9-6-2024 Адкрываюцца новыя лігі
Цяпер можна зарэгістравацца (калі ў вас ёсьць дадатковыя месцы для каманд) у новых лігах: Багамскіх астравоў і Руанды.
Калі вы закрываеце дадатковую каманду, будзе часовае выключэньне са звычайнага правіла 16 тыдняў, што азначае, што вы зможаце неадкладна атрымаць новую каманду. Аднак гэта выключэньне даступна толькі ў тым выпадку, калі вы выкарыстоўваеце сервер Stage - усім, хто карыстаецца звычайным серверам, трэба пачакаць да панядзелка.
Калі вы апынуліся ў такой сітуацыі, альбо паспрабуйце атрымаць доступ да Stage, дзе вы зможаце зарэгістравацца неадкладна, альбо пачакайце да панядзелка.
Яшчэ адна маленькая дэталь: правільныя сцягі таксама будуць даступныя толькі на Stage да панядзелка.