Мы выкарыстоўваем кукі - яны дапамагаюць зрабіць сайт больш зручным і камфортным для вас.
Карыстаючыся нашым сайтам, Вы пагаджаецеся на тое, што мы можам выкарыстоўваць cookies на Вашым кампутары.

Правілы

Гэйммайстры

У Hattrick ёсьць некаторая колькасьць Гэйммайстраў, таксама званых GM'амі. Гэта невялікі гурт дасьведчаных і адказных гульцоў, якім распрацоўшчыкі даручылі сачыць за тым, каб гульня працавала слушна, прадухіляць махлярствы й дапамагаць удзельнікам вырашаць праблемы, якія датычацца гульні. Гэйммайстры займаюць гэтую пасаду па сваёй добрай волі, і працуюць на грамадскіх пачатках.

Часам Гэйммайстрам даводзіцца карыстацца дадзенаю ім уладаю - выганяць ашуканцаў або караць тых, хто парушае правілы паводзінаў на сайце. Калі гэта здарылася з Вамі, і Вы лічыце, што бязьвінны, у Вас ёсьць права паспрабаваць растлумачыць, чаму Вы так лічыце. Аднак, і гэта вельмі важна, у Hattrick дзейнічаюць тыя ж самыя правілы, што й на футбольным полі.

Вы можаце запытацц, чаму былі выгнаныя, але GameMaster’ы не абавязаны прыводзіць доказы. Калі б яны заўсёды паспавядалі, як знайшлі парушаючых правілы, далейшыя пошукі махляроў зрабіліся б цяжэйшымі. Гульнемайстры не павінны прыводзіць доказы махлярстваў. Іх абавязак - караць карыстальнікаў, у махлярстве якіх яны перакананы.

У Гэйммайстраў ёсьць паўнамоцтвы на некалькі варыянтаў пакараньня, ад штрафаў клюбу парушальніка да поўнага выгнаньня з гульні.

Рашэньні ГеймМайстроў могуць быць аспрэчаныя ў Старэйшых ГеймМайстроў, чые рашэньні ўжо з'яўляюцца канчатковымі і не аспрэчваюцца. Заўважце, што перагляд справы можа як паменшыць пакараньне, так і павялічыць.

Усе ў нашай камандзе Hattrick, падтрымліваюць афіцыйны пэрсанал. GMs рэгулярна абмяркоўваюць з намі прынцыпы папярэджваньня махлярстваў, але мы ніколі не прымаем удзелу ў асобных справах. Асобам, прызначаным на афіцыйныя пасады, мы цалкам верым.

Каб напісаць гульнемайстрам, калі ласка, наведайце нашую старонку кантактаў. Калі ласка, не ужывайце ўнутраную HT-пошту, каб абмяркоўваць з афіцыйнымі асобамі гульнявыя справы. Іх HTу-пошта - для падзеяў іх уласнага клюбу, а не афіцыйных справаў. У дадатак, уся перапіска паміж супрацоўнікамі і карыстальнікамі лічыцца прыватнай, і не павінна быць вядомай нікому акрамя вас і супрацоўнікаў.

 
Server 070