6-4-2024 Павышэньні ў Лізе дамарослых гульцоў
Мы хочам паведаміць, што ў Ліга дамарослых гульцоў будзе мець 2 слоты на павышэньне за сэзон пакуль каманды не дасягнуць вышэйшага дывізіёна. Гэта азначае, што дзьве лепшыя каманды ў кожнай лізе ў канцы сэзона будуць аўтаматычна пераведзены ў наступны вышэйшы дывізіён. Гэта зьмяненьне адпавядае правілам, якія існуюць у падобных спэцыяльных лігах, дзе мы даем больш магчымасьцей для росту ўнутры лігі, а таксама для зьніжэньня ўзьдзеяньня ботаў. У той жа час «шчасьліўчыкі-няўдачнікі» зь ніжэйшага дывізіёна таксама атрымаюць дадатковае павышэньне на замену ботаў у V дывізіёне.
Павышэньне будзе праводзіцца ўручную, не адначасова з астатнімі лігамі. Гэта азначае, што заўсёды будзе прамежак у некалькі дзён паміж павышэньнямі ў ЛДГ (Лізе Дамарослых гульцоў) і іншымі лігамі.
Дзякуй і жадаем вам задавальненьня ад новага сэзона.