Мы выкарыстоўваем кукі - яны дапамагаюць зрабіць сайт больш зручным і камфортным для вас.
Карыстаючыся нашым сайтам, Вы пагаджаецеся на тое, што мы можам выкарыстоўваць cookies на Вашым кампутары.

Навіны

11-22-2006 Рэдакцыя: Новая сыстэма юнацкіх школ

Мы радыя паведаміць вам аб новай магчымасьці. У сэзоне праз наступны сэзон (напрыканцы Сакавіка) будзе прадстаўлена новая й шматабяцальная сыстэма юнацкіх школ. HT-Tjecken распавядзе вам пра яе ў гэтым артыкуле.
Адна з рэчаў, якая застаецца некранутай з самага пачатку існаваньня Hattrick'у ў 97 - гэта сыстэма юнацкіх школ. Хаця праца юнацкіх школ выглядае вельмі проста і не патрабуе аніякіх сапраўдных здольнасьцей, шматлікія карыстальнікі лічаць "выцягваньне юнакоў" аднім з найлепшых момантаў тыдню. І гэта нядзіўна, бо сапраўды прыемна выйграваць у лятэрэях, і гэта таксама адзін з чыньнікаў, з-за якіх гэтая частка гульні заставалася некранутай так доўга. Насамрэч яна і застанецца бязь зьменаў для тых, хто проста ня можа жыць без тыднёвай гульні зь лёсам. Але для тых, хто хоча нешта большага, таксама будзе даступнай цалкам новая сыстэма юнацкіх школ праз наступны сэзон (напрыканцы Сакавіку).

Паляпшэньні ў сыстэме юнацкіх школаў вельмі чакалісь ў Hattrick супольнасьці і былі той рэччу, якая найбольш абмяркоўвалася HT-камандай. Таму я вельмі рады паведаміць, што хутка гэта будзе рэалізавана. Праца новай сыстэмы юнацкіх школ будзе мяшанкай розных ідэяў супольнасьці, нашых уласных задум а таксама некаторых рэчаў, якіх не хапала гульні на нашую думку. Можна сказаць, што новая сыстэма будзе будавацца на чатырох падмурках:

1. Яна павінна ўсё яшчэ ўтрымліваць лёсаваньне ў нейкім выглядзе, бо яго цяжка пераўзыйсьці па ўзрушэньню.
2. Яна павінны мець большую глыбіню й выклік, чым сёньняшняя сыстэма, і ствараць мацнейшую сувязь з юнацкай школай.
3. Тое, як разьвіваюцца гульцы й наколькі добрымі яны могуць стаць, павінна быць меней прадказальным, чым сёньня.
4. Павінна быць магчымасьць гуляць матчы юнацкім складам, калі заўгодна. Гэта дазволіць праводзіць у гульне турніры/эмпіянаты сярод сяброў, калегаў і г.д.

У хуткім часе гэта будзе працаваць неяк так:
Каб знайсьці юнака вы наймаеце скаўтаў. Можна будзе прызначыць толькі абмежаваную колькасьць скаўтаў. Вы можаце сказаць ім шукаць якога заўгодна гульца, ці толькі нейкага абранага тыпу (абаронцу, паўабаронцу, г.д.). Штотыдзень кожны скаўт прапануе вам гульца, адзін скаўт/прапанова за раз. Вам можна будзе абраць толькі аднога юнага футбаліста за тыдзень, таму, калі вы прымеце першую прапанову, то ня ўбачыце іншых, а калі адмовіцеся ад першай, то ня здолееце яе прыняць пазьней. Таксама варта заўважыць, што, калі ваш скаўт шукае нешта адмысловае, то ён мае меншы шанец знайсьці дзівосны талент.

Маладыя гульцы патрапляюць у вашую юнацкую школу, ва ўзросьце прыкладна 15-16 год, але вы ня здолееце іх прасоўваць у асноўны склад раней за пэўны ўзрост. Будзе усталяваная максымальная колькасьць гульцоў і максымальны ўзрост для юнацкай школы.
Здольнасьці маладых гульцоў ня будуць зафіксаванымі, яны будуць плаваючымі. Гэта азначае, што вам прыйдзецца дасьледваць вашых гульцоў і праз матчавыя рэйтынгі бачыць на якой пазыцыі юнак прыносіць найбольшую карысьць. Здольнасьці гульца будуць тым больш дакладнымі, чым долей вы яго трэніруеце й даглядаеце за нім, але дакладна даведацца іх якасьць можна будзе толькі пасьля прасоўваньня ў асноўны склад. Акрамя звычайных здольнасьцяў, юнакі таксама будуць мець значэньні для іх патэнцыялу й характару.

Вашая юнацкая школа зфармуе каманду, якая будзе сама гуляць у матчах. Вам будзе дазволена асабіста ствараць турніры і абіраць час пачатку матчаў на тыдні. У гэтых турнірах будуць рэгулярныя перапынкі, і вы здолееце згуляць супраць любой іншай юнацкай школы на ваш выбар.

Для матчаў юнацкіх камандаў будзе ўжывацца такі ж гульнявы рухавік, як і для звычайных "дарослых" матчаў, але некаторыя рэчы будуць трохі адрознымі. Трэніроўкі будуць такімі ж як і звычайна ў залежнасьці ад таго, што трэніруеце і ад пазыцыі гульца ў апошнім матчы, але таксама вы будзеце атрымліваць дадатковыя пункты (у залежнасьці ад таго, што было зроблена за апошні тудзень і ад вынікаў вашага асноўнага складу), якія можна будзе выкарыстаць, каб патрэніраваць некаторых гульцоў яшчэ болей. Але ж вы ня здолееце накіраваць усе вашыя пункты на адну рэч.

Будзе ўсталяваны максымальны ўзровень таго, наколькі добрым можа быць малады гулец у адпаведнай здольнасьці. Будзе даступна дзьве паралельныя сыстэмы (старое "лёсаваньне" і гэтая новая). Аднак будзе несумленна, калі гульцы ў адной сыстэме будуць атрымліваць лепшыя здольнасьці, чым у другой. Аднак у новай сыстэме вы будзеце мець перавагу ў магчымасьці будаваньня вашых уласных гульцоў і паляпшэньнія іх другасных здольнасьцей. Такім чынам, калі вы, напрыклад, атрымалі форварда і заўважылі, што яго здольнасьць нападзеньня ня можа палепшыцца з-за сваёй блізкасьці да максымуму, у вас будзе магчымасьць трэніраваць яму пас, каб ён гуляў яшчэ лепей. Іншымі словамі, новая сыстэма будзе таксама спрыяць трэніроўцы шматздольных гульцоў, і, вельмі верагодна, гульцы ў новай сыстэме будуць лепей (тыя ж асноўныя здольнасьці, але лепшыя другасныя).

Я мяркую, вы цяпер маеце ўяўленьне аб надыходзячых зьменах. Напрыканцы наступнага сэзону вы атрымаеце больш падрабязнае апісаньне найвялікшага ўкараненьня ў Hattrick за доўгі час. Гэтае даданьне варта чаканьня, і нешта, чаго я зь нецярплівасьцю чакаю. Спадзяюся, што вы таксама.
 
Server 070