Мы выкарыстоўваем кукі - яны дапамагаюць зрабіць сайт больш зручным і камфортным для вас.
Карыстаючыся нашым сайтам, Вы пагаджаецеся на тое, што мы можам выкарыстоўваць cookies на Вашым кампутары.

Навіны

7-16-2007 Рэдакцыя: Навіны аб трываласьці й разьвіцьці гульцоў

Артыкул, які быў надрукаваны пару дзён таму, працягваецца, з позіркам у бок зьменаў у надыходзячым сэзоне. Таксама гаворка пойдзе аб тым, якія доўгатэрміновыя выклікі (і магчымасьці!) мы бачым у распрацоўцы Hattrick'у.
У Hattrick’у ёсьць два ключавыя рэсурсы, якія вызначаюць як добра каманда будзе гуляць: футбалісты й грошы. Гэтыя дзьве рэчы злучаныя з усім у гульні, і можна, насамрэч, сказаць, што сапраўдная праблема з эканомікай у Hattrick’у не ў недахопе прыбыткаў, але хутчэй у тым факце, што тут зашмат шматтрэніраваных, дарагіх гульцоў даступных для набыцьця.
У Hattrick’у можна танна наняць гульца й трэніраваць яго, таму мы гэта робім шмат. Да таго ж, калі нейкі карыстальнік пакідае Hattrick шмат з гульцоў, якіх ён трэніраваў, застаюцца ў сыстэме, павольна падымаючы агульны сярэдні ўзровень здольнасьцяў, але хутчэй, чым ён можа быць "скарыстаны".

Трніроўкі зусім не благія самі па сабе, гэта важная частка гульні і тое, што мы не жадаем зьнішчаць. Але, з часам, нам трэба скараціць агульны набор здольных гульцоў, павялічыць попыт на іх, ці нават дадаць час трэніроўкі для стварэньня выдатных гульцоў. Мы таксама думаем аб новых шляхах пазбаўленьня ад гульцоў у сыстэме з дапамогай механікі гульні, ў якасьці спосабаў да скарачэньня колькасьці гульцоў. Кантроль над зьяўленьнем гульцоў будзе натуральнай часткай дызайну гульні зь цягам часу.

Як мы таксама адзначылі ў артыкуле некалькі месяцаў таму, мы робім зьмены ў сыстэме трываласьці ў Hattrick’у. Трываласьць зойме больш важкую пасаду ў гульні, як на полі так і пры разьвіцьці гульца зь цягам часу. З гэтым зьнітаваныя некалькі зьменаў у формуле разьліку заробкаў і ў падзеньні здольнасьцяў гульцоў.

• Трываласьць будзе істотнай для ўсіх пазіцыяў гульцоў (Гэта будзе ўжыта ў наступным сэзоне)

• Трываласьць будзе трэніравацца кожны тыдзень, на яе пойдзе нейкі адсотак часу ад усёй трэніроўкі. Эфектыўнасьць ад трэніроўкі трываласьці будзе зьмяншацца на высокіх ўзроўнях інтэнсіўнасьці трэніроўкі – лепей закладваць трываласьць кожны тыдзень патрохі, чым шмат, але раз-пораз. Старым гульцам трэба будзе выдаткоўваць болей часу кожны тыдзень на падтрыманьне адпаведнага ўзроўню трываласьці. Мэнэджэрам прыйдзецца знайсьці падыходзячыя суадносіны трэніроўкі трываласьці для іх уласных клюбаў і амбіцыяў. (Новая сыстэма трэніроўкі трываласьці будзе ўжыта ў гэтым сэзоне, каб зьменшыць адмоўны уплыў на каманды, усе гульцы будуць дасланы ў дадатковы трэніровачны лягер перад наступным сэзонам, каб палепшыць іх фізічную форму).

• Узрост будзе нашмат меншым чыньнікам для падзеньняў здольнасьцяў, але, як і сёньня, падзеньні не пачнуцца, пакуль футбалісты амаль не дасягнуць трыццаці год. Старэйшыя гульцы будуць здольныя захоўваць свае здольнасьці на дастатковым узроўні шмат гадоў, але будуць мець праблемы з утрыманьнем сваёй фізічнай формы (трываласьці). Падзеньни будуць больш прадказальными, менш выпадковымі , чым сёньня. (Гэта будзе ўжыта ў наступным сэзоне.)

• Узровень здольнасьці стане адным з чыньнікаў, якія ўплываюць на іх падзеньне, робячы больш цяжкім утрыманьне надта прасунутага ў нейкай здольнасьці гульца без дастатковых трэніровак, – асабліва гэта будзе заўважна на ўзроўнях вышэйшых за “боска”. (Гэта будзе ўжыта ў наступным сэзоне.)

• “Зьніжка на ўзрост” для старых гульцоў будзе зьменшанай, але павольна. Старыя гульцы будуць, у параўнаньні з маладзейшымі, мець больш высокія заробкі, чым сёньня. (Гэта будзе ўжыта ў наступным сэзоне.)

• Наяўнасьць дастатковай трываласьці будзе неабходна гульцам, каб быць здольнымі атрымліваць іншыя віды трэніровак. Гульцы з надта нізкай трываласьцю не атрымаюць шмат ад звычайных трэніровак нейкай здольнасьці. (Будзе ўжыта ў наступным сэзоне.)

• Мы зьменшым ці пазбавім магчымасьці трэнэрам трываласьці й стандартных становішчаў трэніраваць увесь склад гульцоў - нават тых, што не выходзілі на поле. Разам з агульным ўзьняцьцем важкасьці трываласьці і другасных здольнасьцяў, выкананьне стандартных становішчаў можа апынуцца больш каштоўнай здольнасьцю для гульца. (Будзе ўжыта ў наступным сэзоне.)

• Час лекаваньня зьменшыцца трохі ад сёняшніх узроўняў і будзе менш залежыць ад узросту. Пашкоджаньні, аднак, будуць залежыць ад бягучай трываласьці на полі. Стомлены гулец будзе мець трохі вышэйшы шанец траўмаваньня сябе. (Будзе ўжыта да наступнага сэзону.)

• Падзеньні трываласьці будуць разьлічвацца падчас трэніровак, а не асобна – у чацьвер, як зараз. У выніку трэніроўкі будзе адлюстроўвацца падлічаны эфект ад падзеньня й набыцьця трываласьці на гэтым тыдні. (Зьмены будуць зробленыя неадкладна.)

Чаму мы робім гэтыя зьмены?
Зь некалькіх прычынаў, вядома ж! Сучаснай сыстэме трываласьці не хапае як рэалізму, так і досьведу ў гульні, а разам з заменамі, якія прыйдуць у гульню, мы жадаем зрабіць, каб трываласьць улічвалася для ўсіх пазіцыяў, бо іначай замены будуць ўжывацца выключна для паўабаронцаў. Трываласьць таксама дасьць магчымасьць трохі зьменшыць трэніроўкі здольнасьцей, у той жа час дадаўшы больш рэалістычны й стратэгічна цікавы шлях для плянаваньня разьвіцьця й фармаваньня свайго складу. Сёньня, старыя гульцы вельмі танныя для набыцьця і шмат камандаў маюць вельмі старыя па ўзросту склады. Нам патрэбны некаторы штуршок, каб гульцы сыходзілі на пакой, ці хаця б больш не выходзілі ў асноўным складзе, можа гуляючы сваю ролю ў якасьці выходзячых на замены цягам некалькіх сэзонаў (дзе яны будуць нашмат лепшыя, чым сёньня, бо іх асноўныя здольнасьці будуць вышэй, але меншая трываласьць можа не дазволіць ім гуляць надта доўга).

Гэта зьмены, заплянаваныя на бліжэйшыя сэзоны, большасьць зь якіх пачнуць дзейнічаць праз адзін поўны сэзон. Найбольш важнымі акрамя трываласьці і развіцьця гульцоў будуць зьмены ў рухавіку гульні, каб палепшыць выступ шматздольных гульцоў. Мы распавядзем аб гэтым больш падрабязна цягам надыходзячага сэзону.

У нашым сьпісе на перагляд таксама стаіць формула падтрымкі заўзятарамі, то бок тое, як фаны ў Хэттрыку рэагуюць на посьпехі й няўдачы вашай каманды. Тут ёсьць, што паляпшаць, заўзятары павінны мець больш доўгую памяць і, верагодна, павінна быць магчымасьць для вас, як мэнэджэра, мець з фанамі нейкія непасрэдныя стасункі. Разам з заўзятармі, мы можам перагледзець эфекты ад падвышэньня й падзеньня ў лігах.
Мы папярэджваем пра гэта, бо жадалі б быць больш адкрытымі наконт таго, над чым зараз працуем, а ня толькі паведамляць пра тое, што павінна адбыцца ў надыходзячым сэзоне, каб даваць вам дадзеныя й уяўленьне аб тым, што ўвогуле адбываецца.

Нарэшце, мы разумеем, што гэта шмат навін для ўспрыманьня, але думаем, што з часам зьмены будуць мець сэнс, а ня толькі зробяць Hattrick больш цяжкай гульнёй. Мы жадаем, каб было лёгка карыстацца Hattrick’ам, але ў той жа час захаваць яго гульнёй, у якой ёсьць глыбіня, стасункі й стратэгія.

Дзякуй за вашую ўвагу!
 
Server 070