Некаторы час таму я пачаў працаваць над праектам гісторыі Hattrick'у і хаця я гуляў у Хэттрык амаль с самага пачатку, я ня мог не зачаравацца. Зачаравацца гульнёй і тым, як доўга яна існуе – гэта амаль вечнасьць для гэтай сфэры. Але я быў зачараваны й сабою, як бы глупа гэта не гучала. Бо калі я пачаў думаць пра свае апошнія 10 год, сталася відавочным, што шмат часу мінула, і ў маім жыцьці засталося вельмі мала рэчаў, з таго моманту, як я пачаў гуляць у Hattrick.
Калі я далучыўся да Хэттрыку, мне толькі нядаўна мінула 20 год, я быў самотны й атрымаў першую паўнавартасную працу. З таго часу ў мяне былі адні доўгія адносіны, некалькі іншых партнэрш, некалькі самотных перыядаў (зноў), некалькі прац, некалькі пераездаў і вясельле. Усе гэтыя рэчы ня дзіўныя і не чароўныя. Гэта даволі звычайна для кагосьці майго ўзросту. А чароўна тое, што ўсе гэтыя 10 год я заходзіў на Hattrick больш-менш штодзённа. Усё ў маім жыцьці зьмянілася з таго часу, а Hattrick усё жыве й варушыцца. Іншыя цікавасьці проста зьнікалі пасьля некаторага часу, а Hattrick - не. Нехта можа палічыць гэта занудным, але я абяру іншае слова - чароўны.
Што робіць гэты факт яшчэ больш цікавым - гэта тое, што я амаль зусім ня баўлю час з старымі сябрамі таго часу цяпер. Я сустрэў большую частку маіх сёняшніх сяброў дзякуючы... так - Хэттрыку. Калі я пажаніўся некалькі месяцаў таму, шмат людзей, якіх я сустрэў дзякуючы хэттрыку, было запрошана, але быў толькі адзін з сяброў, якіх я меў дзесяць год таму - і ён таксама гуляе ў Хэттрык. Мяркую, калі ў маёй жонцы не было сваіх сяброў, гэта была б сапраўдная Hattrick-вечарына, з вясельным адзеньнем, каб дадаць цікавасьці.
Падобна, я шмат сказаў аб сабе як асобе, але гэта ня кажа шмат аб Hattrick'у. Я далучыўся, каб паказаць усім, які я добры мэнэнджар, але хутка даведаўся, што Hattrick нашмат большы чым проста гульня. І калі я ўпершыню наведаў сустрэчу Хэттрык-суполкі ў легендарным месцы Soldaten Svejk, чэскай рэстарацыі /бары ў Стакгольму, я таксама даведаўся, што іншыя мэнэджэры ня тлустыя (ці хударлявыя) кампутаршчыкі з тоўстымя шкельцамі акуляраў і занудныя асобы, якія п'юць Jolt Cola. Яны з большага былі досыць нармальнымі як і я, і проста мелі шчыльныя адносіны з Хэттрыкам.
Што найбольш чароўна - гэта тое, што мая гісторыя далёка не ўнікальная, я ведаю, што шмат з вас перажылі тое ж самае.
На пытаньне “Што будзе далей?”, калі “новы” Hattrick быў выпушчаны ў сьвет ў Кастрычніку 2000, было адказана, што Hattrick будзе мець мільён карыстальнікаў, уласны ўрад, з месцам у ААН, а Björn атрымае Нобелеўску прэмію міра за вынішчэньне футбольнага гвалту ў сьвеце. Зразумела, гэтага не адбылося, але мы прайшлі доўгі шлях, на якім здарылася так шмат добрых рэчаў для суполкі, як напрыклад лятэрэя Supporter'а кожныя Каляды для тых, для каго іх цяжка набыць, ці надоечы адбыўшыся Кубку Міру паміж ізраільскімі й мусульманскімі камандамі.
Усе гэтыя рэчы не патрапілі ў кнігу гісторыі. Ва ўсялякім разе пакуль. Але наш летапіс мае шмат настальгічных Hattrick падзеяў, сэзон за сэзонам. Я глыбока залез у наш архіў і гэта быў агаломшваючы позірк назад. Зразумела, немагчыма зьмясьціць ўсё ў гістарычны дакумант. У гэты раз я зьвяртаў увагу на важныя для гульні абнаўленьні й зьмены, і спрабаваў быць лапідарным. Але засталося шмат не распаведзеных гісторый, напрыклад, наконт “Чумы Барбра” (“Barba plague”), Вайны клёнаў і Івановых (Does) - разам з падзеямі суполкі, пра якія я ўзгадваў раней. Але я спадзяюся вярнуцца да гэтага.
Юбілейнае дзесяцігоддзе ўжо хутка, і зараз як раз час вандроўкі па
гісторыі. Я думаю, вы знойдзеце рэчы, пра якія раней ня чулі, але й узгадаеце выдатныя моманты і ўспаміны. Я ведаю, бо сам гэта адчуваў.
(Для статыстыкі я знайшоў адну рэч, якую я таксама рабіў рэгулярна: я слухаў Smashing Pumpkins усе гэтыя гады. Але толькі гэта. Я абяцаю.)