Мы выкарыстоўваем кукі - яны дапамагаюць зрабіць сайт больш зручным і камфортным для вас.
Карыстаючыся нашым сайтам, Вы пагаджаецеся на тое, што мы можам выкарыстоўваць cookies на Вашым кампутары.

Навіны

10-8-2007 Рэдакцыя: Падрабязнасьці аб унёсках гульцоў

Гэты артыкул утрымлівае падрабязнае, пазыцыя за пазыцыяй, апісаньне ўсіх зьменах карыснасьці гульцоў на розных пазыцыях і асабістых загадах для іх у новым матчавым рухавіку.
Брамнікі
Брамнікі цяпер прыносяць плён ня толькі маючы добрую здольнасьць брамніцтва, зараз будзе варта падвучыць іх як кантраляваць і кіраваць сваёй абаронай, што будзе для брамнікаў адлюстроўвацца праз здольнасьць да абароны. З агульнага ўнёску ў рэйтынгі брамніка трохі болей 25% будзе ад яго абароны, але брамніцтва будзе прыносіць прыблізна на 5% менш, чым сёньня. (Унёсак ад здольнасьці да брамніцтва можа быць зноў зьменшаны ў будучым )

Цэнтральныя абаронцы
Нармальны: Пачне выкарыстоўваць сваю здольнасьць паўабароны і будзе прыносіць недзе чвэрць ад таго, што могуць звычайныя паўабаронцы. Іх унёсак у цэнтральную абарону (вельмі) трошкі зьменшаны.
Да краёў: Таксама выкарыстоўваюць сваю здольнасьць да плэймэйкінга (але ня так шмат як звычайныя абаронцы) і прыносяць карысьць ад сваёй флангавай здольнасьці (але ня так шмат як крайнія абаронцы). У параўнаньні з сёньняшнім днём, яны будуць на 50% лепей у абароне па цэнтру, але іх абарона па краям будзе на 10% горш.
Атакуюча: Будуць на шмат лепей у абароне (як па цэнтру так і па краю), чым раней, амаль на ¾ ад звычайнага абаронцы. Яны будуць лепшыя ў паўабароне, чым звычайныя абаронцы, але прыблізна на 10% горш, чым сёньня.

Крайнія абаронцы
Нармальны: Прыблізна на 15% лепшыя абаронцы (як па краю, так і па цэнтру) і вінгеры (атака па краю), чым раней. Здольнасьць да пабудовы гульні таксама будзе выкарыстаная, падобна да цэнтральнага абаронцы, гуляючага да краёў.
Абаронча: Абаронча яны будуць гуляць нагэтулькі ж добра як і сёньня, але трохі больш уносіць ў цэнтральную абарону. Але яны будуць амаль у тры разы лепей выкарыстоўваць сваю флангаваю здольнасьць (усё яшчэ значна горш (але ня болей за 50%), чым звычайны крайні абаронца) і трошкі паўабарончай здольнасьці.
Да цэнтру: Павялічаны ўнёсак (каля 25%) у флангавую абарону. Будзе прыносіць столькі ж у атаку па краю, як і абарончы крайні абаронца і выкарыстоўваць столькі ж ад сваёй здольнасьці ў паўабароне, як і звычайны крайні абаронца.
Атакуюча: Будуць нашмат лепшымі абаронцамі (каля 50% па цэнтру і на 25% па краю) чым раней, але страцяць ў якасьці (каля 15%) вінгера. Унёсак у паўабарону застанецца тым жа (трохі большы, чым у звычайнага крайняга абаронцы).

Вінгеры
Нармальны: Застанецца амаль бяз зьменаў, але з трохі павялічаным унёскам у абарону (па краю й па цэнтру). Яго здольнасьць аддаць пас таксама пачне дапамагаць у цэнтральнай атацы.
Абарончы: Амаль удвая большы ўнёсак па флангу чым раней і трошкі лепей у абароне. Таксама будзе карыстацца здольнасьцю аддаць пас у дапамозе цэнтральнай атацы (але менш, чым звычайны вінгер), але трохі зьменшыцца ўнёсак у атаку па краю. Іх дапамога ў паўабароне застанецца бязь зьменаў, меншай чым ад звычайнага вінгера.
Да цэнтру: Будзе прыносіць на 50% больш ад сваіх флангавых ведаў і зробіцца нашмат лепшы абаронча – больш па цэнтру, трохі менш па краю, у параўнаньні з звычайным вінгерам. Зь іншага боку, іх здольнасьць да паўабароны не будзе прыносіць столькі ж плёну як раней (недзе на 20% менш) і ўнёсак ад пасоў таксама будзе зьменшаны, асабліва ў цэнтральную атаку.
Атакуюча: Зьменшаны (недзе на 20%) унёсак ад ведаў гульні па флангу, але ён атрымае больш ад свайго майстэрства ў пасах як па краю (~15% павелічэньне), а цяпер і па цэнтру (падобна да вінгера пасунутага да цэнтру). Яны таксама атрымаюць амаль 30% дадатак ў абарончыя рэйтынгі па краю.

Паўабаронцы
Нармальны: Амаль ня зьменіцца, проста будзе трошкі лепей гуляць у абароне (па цэнтру й краю).
Абарончы: Будзе трохі лепей у абароне (па цэнтру й краю) і атрымае амаль 50% дадатак у ўнёсак ад здольнасьці аддаць пас (у цэнтар ды край). Яны праўда таксама трохі страцяць свой унёсак у паўабарону ў параўнаньні са звычайнымі паўабаронцамі.
Да краёў: Будзе значна мацнейшы чым раней; лепшы ў паўабароне (але трохі горшы, чым атакуючы/абарончы), больш чым у два разы лепшы ў гульне на краі і на 50% большы прыбытак ад майстэрства пасу (па краю і цэнтру). Яны будуць прыносіць больш (прыблізна на 50% болей) плёну ў цэнтральнай абароне, аднак менш у абароне па краю.
Атакуючы: Будзе нагэтулькі ж дапамагаць у кантролі мяча як і абарончыя паўабаронцы. Яго абарончая здольнасьць будзе выкарыстоўвацца пры абароне прыблізна на 20% лепей (па цэнтру/краі).

Нападаючы
Нармальны: Пачне карыстацца сваёй здольнасьцю ў гульні па краю (амаль напалову менш, чым нападаючы пасунуты да флангу). Здольнасьць забіваць будзе прыносіць прыблізна на 20% менш у атаку па краям, наўзамен пасы будуць прыносіць больш у атаку па краям (больш чым страта ад зьменаў у падліку ўнёскаў ад нападзеньня).
Абарончы: Флангавая здольнасьць будзе дапамагаць атацы па флангам (але менш, чым у звычайных форвардаў). Здольнасьць забіваць будзе прыносіць больш у цэнтральнай атацы, але значна (амаль на 50%) менш у флангавай. Затое пасы будуць прыносіць больш карысьці. Тэхнічныя нападаючыя атрымаюць яшчэ большы бонус ад свайго майстэрства аддаць пас (але бонус у гэты раз не такі вялікі).
Да краёў: Страціць каля 1/3 свайго ўнёску ад флангавых ведаў і амаль столькі ж ад нападзеньня па краям, наўзамен пасы будуць прыносіць больш (але меней чым агульная страта ад ведаў вінгера/нападзеньня). Нападзеньне будзе больш карысным амаль на 20%, а пас – трохі менш дадасьць у атаку па цэнтру.
 
Server 071