Мы выкарыстоўваем кукі - яны дапамагаюць зрабіць сайт больш зручным і камфортным для вас.
Карыстаючыся нашым сайтам, Вы пагаджаецеся на тое, што мы можам выкарыстоўваць cookies на Вашым кампутары.

Замены

Як узгадваецца ў частцы пабудова, калі адзін з вашых гульцоў траўмуецца, на поле аўтаматычна выйдзе замена гульца на гэтай пазыцыі. Але вы можаце таксама наладзіць папярэдне абумоўленыя замены.

Папярэдне абумоўленыя замены

Вы можаце наладзіць замены перад матчам, ці заплянаваўшы майстэрскую тактычную зьмену, ці проста замяніўшы стомленага гульца на больш сьвежага. Напрыклад, вы можаце замяніць нападаючага на дадатковага абаронцу, каб зьберагчы лідэрства ў ліку, ці замяніць абаронцу на форварда, калі прайграеце. Вы таксама можаце зьмяняць індывідуальныя загады гульца.

Даданьне папярэдне абумоўленай замены

Каб дадаць замену, вам трэба зайсьці на ўкладку “Замены \ паводзіны” на старонцы загадаў на матч. Вы абіраеце гульца, які сыходзіць з полю, і яго замену, хто выйдзе на поле. Потым вы абіраеце ўмову, пры якой адбудзецца замена. Вы можаце наладзіць, каб замена адбылася на нейкай хвіліне, і/ці ў залежнасьці ад ліку гульні, націснуўшы на "Дадатковыя ўмовы". Больш таго, вы таксама можаце зрабіць замену пры ўмове атрыманьня чырвонай карткі адным з вашых (ці суперніка) гульцоў. Таксама Вы можаце абраць новую пазыцыю для гульца, які выходзіць на поле.

Даданьне зьмены паводзінаў

Вы можаце дадаць зьмену паводзінаў гульцу таксама на ўкладцы “Замены \ Паводзіны”. Падобна да абраньня замены, вы абіраеце гульца, а потым дадаеце ўмовы, пры якіх вы жадалі б, каб ён зьмяняў свае паводзіны.

Вы можаце зрабіць пяць загадаў гульцам

Вы можаце рабіць да пяці загадаў гульцам (замены і зьмены паводзінаў). Але памятайце, судзьдзі не дазволяць вам зрабіць больш за тры замены ў матчы.

Загады выконваюцца, калі выконваюцца ўмовы

Усе вашыя загады гульцам будуць зробленыя ў матчы, як толькі зададзеныя перад матчам умовы будуць выкананыя. Калі ўмова ня спраўдзілася, загад ня будзе выкананы. Калі вы аддалі загад для замены на 65-й хвіліне пры любым ліку, замена і адбудзецца на 65-й хвіліне. Калі вы аддалі загад для замены на 70-й хвіліне ў выпадку перавагі ў ліку, замена будзе зроблена на любой хвіліне пасьля 70-й хвіліне, калі ўмовы выканаюцца. Таму, калі вы атрымаеце перавагу на 80-й хвіліне, замена будзе зроблена адразу пасьля гэтага.

Калі вы аддалі два загады для 70-й хвіліны, адзін на выпадак перавагі, а другі для замены ў выпадку перавагі больш, чым на адзін мяч, і вы перамагаеце зь лікам 3-0 к гэтаму часу - абодва загады выканаюцца.

Заўвага. Калі Вы заплануеце две змены з аднолькавымі ўмовамі (напрыклад, лік, час гульні), яны НЕ адбудуцца адначасова, а ў парадку, у якім Вы іх стварылі.

Пасьля матчу вы (але не ваш супернік) здолееце ўбачыцьa сьпіс усіх загадаў па спасылцы на старонцы рэйтынгаў матчу, разам з інфармацыяй пра тое, калі яны былі аддадзеныя альбо чаму яны не былі выкананыя.

Вы ня можаце рэагаваць на траўмы

Немагчыма наладзіць ніякія ўмовы на выпадак траўмаў. Калі адзін з вашых гульцоў будзе пашкоджаны падчас матчу, аўтаматычная сыстэма заменаў будзе прыведзеная ў дзеяньне. Гэта таксама азначае, што траўмы могуць перашкодзіць вашым планам на конт замен, як і ў сапраўдным футболе.
 
Server 071