Мы выкарыстоўваем кукі - яны дапамагаюць зрабіць сайт больш зручным і камфортным для вас.
Карыстаючыся нашым сайтам, Вы пагаджаецеся на тое, што мы можам выкарыстоўваць cookies на Вашым кампутары.

Правілы

Правілы выбару назвы і эмблемы

Нягледзячы на тое, што нам болей за ўсё падабаецца, калі эмблема і назва клюбу неяк зьвязаныя з рэальным жыцьцём мэнэджэра, мы досыць спакойна адносімся да гэтых кампанэнтаў. Але для таго, каб не дапусьціць парушэньня правоў розных груп карыстальнікаў - жанчын, бацькоў, людзей розных нацыянальнасьцей і рэлігій, некаторыя рэчы забароненыя ў эмблемах і назве клюбу.

  • Забароненыя лягатыпы й імёны, якія могуць абразіць, прынізіць альбо дыскрымінаваць іншага чалавека альбо пэўную катэгорыю асоб, асабліва жорсткія меры будуць прымацца адносна лягатыпаў і ймён з расісцкімі, фашысцкімі і тэрарыстычнымі заклікамі.
  • Забаронены сэксуальна-накіраваны зьмест, уключна выявы аголеных і паўаголеных целаў, правакацыйных поз. Людзі мусяць быць прыстойна адзетымі.
  • Забаронена прапаганда крымінальнай дзейнасьці, рэкляма нелегальных тавараў і субстанцый.
 
Server 071