Мы выкарыстоўваем кукі - яны дапамагаюць зрабіць сайт больш зручным і камфортным для вас.
Карыстаючыся нашым сайтам, Вы пагаджаецеся на тое, што мы можам выкарыстоўваць cookies на Вашым кампутары.

Пабудова: Досьвед і разгубленасьць

Досьвед пабудовы

Вашая каманда можа гуляць у любой пабудове, але гулцы могуць разгубіцца і згуляць горш, чым маглі б, калі ў іх будзе недастатковы досьвед гульні ў такой пабудове. Каб пазьбегнуць гэтага, каманда мусіць рэгулярна гуляць з дадзенай пабудовай. Вы атрымліваеце некаторы вопыт для пабудовы кожны раз, калі вы яе выкарыстоўваеце (таварыскія і спаборніцкія матчы прыносяць аднолькавую колькасьць досьведу, а турніры, лесьвіцы, дуэлі або Hattrick Masters не лічацца). Колькасць вопыту, якую вы атрымліваеце за кожную пабудову, якую вы выкарыстоўваеце, залежыць ад колькасьці хвілін (максімум 90 хвілін на матч), гэтак жа, як і для трэніровак. Тым ня менш, калі вы атрымаеце тэхнічную перамогу і выставіце ня менш за 9 гульцоў у стартавым складзе, вы таксама атрымаеце досьвед пабудовы, як калі б матч доўжыўся 90 хвілін. Калі вам не ўдасца адправіць склад зь мінімум 9 гульцоў, што прымусіць іншых чыноўнікаў зрабіць гэта за вас, вашы гульцы не атрымаюць досьведу пабудовы.

Атрыманьне большага досьведу пабудовы становіцца цяжэй на высокім узроўні досьведу пабудовы. Калі вы не гуляеце з пэўнай фармацыяй, вопыт з часам будзе памяншацца. Пры продажы гульца таксама ёсьць рызыка страціць невялікі вопыт пабудовы.

Разгубленасьць

Калі досьвед пабудовы недастатковы, каманда можа разгубіцца на полі, а гэта негатыўна паўплывае на іх гульню ў сустрэчы. Выдатны (альбо вышэй) досьвед пабудовы гарантуе бясьпечную гульню. Пры горшым узроўні досьведу узьнікае рызыка разгубленасьці каманды. Калі Вы хочаце згуляць у пабудове, досьвед якой у Вас малы, досьвед Вашых гульцоў можа выратаваць Вашу каманду ад няўпэўненасці на полі.

Разгубленасьць можа быць рознай. Чым ніжэй досьвед гульні ў дадзенай пабудове, тым большая можа быць разгубленасьць. Калі вашыя гульцы разгубяцца на полі, у справаздачы матчу з'явіцца адпаведны запіс, у якім будзе ўказаны ўзровень арганізацыі вашай каманды. Разгубленасьць, што прывяла да падзеньня арганізаванасьці да ўзроўню "жудасна" значыць, што ў каманды справы дрэнь, а вось падзеньне да ўзроўню "добра" зусім нязначна паўплывае на гульню. Калі вашыя гульцы разгубіліся ў першай палове сустрэчы (ці перад дадатковым часам), Ваш трэнер можа палепшыць арганізацыю гульні падчас перапынку.

Індывідуальны досьвед гульцоў

Досвед гульца станоўча ўплывае на ягоную гульню. Гульцы атрымоўваюць досвед дзякуючы ўдзелу ў матчах. Удзел у матчах нацыянальнага ці дывізійнага кубку гульцы атрымаюць удвая больш досведу за матчы лігі. Кубкі выкліку і надзеі даюць палову досведу ад гульні ў лізе. Міжнародныя таварысцкія сустрэчы даюць прыкладна ў пяць разоў менш досьведу, чым сустрэчы лігі, але гэта ўсё ж удвая больш, чым досьвед за таварысцкую сустрэчу з камандай з вашай краіны. Гульні за нацыянальную зборную даюць больш за ўсё досьведу, другім турнірам у гэтым рэйтынгу стаіць Hattrick Masters.

Атрымоўваемы досьвед залежыць ад трэніроўкі і колькасьці хвілін, якія гулец правёў на полі. Гулец ня можа атрымаць больш досьведу, чым ён атрымоўвае за 90 хвілін сустрэчы.

Капітан каманды і агульнакамандны досьвед

На кожны матч вы можаце прызначыць капітана каманды. Самыя важныя параметры капітана - досьвед і лідарства, бо яны ўлічваюцца ў якасьці бонусу пры падліку агульнакаманднага досьведу, які дапамагае пазьбегнуць разгубленасьці каманды. Заўважце, што разгубіцца можа толькі каманда з меншым, чым у суперніка, агульнакамандным досьведам на канкрэтны момант матчу, і толькі ў кубкавых альбо кваліфікацыйных матчах. Калі каманда разгубіцца, то ад розьніцы ў досьведзе будзе залежыць узровень разгубленасьці.

Капітан мусіць быць абраны з стартавага складу каманды. Калі вы не прызначылі капітана, гульцы ўзгадаюць старую дзіцячую лічылку і абяруць капітана з дапамогай яе.

Пенальтысты

Кубкавыя і кваліфікацыйныя матчы могуць скончыцца сэрыяй пасляматчавых пенальці, калі нават у дадатковы час ня будзе выяўлена пераможцы. Выканаўцы пэнальці абіраюцца на адмысловай закладцы на старонцы загадаў на матч. Памятайце, сэрыя пасляматчавых пэнальці - самая напружаная падзея ў гульні. Кожны пэнальці ў сэрыі (у адрознасьці ад пэнальці ў гульнявы час) - праверка на дасьведчанасьць гульца, які выконвае ўдар. Акрамя досьведу гульца пры выкананьні пэнальці ўлічваюцца яго здольнасьці стандартаў і нападзеньня, а таксама наяўнасьць спэцыялізацыі "тэхнічны". Брамніку, каб адбіць пэнальці, патрэбна добра разьвітая здольнасьць брамніцтва і спэцыялізацыя "хуткі".

 
Server 071