Навіны
6-5-2007
Рэдакцыя: Акадэміі сёньня
26-га траўня мы адчынілі юнацкія акадэміі, цяпер праз два месяцы ў Хэттрыку ўжо болей за 550.000 юнацкіх камандаў - неверагодна! За гэты час мы шмат часу праводзілі ў форумах, адказваючы на пытаньні, растлумачвая невялічкія няўпэўненасьці й відавочныя рэчы. У гэтым артыкулу я спадзяюся падсумаваць вынікі запуску юнацкіх акадэміяў, тое што мы казалі ў форуме, а таксама паведаміць добрыя рэчы, якія варта ведаць наконт акадэміяў.
Калі мы запусьцілі юнацкія акадэміі, мы зь вялікім напружаньнем чакалі вашай рэакцыі. Мы спадзяваліся й думалі, што яны спадабаюцца вам, але гэта тая рэч, у якой ніколі нельга быць упэўненым. Сёньня, на 550.000 юнацкіх камандаў пазьней, я думаю можна быць задаволенымі сабою. Зразумела, лічбы кажуць далёка ня ўсё і яшчэ шмат рэчаў, якія вам засталося выведаць - таму мы пачакаем з шампанскім. Але гэта ня спыніць нас ад даданьня новых магчымасьцяў да акадэмій; некаторыя вялікія, другія меншыя, а частка для нашых Supporter'аў. Мы ўжо казалі, калі адчынялі акадэміі, што зь іх дапамогай мы скарыстаемся магчымасьцю тэставаць новыя задумы й больш эксперыментаваць, чым гэта робіцца ў асноўнай гульні, і мы будезм прытрымлівацца гэтага абяцаньня. Наступная вялікая рэч для даданьня ў гульню - надоечы анансаваныя замены, а таксама набор іншых меншых зьменаў, убачаць сьвет гульні менавіта тут.
У 27 частцы правілаў пазначана, што “часам адбываюцца незаплянаваныя падзеі, такія як памылкі”, і, на жаль, юнацікя акадэміі не былі свабодныя ад іх. Я мяркую, што ў незалежнасьці ад таго, як шмат тэсьціруеш новую сыстэму - і асабліва такую вялікую як гэта - заўсёды будуць памылкі, бо тэставае асяродзьдзе й сапраўднае жыцьцё ніколі ня будуць дакладна аднолькавымі. Акадэміі тэставаліся чальцамі пэрсаналу цягам нейкага часу з павялічанай хуткасьцю перад запускам. Мы таксама запрасілі некалькі швэцкіх карыстальнікаў для сьляпога тэсту, каб убачыць й вывучыць іх паводзіны і пераканацца, што яны зразумелі акадэмію. Але, хаця мы й добра рыхтаваліся, мы ведалі, што знойдзем дастаткова праблемаў і ў сапраўдным асяродзьдзі, бо цяжка сымуляваць 60-70.000 карыстальніказ анляйн ці замаруджваньне ў некаторых частках сыстэмы Hattrick'у, напрыклад. Гэта прычына, з-за якой толькі некаторым карыстальнікам было дазволена актываваць акадэміі з самага пачатку, мы жадалі зрабіць нагрузку на сыстэму як мага меней.
Сумна тое, што памылак было болей, чым мы чакалі, тут няма чым ганарыцца, бо нашыя валанцёры мелі большую нагрузку і шматлікія карыстальнікі страцілі трохі веры ў нас. Гэтую частку трэба выпраўляць, мы гэта добра бачым. Аднак, мяркую, усе бачылі, што мы цяжка працуем над выпраўленьнем усіх памылак, пачыная з найбольш важкіх і даходзячы да маленькіх/індывідуальных, і сьпіс на выкананьне на сёньня насамрэч амаль пусты.
Магчымасьць дэактывіраваць юнацкія акадэміі таксама была ў сьпісе на выкананьне, і я рады паведаміць, што зараз гэта магчыма! Вы здолееце дэактываваць вашую юнацкую каманду паміж сэзонамі ў юнацкіх лігах ці, калі вы ня ўдзельнічаеце ані ў якой лізею. Аднак вам трэба валодаць акадэміяй як мага шэсьць тыдняў. Прычына гэтага ў тым, што мы ня хочам, каб нехта адчыняў акадэмію на адзін тыдзень, зачыняў яе і праз тыдзень пачынаў усё з пачатку - мы бы жадалі, каб акадэмія прыцягвала большую прыхільнасьць. Больш за тое, нам неахвота накладаць на сэрверы дадатковую непатрэбную нагрузку.
На форумах быў бачны моцны дасьледчы дух з самага пачатку, як гэта й павінна быць! Сёньня тут сумесь аналізу й досьледаў, і гэта ідзе ня так актыўна, як у першыя пару тыдняў. Справаздачы трэнэраў былі адной з найбольш абмяркоўваемых тэмаў на форумах, асабліва на пачатку, калі некаторыя карыстальнікі думалі, што яны не даюць дастаткова інфармацыі. Адзін з чыньнікаў гэтага ў тым, што усе гульцы атрымлівалі спачатку меней трэніроўкі, чым плянавалася, але ёсьць і іншыя натуральныя тлумачаньні таму, што не было так ужо шмат падзей пад час трэніровак. Ёсьць шмат падзей, якія могуць патрапіць у справаздачу трэнэра, і ёсьць нейкая верагоднасьць для кожнай падзеі. Некаторыя будуць даволі частымі, іншыя больш рэдкімі. Здольнасьць(-і) гульца таксама важкі чыньнік большасьці падзей, што таксама тлумачыць адсутнасьць падзей, бо большасьць вашых першапачатковых гульцоў была са звычайных школаў, і яны былі далёка не самымі таленавітымі. Калі ў вас будзе болей талентаў, будзе й больш падзеяў. Больш за тое, мы павялічылі верагоднасьць зьдзяйсьненьня некаторых падзеяў.
Іншай гарачай тэмай на форумах былі блакітныя зоркі, бо яны сябе паводзілі ня так, як зоркі ў асноўным складзе. Гэта не зусім так. Яны таксама кажуць аб тым, як добра асобны гулец выконваў сваю ролю на полі ў нейкай гульні. Але ўсё ж ёсьць два адрозьненьні: Гэтыя зоркі маюць іншую шкалу, бо маладыя гульцы звычайна менш здольныя чым дарослыя, і для іх адрозьненьня патрабуецца большы ўзровень дэталізацыі, каб адсочваць паляпшэньні. І другое, блакітныя зоркі больш адрозьніваюцца паміж рознымі гульнімі, проста з-за таго, што выступы маладых гульцоў таксама мяняюцца больш у розных матчах. Калі юнак добра гуляе, вы ведаеце, што гэта той узровень, на які можна разьлічваць пры якаснай трэніроўцы. Але нельга разьлічваць на такі ж выступ у наступнай гульне. Аднак механізм зорак насамрэч такіж як і быў заўсёды.
Апошняя, але вельмі важная рэч. Я бы жадаў скарыстацца магчымасьцю падзякваць усіх сябраў пэрсаналу за іх фантастычную працу перад і пасьля запуску. Як вы разумееце, працы была проста шалёная колькасьць, таму асабістыя падзякі да LA, GM і Mod за іх выбітныя высілкі з перакладам, пошукам памылак і дапамогай у гульні.