Мы выкарыстоўваем кукі - яны дапамагаюць зрабіць сайт больш зручным і камфортным для вас.
Карыстаючыся нашым сайтам, Вы пагаджаецеся на тое, што мы можам выкарыстоўваць cookies на Вашым кампутары.

Матч: Стандартныя становішчы і спецыяльныя падзеі

У гэтым падзеле пра матчы, мы трохі заглыбімся і сфакусуемся на двух важных дэталях матчу: як забіваць са стандартаў, і што вы можаце атрымаць ад “спецыяльных падзей” (і іншых дадатковых матчавых падзей).

Стандартныя становішчы

Некаторыя з вашых звычайных атак будуць сканчацца магчымасьцю забіць са стандартнага становішча. Як і ў сапраўдным футболе, добрыя веды стандартаў могуць прынесьці вам шмат ачкоў. Існуюць два тыпы стандартных становішчаў: прамыя і непрамыя.

Прамыя стандартныя становішчы

Прамыя стандартныя становішчы - гэта пенальці і штрафныя ўдары. Каб забіць, ваш прызначаны выканаўца стандартных становішчаў ужывае свае веды выкананьня стандартаў, каб перахітрыць брамніка суперніка. Ваш брамнік дадаткова карыстаецца сваімі ведамі стандартаў, каб не прапусьціць з прамых штрафных, але ён ня можа быць вашым выканаўцам стандартаў.

Непрамыя стандартныя становішчы

Пры разьліку выніку ўлічваецца (у парадку істотнасьці): сярэднія ўзроўні здольнасьцяў нападзеньня гульцоў у полі, іх здольнасьці да выкананьня стандатаў і здольнасьць стандартных становішчаў выканаўцы штрафнога. Для абароны ад стандарта ўлічваюцца (у парадку істотнасьці): сярэдні ўзровень здольнасьці да абароны гульцоў у полі, іх сярэдняя здольнасьць да стандартных становішчаў, а таксама здольнасьці брамніка (вельмі важна!) у брамніцтвы і стандартах.

Спецыяльныя падзеі

Акрамя рэгулярных атак, вы можаце яшчэ забіць у выніку "спецыяльных падзей". Спецыяльныя падзеі засноўваюцца на індывідуальных здольнасьцях гульца, у прыватнасьці, на яго спэцыялізацыі, што ўносіць стратэгічны складнік у фармаваньне складу, сбалансаванага па спецыялізацыях.

Існуюць два тыпу спецыяльных падзей: камандныя і індывідуальныя. Шанец атрымаць камандную спецыяльную падзею залежыць ад адсотка валодання мячом у матчы. Калі Ваша каманда валодае мячом 55% часу, то і шанец атрымаць камандную спецыяльную падзею складае 55%.

Індывідуальныя спецыяльныя падзеі залежаць ад спецыялізацый гульцоў на полі. Наяўнасць вялікай колькасці гульцоў са спецыялізацыямі можа быць перавагай, але гэтага не дастаткова для ўзнікнення падзеі. Для гэтага важна, каб гулец з патрэбнай спецыялізацыяй гуляў на канкрэтнай пазіцыі. Таму вельмі важна знайсці аптымальны баланс спецыялізацый у камандзе.

Кожная спецыяльная падзея, якая адбылася ў матчы, зніжае шанец узнікнення наступнага.

Умовы надвор’я

Некаторыя спецыялізацыі лепш падыходзяць для гульні пры адпаведным надвор’і. Гульня ўсіх гульцоў у матчы схільная ўплыву некаторых тыпаў надвор'я з самых першых хвілін гульні.

Тэхнічныя гульцы атрымліваюць дадаткова 5% да ўсіх сваіх здольнасцяў у сонечнае надвор'е, але губляюць тыя ж 5% у дождж.

Моцныя гульцы атрымліваюць дадаткова 5% да ўсіх сваіх здольнасцяў ў дождж, але губляюць тыя ж 5% у сонечнае надвор'е.

Хуткія гульцы губляюць 5% у дождж і на сонцы.

Калі ўмовы надвор'я паўплывалі на гульца, гэта адлюстроўваецца ў матчавай справаздачы і ў "зорных" рэйтынгах гульца.

Галявыя падзеі

Спецыялізацыі (і іншыя здольнасьці гульца) могуць даць вам дадатковыя шанцы ў нападзеньні. У дадатак да пералічанага ніжэй, гульцу, які атрымлівае шанец, (часта, але не заўсёды гэта той жа гулец, які стварыў гэты шанец) патрабуецца нейкі ўзровень здольнасьці да забіцьця галоў, каб скарыстацца гэтай магчымасьцю.

Непрадказальныя брамнікі, крайнія і цэнтральныя абаронцы могуць выкарыстоўваць свой Пас для таго, каб рабіць нечаканыя доўгія перадачы, а непрадказальныя цэнтральныя і крайнія паўабаронцы і нападаючыя могуць выкарыстоўваць Нападзенне для таго, каб нечакана перахопліваць мяч. Непрадказальнасць палявых гульцоў сама па сабе можа прывесці да стварэння галявога моманту. Чым менш Абарона ў непрадказальнага абаронцы, або цэнтральнага паўабаронцы, тым вышэй шанец таго, што яны зробяць недарэчнае дзеянне ў абароне, якое дасць суперніку магчымасць забіць гол. Акрамя таго, непрадказальны нападаючы або крайні паўабаронца з нізкім пасам можа выклікаць хаос у абароне вашай каманды, які можа прывесці да выпадковага голу у свае вароты.

Хуткія крайнія і цэнтральныя паўабаронцы і нападаючыя ўмеюць ствараць моманты, выкарыстоўваючы хуткасны прарыў. Гэтаму можа супрацьстаяць каманда суперніка, выкарыстоўваючы абарончага гульца (цэнтральнага абаронцу або крайняга абаронцу), які таксама хуткі. Акрамя гэтага, каманда атрымлівае дадатковы бонус да ўзроўню валодання тактыкай контар-атак за кожнага хуткага крайняга або цэнтральнага паўабаронцы і нападаючага, які грае ў камандзе. Пры гэтым каманда суперніка можа знізіць атрыманы бонус наяўнасцю хуткіх цэнтральных паўабаронцаў, крайніх і цэнтральных абаронцаў ці брамнікаў (памяншаецца толькі бонус, але не зыходны ўзровень валодання тактыкай).

Тэхнічныя крайнія і цэнтральныя паўабаронцы і нападаючыя могуць ствараць моманты для ўзяцця варот, калі ў камандзе суперніка ёсць брамнік, абаронца або цэнтральны паўабаронца які з'яўляецца спецыялістам па гульні галавой (ён не абавязкова павінен займаць дакладна супрацьлеглы слот). Больш за тое, кожны тэхнічны абаронца (крайні або цэнтральны) дасць вашай камандзе невялікі шанец стварыць нетактычную контар-атаку з сарванай атакі суперніка. Чым больш Пас абаронцы, тым больш гэты шанец.

Вінгеры з дастатковай здальнасьцю Фланг могуць стварыць шанец, які павінен быць рэалізаваны іншым крайнім паўабаронцам, паўабаронцам, або нападаючым. Калі ў прымаючага перадачу гульца дастатковая здольнасць Нападзенне, яму будзе прасцей завяршыць атаку, а калі ён добра Гуляе Галавой, шанец забіць становіцца яшчэ больш.

Кутні: Каб павысіць шанец забіць пасля падачы кутняга, выконваючы кутні гулец павінен валодаць дастатковай здольнасьцю Стандартаў, і неабходна мець высокі агульны атакуючы рэйтынг стандартаў у параўнаньні з агульным абарончым рэйтынгам стандартаў суперніка. Існуе два тыпу кутніх. Для першага тыпу, чым больш колькасьць спецыялістаў па гульні галавой (не лічачы выканаўцы стандартаў) у вашай камандзе, і чым менш яно ў камандзе суперніка, тым вышэй ваш шанец забіць гол. Адсутнасьць у камандзе гульцоў, якія добра гуляюць галавой зробіць каманду вельмі слабой у абароне і вельмі слабой ў атацы пры розыгрышы кутніх. Для другога тыпу кутніх шанец забіць залежыць ад Нападзеньня гульца, які атрымлівае падачу з кутняга. Зьвярніце ўвагу, што розыгрыш кутняга часам прыводзіць да жоўтай картцы для каманды атакі, але калі ў вашага гульца жоўтая картка ўжо ёсьць, то ён будзе граць вельмі асцярожна, так што рызыка атрыманьня другой карткі зніжаецца.

Досьвед: дасьведчаны нападаючы можа скарыстацца сваімі вопытам, каб забіць гол. Недасьведчаныя абаронцы і паўабаронцы могуць даць суперніку дадатковы шанец.

Стомленасьць: Стомленыя гульцы цэнтра абарончы могуць рабіць памылкі. Калі супрацьстаялыя ім гульцы пярэдняга краю не стаміліся, гэта можа прывесці да стварэння моманту для ўзяцця варот супернікам.

Астатнія падзеі ў матчы

У матчы могуць узнікаць некаторыя дадатковыя падзеі акром пералічаных вышэй. Шанец узьнікненьня гэтых падзей не залежыць ад сілы паўабароны, а значыць, не павялічваецца пры дамінаваньні ў паўабароне.

Кантратакі: Нават калі вы не выкарыстоўваеце тактыку кантратак, у Вас ёсьць невялічкі шанец, што Вашая каманда ўсё ж арганізуе кантратаку. Гэтыя незалежныя ад тактыкі кантратакі не патрабуюць ад Вашай каманды пройгрышу паўабароны (а гэтая ўмова абавязковая пры тактыцы кантратак). Больш падрабязная інфармацыя - у раздзеле, прысьвечаным тактыкам.

Удары здалёк: Нават калі Вы не выкарыстоўваеце тактыку ўдараў здалёк, у Вашай каманды ёсьць невялікі шанец на ўдалы ўдар здалёк. Падрабязьней пра гэта напісана ў раздзеле прысьвечаным тактыкам.

Магутныя цэнтральныя паўабаронцы з загадам гуляць абаронча (апорныя паўабаронцы) могуць канцэнтравацца на разбурэнні нападаў і адборы мяча. Калі ў паўабаронцы атрымоўваецца прэсінг, атака суперніка спыняецца. Для паспяховай гульні ў гэтым стылі гулец павінен мець высокую здольнасць Абароны і Трываласьці.

Магутныя нападаючыя, з загадам гуляць у нармальнай пазіцыі (таранны форвард) могуць праштурхнуцца ў патрэбнае месца, атрымаўшы другі шанец зрабіць удар і забіць, калі каманда запарола атаку. Для гэтага ім патрэбныя здольнасьці Паўабарона і Нападзенне. Звярніце ўвагу, што іх сілавы стыль гульні можа прыводзіць да жоўтых картак, але калі гулец ўжо мае адну, то ён стане гуляць асцярожней.

Ваша каманда атрымае "штраф за перанаселенасць", калі на полі будуць гуляць два ці тры гульца, якія маюць аднолькавы набор спецыялізацый і пазіцый з наступнага спісу: тэхнічныя абарончыя нападаючыя, магутныя нармальныя нападаючыя і магутныя абарончыя цэнтральныя паўабаронцы. Калі вы выставіце двух гульцоў аднаго тыпу, то ўклад кожнага паменшыцца на 4%, а калі трох - то кожны стане гуляць на 7.5% горш.

 
Server 071