Мы выкарыстоўваем кукі - яны дапамагаюць зрабіць сайт больш зручным і камфортным для вас.
Карыстаючыся нашым сайтам, Вы пагаджаецеся на тое, што мы можам выкарыстоўваць cookies на Вашым кампутары.

Трэніроўка

Кожны тыдзень Вы можаце абраць, на якім тыпу трыніровак трэба засяродзіцца гульцам падчас трэніровак. Вынікі тыднёвай трэніроўкі заўсёды адлюстроўваюцца ў чацьвер ці ў пятніцу, у залежнасьці ад краіны. Зьмяніць трэніроўку можна ў любы час, але каманда прыме гэта да ведама толькі пасьля наступнага трэніровачнага апдэйту. Зьмены ў бягучай і фонавай формах таксама робяцца ў гэты час.

Узрост гульцоў і ўзровень здольнасьці

Маладыя гульцы звычайна хутчэй вучацца, чым старыя, але тое, як шмат ваш гулец вывучыць на трэніроўцы, залежыць і ад бягучага ўзроўню гульца - чым ніжэй узровень, тым хутчэй трэніроўка.  Трэніроўка на вельмі нізкіх узроўнях у шмат разоў хутчэйшая, чым на сярэдніх, а на вельмі высокіх - павольней, чым на сярэдніх.

Акрамя ўзросту гульца чатыры чыньнікі ўплываюць на вынік трэніроўкі: інтэнсіўнасьць трэніроўкі, тып трэніроўкі, адсотак часу на трэніроўку трываласьці, і трэнэрскі склад (галоўны трэнэр і памагатыя).

Інтэнсіўнасьць трэніроўкі

Чым больш упарта вы трэніруецеся, тым лепш у сярэднім робіцца форма вашай каманды, і плён ад трэніроўкі паляпшаецца. Вы пазначаеце інтэнсіўнасьць трэніроўкі праз выбар значэньня паміж 0 і 100.  Недахопам высокіх узроўняў інтэнсіўнасьці зьяўляецца больш высокая рызыка атрыманьня траўмаў. Вы самі павінны вырашаць, які ўзровень вам падыходзіць - спытайцеся іншых трэнэраў на форуме.

Значнае памяншэньне інтэнсіўнасьці можа забясьпечыць аднаразовы скачок каманднага ладу. Калі вы загадаеце сваім гульцам трэніравацца з большай інтэнсіўнасьцю, камандны лад зразумела ж зьменшыцца ад гэтай навіны. Калі вы зьбіраецеся зьмяніць інтэнсіўнасьць трэніроўкі, зазначце, што вы мусіце гэта зрабіць да апошняга штодзённага абнаўленьня перад трэніровачным абнаўленьнем.

Тып трэніроўкі

Можна вылучыць адзін з 11 тыпаў трэніроўкі. Кожная з іх робіць акцэнт на пэўных здольнасьцях Вашых гульцоў. Розныя тыпы трэніроўкі ўздзейнічаюць на розныя здольнасьці - глядзі табліцу.

Трэнэрскі склад

Калі ў вас якасны трэнэрскі склад, трэніроўка будзе больш выніковай, чым з дрэнным. Памагатыя трэнэра таксама падвышаюць вынік ад трэніроўкі.

Трэніроўка трываласьці

Трываласьць можа трэніравацца штотыдзень, як нейкая частка ад агульнай трэніроўкі каманды. Яе эфектыўнасьць будзе падаць на высокіх узроўнях інтэнсіўнасьці - лепей трэніраваць яе патрошкі штотыдзень, чым шмат, але толькі зрэдчас.  Старэйшым гульцам неабходна больш трэніровак, каб падтрымаць адпаведны ўзровень трываласьці. Гэта азначае, што мэнэджэрам прыйдзецца шукаць неабходныя для іх уласнай каманды і амбіцыяў суадносіны часу на трэніроўку трываласьці.  Гульцы, якія адгулялі хаця б 90 хвілін на гэтым тыдні за вашую каманду, атрымоўваюць 100% карысьці ад трэніроўкі трываласьці. Іншыя гульцы каманды (да прыкладу, якія выходзілі на замену) атрымаюць толькі 75% эфекту ад трэніроўкі + нейкі працэнт за кожную хвіліну, праведзеную на полі. Астатнія ж гульцы, якія дастаткова здаровыя для трэніроўкі (у тым ліку крыху пашкоджаных гульцоў) атрымаюць толькі палову ад эфэкту трэніроўкі. Траўмаваныя ж гульцы не атрымаюць трэніроўку трываласьці.

Трэніроўка трываласьці можа адмоўна паўплываць на форму вашай каманды; чым больш часу ідзе на трэніроўку трываласьці, тым горшы ўплыў на форму.  Заўважце, што трэніроўка трываласьці ўплывае толькі на бягучую, а не на мэтавую форму.

Асноўныя прынцыпы

Ступень эфектыўнасці трэніроўкі вызначаецца тым, колькі часу правёў гулец на поле ў матчах за тыдзень у падыходнай пазіцыі. Матчы, згуляныя за іншыя каманды, не бяруцца ў разлік трэніроўкі здольнасьці, хоць форма залежыць і ад іх. Калі ў гульца за ўвесь тыдзень не было "гульнявой практыкі" наогул, ці ён не правёў на полі хаця б 1 хвіліну, то трэніравацца ён не будзе. Гулец можа атрымаць 90 хвілінаў трэніроўкі за тыдзень. Адгуляўшыя болей 90 хвілінаў на трэніруемай пазыцыі ня дасьць ім больш ведаў. Згуляўшыя меней, напрыклад, 50 хвілінаў, атрымаюць меней - у дадзеным выпадку 50 з 90 хвілінаў трэніроўкі.

Калі гулец на працягу тыдня згуляў больш чым на адной пазіцыі, то падчас трэніровачнага абнаўлення будуць абраныя 90 хвілін, якія далі яму найбольшы эфект. Індывідуальныя загады не ўплываюць на трэніроўку.

Гульцы, якія выступаюць на пазіцыях крайніх паўабаронцаў, атрымліваюць толькі палову трэніроўкі паўабароны. Аналагічна, гульцы, якія гуляюць на пазіцыях крайніх абаронцаў, атрымліваюць толькі палову трэніроўкі фланга.

Ня мае значэньня, гуляе гулец у таварыскай, кубкавай або лізе - усе яны аднолькава эфектыўныя з пункту гледжаньня трэніровак.

Аднак, калі ў Вашым стартавым складзе няма дастатковай колькасьці гульцоў, каб пачаць матч, Вам будзе прысуджана тэхнічная параза. У гэтым выпадку вы страціце толькі трэніроўку для гэтай канкрэтнай гульні. Усе трэніроўкі на працягу тыдня ня будуць страчаны.

Зь іншага боку, калі вы зьявіцеся на спаборніцкі матч, а ваш апанэнт не - вы атрымаеце тэхнічную перамогу, і першая 11-ка атрымае трэніроўку як звычайна, але сустрэча не прынясе вопыту гульцам.

Дужкі азначаюць слабы эфект ад трэніроўкі, падвойныя дужкі - вельмі слабы.

Тып трэніроўкі Паляпшаецца ...для пазыцыі...
Стандартныя становішчы Стандарты Усе гульцы , якія выходзілі на поле, 25% бонус у выканаўцаў стандартаў і брамнікаў
Абарона Абарона Абаронцы ((Усе гульцы, якія гулялі ў матчы))
Удары Нападзеньне Нападаючыя ((Усе гульцы, якія гулялі ў матчы))
Фланг Фланг Вінгеры (Крайнія абаронцы) ((Усе гульцы, якія гулялі ў матчы))
Нападзеньне і Стандарты (Удары) (Усе гульцы, якія гулялі ў матчы)
(Стандарты) ((Усе гульцы, якія гулялі ў матчы))
Кароткія пасы Пасы Паўабаронцы, вінгеры і нападаючыя ((Усе гульцы, якія гулялі ў матчы))
Паўабарона Паўабарона Паўабаронцы (Вінгеры) ((Усе гульцы, якія гулялі ў матчы))
Брамніцтва Брамніцтва Брамнікі
Пас (абаронцы + паўабаронцы) Пасы Абаронцы, паўабаронцы і вінгеры ((Усе гульцы, якія гулялі ў матчы))
Абарона (абаронцы + паўабаронцы) Абарона (Бранікі, абаронцы, паўабаронцы і вінгеры) ((Усе гульцы, якія гулялі ў матчы))
Фланг (крайнія паўабаронцы + нападаючыя) Фланг Нападаючыя і вінгеры ((Усе гульцы, якія гулялі ў матчы))
Індывідуальная (толькі для Юнацкай Акадэміі) Каштоўныя здольнасьці для пазыцыі (Усе гульцы, якія гулялі ў матчы)

Прыклад

Каманда на гэтым тыдні трэніруе фланг. Звярніце ўвагу, што час матчаў для кожнай краіны можа адрознівацца і не супадаць з прыведзеных у прыкладзе. Пад нядзельнымі гульнямі маюцца на ўвазе матчы ў лігах, а пад гульнямі ў сераду маюцца на ўвазе кубкавыя або таварыскія матчы.

  • Алесь Адамовіч згуляў 90 хвілінаў у нядзелю на пазыцыі вінгера, а ў сераду адпачываў. Ён атрымае 90 паўнавартасных хвілінаў трэніроўкі.
  • Баляслаў Быкаў згуляў 90 хвілінаў як вінгер у нядзелю і 90 хвілінаў як форвард у сераду. Ён таксама атрымае 90 паўнавартасных хвілінаў трэніроўкі фланга.
  • Васіль Вішнявец згуляў 50 хвілін у нядзелю і 90 як крайні абаронца ў сераду. Ён атрымае 50 хвілін поўнай трэніроўкі флангу і 40 хвілінаў зьменшанай трэніроўкі флангу.
  • Дзям'ян Дзенісюк згуляў 40 хвілінаў вінгерам у нядзелю і 90 хвілінаў як форвард у сераду. Ён атрымае 40 хвілінаў паўнавартаснай трэніроўкі флангу і 50 хвілінаў трэніроўкі флангу з вельмі слабым эфектам ("osmosis").
  • Кастусь Колас згуляў 90 хвілінаў крайнім абаронцай і ў нядзелю і ў сераду. Ён усё роўна атрымае толькі 90 хвілінаў трэніроўкі флангу са зьменшаным эфектам.
  • Зьміцер Зайновіч не гуляў ні ў нядзелю, ні ў сераду. Ён не павысіць свой навык.

Пагаршэньні здольнасьцяў

Калі гулец падыходзіць да 30-ці гадовага ўзросту, ён пачынае страчваць трохі ад сваіх здольнасьцяў штотыдзень. Наколькі вялікім будзе пагаршэньне залежыць ад узроста гульца і ад узроўня здольнасьці. Чым вышэй узровень здольнасьці, тым больш яна пагаршаецца. Больш старыя гульцы таксама пакутваюць ад большых убыткаў, чым маладзейшыя за іх.

 
Server 071