9-27-2024 Абнаўленьне трэніроўкі завершана
Ва ўчорашнім абнаўленьні трэніровак не адбылося абнаўленьне трэніроўкі ў некаторых гульцоў. Памылка закранула прыкладна палову гульцоў выпадковым чынам. Гэта таксама паўплывала на падзеньні навыкаў ў мінулы панядзелак, але мы, напэўна, нічога ня зробім з гэтым, бо палова гульцоў раўнамерна размеркавана па камандах, таму некаторым проста пашанцуе прапусціць падзеньне навыкаў.
Памылка ў асноўным выпраўлена, і для гульцоў, якія прапусцілі трэніроўку, былі абноўлены тып трэніроўкі і % інтэнсіўнасці/вынослівасці, якія яны мелі падчас няўдалага абнаўленьня трэніроўкі. Аднак было немагчыма выкарыстоўваць персанал, які быў у іх падчас першапачатковага абнаўленьня трэніроўкі, таму замест гэтага быў выкарыстаны цяперашні штат.
Моладзь, якая прапусціла абнаўленьне трэніроўкі, прайшла яе пазьней. Таксама існуюць некаторыя праблемы з прадстаўленьнем, якія будуць разгледжаны пасьля таго, як будуць зроблены найбольш тэрміновыя выпраўленьні.
Закранутыя гульцы, што былі на трансфэры ў гэты час не атрымалі абнаўленьне.
Наконт трэніровак на мінулым тыдні, здаецца, пакуль усё добра, але мы ўсё яшчэ вывучаем. Калі мы разьбярэмся з трэніроўкай на гэтым тыдні, мы паглыбімся ў трэніроўкі мінулага тыдня.
Прыносім прабачэньні за нязручнасьці, выкліканыя гэтай праблемай.