У артыкуле, надрукаваным перад пачаткам гэтага сэзону, мы размаўлялі наконт бягучага становішча ў эканоміцы Hattrick’у і аб нашых мэтах у стварэньні гульні, такіх як зьмяншэньне лішку гульцоў у гульні і стварэньне больш стабільнага трансфэрнага рынку. Мы таксама ананасавалі набор дакладных дзеяньняў, як каротка- так і доўгатэрміновых. Цяпер прыйшоў час падрабязнасьцяў аб доўгатэрміновых зьменах.
Як вы памятаеце, тое, што мы адразу зрабілі ў Ліпені было накіравана на павелічэньне прыбыткаў каманды і зьмяншэньне штотыднёвага выцяканьня грошай з эканамічнай сыстэмы Hattrick’у. Гэта мела прадказальны вынік: каманды пачалі страчваць меней грошай, больш камандаў распачалі інвестыцыі ў новых гульцоў, і кошты на трансфэрным рынку аднаўляюцца. Хаця й неабходнае, але гэта было толькі лекаваньне сымптомаў. Надыходзячыя, больш важкія, крокі будуць у зьмене шляху, па якому разьвіваюцца гульцы зь цягам часу, і як яны паводзяць сябе ў гульнявым рухавіку. Мы хочам, каб гульнявая мэханіка патурала карыстальнікам, якія прымаюць рашэньні выгодныя ня толькі іх клюбу, але й усяму Hattrick’у.
Мы таксама хочам зрабіць гэта бяз страты простасьці і без наданьня занадта вялікіх пераваг некаторым групам карыстальнікаў, напрыклад, камандам, якія маюць вельмі шмат грошай, ці тым, хто ўжо гуляе доўгі час. Гэта азначае, што большая частка плянуемага ўзьдзеяньня ад новых зьменаў, будзе паступовай і яе сапраўдны ўплыў будзе заўважны толькі пасьля некалькіх сэзонаў адаптацыі карыстальнікаў да новай сыстэмы. Будучымі пераможцамі будуць каманды, якія хутчэй адаптуюцца, а не тыя, якія апынуцца з правільнымі камандамі на сёньняшні дзень.
Нашыя плянуемыя зьмены могуць быць падзеленыя на чатыры катэгорыі:
• Новы матчавы рухавік: Пазыцыі гульцоў і асабістыя загады
• Істотнасьць трываласьці для ўсіх гульцоў
• Трэніроўка здольнасьцяў
• Зьмяншэньне здольнасьцяў зь цягам часу
Новы матчавы рухавік: Пазыцыі гульцоў і асабістыя загады
Адной з нашых доўгатэрміновых мэтаў зьяўляецца далейшае садзейнічаньне шматздольным гульцам у гульні. З-за таго, што трэніроўка некалькіх здольнасьцяў займае шмат часу, і гулец павінен трэніравацца да сталейшага ўзросту, шматздольныя гульцы павінны быць ўзнагароджаныя большым уплывам на гульнявы рухавік і ня толькі празь меншыя заробкі. Для наступнага сэзону мы зрабілі поўны перагляд матчавага рухавіку, зазірнулі на кожную пазыцыю на полі і на кожны асабісты загад для гульцоў, а таксама адрэгулявалі іх уплыў на рэйтынгі па сэктарам (некаторыя загады былі занадта моцныя, некаторыя надта кволыя) і, у выніку, на вынікі матчаў.
Мы хочам, каб усе асабістыя загады былі істотныя, і каб ваш выбар больш залежыў ад маючыхся гульцоў і ад тактычных патрэбаў, а не ад загадаў, якія “аб’ектыўна” лепей. Мы таксама хочам усталяваць натуральныя сувязі паміж рознымі пазыцыямі й адбалянсаваць іх моц, што, у той жа час, павінна зьменшыць рызыку “экстрымальных тактыкаў”, у якіх уплыў падвышанай другаснай здольнасьці эксплуатуецца нерэалістычнымі шляхамі.
Асноўны прынцып у тым, што не істотна, якія індывідуальныя загады ўжываюцца, але абаронца заўсёды будзе больш карысны ў абароне, чым любы іншы не-абаронца на полі. Гэта азначае, што вінгер з загадам абарончы будзе больш садзейнічаць атацы па краю, чым абаронца з загадам атакуючы, а атакуючы цэнтральны абаронца больш пасадзейнічае цэнтральнай абароне, чым абарончы паўабаронца. Ужываньне здольнага толькі ў чымсьці адным гульца на любой пазыцыі будзе ўсё яшчэ мэтазгодным, але гулец з найлепш адпавядаючымі нейкай пазыцыі здольнасьцямі будзе найбольш эфэктыўным. Выкарыстаньне гульца на нейкай пазыцыі, для якой ён не трэніраваны (напрыклад, звычайнага плэймэйкера на пазыцыі атакуючага цэнтральнага абаронцы) усё яшчэ будзе неблагім выбарам, але не такім пажаданым як раней.
Нарэшце, мы таксама дадалі ўплыў новых здольнасьцяў на шмат якія пазыцыі гульцоў. Гэтыя здольнасьці могуць быць названыя трацічнымі здольнасьцямі, бо яны ня будуць надаваць вялікай моцы самі па сабе. Яны зь іншага боку створаць новыя мэты для трэніровак, асабліва ўлічваючы хутчэйшую трэніроўку для нізкіх узроўняў (глядзіце катэгорыю трэніровак ніжэй), нават калі яны ня будуць мець вялікі неадкладны ўплыў на гульню.
Для больш дэталёвага, пазыцыя за пазыцыяй, апісаньня зьменаў, калі ласка, прачытайце наш наступны артыкул.
Трываласьць
Трываласьць зробіцца істотнай для ўсіх пазыцыяў гульцоў, як мы й абяцалі ў Ліпеньскім артыкуле. Спосаб уплыву трываласьці ў матчах таксама будзе зьменены. Па-першае, трываласьць будзе падлічвацца для ўсіх гульцоў, ня толькі паўабаронцаў. Трываласьць таксама будзе уплываючым чыньнікам цягам усёй гульні, а ня толькі ў другой палове як цяпер. Калі ў вашага гульца моцная трываласьць, ён ня страціць якасьці свайго выступу цягам амаль усёй гульні, хіба што толькі пры самым яе заканчэньні (у залежнасьці ад таго, накольні яна ў яго вялікая). Гулец жа з малой трываласьцю наадварот пачне гуляць горш ужо ў першай палове гульні. Падчас перапынку ён адновіць трохі сваю энэргію, але досыць хутка ў другой палове зноў пачне гуляць горш, чым здольны.
Прыкладам хуткасьці страты якасьці выступу з-за трываласьці зьяўляецца яе цяперашні ўплыў на выступ паўабаронцаў. Аднак цяпер эфект будзе больш заўважны, бо мы пачнем даваць лепшую справаздачу на ўплыў трываласьці на гульню. Матчавая справаздача будзе выкарыстанай для адносных трываласьці падзей, а таксама й агульны эфэкт ад падзеньня трываласьці будзе адлюстраваны ў сыстэме рэйтынгаў.
Трэніроўка
Трэніроўка на нізкіх узроўнях будзе нашмат хутчэйшая, чым сёньня, і чым ніжэй узровень, тым хутчэй трэніроўка. Гэта азначае, што трэніроўка на сапраўды нізкіх узроўнях будзе ў шмат разоў хутчэй, чым сёньня. Трэніроўка будзе замаруджвацца цягам падвышэньня гульцом здольнасьцяў, і калі гулец дасягне ўзроўня “добра”, эфектыўнасьць будзе падобнай на сёньняшнюю. Узровень здольнасьці будзе рабіць трэніроўку марудней для кожнага атрыманага ўзроўня, але найвялікшы ўплыў будзе для вельмі малых. На высокіх узроўнях, замаруджваньне будзе кампенсавана зьменшаным эфектам ад узроста гульца на трэніроўку. На практыцы, вам прыйдзецца дасягнуць сапраўды высокага ўзроўня здольнасьці, каб пакутваць ад заўважнай страты здольнасьці, падчас трэніровак.
Проста кажучы, замест толькі ўзроставага ўплыву на хуткасьць трэніровак, цяпер і ўзровень здольнасьці і ўзрост уплываюць на гэта. Гэтая зьмена дазволіць хутчэй трэніраваць другасныя здольнасьці, а таксама дадасьць прыбытковасьці (як мінімум, калі вы блізкія да мэтазгоднай мяжы заробкаў). У шматлікіх выпадках будзе лепей, напрыклад, патрэніраваць паўабарону абаронцу, замест далейшага даданьня плэймэйкінгу здольнаму толькі ў гэтым паўабаронцу, з-за заробкаў і хуткага трэнінгу на нізкіх узроўнях.
Як мы раней казалі, мы таксама зробім зьмены ў трэніроўках выкананьня стандартных становішчаў і трываласьці.
Стандартныя становішчы: Усе гульцы якія ўдзельнічаюць у матчы (уключая запасных) атрымаюць трэніроўку. Выканаўца(-ы) стандартных становішчаў атрымае бонус. У той жа час мы жадаем паведаміць, што стандартныя становішчы будуць больш важнай здольнасьцю ў будучым.
Трываласьць: Гульцы, якія былі абраныя для гульні, уключаючы седзячых на лаўцы запасных, атрымліваюць 100% эфект ад трэніроўцы трываласьці. Астатнія гульцы ў складзе каманды атрымаюць толькі палову эфекту ад трэніроўкі трываласьці.
Зьмяншэньні здольнасьцяў
Узровень здольнасьці будзе істотным пры яго зьмяншэньні, але толькі на вельмі высокіх узроўнях здольнасьці (вышэйшых за “боска”). Гульцы, якіх трэніравалі да ўзроўняў вышэйшых за “боска” будуць змагацца, каб утрымаць узровень вышэйшы за “боска”. У той жа час узрост будзе менш важны, калі справа ідзе аб падзеньнях здольнасьці ўвогульле.
Калі гэтыя зьмены адбудуцца?
Усе гэтыя зьмены адбудуцца ў наступным сэзоне (пачнецца 4 Лістапада). Аднак зьменаў у рухавіку гульні даволі шмат, таму (нават калі кожная са зьменаў досыць малая) і мы жадалі б мець шанец паспрабаваць гэта перад тым, як яны пачнуць насамрэч дзейнічаць у афіцыйных матчах. Таму гэты “новы” рухавік матчу (са зьменамі ў гульцах/пазыцыі і трываласьці) будзе ўжывацца толькі ў таварыскіх сустрэчах у наступным сэзоне, і толькі пасьля гэтага ва ўсіх матчах.
Коратка кажучы, трэніроўкі і падзеньні здольнасьцяў пачнуць дзейнічаць з пачатку наступнага сэзону, новыя ўнёскі для пазыцыяў і зьмены ў трываласьці ў наступным сэзоне будут дзейнічаць толькі ў таварыскіх сустрэчах.
Зьмены, якія будуць абвешчаныя асобна
Яшчэ дзьве зьмены, пра якія паведамлялася ў Ліпені, будуць таксама дададзеныя ў наступным сэзоне. Аднак гэтыя зьмены яшчэ ня будуць гатовыя на самым пачатку сэзону, і будуць абвешчаныя асобна ў Маім Hattrick'у цягам сэзону:
• Неабходна будзе мець дастатковую трываласьць, каб гулец быў здольны трэніраваць свае іншыя здольнасьці на поўную моц. Гульцы з вельмі нізкай трываласьцю ня будуць атрымліваць столькі ж карысьці пры звычайных тыпах трэніроўкі.
• Час лекаваньня траўмаў будзе зьменшаны трохі ад сёняншняга ўзроўню, і ня будзе нагэтулькі ж залежыць ад узросту. Аднак верагодасьць пашкоджаньня на полі будзе залежыць ад бягучай трываласьці. Стаміўшыйся гулец будзе мець трохі вышэйшую рызыку пашкодзіцца.
Гэта ўсё?
Для наступнага сэзона, так. Але гэта толькі пачатак, гэта не канчатковае вырашэньне. Больш зьменаў і новыя магчымасьці разглядаюцца намі, як для агульнага задавальненьня, так і для далейшага прасоўваньня шматздольных гульцоў. Я таксама досыць упэўнены, што HFA будзе разглядаць эканамічную сытуацыю (ходзяць чуткі, што заўзятары зьбіраюцца арганізоўваць акцыі пратэсту, бо яны не задаволеныя падвышэньнем коштаў на квіткі).
Шчасьлівай гульні!