Мы выкарыстоўваем кукі - яны дапамагаюць зрабіць сайт больш зручным і камфортным для вас.
Карыстаючыся нашым сайтам, Вы пагаджаецеся на тое, што мы можам выкарыстоўваць cookies на Вашым кампутары.

Правілы

Камерцыйныя паведамленьні

Форумы і гасьцёўні Hattrick - ня месцы для камерцыйных паведамленьняў. Галоўны прынцып гульні - забудзьцеся на праблемы рэальнага жыцьця, у тым ліку і на тое, што вам прыносіць прыбытак.

Гэта, вядома ж, не азначае забарону ўжываньня назвы кампаніі альбо прадукта, калі сітуацыя таго патрабуе. Але калі вы будзеце наўмысна спрабаваць разьмяшчаць паўсюль камерцыйныя прапановы, мы іх выдалім, а вас аштрафуем ці нават забаронім вам уваход у гульню. Абмеркаваньне дазволена, рэкляма забаронена. Рэкляма лічыцца спамам, які забруджвае гульнявую прастору Hattrick.

На форумах non-HT мы звычайна дазваляем тэмы пра іншыя сайты ды іншыя ан-лайн гульні. Мы гэта робім дзеля таго, каб не абмяжоўваць нашых карыстальнікаў, каб яны адчувалі сябе ўтульна на форумах, але толькі тады, калі ўпэўненыя, што адсутнічае камерцыйны складнік. Калі іншыя кампаніі пачнуць рабіць з Hattrick бясплатную рэклямную пляцоўку, альбо пачнуць разьмяшчаць рознага кшталту завабныя, рэклямныя спасылкі - такія кампаніі мы будзем заносіць у чорны сьпіс, а карыстальнікаў, адказных за разьмяшчэньне - блякаваць. На вялікі жаль, такія выпадкі ўжо былі, і мы не жадаем іх паўтарэньня.

Hattrick выкарыстоўвае час ад часу форумы для рэклямы дзейнасьці партнэраў гульні і/ці іх прадуктаў. Мы стараемся абмяжоўваць нашу актыўнасьць на форумах выключна пытаньнямі, зьвязанымі з гульнёй, але вядома мы павінны мець магчымасьць мець зносіны з карыстальнікамі пра іншыя рэчы, нават на рэкламныя тэмы ў выпадку неабходнасці.

 
 
Server 080