Мы выкарыстоўваем кукі - яны дапамагаюць зрабіць сайт больш зручным і камфортным для вас.
Карыстаючыся нашым сайтам, Вы пагаджаецеся на тое, што мы можам выкарыстоўваць cookies на Вашым кампутары.

Навіны

3-26-2007 Рэдакцыя: Юнацкія Акадэміі адчыніліся

Пошукі маладога талента для вашай каманды толькі што зрабіліся яшчэ цікавейшымі! Сёньня мы запускаем ў Hattrick Юнацкія Акадэміі , самую галоўную навінку ў гэтым сэзоне. Supporter'ы здолеюць паспрабаваць яе адразу, астатнім жа прыйдзецца пачакаць пару дзён, пакуль мы пераканаемся, што сыстэма здолее вытрымаць цяжар. З новай сыстэмай вы здолееце шукаць і разьвіваць маладых гульцоў, выцягваючы неапрацаваныя дыяманты з-пад носу супэрнікаў. Нават болей, вы здолееце ствараць свае ўласныя лігі й спаборнічаць з любым мэнэджэрам у хэттрыку!
Рады бачыць вас зноўку ў школе! Асноўная навіна новага сэзону ў Hattrick - гэта новая сыстэма юнацкіх акадэмій, якая распачне сваю працу цягам бліжэйшых некалькіх тыдняў. У якасьці першага кроку, толькі Supporter'ы будуць мець доступ да новай сыстэмы. Праз некалькі дзён усе карыстальнікі Hattrick'у будуць здольныя паспрабаваць яе. Падставай для гэтага пачатковага абмежаваньня зьяўляецца спроба зьменшыць небясьпеку зьяўленьня праблемаў хуткадзейнасьці сыстэмы, а таксама, зразумела, выказаць Supporter'ам нашую падзяку гэткім чынам!

З новай сыстэмай акадэмій, вы будзеце кіраваць кар'ерай сваіх маладых гульцоў з самага іх пачатку. Замест таго, каб проста перавесьці іх у асноўны склад, вы набіраеце іх яшчэ хлопчыкамі, даеце ім магчымасьць гуляць у спэцыяльнай юнацкай лізе, і вырашыць, якія зь іх заслугоўваюць далейшай трэніроўкі й быць калісьці абранымі ў асноўны склад. Вы можаце пачытаць пра гэта ў абноўленых правілах, але спачатку я жадаў бы распавесьці трохі аб агульнай ідэі акадэміі.

Нашай задумай не была простая замена старой сыстэмы "выцягваньня" на нешта новае й цікавае. Старая сыстэма ўсё яшчэ будзе функцыянаваць (хаця мы пераймянуем яе ў Скаўцінг), і застанецца такой, як і заўсёды была - простай і прамалінейнай. І ўсё яшчэ застанецца магчымым выкарыстоўваць старую сыстэму. Гэта вельмі важна, бо мы не жадаем прымушаць тых карыстальнікаў, якія не жадаюць траціць болей часу на Хэттрык, чым яны робяць зараз, пераходзіць на новую сыстэму.

Новая сыстэма юнацкіх акадэмій хутчэй павінна разглядацца як сымуляцыя часу перад выцягваньнем гульцоў па традыцыйнай сыстэме, як дадатковую "гульню ўнутры гульні", якая неабязкова прынясе ў выніку лепшых гульцоў, але дасьць шанец перахітрыць сыстэму: абіраць і трэніраваць тых гульцоў, якія вам падаюцца вартымі даданьня калісьці ў асноўны склад.

З кропкі гледжаньня пэрспектывы, мы лічым, што юнацкая акадэмія будзе цікавай зь некалькіх пунктаў. Вышукі гульцоў і кіраваньне камандай відавочна будзе складаным само па сабе, з шматлікімі новымі рэчамі, якія неабходна дасьледваць. Іншая цікавая рэч гэта тое, што вы можаце распачынаць свае ўласныя лігі з тымі, з кім пажадаеце згуляць, і нават вырашаць, калі будзе пачынацца гульня! Гэта таксама будзе першым выпадкам ў Хэттрыку, калі ўсе карыстальнікі могуць спаборнічаць паміж сабой на адным узроўні: у юнацкіх лігах ані грошы, ані гандаль, ані перавага ўва ўзроўні лігі ня дасьць нікому перавагі. Усе клюбы маюць аднолькавы шанец знаходжаньня абяцаючага юнака і посьпехі юнацкай каманды будзе вырашаць вашая ўласная здольнасьць трэнэра.

Нам таксама даспадобы, што юнацкія акадэміі дазволяць гульцам у Хэттрык атрымаць болей асобнасьці й гістарычнасьці. Вашая будучая зорка можа быць тым маладым хлапцом, якому адмовіў ваш заўсёдны рэгіягальны супэрнік і якога вы выпадкова падабралі, ніколі не чакаўшы ад яго вялікіх посьпехаў. Ці можа так здарыцца, што ваш нязьменны лепшы бамбардыр у юнацкай лізе аднойчы апынецца ў асноўным складзе каманды, а ў выніку вы зразумееце, што ён зусім не такі таленавіты. Але ці здолееце вы яго звольніць пасьля ўсяго, праз што прайшлі разам?

Сэнтыментальнасьць прэч, бо мы жадаем распавесьці яшчэ пра адзін бок юнацкай акадэміі. Гэта быў вельмі вялікі праект для нас, бо атрымалась так, што, насамрэч, мы стварылі цалкам новую гульню ўнутры гульні; з значна выпраўленым рухавіком, новымі старонкамі, новымі матчавымі справаздачамі, новымі сэрверамі й новым разуменьнем гульні. Мы залезьлі глыбей у код, чым рабілі гэта за апошнія гады, й мелі добрую магчымасьць прыбраць там і палепшыць некаторыя дэталі таксама :) Гэта было даволі напружана й вельмі цікава!

Мы таксама ўсьведамілі, што праект юнацкіх акадэмій - гэта выдатны шлях, каб паэкспэрыментаваць з новымі думкамі й ідэямі наконт хэттрыку і таго, якім ён можа быць. Звычайна, калі мы робім зьмены ў асноўны рухавік гульні, яны павінны быць даволі маленькімі й акуратнымі, проста таму, што гульня такая агромністая і карыстальнікі ўклалі так шмат у свае каманды. Гэта ўсё добра й так яно й павінна быць, але гэта й абмяжоўвае нас распрацоўшчыкаў, бо заўсёды павінен быць баланс паміж навізною й традыцыямі.

Юнацкія ж акадэміі - гэта нешта, на што ні ў каго няма склаўшагася меркаваньня, яны існуюць побач з асноўным рухавіком гульні і не ўплываюць на яго непасрэдна. Таму, падчас распрацоўцы акадэмій, мы вырашылі даць сабе магчымасьць паспрабаваць на ніх новыя задумкі на практыцы, а не проста прылеплівацца да таго, як гэта ўжо працуе ў Hattrick'у. Да таго ж, калі новая "фіча" не спрацуе, як чакалася, мы заўсёды можам пазбавіцца ад яе. А калі працуе як сьлед, і станоўча прымаецца карыстальнікамі, мы можам лёгка дадаць гэта да асноўнага гульнявога рухавіку, і яно ўжо было апрабавана й пратэставана!

Далей, мы ня хочам сказаць, што Юнацкія Акадэміі гэта проста тэставая пляцоўка - для нас вельмі важна быць пасьлядоўнымі й захоўваць гульню як мага лёгкай і простай для разуменнья. Але ў параўнаньні з асноўнай часткай Хэттрыку, мы паспрабуем зрабіць юнацкую сыстэму больш гульнявой і экспэрыментальнай. Вы можаце спадзявацца на шматлікія даробкі й выпраўленьні цягам наступных некалькіх тыдняў, пакуль сыстэма юнацкіх акадэмій уладкуецца.

Прабачце, калі мы паўтараемся, але гэта быў агромністы праект, а гэта азначае, што ў нас няшмат іншых навінаў. Сёлета будзе адзначацца 10-я гадавіна Хэттрыку, і мы сапраўды жадалі дадаць вартую таго новую магчымасьць у гульню. Спадзяемся зьдзейсьніць яшчэ некалькі цягам гэтага году... У надыходзячым сэзоне мы яшчэ раз засяродзімся на асноўным рухавіку гульні, асабліва на тым, як палепшыць эканоміку і на доўгатэрміновым плянаваньні для трэніровак й трансфэрнага рынку. Мы маем два розных праекты, якія аналізуюць становішча ў Хэттрыку, і адзіны раньні, але відавочны вынік, гэта тое, што трэба нешта рабіць з дэфляцыяй ў эканоміцы Хэттрыку. Гэта з-большага адбываецца з павялічваючыхся коштаў на ўтрыманьне сярэдняй каманды (з-за заробкаў у асноўным), якія ня надта збалянсаваныя павелічэньнем прыбыткаў, а таксама з-за лішку гульцоў. Шляхам для выпраўленьня гэтага ня можа быць простае зьніжэньне заробкаў, ці зьмяншэньне колькасьці супэр-здольных гульцоў. Але павінна быць выпраўленьне эканоміцы ў цэлым, каб яна магла рэгуляваць сабе больш эфэктыўна. Яшчэ рана казаць як мы будзем выпраўляць гэта, але мы пможам пазначыць наступнае:

* Нашая доўгатэрміновая мэта для трэнсфэрнага рынку Хэттрыку - гэта агульная стабільнасьць коштаў .
* Мае сэнс, калі найлепшыя гульцы зьяўляюцца найдаражэйшыя.
* Мае сэнс, што трэніроўка гульцоў дадае вартасьці камандзе.
* Цяпер у Хэттрыку маецца лішак гульцоў, і мы шукаем шляхі для рэгуляваньня гэтага.

Што рабіць зь інфармацыяй цалкам залежыць ад вас, але мы жадалі б нагадаць, што для нас зараз гэта мае найвялікшы прыярытэт ...

До' пра грашовыя справы! Гэтыя маладыя гульцы, як вы ведаеце, пакуль ня патрабуюць заробку...
 
Server 071