattrick Arena - гэта альтэрнатыўная сыстэма спаборніцтваў для каманд Hattrick. Ёсьць шмат тыпаў спаборніцтваў на Hattrick Arena, ад аднаматчавых дуэляў супраць іншага мэнэджэра да афіцыйных спаборніцтваў па лесьвіцы, дзе вы можаце паспрабаваць стаць «Каралём гары». Ёсьць нават прыватныя турніры, якія вы можаце ствараць і праводзіць самастойна, усталёўваючы правілы, якія хочаце.

Зьвярніце ўвагу, што вы ўсё яшчэ можаце гуляць у звычайныя таварыскія матчы кожны тыдзень, нават калі вы гуляеце ў турніры.

Стварыць альбо далучыцца да турніру

Hattrick Arena мае гнуткую сыстэму стварэньня турніраў. Вы можаце далучыцца да турніраў, створаных іншымі карыстальнікамі, або стварыць турнір для сябе і сваіх сяброў, выкарыстоўваючы індывідуальныя правілы, каб зрабіць спаборніцтва больш цікавым.

Як стваральнік турніру, вы можаце вырашаць усе яго аспэкты. Імя, фармат, памер, час матчаў і спецыяльныя правілы, такія як дазвол толькі пэўнай катэгорыі гульцоў (дамарослыя, мінімальны або максымальны ўзрост) або ўстанаўленьне ліміту заробку або магутнасьці для каманд-удзельніц.

Кожны можа наладзіць турнір, выкарыстоўваючы крэдыты Hattrick. Стварэньне турніраў або ўдзел у іх бясплатна таксама магчыма, калі вы зьяўляецеся ўладальнікам падпіскі Gold, Platinum ці пDiamond Supporter.

Дні матчаў на Arena

Матчы ў спаборніцтвах Hattrick Arena праводзяцца на нэйтральных пляцоўках, і яны не прыносяць вам ніякага даходу ад гледачоў (таксама не прыносяць новых членаў у ваш фан-клюб).

Усе матчы Hattrick Arena выкарыстоўваюць тыя ж дадзеныя матчаў, што і звычайныя матчы. Такім чынам, будуць выкарыстоўвацца бягучая форма вашых гульцоў, навыкі, досьвед, статус траўмаў і г.д. у дзень матчу. Аднак ёсьць два выключэньні: камандны дух (і ўпэўненасьць) усталяваны на фіксаванае значэньне, а сыстэма паліку картак працуе крыху па-іншаму. Падрабязнасьці глядзіце ніжэй.

Матчы таксама не ўплываюць на вашу каманду або гульцоў пасля матчу. Гульцы не атрымліваюць ніякага навучаньня або досьведу ў гэтых матчах, а таксама матчы не ўплываюць на вопыт пабудовы, камандны лад і гэтак далей.

Бітва дывізіёнаў і Кубкі

Вы таксама знойдзеце некалькі афіцыйных конкурсаў на Hattrick Arena. Яны створаны Hattrick, і вы можаце прыняць удзел бясплатна, калі вас запросяць.

У Бітве дывізіёнаў вы і іншыя мэнэджэры з вашай лігі змагаецеся разам зь іншымі лігамі ў вашым дывізіёне. Кожны раўнд ваша ліга разыгрываецца ў жараб'ёўцы зь іншай лігай, дзе кожная з каманд-удзельніц будзе супрацьстаяць адной з каманд другой. Мэта складаецца ў тым, каб вашу лігу прызналі лепшай у вашым дывізіёне ў канцы сэзона!

Hattrick таксама арганізуе два Кубкавыя турніры, абодва гуляюцца ў міжсэзоньне. Кубак Пакаленьняў - гэта турнір, дзе мэнэджары, якія пачалі гуляць у Hattrick прыкладна ў той жа час, змагаюцца адзін з адным.

Кубак Supporter'аў - гэта турнір, у які запрашаюцца ўсе цяперашнія ўладальнікі падпіскі Supporter Hattrick.

Эфэкты Hattrick Arena ў дэталях

Усе падрабязнасьці, якія вам трэба ведаць аб матчах Arena, пералічаны тут:

  • Камандны лад: Камандны лад у матчах Hattrick Arena зафіксаваны на ўзроўне "задаволеныя".
  • Упэўненасьць каманды: у матчах на Арэне ўпэўненасьць заўсёды ўсталёўваецца на фіксаваны ўзровень (цудоўная).
  • Траўмы: у матчах на Арэне ня будзе траўмаў, але калі ваш гулец ужо атрымаў траўму ў звычайным матчы Hattrick, ён ня зможа гуляць.
  • Карткі (уласныя турніры): Турніры маюць уласную сыстэму падліку картак. Гэта значыць, што любая атрыманая ў турніры картка ўлічваецца толькі ў сустрэчах гэтага турніру (і ня ўлічваецца ў "звычайным" Hattrick), і наадварот. Напрыклад, гулец, выдалены ў "звычайным" Hattrick, можа гуляць сустрэчу ў турніры.
  • Карткі (Ляддэры): У ляддэрах карткі ніяк ня ўлічваюцца.
  • Трэніроўка: Гульцы не атрымаюць аніякіх трэніровак ад сустрэч у турнірах.
  • Досьвед: Гулец не атрымае досьвед, гуляючы ў турніры.
  • Пабудовы: У сустрэчах турніру выкарыстоўваецца ваш бягучы досьвед пабудовы са "звычайнага" Hattrick. Аднак, ад сустрэч у турнірах вы не атрымаеце досьведу да вашай пабудовы.

Лесьвічныя спаборніцтвы

У ляддэры ваша мэта - дасягнуць найвышэйшай пазыцыі ў табліцы і стаць «Уладаром гары», і пратрымацца на вяршыні як мага даўжэй. На шляху да вяршыні вы змагаецеся зь іншымі камандамі, і, ў выпадку перамогі, займаеце іх месца ў табліцы.

Правілы спаборніцтваў

Каманды, якім вы можаце кінуць выклік, вызначаюцца ў залежнасьці ад становішча вашай каманды ў табліцы.

  • Паз 2-5: Магчыма кінуць выклік толькі камандзе, якая знаходзіцца вышэй за іх у лесьвіцы.
  • Паз 6-11: Магчыма выклікаць каманды 1-2 разьмешчаныя вышэй за іх, але не вышэй за 5 месца.
  • Паз 12-18: Магчыма выклікаць каманды 1-3 разьмешчаныя вышэй за іх, але не вышэй за 10 месца.
  • Паз 19-39: Магчыма выклікаць каманды 1-5 разьмешчаныя вышэй за іх, але не вышэй за 16 месца.
  • Паз 40-63: Магчыма выклікаць каманды 1-7 разьмешчаныя вышэй за іх, але не вышэй за 35 месца.
  • Паз 64-99: Магчыма выклікаць каманды 1-10 разьмешчаныя вышэй за іх, але не вышэй за 57 месца.
  • Паз 100-129: Магчыма выклікаць каманды 1-15 разьмешчаныя вышэй за іх, але не вышэй за 90 месца.
  • Паз 130-169: Магчыма выклікаць каманды 1-25 разьмешчаныя вышэй за іх, але не вышэй за 115 месца.
  • Паз 170-199: Магчыма выклікаць каманды 1-35 разьмешчаныя вышэй за іх, але не вышэй за 145 месца.
  • Паз 200-249: Магчыма выклікаць каманды 1-50 разьмешчаныя вышэй за іх, але не вышэй за 165 месца.
  • Паз 250-599: Магчыма выклікаць каманды 1-75 разьмешчаныя вышэй за іх, але не вышэй за 200 месца.
  • Паз 600-1099: Магчыма выклікаць каманды 1-100 разьмешчаныя вышэй за іх, але не вышэй за 525 месца.
  • Паз 1100-2499: Магчыма выклікаць каманды 1-250 разьмешчаныя вышэй за іх, але не вышэй за 1000 месца.
  • Паз 2500-5499: Магчыма выклікаць каманды 1-500 разьмешчаныя вышэй за іх, але не вышэй за 2250 месца.
  • Паз 5500+: Магчыма выклікаць каманды 1-1000 разьмешчаныя вышэй за іх, але не вышэй за 5000 месца.

Каманда, што зрабіла выклік, плаця за сустрэчу, і выкліканая каманда аўтаматычна прымае выклік. Матч адбываецца праз 24 гадзіны пасьля таго, як быў зроблены выклік. Калі зрабіўшая выклік каманда перамагае, Крэдыты вяртаюцца.

Пазыцыя мяняецца пасьля сустрэчы

Калі вы робіце выклік і перамагаеце, вы займаеце месца гэтай каманды. Выкліканая каманда апускаецца ўніз на 1 пазыцыю (гэта таксама тычыцца й іншых каманд, што знаходзяцца між двума камандамі ў ляддэры).

Прыклад. Каманда "А" знаходзіцца на 54 месцы, а выклікаемая каманда "Б" - на 47. Калі "А" перамагае, то займае 47 радок. "Б" апускаецца на 48 месца, каманда, што займала 48 месца, апускаецца на 49, каманда, што займала 49 месца, апусаецца на 50, і так далей.

Калі прайграеце, абедзьве каманды застаюцца на сваіх месцах.

Час устрыманьня ад выклікаў

Пасьля таго, як адбыўся матч, у якім вас выклікаў супернік, іншыя клюбы ня змогуць выклікаць вас бліжэйшыя 12 гадзін (ад моманту пачатку вашай апошняй сустрэчы). Гэта значыць, што ў вас будзе выдатны час, каб кінуць выклік іншай камандзе і падняцца ўвверх у ляддэры.

Пасьля гульні, калі рабілі выклік вы, вы ня зможаце выклікаць іншую каманду 12 гадзін (ад пачатку вашай апошняй сустрэчы). Гэта дае шанец іншым клюбам выклікаць вас (а таксама каб прадухіліць сцэнарыі, у якіх, напрыклад, каманда №2 заўсёды адразу выклікае №1, што робіць немагчымым №3 выклікаць №2 ды заняць яе месца).

Нацыянальныя зборныя

У Hattirck, як і ў рэальным свеце, зборныя каманды краін спаборнічаюць адзін з адным. Але ў Hattrick Вы самі выбіраеце трэнера зборнай! У кожнай краіны ёсць асноўная зборная і моладзевая зборная U21, у якую трапляюць гульцы з узростам 21 год ці менш. Такім чынам, у кожнай краіны ёсць 2 трэнера зборнай, абодва абіраюцца супольнасцю. Фармат правядзення чэмпіянату свету змяняецца ў сэзоне 77 (17 студзеня 2021 года).

Спаборніцтвы зборных

Зборныя каманды спаборнічаюць адзін з адным у трох звязаных турнірах. Гэта Кантынентальныя чэмпіянаты, Кубку Нацый і, нарэшце, Чэмпіянат Сьвету. Цыкл спаборніцтваў складае два сэзоны. Ён пачынаецца з рэгіянальных кубкаў Еўропы, Амерыкі, Афрыкі і Азіі/Акіяніі і заканчваецца Чэмпіянатам Сьвету.

Каманды, якія не прабіліся ў Чэмпіянат Сьвету, прымаюць удзел у Кубку Нацый, які праходзіць паралельна Чэмпіянату Сьвету.

Зборныя каманды маюць свой уласны статут штрафных картак, незалежны ад сістэмы чырвоных і жоўтых картак "нармальнага" Hattrick. Такім чынам, любая картка, атрыманая ў матчах асноўных ці моладзевых зборных, мае значэнні толькі для афіцыйных матчаў зборных. І наадварот, калі гулец атрымае чырвоную картку ў звычайным матчы Hattrick, ён усё роўна можа гуляць у матчы за зборную. Карткі згараюць у канцы любога спаборніцтва (ці пры вылеце каманды з гэтага спаборніцтва).

Чэмпіянаты кантынентаў

Кожнай зборнай гарантаванае месца ў чэмпіянаце свайго кантынента. Яго розыгрыш праходзіць у групах па 6 каманд. Каманды размяркоўваюцца па групах у адпаведнасці з рэйтынгам зборных (гл. ніжэй).

Чэмпіянат кантынента мае кругавы фармат (па 2 матчы - дома і ў гасцях), працягваецца 10 тыдняў з чвэрцьфіналамі, паўфіналамі і фіналам на апошнім тыдні.

Лепшыя 8 каманд кожнага кантынента ў залежнасці ад іх становішча, ачкоў, розніцы мячоў і забітых галоў будуць гуляюць у чвэрцьфіналах, паўфіналах і фіналах, у той час як астатнія трэнеры зборных прызначаюць пятніцкія таварыскія матчы. У чвэрцьфінале 4 лепшыя каманды (у залежнасці ад пазыцыі, ачкоў, розьніцы мячоў, забітых мячоў, а калі ўсе паказчыкі аднолькавыя, то выпадковым чынам) гуляюць з 4 апошнімі камандамі, якія выйшлі ў чвэрцьфінал. Таксама дзьве каманды з адной групы не сустрэнуцца ў чвэрцьфінале між сабой. Пераможца фіналу становіцца чэмпіёнам кантынента і атрымлівае залаты кубак. 2-я каманда атрымлівае сярэбраны, а каманды, якія занялі 3-е і 4-е месцы - бронзавыя кубкі.

Кубак Сьвету

Чэмпіянат Сьвету пачынаецца на 13 тыдні сэзону 1 і працягваецца на працягу астатняй часткі сэзона 1 і ўвесь сэзон 2. Ён дзеліцца на 5 раўндаў, за якімі ідуць паўфіналы і фінал.

96 каманд удзельнічаюць у раўндзе 1, яны падзеленыя на 16 груп па 6 каманд, гульні праходзяць у кругавым фармаце. Першыя 4 каманды з кожнай групы праходзяць у раунд 2, астатнія выбываюць з турніру.

У раўндзе 2 застаецца 16 груп па 4 каманды, гульні праходзяць у кругавым фармаце, першыя 2 каманды з кожнай групы праходзяць у раўнд 3.

У раўндзе 3 застаецца 8 групаў па 4 каманды, каманды праводзяць па адным матчу з кожным супернікам на нэйтральным полі, 2 лепшых каманды з групы праходзяць у раўнд 4.

У раўндах 4 і 5 застаецца адпаведна 4 і 2 групы па 4 каманды. Каманды праводзяць па адным матчу з кожным супернікам на нэйтральным полі, 2 лепшых каманды з групы праходзяць у наступны раўнд.

Паўфіналы і фінал праходзяць на нэйтральным полі. Пераможца фіналу аб'яўляецца Чэмпіёнам Сьвету, і атрымлівае залаты кубак. Тыя хто прайгралі ў фінале і паўфіналах атрымліваюць сярэбраны і бронзавыя кубкі.

Перад кожным раўндам камандны лад і ўпэўненасць будуць поўнасцю або часткова скідацца да значэння скіду. Напрыклад, калі бягучы камандны лад мае значэнне 9, а значэнне скіду - 5, то пры 80% скідзе, камандны лад знізіцца на (9 - 5) * 0.8 = 3.2 ўзроўню. Значэнне скіду і сярэдняе значэнне для штодзённых абнаўленняў як для каманднага ладу, так і для ўпэўненасці роўна 5.0.

Кубак Нацый

Каманды, якія не прайшлі адбор на Чэмпіянат Сьвету, возьмуць удзел у Кубку Нацый, які праходзіць адначасова з Чэмпіянатам Сьвету. Гэты турнір праходзіць па швейцарскай сістэме (гэтак жа як Кубак Supporter).

Гэта не проста суцяшальны турнір, ён важны для невялікіх камандаў, так як канчатковае размеркаванне месцаў у Кубку Нацый выкарыстоўваецца для лёсавання наступнага кантынентальнага чэмпіянату. У канцы розыгрышу Кубка Нацый, падчас паўфіналаў і фіналаў Чэмпіянату Сьвету 8 лепшых каманд правядуць турнір на выбываньне, а пераможца атрымае трафей - 4 лепшыя каманды (па пазіцыі, балах, розніцы мячоў), забітых галоў, выпадковым чынам, калі ўсе астатнія роўныя) выпадковым чынам сутыкаюцца з 4 апошнімі камандамі, якія выйшлі ў чвэрцьфінал.

У гульнях Кубка Нацый, гульцы не траўміруюцца, аднак карткі працуюць як у любым іншым турніры. Досвед пабудоў пераносіцца з кантынентальнага чэмпіянату (з магчымасцю скіду досведупабудовы як перад пачаткам чэмпіянату свету) і затым абнаўляецца як звычайна пасля кожнага матчу Кубка Нацый.

Пераможца атрымлівае Кубак Нацый

Кваліфікацыя Кубка Сьвету

96 каманд трапляюць на Чэмпіянат Сьвету з кантынентальных чэмпіянатаў.

У кожнага кантынента ёсць свае слоты на Чэмпіянат Сьвету, якія дастаюцца лепшым камандам групавога этапу Кантынентальнага чэмпіянату. Як відаць з табліцы ніжэй, Еўропа атрымлівае 32 месцы, Азія-Акіянія - 21 месца, Афрыка - 12, Амерыка - 20 месцаў.


Кантынент Усяго каманд Слотаў Кубка Сьвету
Еўропа 48 32 (4 праходзяць / група)
Азія-Акіянія 42 21 (3 праходзяць / група)
Афрыка 24 12 (3 праходзяць / група)
Амерыка 30 20 (4 праходзяць / група)

Каманды, якія не праходзяць наўпрост на Чэмпіянат Сьвету пасля групавога этапу, могуць прэтэндаваць на 11 дадатковых месцаў. 22 каманды, якія занялі больш высокае месца, якія маюць лепшыя паказчыкі ачкоў і розніцы галоў у кантынентальным этапе, адбіраюцца ў дадатковы этап плэй-оф.

У гэтым дадатковым этапе каманда з найлепшым рэйтынгам (рэйтынг таксама ўлічвае вынікі папярэдняга Чэмпіянату Сьвету) будзе гуляць з камандай, якая мае найгоршы рэйтынг. Каманда з другім рэйтынгам сустрэнецца з камандай, у якой другой рэйтынг з канца, і гэтак далей. Гульні дадатковага этапу праходзяць дома і ў гасцях з поўным скідам каманднага ладу і ўпэўненасці перад першым матчам. У выпадку нічыйнага выніку па суме матчаў у другім матчы будзе дадатковы час і пенальці.

Рэйтынг зборных

Кожная зборная мае ўласны рэйтынг, які выкарыстоўваецца для размеркавання каманд па групах у Кантынентальны чэмпіянат. Улічваюцца вынікі за апошнія 5 сэзонаў, аднак эфект саслабляецца з часам, гэта значыць, што больш старыя вынікі будуць мець меншы ўплыў на рэйтынг.

3 фактару ўплываюць на Рэйтынг: вынік кожнага матчу (M), важнасць матчу (I) і сіла каманды-суперніка (T). Формула, якая выкарыстоўваецца для разліку Рэйтынг: P = M x I x T


Вынік матчу (M) Ачкі Важнасць матчу (I) Ачкі
Перамога 3 Паўфіналы і фінал Кубка Сьвету 4
Нічыя 1 Астатнія раўнды Кубка Сьвету 2.5
Параза 0 Кантынентальныя фіналы 3
Перамога па пенальці 2 Іншыя кантынентальныя матчы 2
Параза па пенальці 1 Кубак Нацый 1
Таварыскія матчы 0

Для вызначэння значэння T, мы адымаем рэйтынг суперніка ад лічбы 250.

Канчатковы рэйтынг - гэта сярэдняе значэнне ачкоў (P) за апошнія 5 сэзонаў, са укладам 100%, 70%. 50%, 30% і 20% адпаведна. Уклад бягучага сэзона 100%, папярэдняга - 70%, і гэтак далей да 20%. Рэйтынгі абнаўляюцца пасля кожнага матчу.

Лёсаванне кантынентальнага чэмпіянату

Для фарміравання груп чэмпіянату кантынента мы выкарыстоўваем рэйтынг зборных для стварэння кошыкаў. Першую пазіцыю ў кожнай групе зоймуць лепшыя каманды, а менавіта, першая па рэйтынгу каманда патрапіць першай у групу 1, другая па рэйтынгу - першай у групу 2, і т. Д. Затым мы ствараем 5 кошыкаў, па адной для кожнай пазіцыі ў групе, запоўненых астатнімі камандамі, адсартаваных па іх рэйтынгу. Напрыклад, у Чэмпіянаце Амерыкі, у нас 5 груп па 6 каманд. Першыя пазіцыі ў групах дастануцца першым 5 камандам па рэйтынгу. Другія пазіцыі дастануцца камандам, якія займаюць з 6 па 10-е месца ў рэйтынгу, трэція пазіцыі атрымаюць каманды, з месцамі ад 11-га да 15-га. У працэсе лёсавання мы запоўнім усе групы, спустошыўшы ўсе кошыкі.

Лёсаванне Чэмпіянату Сьвету

Камандны рэйтынг у бягучым сэзоне вызначыць нумар гэтай каманды ў лёсаваньні Кубка Сьвету. У першым раўндзе Кубка Сьвету ўдзельнічаюць 16 груп, і першая каманда для кожнай групы выбіраецца аўтаматычна. Лепшая еўрапейская каманда Кантынентальнага чэмпіянату (Эўр#1 у табліцы ніжэй) заўсёды будзе першай камандай, абранай для Групы 1, а каманда з Амерыкі, якая заняла 8-е месца, заўсёды будзе першай камандай, абранай у Групе 16.

Як толькі ў кожную групу прызначана па адной камандзе, астатнія каманды выбіраюцца ў працэсе "жывога" лёсавання. Вынікі ў чэмпіянаце кантынента ўсё яшчэ маюць важнае значэнне, але замест прамога траплення ў групы, каманды размяркоўваюцца па кошыках. Калі паглядзець у табліцу ніжэй, то ў калонцы "Каманда 2", у першым кошыку знаходзяцца 4 каманды. Гэта - 8-я, 7-я, 6-я і 5-я каманды Афрыкі. З гэтага кошыка яны будуць адпаведна лёсавання выбраны на другое месца ў групах 1, 2, 3 і 4. Яшчэ 4 каманды трапляюць у другі кошык, і размяркоўваюцца ў групы 5, 6, 7 і 8. Гэты працэс працягваецца, пакуль не будуць абраныя ўсе 6 каманд у кожнай з 16 груп.

Сістэма з аднаго боку дэтэрмінавана, каб усе лепшыя каманды наймацнейшага кантынента не траплялі ў адну групу. Але ў той жа час мы хацелі дадаць элемент выпадковасці, каб мэнеджэры не маглі прадказаць падчас чэмпіянату кантынента, як будуць выглядаць групы Чэмпіянату Сьвету, так як гэта магло прымусіць некаторыя каманды наўмысна прайграваць, каб атрымаць лепшае месца на Чэмпіянаце Сьвету. Таксама гэта робіць больш цікавым працэс "жывога" лёсавання.


Група Каманда 1 Каманда 2 Каманда 3 Каманда 4 Каманда 5 Каманда 6
1 Еўр#1 Афр#8
Кошык#1
Амер#9
Кошык#5
АзА#16
Кошык#9
Еўр#17
Кошык#13
Дад#11
Кошык#17
2 Еўр#2 Афр#7
Кошык#1
Амер#10
Кошык#5
АзА#15
Кошык#9
Еўр#18
Кошык#13
Дад#10
Кошык#17
3 Еўр#3 Афр#6
Кошык#1
Амер#11
Кошык#5
АзА#14
Кошык#9
Еўр#19
Кошык#13
Дад#9
Кошык#17
4 Еўр#4 Афр#5
Кошык#1
Амер#12
Кошык#5
АзА#13
Кошык#9
Еўр#20
Кошык#13
Дад#8
Кошык#17
5 Еўр#5 Афр#4
Кошык#2
Амер#13
Кошык#6
АзА#12
Кошык#10
Еўр#21
Кошык#14
Дад#7
Кошык#18
6 Еўр#6 Афр#3
Кошык#2
Амер#14
Кошык#6
АзА#11
Кошык#10
Еўр#22
Кошык#14
Дад#6
Кошык#18
7 Еўр#7 Афр#2
Кошык#2
Амер#15
Кошык#6
АзА#10
Кошык#10
Еўр#23
Кошык#14
Дад#5
Кошык#18
8 Еўр#8 Афр#1
Кошык#2
Амер#16
Кошык#6
АзА#9
Кошык#10
Еўр#24
Кошык#14
Дад#4
Кошык#18
9 Амер#1 АзА#8
Кошык#3
Амер#17
Кошык#7
Еўр#16
Кошык#11
Еўр#25
Кошык#15
Дад#3
Кошык#19
10 Амер#2 АзА#7
Кошык#3
Амер#18
Кошык#7
Еўр#15
Кошык#11
Еўр#26
Кошык#15
Дад#2
Кошык#19
11 Амер#3 АзА#6
Кошык#3
Амер#19
Кошык#7
Еўр#14
Кошык#11
Еўр#27
Кошык#15
Дад#1
Кошык#19
12 Амер#4 АзА#5
Кошык#3
Амер#20
Кошык#7
Еўр#13
Кошык#11
Еўр#28
Кошык#15
АзА#21
Кошык#19
13 Амер#5 АзА#4
Кошык#4
Афр#9
Кошык#8
Еўр#12
Кошык#12
Еўр#29
Кошык#16
АзА#20
Кошык#20
14 Амер#6 АзА#3
Кошык#4
Афр#10
Кошык#8
Еўр#11
Кошык#12
Еўр#30
Кошык#16
АзА#19
Кошык#20
15 Амер#7 АзА#2
Кошык#4
Афр#11
Кошык#8
Еўр#10
Кошык#12
Еўр#31
Кошык#16
АзА#18
Кошык#20
16 Амер#8 АзА#1
Кошык#4
Афр#12
Кошык#8
Еўр#9
Кошык#12
Еўр#32
Кошык#16
АзА#17
Кошык#20

Еўр: Еўропа
Амер: Амерыка
Афр: Афрыка
АзА: Азія/Акіянія
Дад: Дадатковае месца

Выбары

Выбары праводзяцца ў пачатку сэзона, пачынаючыся праз 2 дні пасля фіналу Чэмпіянату Сьвету. Кожны другі сэзон Вы выбіраеце трэнера асноўнай зборнай, і кожны два сэзону - трэнера зборнай U21. Кожны трэнер выбіраецца на тэрмін у 2 сэзону, заканчваючы сваю працу прыкладна праз тыдзень пасля фіналу Чэмпіянату Сьвету. Памятаеце. што для магчымасці галасаваць на выбарах трэнера зборнай, Вы павінны гуляць у Hattrick не менш аднаго сэзону.

Моц голасу

Вы можаце прагаласаваць толькі адзін раз на выбарах. Аднак гэта галасаванне можа атрымаць дадатковую вагу ў канчатковым падліку. Гэтая сістэма моц голасу ўзнагароджвае за прыхільнасць гульні, але асноўная прычына гэтага складаецца ў тым, каб абцяжарыць маніпуляванне выбарамі.

Калі вы з'яўляецеся мясцовым карыстальнікам, вы атрымліваеце свой першы голас пасля 1 сэзона ў гульні. Затым вы атрымліваеце другі пасля 5 сэзонаў, трэці пасля 10 сэзонаў і чацвёрты пасля 15 сэзонаў. Такім чынам, мясцовыя каманды могуць атрымаць у агульнай складанасці 4 галасы.

Калі ў вас ёсць дадатковая каманда ў другой лізе (акрамя Hattrick International), вы атрымліваеце свой першы голас пасля двух сэзонаў і другі і апошні галас за выслугу гадоў пасля 10 сэзонаў.

Усе карыстальнікі таксама атрымліваюць да двух галасоў за ўдзел, у залежнасці ад таго, наколькі актыўна кіраўніцтва каманды. Мы не будзем тлумачыць, як менавіта яны працуюць, каб было складаней імі маніпуляваць, але яны былі распрацаваны так, каб іх было вельмі лёгка рэалізаваць для любой нармальна кіраванай каманды, але вельмі стомна, калі вы падтрымліваеце набор фальшывых каманд. Звярніце ўвагу, што як карыстальнік вы не ўбачыце дакладную вагу вашага голасу, мы проста раслумачым прынцыпы, якія ляжаць у аснове сістэмы.

Зборная каманда

Трэнер зборнай адбірае да 26 любых гульцоў (з каманд з уладальнікамі) сярод гульцоў з падыходнай нацыянальнасцю. Аднак, гульцы зборнай U21 павінны быць не маладзей 19 гадоў, а гульцы старэйшай зборнай - не маладзейшы за 22 гадоў. Пасля адбору гульца трэнер зборнай можа ўбачыць тыя ж параметры гульцоў зборнай, што і ўладальнік каманды, якой належыць гулец.

Кожная нацыянальная каманда мае свой уласны досьвед расстаноўкі, і ў пачатку кожнага кантынентальнага чэмпіянату і Кубка сьвету / Кубка нацый у нацыянальных трэнэраў будзе каля тыдня, каб вырашыць, якія 6 пабудоў будуць мець узровень "значна", у той час як астатнія будуць пачынаць з "дрэнна". Ёсьць два перыяды селекцыі: першы - ад дня заканчэньня выбараў да дня скіду каманднага духу і каманднай упэўненасьці перад першым матчам на кантынентальным чэмпіянаце. Другі пачынаецца на 12-м тыдні да дня скіду каманднага ладу і ўпэўненасьці ў камандзе на 13-м тыдні.
Зьвярніце ўвагу, што штодзённыя абнаўленьні каманд NT/U21 адбываюцца кожны дзень у 03:00.

Наяўнасць гульца зборнай у камандзе

Калі адзін з Вашых гульцоў трапляе ў зборную каманду, яго магчымасць выступаць за Вашу каманду захоўваецца. Гульні зборнай і гульні клубаў праводзяцца ў розныя дні, таму Вы заўсёды можаце выстаўляць яго на поле. Матчы за зборныя не дадуць Вашаму гульцу трэніровак, аднак у яго будзе рызыка атрымаць траўму ў гульні зборнай.

Калі гулец Вашай каманды гуляе за зборную, Ваш клуб атрымлівае некаторыя бонусы:

- Вы атрымліваеце кампенсацыю зарплаты гульца ў 33% ці 40% у залежнасці ад таго, гуляе ён за мяжой або ў сваёй краіне.

- Гулец атрымлівае вялікі досьвед. Колькасць досьведу залежыць ад узроўню матчаў, у парадку змяншэння гэта фінал і паўфіналы Чэмпіянату Сьвету, групавыя гульні Чэмпіянату Сьвету, фінал, паў- і чвэрцьфіналы чэмпіянатаў кантынента, групавыя матчы чэмпіянатаў кантынента, матчы Кубка Нацый і, нарэшце, таварыскія гульні зборнай.

- Калі гулец атрымлівае траўму і вымушаны пакінуць поле ў матчы зборнай, клуб атрымлівае кампенсацыю ў памеры 100% заробку, памножанай на плануемы час аднаўлення ад траўмы. Гэтая кампенсацыя выдаецца ў дадатак да стандартнай.

У таварыскіх матчах зборных ігракі не атрымліваюць траўмы.

Памятаеце, што вы не павінны падрываць гульню нацыянальных зборных, сабатуючы гульцоў зборных, якія знаходзяцца ў Вашай камандзе. Адміністратары зборнай, у якасці крайняй меры, маюць права выстаўляць гульцоў на свабодны трансфер у выпадках сабатажу.


Калі Вы плануеце балатавацца на пасаду трэнера зборнай, ці проста хочаце больш падрабязна вывучыць механізм нацыянальных зборных, прачытайце правілы для нацыянальных зборных.

Расклад Чэмпіянату Сьвету - Сэзон 1

Тыд Пан Аўт Сер Чац Пят Суб Нядз
1 Выбары Галасаванне Выбары Галасаванне Выбары Галасаванне Выбары Галасаванне Выбары Галасаванне/Прамая трансляцыя лёсавання
/Таварыскія матчы
Выбары Галасаванне Выбары Галасаванне
2 Выбары
Вынікі
- - - Таварыскія матчы - -
3 - - Скід КЛ/КУ 100% скід - ЧК Матч 1 - -
4 ЧК Матч 2 - - - ЧК Матч 3 - -
5 ЧК Матч 4 - - - ЧК Матч 5 - -
6 - - - - ЧК Матч 6 - -
7 - - - - ЧК Матч 7 - -
8 - - - - ЧК Матч 8 - -
9 - - - - ЧК Матч 9 - -
10 - - - - ЧК Матч 10 - -
11 - - - - ЧК Чвэрцьфіналы - Скід КЛ/КУ 100% скід
(Толькі экстра-слот)
12 ЧК ПаўфіналыДад Матч 1 - - - ЧК ФіналыДад Матч 2 - Прамая трансляцыя лёсавання
13 - - Скід КЛ/КУ 100% скід - КС Р1 Матч 1 - -
14 КС Р1 Матч 2 - - - КС Р1 Матч 3 - -
15 - - - - КС Р1 Матч 4 - -
16 - - - - КС Р1 Матч 5 - -

Расклад Чэмпіянату Сьвету - Сэзон 2

Тыд Пан Аўт Сер Чац Пят Суб Нядз
1 - - - - КС Р1 Матч 6 - -
2 - - - - КС Р1 Матч 7 - -
3 - - - - КС Р1 Матч 8 - -
4 - - - - КС Р1 Матч 9 - -
5 - - - - КС Р1 Матч 10 - -
6 - - Скід КЛ/КУ 80% скід - КС Р2 Матч 1 - -
7 КС Р2 Матч 2 - - - КС Р2 Матч 3 - -
8 КС Р2 Матч 4 - - - КС Р2 Матч 5 - -
9 - - - - КС Р2 Матч 6 - -
10 - - Скід КЛ/КУ60% скід - КС Р3 Матч 1 - -
11 КС Р3 Матч 2 - - - КС Р3 Матч 3 - -
12 - - Скід КЛ/КУ 40% скід - КС Р4 Матч 1 - -
13 КС Р4 Матч 2 - - КС Р4 Матч 3 - -
14 - - - - КС Р5 Матч 1 - -
15 КС Р5 Матч 2 - - - КС Р5 Матч 3 - -
16 КС Паўфіналы - - КС Фіналы - -

ЧК: Чэмпіянат кантынента
КС: Кубак Сьвету
W.: Экстра-слот
КЛ: Камандны лад
КУ: Камандная ўпэўненасць

Hattrick Masters

Hattrick Masters - гэта міжнародны турнір, у якім прымаюць удзел пераможцы вышэйшых ліг, а таксама ўладальнікі кубкаў мінулага сэзону. Турнір працягваецца 4 тыдні і пачынаецца пасьля 4 тура чэмпіянату краіны. Матчы гуляюцца па панядзелках (у 16:00) і чацвяргах (у 20:00) па часе Hattrick.

Матчы

У Masters могуць прымаць удзел да 256 каманд, матчы праходзяць па кубкавай сыстэме. Усяго гуляецца 8 раўндаў. Пры лёсаваньні няма ані пасеву, ані ранжыраваньня, а гульні праходзяць на нэйтральных палях.

Калі каманд для першага раўнда недастаткова, некаторая колькасьць каманд (абіраецца выпадкова) пачынае турнір адразу з другога раўнда. Калі каманда пазбаўляецца ўладальніка, альбо зьмяняе яго, яна не ўдзельнічае ў Masters. Калі каманда выйграе ў адным сэзоне і кубак і чэмпіянат, то яна становіцца адзіным прадстаўніком краіны на Masters.

Асаблівасьці правілаў Masters

Наступныя правілы дзейнічаюць толькі для матчаў Hattrick Masters:

Карткі і пашкоджаньні: Карткі ня ўлічваюцца (акром чырвоных картак у час гульні, зразумела ж), а вось пашкоджаньні гульцоў нікуды не зьнікаюць.

Камандны лад: Загады гульцам "Матч сэзону" (МС\MOTS) і "Гуляць напаўсілы" (ГН\PIC) ня ўплываюць на камандны лад як у звычайным матчы. Уплыў каманднага ладу - такі ж, як і ў звычайным матчы.

Трэніроўкі: Гульні Masters ня ўлічваюцца пры правядзеньні трэніроўкі.

Прыбытак ад удзелу ў Masters

Прыбыткі дзеляцца пароўну паміж гаспадарамі і гасцямі. Лепшыя каманды да таго ж яшчэ атрымоўваюць прызавыя, памеры прызавых глядзіце ніжэй.

Каманда-пераможца Hattrick Masters атрымлівае 800 000 US$, за другое месца выплочваецца 400 000 US$. Каманда, якая выбудзе ў паўфінале, атрымае 200 000 US$, у чвэрцьфінале - 100 000 US$, у адной восьмай - 50 000 US$.

Дадатковы клюб

Platinum і Diamond Supporter даюць вам магчымасць кіраваць дадатковым клубам. Вы кіруеце гэтым клубам індывідуальна, гэтаксама, як вы кіруеце асноўным клубам, г.зн. у дадатковым клубе ў вас будзе асобны склад, арэна, фінансы, моладзевая каманда і г.д..

Заснаваньне дадатковага клюба

Заснаваць дадатковы клюб можна ў любы час. Ваш дадатковы клюб можа гуляць у той жа краіне, што і ваш асноўны клюб, ці ў іншай краіне, калі там ёсьць вольныя месцы.

Дадатковы клюб з самага пачатку будзе мець пэўныя грашовыя сродкі (як і любая іншая новая каманда), а ўладальнікам ня трэба будзе атрымліваць ліцэнзію мэнэджэра.

Агульныя правілы

Вы можаце мець два дадатковых клюба.

Вы не зможаце здзяйсняць ніякіх трансфераў паміж Вашымі камандамі і не зможаце купляць гульцоў, якія даюць грашовае паступленне іншай Вашай камандзе за родны або папярэдні клуб.

Дадатковы клюб у адной краіне

Ваш асноўны і дадатковы клюбы ня змогуць гуляць у адной лізе, сустрэцца ў кваліфікацыі ці ў кубку (за выключэньнем фіналу). Абодва клюбы могуць гуляць у адным дывізіёне (II, III, IV), аднак у розных лігах.

У малаверагоднай, але не немагчымай сітуацыі, калі тры каманды аднаго карыстальніка трапляюць у паўфінал, відавочна, адна з каманд будзе супрацьстаяць сястрынскай камандзе.

Калі адзін клюб гуляе ў вышэйшай лізе, а іншы атрымаў права на павышэньне ў гэтую лігу, гэтае павышаньне ня будзе задаволена. Замест гэтага, месца дастанецца камандзе зь ліку тых, хто павінен быў апусьціца з вышэйшага дывізіёна, і заняла найвышэйшае месца. Гэта будзе апрацавана пасьля таго, як будуць згуляны кваліфікацыйныя матчы.

Калі абодва клубы выходзяць у Вышэйшую лігу адначасова, то туды патрапіць толькі асноўны клюб.

Дадатковы клюб у іншай краіне

Колькасьць месцаў для дадатковых каманд "замежных" мэнэджараў у пэўнай краіне залежыць ад колькасьці каманд, якія не выкарыстоўваюцца ў гэтай краіне, што ў сваю чаргу зьвязана з памерам краіны і колькасьцю карыстальнікаў, якія ўжо гуляюць у гэтай краіне.

Мінімум 50% клюбаў у краіне зарэзэрвавана мясцовым карыстальнікам. Гэта значыць, у краіне з 168 клубамі, мясцовым карыстальнікам зарэзэрвавана 84 клюбы (астатнія 84 клюбы могуць атрымаць ва ўласьнікі любога, мясцовага ці замежнага мэнэджэра). Калі ў краіне запоўнена 90% месцаў, рэшта свабодных каманд рэзэрвуецца мясцовым карыстальнікам.

Зьмена лігі

У дадатковых клубаў існуе магчымасьць абмену лігамі (калі гэта магчыма) у пэрыяд абмену лігамі ў міжсэзоньне. Абмежаваньні - вы ня можаце зьмяніць уласную лігу на тую, у якой гуляе ваша другая каманда.

Сьцягі

Сьцягі зьбіраюцца клюбамі асобна, дадатковы клюб зьбірае ўласную калекцыю сцягоў.

Гуляючы супраць дадатковага клюба вы атрымліваеце сьцяг гэтак жа, як і гуляючы супраць любой іншай каманды. Дадатковы клюб, у сваю чаргу, атрымлівае адпаведны сьцяг.

Дасягненьні

Дасягненьні зьбіраюцца мэнэджэрам, такім чынам яны назапашваюцца на карыстальніку, а не на яго клюбах.

Галасаваньне на выбарах

Калі ў вас ёсць дадатковая каманда ў іншай лізе (акрамя Hattrick International), вы атрымліваеце свой першы голас праз два сэзоны і другі і апошні пасля 10 сэзонаў.

Банкруцтва

Калі ваш асноўны клюб становіцца банкрутам, вы страціце доступ і да сваёй дадатковай каманды.

Калі ваш дадатковы клюб становіцца банкрутам, можна пачынаць кіраванне іншым дадатковым клюбам праз 16 тыдняў ад даты пачатку кіраваньня папярэднім клюбам (гэта значыць, калі вы кіравалі бягучым дадатковым клюбам больш за 16 тыдняў, вы адразу можаце пачаць кіраваць новым).

Спыненьне кіраваньня дадатковым клюбам

Вы ў любы момант можаце зачыніць сваю другую каманду. Але ў гэтым выпадку вам прыйдзецца чакаць як мінімум 16 тыдняў з моманту стварэння папярэдняй каманды, каб адкрыць новую. Нельга закрыць дадатковую каманду, калі ў ёй ёсць гульцы, выстаўленыя ў дадзены момант на трансфер.

Пратэрмінаваная падпіска Platinum / Diamond

Калі ваша Platinum ці Diamond падпіска завяршаецца, вы застаяцеся мэнэджэрам дадатковай каманды яшчэ на адзін тыдзень, пасьля гэтага тыдня вы больш ня зможаце ім кіраваць. Праз 7 тыдняў пасьля заканчэньня тэрміну дзеяньня сыстэма адключыць ваш дадатковы клюб. Калі вы на працягу гэтых 7 тыдняў зноў набудзеце Platinum, дадатковую клубную ліцэнзію або Diamond, вы зноў атрымаеце доступ да дадатковага клюба. Але калі вы гэтага ня зробіце, клюб застанецца без гаспадара, і вы ня зможаце ў яго вярнуцца.

 
Server 070