1-1-2025 Праблемы з пераважнымі лігамі
Мы сутыкнуліся з некаторымі праблемамі з функцыяй Пераважныя лігі. Яны былі даступныя ў вышэйшых дывізіёнах, дзе гэтая функцыя павінна быць адключана, і некаторыя каманды ў пэўных лігах нібыта не маглі пераключацца паміж лігамі ў адным дывізіёне. На жаль, немагчыма заднім лікам выправіць гэтыя праблемы, не выклікаючы далейшых ускладненьняў, але мы пастараемся вырашыць гэтую праблему на працягу наступнага сэзону, каб забяспечыць больш гладкую працу.
Нагадваем, што функцыя Абмен лігамі будзе даступная з чацвярга 2 студзеня 02:00 да суботы 4 студзеня 01:59 (па менскім часе). Каб атрымаць больш падрабязную інфармацыю пра гэту функцыю, азнаёмцеся з учорашняй заявай у Мой Hattrick.