Мы выкарыстоўваем кукі - яны дапамагаюць зрабіць сайт больш зручным і камфортным для вас.
Карыстаючыся нашым сайтам, Вы пагаджаецеся на тое, што мы можам выкарыстоўваць cookies на Вашым кампутары.

Псыхалёгія

Як і ў рэальнасьці, кіраваньне камандай у Hattrick - гэта ня толькі трэніроўкі і тактыкі, але яшчэ і псыхалёгія. Каманда павінна жадаць перамагчы, яна павінна верыць у свае сілы. Узровень псыхалягічнай упэўненасьці каманды значна ўплывае на вынікі, якія ў сваю чаргу ізноў-такі ўплываюць на ўпэўненасьць Вашай каманды.

Камандны лад

Камандны настрой моцна ўплывае на гульню каманды. Камандны лад уплывае ў першую чаргу на паўабаронцаў, што ў сваю чаргу ўплывае на валоданьне мячом. Чым лепей камандны лад, тым больш упэўнена дзейнічае паўабарона. На камандны лад уплывае шмат фактараў, сярод іх - узровень лідарства трэнера, настрой на мінулыя гульні, трансфэры і камандны псіхолаг.

Упэўненасьць

Каб паспяхова гуляць, Вашы гульцы мусяць паверыць у свае сілы. Камандзе з нізкім узроўнем упэўненасьці будзе складаней рэалізоўваць пэрспектыўныя моманты падчас гульні. Звычайна высокі ўзровень упэўненасьці ў сабе добра ўплывае на каманду, але калі ён будзе залішні, вашая каманда можа недаацаніць суперніка (да чаго гэта можа прывесьці шукайце ніжэй). Упэўненасць каманды ўплывае на рэйтынгі нападзення. Яна моцна залежыць ад вынікаў мінулых сустрэч, але прафесійны камандны псіхолаг і трэнер з высокім лідэрствам могуць выправіць сытуацыю ў лепшы бок.

Настрой каманды

Перад кожным афіцыйным матчам вы паведамляеце сваім гульцам, наколькі наступны матч важны. Настрой вашай каманды паўплывае на валоданьне мячом. У вас ёсьць тры варыянты:

Матч сэзону: Вашыя гульцы будуць рабіць усё магчымае, каб перамагчы ў гэтым матчы. Аднак адразу пасьля гэтай сустрэчы камандны лад зьменшыцца, а гэта азначае, што гульцы ня будуць паказваць свой лепшы футбол ў наступным матчах.

Звычайны: Гульцы будуць гуляць нармальна.

Гуляць напаўсілы: Вы можаце сказаць гульцам гуляць напаўсілы, калі Вы жадаеце паберагчы сілы каманды да наступных, больш важных сустрэч. Каманда будзе гуляць горш за свае магчымасьці, але па заканчэньні матчу камандны лад палепшыцца, і ў наступнай сустрэчы яны будуць гуляць лепей.

Індывідуальнасьць гульца

Усе гульцы маюць уласныя асаблівасьці характару. Несумленныя і агрэсіўныя гульцы часьцей за іншых атрымліваюць жоўтыя і чырвоныя карткі. Высокі ўзровень лідарства патрэбны капітану і трэнеру.

Псіхалагічныя аспекты сустрэчы

Некаторыя падзеі, што адбываюцца падчас гульні, могуць паўплываць на каманду. Яны ня зьменяць камандны лад альбо ўпэўненасьць, але адаб'юцца на выніку сустрэчы. Каманда, якая мае перавагу ў ліку ў 2 мячы і больш, пачынае збаўляць тэмп і ўдзяляць больш увагі абароне. Гэты эфект павялічваецца з кожным голам адрыву: кожны наступны гол памяншае атаку на 9% і павялічвае абарону на 7,5%. Калі розніца ў ліку памяншаецца, папярэдняе змяненне атакі і абароны адмяняецца. Калі розніца забітых і прапушчаных дасягае 8, рэйтынгі каманды перастаюць змяняцца.

У некаторых сітуацыях каманды здольныя вытрымаць гэты псыхалягічны эфэкт. Калі камандзе выдадзена каманда "матч сэзону", то яны ня будуць адыходзіць назад нават пры значнай перавазе. Тое ж самае адбываецца, калі каманда гуляе ў фінале аднаго з Нацыянальных Кубкаў альбо Hatttrick Masters а таксама ў апошнім туры сэзону лігі. У спаборніцтвах нацыянальных зборных каманда не адыходзіць назад пачынаючы з паўфіналаў Кубку Свету, а ў Кантынентальным Кубку і Кубку Нацый не адыходзіць назад пачынаючы ад чвэрцьфіналаў.

Акрамя таго, калі каманда ў першым тайме гуляла вельмі дрэнна, яна можа палепшыць гульню пасля разносу ад трэнера ў перапынку.

Недаацэнка суперніка

Калі Вы сустракаецеся з камандай, якая займае больш нізкую пазіцыю за Ваш клюб, і ўпэўненасьць каманды высокая, то яна можа недаацаніць суперніка і згуляць ніжэй за свае магчымасьці. Рызыка недаацэнкі залежыць ад розьніцы ў пазыцыях і пунктах паміж камандамі і ўзроўню ўпэўненасьці, а таксама настрою на матч (гульня "напаўсілы" падвышае рызыку недаацэнкі, а "матч сэзону" гарантуе нулявую яе верагоднасьць).

У выпадку недаацэнкі суперніка памеры яе наступстваў будуць залежаць ад розьніцы ў ачках, узроўня ўпэўненасьці, настрою на матч і ад таго, гуляеце Вы дома ці ў гасьцях (на чужым полі эфэкт меншы). У залежнасьці ад выніку першага тайма дзеяньне недаацэнкі можа зьмяніцца: калі Вы перамагаеце з розьніцай у адзін мяч, зьнікне траціна эфэкту, пры нічыі - дзьве траціны, а пры пройгрышы - зьнікне цалкам.

Заўважце, што недаацэнка можа адбыцца толькі ў матчах лігі, і толькі пасьля трэцяга туру.

 
Server 070