Мы выкарыстоўваем кукі - яны дапамагаюць зрабіць сайт больш зручным і камфортным для вас.
Карыстаючыся нашым сайтам, Вы пагаджаецеся на тое, што мы можам выкарыстоўваць cookies на Вашым кампутары.

Таварыскія сустрэчы

Каб даць магчымасьць большай колькасьці гульцоў згуляць на пазіцыі, аптымальнай для трэніроўкі, Вы заўсёды можаце прызначыць таварыскую сустрэчу (калі, вядома, Вы не працягваеце барацьбу за кубак). Звычайна таварыскія сустрэчы выкарыстоўваюцца для таго, каб даць пагуляць рэзерву ці маладым гульцам, а таксама праверыць сілу сваёй каманды супраць незнаёмых супернікаў, паспрабаць новую пабудову ці тактыку. Ці - чаму б не? - патузацца з лепшым сябрам.

Прызначэньне таварыскай сустрэчы

Найпрасьцей знайсьці суперніка для таварыскай гульні праз таварыскую суполку. Абярыце, якога суперніка Вы жадаеце атрымаць і па якіх правілах будзе праходзіць гульня, і суполка аўтаматычна абярэ Вам суперніка і прызначыць Вам таварыскую сустрэчу (калі, вядома ж, знойдзецца каманда, якая будзе адпавядаць усім вашым патрабаваньням).

Для таго, каб запрасіць каманду на таварыскую гульню, па-першых, знайдзіце гэтую каманду! Калі каманда выбыла, альбо ня ўдзельнічае ў кубку, а таксама не дамовілася на таварыскую гульню з іншай камандай (і калі ўсё гэта можна сказаць і пра ваш клюб), Вы маеце магчымасьць адправіць ёй запрашэньне. Таксама некаторыя каманды не могуць удзельнічаць у таварыскіх матчах, бо яшчэ не атрымалі Ліцэнзіі Мэнэджэра.

Усе запрашэньні (тыя, якія даслалі Вы, і тыя, якія адправілі Вам) можна ўбачыць на старонцы “Запрашэньні”. Як толькі адно з запрашэньняў прымаецца, ў распісаньні з'яўляецца таварыская сустрэча, і Вы можаце прызначыць склад на яе.

Перадсезонныя матчы

На 15 і 16 тыднях Вы зможаце гуляць перадсезонныя таварыскія матчы на выходных, калі толькі Ваша каманда не гуляе кваліфікацыі.

Фармаванне перадсезонных таварыскіх матчаў будзе праходзіць крыху інакш. Для адпраўкі запрашэння трэба будзе ўказаць, калі Вы жадаеце згуляць матч (у будні ці на выходных).

Акно для запрашэнняў на перадсезонныя таварыскія матчы на выходных (міжнародныя ці нацыянальныя) будзе адчынена з 6:00 панядзелка да 23:59 пятніцы.

Тыпы таварыскіх сустрэч

Існуе два тыпы таварыскіх сустрэч: звычайная і па кубкавых правілах. У другім выпадку, калі асноўны час заканчваецца ўнічыю, прызначаецца дадатковы час, а потым і сэрыя пэнальці.

Міжнародныя таварыскія сустрэчы

Вы можаце дамовіцца на таварыскую сустрэчу за мяжой, альбо запрасіць каманду з іншай краіны на ваш стадыён. Матч будзе згуляны па мясцовым часе. Да прыкладу, калі Вы будзеце гуляць у Партугаліі, сустрэча пачнецца ў аўторак у 9:45 вечара па Сярэднім Эўрапейскім Часе.

Незалежна ад таго, у якую краіну выпраўляецца каманда, ад'язджае яна ў 18:00(CET) у аўторак, а вяртаецца ў 8:00(СЕТ) у чацвер. Міжнародныя гульні можна прызначыць не пазьней за аўторак 18:00(СЕТ), а калі вашая каманда выправілася за мяжу, наступную таварыскую сустрэчу можна будзе прызначыць толькі па іх вяртаньні ў чацвер. Калі вашая каманда не гуляла міжнароднай таварыскай сустрэчы, наступны матч можна пачынаць прызначаць ужо ад 6:00(СЕТ) у чацвер.

Кожная вандроўка за мяжу будзе каштаваць вам 6 000 US$, але з іншага боку міжнародныя сустрэчы прыцягваюць увагу большай колькасьці заўзятараў.

Іншае

Колькасьць гледачоў на таварыскіх сустрэчах значна менш, чым на афіцыйных. Крыху больш гледачоў прыходзяць на гульні па кубкавых правілах, яшчэ больш - на міжнародныя.

Камандны лад і ўпэўненасьць гульцоў не зьмяняюцца, гэтак жа як і настрой заўзятараў і фундатараў.Але рызыка атрымаць пашкоджаньне ў гульцоў не зьмяншаецца проста ад таго, што матч таварыскі.

Гульня на нэйтральным полі

Калі Вы жадаеце, каб у таварыскай сустрэчы ні ў кога не было перавагі за кошт хатняга стадыёну, Вы можаце абраць для гульні нэйтральнае поле. Заўважце, калі Вы гуляеце на нэйтральным полі ў сваёй краіне з камандай з іншай краіны, у Вас усё адно застаецца перавага (нават калі для вас матч абазначаны як гасцявы!) Гульні, праведзеныя на нэйтральным полі, не прыносяць прыбытку ўладальніку стадыёну.

Калі Вы захапляецеся калекцыянаваньнем сьцягоў, ведайце, што матчы на нэйтральным полі не даюць гэтых сьцягоў аніводнай з каманд за выключэньнем выпадку, калі сустрэча праводзіцца у краіне каманды-гаспадыні, але на іншым стадыёне. У гэтым выпадку каманда гасьцей усё ж такі атрымае сьцяг.

 
Server 071