Мы выкарыстоўваем кукі - яны дапамагаюць зрабіць сайт больш зручным і камфортным для вас.
Карыстаючыся нашым сайтам, Вы пагаджаецеся на тое, што мы можам выкарыстоўваць cookies на Вашым кампутары.

Ад распрацоўшчыкаў

Планы на лета 2020


2020-06-23 11:02:00

Гэтым летам мы пачнем будаваць новую сістэму Чэмпіянатаў Сьвету, пра якую мы абвясцілі некалькі тыдняў таму. Мы таксама працуем над больш шырокай версіяй вэб-сайта Hattrick, якая будзе выпушчаная разам з абноўленымі варыянтамі асноўных старонак Hattrick на працягу лета.

Пакуль справы ў навакольным рэальным свеце ідуць неспакойна, у Hattrick ня слабнуць пазітыўныя тэндэнцыі мінулага 2019 года. Мы бачым, што ўсё больш карыстальнікаў рэгіструецца ў гульні, новыя гульцы ў сярэднім затрымліваюцца на сайце даўжэй, у выніку ў нас назіраецца рост. І, хоць рост колькасці карыстальнікаў не з'яўляецца канчатковай мэтай - галоўнае, каб ужо граючыя менеджэры былі задаволеныя - нам усё роўна прыемней і цікавей будаваць планы на будучыню, калі мы бачым, што гульня ўстойліва працягвае карыстацца попытам.

Вялікі праект, над якім мы зараз працуем, новая сістэма Чэмпіянатаў Сьвету - добры прыклад таго, што мы маглі не зрабіць нашым прыярытэтам, калі б не верылі ў будучыню гульні. Выбудоўванне гэтай сістэмы зойме нашу ўвагу на бліжэйшыя месяцы, але мы падзелім праект на часткі, каб у нас быў час на выпуск і іншых абнаўленняў. Асноўны рэліз сістэмы сусветных чэмпіянатаў намечаны на студзень 2021, але нейкія часткі мы выпусцім ўжо восенню, напрыклад, новыя бясплатныя федэрацыі зборных.

Іншы вялікі праект, над якім мы працуем гэтым летам - гэта больш шырокая версія сайта. Якасць манітора стала нашмат больш з 2008 года, калі мы рабілі бягучы сайт, і прыйшоў час абнаўленняў. Хоць гэта даволі лёгка зрабіць, мы ўсё роўна збіраемся выдаткаваць некалькі тыдняў, каб прайсціся па ўсім сайце перад пачаткам абнаўлення, каб пераканацца, што ўсё працуе, унесці невялікія паляпшэнні і крыху змяніць структуру сайта з улікам з'яўлення дадатковага месца. Асноўным прынцыпам будзе тое, што нам хочацца паменшыць колькасць лішніх клікаў, шляхам размяшчэння на найбольш выкарыстоўвальных старонках як мага большай колькасці звязанай інфармацыі. Гэта дасць шанец зрабіць сайт больш зручным, да прыкладу, левае меню зараз будзе відаць на ўсіх старонках, нават на старонцы жывой трансляцыі і выдачы загадаў на матч.

Гэта не стане цалкам новым дызайнам сайта, хутчэй паляпшаючым абнаўленнем, якое закране найбольш важныя старонкі, такія як Клюб, Ліга, Матчы і Рынак. Вядома, мы забяспечым працаздольнасць сайта таксама для асаблівых катэгорый карыстальніку - невідушчых, або якія выкарыстоўваюць простыя тэмы. Распрацоўшчыкаў Foxtrick запрашаем пратэставаць змены загадзя, каб адаптаваць убудову да новага сайту.

Таксама мы хочам расказаць аб праекце абнаўлення выяваў гульцоў. У гэтым годзе мы ўжо казалі, што вырашылі вярнуцца да пачатку праекта, і, улічваючы водгукі карыстальнікаў пасля папярэдняй дэманстрацыі, падумаць над далейшым паляпшэннем. Мы пакуль яшчэ на тым жа этапе. Праект не моцна прасунуўся з вясны, але ў нас ёсць новыя ідэі, і мы працуем над імі. Мы не спяшаемся мяняць твары гульцоў, мы пачнем дзейнічаць толькі тады, калі мы зразумеем, што большасць мэнэджэраў аддасць перавагу новаму стылю.

У бягучым перыядзе распрацоўкі, аж да лета, мы не плануем змяненняў рухавічка, акрамя таго, што мы сутыкнуліся з неабходнасцю карэкцыі спецыяльнасці "Непрадказальны", пра якую Вы маглі прачытаць у навінах. Калі не ўлічваць гэтую невялікую наладу, мы хочам вярнуцца да новага функцыянала гульні пасля заканчэння лета.

І нарэшце, мы хочам загадзя папярэдзіць, што падтрымка Flash спыніцца ў канцы 2020 года. Мы выкарыстоўваем Flash у канструктарах формы і
стадыёна, гэта дзве опцыі падпіскі Supporter. Мы шукаем добрую рабочую альтэрнатыву гэтым інструментам, але пакуль занадта рана казаць, ці зможам мы паўтарыць наяўную функцыянальнасць ці не. У любым выпадку новая інфармацыя з'явіцца да таго, як нешта перастане працаваць.

Пакуль гэта ўсё - удалага бязвіруснага лета ўсім!

HT-Johan
Сьпіс усіх артыкулаў

Рэакцыя супольнасьці

Пакуль яшчэ ніхто не напісаў прэс-анонсу пра гэтую падзею.

 
 
Server 080