Мы выкарыстоўваем кукі - яны дапамагаюць зрабіць сайт больш зручным і камфортным для вас.
Карыстаючыся нашым сайтам, Вы пагаджаецеся на тое, што мы можам выкарыстоўваць cookies на Вашым кампутары.

Матч: Асновы

Знаходжаньне слушнай пабудовы, гэта адзін з вашых самых важных выклікаў у Хэттрыку. У гэтай і ў іншых частках пра матч мы сфакусуемся на тым, як здольнасьці гульцоў працуюць у матчы. Гэтая частка дасьць вам асновы, самыя важныя рэчы, якія трэба ведаць.

Асновы сымуляцыі матчу

У кожнай палове матчу адбываецца некалькі атак, і паўабарона вырашае, якая каманда атрымлівае кожную з атак. Каманды з мацнейшай паўабаронай (тыя, якія больш валодаюць мячом) з большай верагоднасьцю атрымаюць больш атак.  Пасьля таго як каманда атрымлівае атаку, вырашаецца які будзе яе тып. Ёсьць тры тыпы атак (правы фланг, левы фланг, цэнтар), і таксама стандартныя становішчы (вольныя ўдары і пенальці). Атака атакуючай каманды для гэтага сэктару будзе спрабаваць прабіцца праз абарону іншай каманды ў гэтым сэктары.

Асноўныя атакі

У кожным матчы адбываецца пэўная колькасьць асноўных атак (як растлумачана вышэй). Частка атак "адкрытыя", гэта значыць, хто атрымае гэтую атаку - залежыць ад узроўню паўабароны. Астатнія - "эксклюзіўныя". Яны працуюць гэтак жа, як і "адкрытыя", але за адным выключэньнем: калі Вашая паўабарона спыніла атаку суперніка, Вы не атрымоўваеце гэтай атакі. Такім чынам, у кожнай каманды ёсьць свае "эксклюзіўныя" атакі, якія яна можа рэалізаваць, а можа і не рэалізаваць.

Большасьць атак апісваецца ў справаздачы, але калі атака не была небясьпечнай, то яе могуць у справаздачы і не адлюстраваць.  Вы таксама атрымліваеце дадатковыя атакі ад "Спецыяльных падзей" і ад контар-атак. Гэтыя дадатковыя атакі растлумачаныя ў двух іншых частках.

Перавага хатняй каманды

Хатняй камандзе дапамагаюць яе заўзятары. Звычайна вы маеце большы адсотак валоданьня дома, чым у гасьцях.  У дэрбі (калі абедзьве каманды з аднаго рэгіёну) хатняя каманда таксама атрымлівае гэтую перавагу, у той час як гасьцявая каманда атрымлівае палову перавагі. Калі гульня адбываецца на нэйтральным полі, ніводная каманда ня мае перавагі.

Псыхолягі і прыхільнасьць трэнэра

Камандны лад, упэўненасьць і настрой каманды на матч уплываюць на тое як дзейнічае вашая каманда. Вы можаце прачытаць усё пра тое, як Хэттрык сымулюе гэта ў частцы "Псыхалёгія".
Настрой трэнэра (калі ён прыхільнік атакуючай, абарончай ці нейтральнай гульні) таксама мае ўплыў. Прачытайце больш пра гэта ў частцы “Трэнэр”.

Рэйтынг каманды гэта тое, над чым вы павінны сфакусаваць сваю ўвагу.

Пасьля таго як матч адбыўся, вы ўбачыце рэйтынгі кожнай часткі сваёй каманды. Гэтыя рэйтынгі скажуць вам, як добра вашая каманда гуляла ў матчы, і гэтыя рэйтынгі гэта тое, што важна пры падліке вынікаў матчу.

Узроўні рэйтынгаў матчаў (абазначаюцца ад "адсутнічае" да "боска") маюць чатыры падузроўні: надта нізкі, нізкі, высокі і вельмі высокі. Гэтыя падузроўні дазваляюць лепш зразумець, як гуляе вашая каманда на канкрэтным участку поля. Да прыкладу, зразумела, што что "добра (вельмі высокі)" ненашмат горш за "выдатна (вельмі нізкі)", але затое нашмат лепш за "здавальняльна (вельмі нізкі)".

Пасьляматчавыя рэйтынгі

Па сканчэньні кожнага матча гульцы атрымоўваюць рэйтынг у выглядзе зорак, які ацэньвае карыснасьць дзеяньняў кожнага гульца. Вось што яны азначаюць:

Памятайце, што зоркі адлюстроўваюць толькі індывідуальныя паказчыкі гульца на пэўнай пазіцыі, яны карысныя для параўнаньня гульцоў, якія гуляюць на адной і той жа пазіцыі. Памылкова вымяраць моц каманду аднымі толькі зоркамі. Каб даведацца пра гульню каманды ў цэлым, зірніце на рэйтынгі.

Таксама майце на ўвазе, што негатыўныя эфекты, напрыклад, за выкарыстаньне больш аднаго гульца на цэнтральнай пазыцыі (глядзі раздзел пабудова), не адлюстроўваюцца ў рэйтынгу зорак.

Звычайны выпадак

Коратка кажучы, стан паўабароны вырашае колькі галявых шанцаў створыць вашая каманда падчас матчу. Астатнія лініі каманды ўплываюць на імавернасьць таго, што атакі скончацца голам.

Наступная табліца дапаможа вам у выбары складу на матч. Заўважце, што гэта ўсё прыблізна.  Некаторыя здольнасьці, якія ідуць за іншымі могуць азначаць толькі невялічкую розьніцу, розьніца ж паміж іншымі можа быць досыць вялікай. Больш таго, асабістыя загады ці страта ўнёску з-за двух ці болей гульцоў у цэнтральнай пазыцыі (глядзі папярэдні разьдзел) ня ўлічаныя тут.

Частка каманды Чыньнікі (найважнейшыя ідуць наперадзе)
Паўабарона Паўабарона паўабаронцаў
Паўабарона вінгераў
Паўабарона цэнтральных абаронцаў
Паўабарона нападаючых
Паўабарона крайніх абаронцаў
Атака левы край Гульня на краі левага вінгера
Гульня на краі левага крайняга абаронцы
Нападзеньне форвардаў
Пасы левага паўабаронцы
Пасы левага вінгера
Гульня на краі форварда
Пасы нападаючых
Пасы паўабаронцы
Абарона левы край Абарона левага крайняга абаронцы
Брамніцтва брамніка
Абарона левага цэнтральнага абаронцы
Абарона левага вінгера
Абарона цэнтральнага абаронцы
Абарона брамніка
Абарона левага паўабаронцы
Абарона цэнтральных паўабаронцаў
Атака цэнтар Нападзеньне форвардаў
Пасы нападаючых
Пасы паўабаронцы
Нападзенне цэнтральных паўабаронцаў
Пасы вінгера
Абарона цэнтар Абарона цэнтральных абаронцаў
Брамніцтва брамніка
Абарона паўабаронцы
Абарона крайніх абаронцаў
Абарона брамніка
Абарона вінгераў
Атака правы край Гульня на краі правага вінгера
Гульня на краі правага крайняга абаронцы
Нападзеньне форварда
Пасы правага паўабаронцы
Пасы правага вінгера
Гульня на краі форварда
Пасы нападаючых
Пасы паўабаронцы
Абарона правы край Абарона правага крайняга абаронцы
Брамніцтва брамніка
Абарона правага цэнтральнага абаронцы
Абарона правага вінгера
Абарона цэнтральнага абаронцы
Абарона брамніка
Абарона правага паўабаронцы
Абарона цэнтральных паўабаронцаў
 
Server 071