Мы выкарыстоўваем кукі - яны дапамагаюць зрабіць сайт больш зручным і камфортным для вас.
Карыстаючыся нашым сайтам, Вы пагаджаецеся на тое, што мы можам выкарыстоўваць cookies на Вашым кампутары.

Навіны

7-13-2007 Рэдакцыя: Эканоміка Hattrick'у: Агляд і зьмены

За апошнія некалькі месяцаў мы шмат часу прысьвяцілі аналізу гульні Hattrick і таму, як яна разьвіваецца, з найбольшай увагай на эканоміцы й развіцьці гульцоў. Шмат каму было бачна, што адбываецца нешта не здаровае – асабліва пры аглядзе паглыбляючагася развалу трансфэрнага рынку – і было шмат тэорый аб прычынах гэтых праблемаў, і аб магчымых шляхай іх выпраўленьня.
Мы ўважліва слухалі гэтыя размовы на форумах, і правяралі іх на вядомых нам фактах і статыстыцы. Мы таксама скарысталіся інфармацыяй з двух незалежных дасьледваньняў. Адно зь іх было выканана двумя эканамістамі з Стакгольмскага Універсытэту. У ім аналізаваліся выключна навуковыя праекцыі на разьвіцьцё эканомікі Хэттрыку. Другое - справа дасьведчанага карыстальніка Hattrick'у, які аналізаваў тыя ж дадзеныя, але базуючыся на сваім вопыце ў гульні.

Высновы абодвух досьледаў былі падобныя ў частцы апісаньня чыньнікаў праблемаў, якія паўсталі перад Hattrick'ам.

Падсумоўваем: доўга-тэрміновы баланс паміж коштамі утрыманьня каманды і яе прыбыткамі быў парушаны, у выніку чаго ўсё больш і больш грошай выцякалі з Hattrick'у. Адзін важны чыньнік гэтага - заробкі, якія прычэпленыя да групы гульцоў, што з кожным днём усё мацней, іх шмат трэніравалі, у выніку чаго яны дарагія для ўтрыманьня. Бліжэйшы плян - мы павінны зьмяніць гэтую тэндэнцыю ў гульні, якая спусташае агульную грашовую эканоміку, і такім чынам пагаршае ўмовы трансфэрнага рынку і спрычыняецца да банкруцтва шматлікіх камандаў.

Нагэтулькі ж істотна пачаць доўгатэрміновыя зьмены ў кірунку прыданьня Hattrick'у больш стабільнай эканомікі і рынку гульцоў, гэта зьменшыць ці спыніць патрэбу для нас рабіць далейшыя непасрэдныя ўмяшаньні ў эканоміку гульні. Некаторыя з гэтых крокаў ужо зробленыя, ці паўплывалі на рашэньні аб выглядзе гульні ў апошні год.

Сярод нашых мэтаў - кантроль стварэньня гульца і яго сыходу з гульні, зьмяншэньне агульнай трэніроўкі (без памяншэньня цікавасьці й задавальненьня ад гульні), паляпшэньне рухавіку гульні для шматздольных гульцоў, аднаўленьне задумы аб тым, што лепшыя гульцы таксама павінны быць найбольш запатрабаванымі на рынку, упэўненасьць у тым, што гульня ў Hattrick застанецца цікавай як для звычайнага гульца так і для фаната.

Рэчамі, якія, на наш погляд, могуць быць сёньня выпраўленымі зрухамі ў гэтым кірунку, напрыклад, зьяўляюцца пашкоджаны трансфэрны рынак, нізкая матывацыя для доўгатэрміновых трэніровак, існаваньне фарм-клюбаў і каманд-камікадзе.

Тут шмат працы, але гэта можа быць зроблена, і, мы думаем, шмат пазытыву дадасца натуральным чынам ад ўвагі да корняў праблемаў, якія ўсе зьвязаныя з рухам тыды й назад асноўных рэсурсаў ў Hattrick'у: грошай і гульцоў.

Шмат казалася, у тым ліку HT-камандай, што Hattrick - гэта эканоміка, якая павінна рэгуляваць сябе сама: Калі заробкі занадта высокія, карыстальнікі прыстасуюцца. Гэта з большага праўдзіва, і безумоўна слушна для асобнай каманды вырашаць яе уласны лёс. Але гэтага недастаткова для выпраўленьня сапсаванай глябальнай эканоміцы, магчыма з-за таго, што насамрэч Hattrick - гэта больш чым эканамічны эмулятар, эканоміка па-над усім у гульні, і гэта наш абавязак - зьмяняць параметры гульні, каб спраўдзіць, што яна і цікавая і кідае гульцам выклік.

Бліжэйшыя пляны: Крыніцы грошай
Лёгка пазначыць, што бягучы спад у Хэттрыку з-за таго, што выдадткі працягвалі раўнамерна расьці шмат сэзонаў у той час, як прыбыткі захоўваліся нязьменнымі. Павелічэньне ў выдатках было ў асноўным з-за павялічваючыхся заробкаў, бо ўсё больш гульцоў дадавалася да сыстэмы, а потым ўсё трэніравалася й паляпшалася.

Сярэдняя каманда цяпер страчвае грошы й ня можа кампенсаваць іх страты праз трэніроўкі й прадажы як у мінулым. З-за таго, што сярэдняя каманда страчвае грошы, яны выцякаюць з глябальнай эканоміцы Hattrick’у. Насамрэч, мы назіралі гэта шмат гадоў, але эканоміка падтрымлівалася за кошт вялізнага росту колькасьці новых карыстальнікаў, якія прыўносілі з сабою новыя грошы ў гульню. Калі прыход адносна зьменшыўся, зьменшылася й колькасьць новых грошай і попыт на нізкаўзроўневых гульцоў. Гэта цалкам нармальна, і не азначае, што ёсьць патрэба ў зьмяненьні крыніцаў грошай у Hattrick’у нейкім іншым чынам, каб захаваць здароўе гульні.

Каб павялічыць прыход грошай у бліжэйжым тэрміне, адлічэньні фундатараў будуць павялічаныя на €10 000 (20 000 000Br) штотыдзень. Раней мы папярэджвалі, што адсотак прыбытку ад укладаньняў у банк будзе цалкам скасаваны, але ў сьвеце апошніх аналізаў, гэта выглядае няслушным, і мы захаваем невялікі адсотак прыбытку у памеры паловы ад сёняшняга. Мы таксама зьменшым адсотак на пазычаныя грошы на траціну.

Да таго, кошт будоўлі новых месцаў на стадыёне будзе зьменшаным на 25 адсоткаў. Гэта дазволіць новым камандам хутчэй павялічваць прыбыткі, бо яны прывабяць болей гледачоў. У якасьці кампенсацыі камандам, якія нядаўна (цягам апошняга каляндарнага году) павялічвалі свае арэны па старым правілам, будзе аднаразова выдаткавана €25000 (50 000 000 Br).

Усе гульцы ў Hattrick’у пагадзіліся на зьмяншэньне іх заробкаў на €250 (500 000 Br) штотыдзень, і згодна новаму пагадненьню з Прафсаюзам Футбалістаў, штогадовыя заробкі былі пераразьмеркаваныя такім чынам, каб апошні тыдзень сэзону быў бясплатным для клюбаў. У дадатак да гэтага кошты на квіткі на футбол былі павялічаныя прыкладна на 20 адсоткаў.

Мы прыклалі ўсе высілкі, каб гэты набор для стымуляцыі быў як мага далікатным, і каб ён паўплываў на каманды сумленным чынам. Мы безумоўна разумеем, што простае даданьне грошай у сыстэму ня вырашыць доўгатэрміновыя праблемы, які існуюць у Hattrick’у, але гэта ДАПАМОЖА ў стымуляцыі эканоміцы, пакуль іншыя нашы крокі пачнуць дзейнічаць. І гэта як раз тое, што трэба.

2. Сярэднетэрміновыя пляны: Трансфэрны рынак

Трансфэрны рынак гэта найбольш бачная частка эканамічных праблемаў у Hattrick’у, проста з-за таго, што гэта адзіны сродак фінансавых стасункаў паміж клюбамі. З-за гэтага ён гуляе вельмі значную ролю, бо дазваляе камандам спецыялізавацца на сваёй трэніроўцы, будаваць каманду з большым выбарам, і г.д.

Мы лічым, што сёньня існуе шмат чыньнікаў нізкіх коштаў трансфэраў: залішняя колькасьць высокаўзроўневых гульцоў, недахоп грошай у сыстэме, меншая колькасьць новых камандаў, якія ствараюць попыт на гульцоў і нізкая матывацыя для сыхода старэйшых гульцоў, а таксама той факт, што вельмі вялікія заробкі аднабаковых гульцоў парушаюць коштавую мадэль трансфэру, робячы найлепшых гульцоў вельмі таннымі для пакупкі, але неверагодна дарагімі для ўтрыманьня.

Гэтыя дзіўныя падлікі ствараюць цяжкасьці для плянаваньня трэніровак, якія зьяўляюцца ключавой часткай Hattrick’у. Іншыя адмоўныя эфекты ўключаюць магчымасьць кароткатэрміновых стратэгій, якія нецікавыя, нерэалістычныя а часам і разбуральныя: divine tricks, каманды-камікадзе, і г.д.

Аднак, мы таксама ведаем, што ў той час як гэтыя неверагодна дарагія гульцы сёньня вельмі заўважныя і раздражняльныя на рынку, мала хто насамрэч зараз трэніруе іх да такога ўзроўню– большасьць карыстальнікаў прымае экстрэмальныя заробкі ў разьлік і своечасова спыняе трэніроўку. Выключэньнямі зьяўляюцца тыя, каго трэніруюць для нацыянальных камандаў, і са зьменамі ў рухавіку гульні асноўныя патрабаваньні для нацыянальных камандаў верагодна з часам зьменяцца.

Што турбуе, дык гэта тое, што падобны эфект спыненьня трэніровак таксама пачынае здарацца на ўзроўнях, дзе заробкі зусім не празьмерныя – узроўні здольнасьцяў, на якіх трэніроўка больш не зьяўляецца прыбытковай увесь час паступова зьніжаюцца, а гэта азначае, што калі не прыняць нейкіх крокаў, мы можам сутыкнуцца праз некалькі сэзонаў з сытуацыяй, калі ніякая трэніроўка больш НЯ будзе прыбытковай. Гэтая тэндэнцыя больш фундаментальная й зьвязаная з агульнай эканомікай, трэніроўкамі й прыходам гульцоў.
Мы разумеем, што гэта важна - зьменшыць эфект трансфэрных коштаў, але мы не жадаем дасягнуць гэтага за адну ноч. Гэта тое, чаго б нам хацелася бачыць адбываючымся паступова. Зараз важна зламаць негатыўную спіраль.

Асноўны шлях для выпраўленьня коштаў найлепшых гульцоў – гэта рухавік гульні, праз наданьне большай ролі дадатковым здольнасьцям, чым яны маюць сёньня.
(Мы распавядзем пра зьмены і дадзім магчымасьць мэнэджэрам паспрабаваць зьменены рухавік у таварыскіх гульнях перад тым, як пачаць яго ужываньне ў лігавых й кубкавых матчах.)

Мы таксама распавядзем аб фактары ўзроўня ў формуле падзеньня ўзроўняў. Гэта зробіць цяжэйшым утрыманьне празьмерна вялікіх узроўняў здольнасьцей, што будзе асабліва заўважным для гульцоў лепшых за “боска”. Мы таксама разглядаем далейшыя зьмены, якія будуць уплываць на выбар трэнэраў нацыянальных камандаў у бок адмовы ад вузкаспецыялізаваных у адной празьмерна трэніраванай здольнасьці гульцоў, і набору шматздольных футбалістаў. Канчатковая мэта, якую мы жадалі б дасягнуць – гэта тое, што высоказдольныя гульцы, не зважаючы на іх выгляд, будуць больш запатрабаванымі на трансфэрным рынку. Але найлепшыя гульцы, за каго выплачваюць набольш грошай на рынку, якія зьяўляюцца кандытатамі ў зборныя, - гэта гульцы з некалькімі здольнасьцямі.

У гэтым сэзоне мы таксама прапануем вашай увазе некалькі навінак, якія, на наш позірк, прасунуць Hattrick у слушным кірунку ў доўгатэрміновай пэрспектыве: новая сыстэма трываласьці і як гулец будзе разьвівацца зь цягам часу. Гэтыя зьмены будуць абмеркаваны ў наступным артыкуле, які будзе апублікаваны ў панядзелак. Там мы таксама распавядзем пра некалькі задумак на наступныя сэзоны.
 
Server 071