З пачаткам новага сэзону, мы запусьцім новы матчавы рухавік і сыстэму трэніровак, пра якія паведамілі ў папярэдніх артыкулах.
Зараз мы жадалі б падсумаваць надыходзячыя зьмены, а таксама дадаць, дзе неабходна, трохі тлумачэньняў, як яны будуць правацваць.
Насамрэч усе зьмены гэтага абнаўленьня пачнуць дзейнічаць неадкладна. Аднак новы матчавы рухавік будзе выкарыстоўвацца толькі ў таварыскіх сустрэчах у гэтым сэзоне. Гэта датычыцца і нацыянальных камандаў.
Гэты тэставы сэзон дасьць вам шанец зразумець новыя двіжучыя сілы і падрыхтаваць каманду. З наступнага сэзону, які стартуе на пачатку 2008 году, новы матчавы рухавік пачне выкарыстоўвацца ва ўсіх гульнях Хэттрыку.
Новая сыстэма трэніровак пачне дзейнічаць неадкладна. Вось агляд зьменаў з тлумачэньнямі, калі яны пачнуць дзейнічаць, і неабходнымі прыкладамі, як яно будзе зараз працаваць:
Матчавы рухавік
1. Уплыў здольнасьцяў, які яны маюць на розныя пазыцыі на полі, значна зьмяніўся. Больш гульцоў зараз здолее скарыстацца свамі другаснымі ці трацічнымі здольнасьцямі. Гэта падрабязна абмяркоўвалася ў нашым папярэднім артыкулы, таму, калі ласка, перагледзьце яго ці прачытайце абноўленыя правілы Hattrick'у.
2. Трываласьць зараз пачне ўплываць на гульню ўсіх гульцоў. Напачатку гульні ўсе гульцы адпачыўшыя і працуюць напоўніцу. Зь цягам часу, гульцы пачынаюць стамляцца. Чым вышэй трываласьць, тым дольш яны здолеюць адгуляць да таго часу, як пачнуць стамляцца. Калі стамленьне пачнецца, то страта ў якасьці гульні лінейная – стомлены гулец будзе страчваць адную й тую ж колькасьць здольнасьцяў паміж 65 і 70 хвілінай, як і паміж хвілінамі 85 і 90. Падчас перапынку паміж таймамі і перад дадатковым часам, гульцы атрымліваюць магчымасьць адпачыць, і некаторая колькасьць сілаў аднаўляецца. Пасьля гульні вы атрымаеце магчымасьць прагледзець уплыў трываласьці ў справаздачы аб зоркавых рэйтынгах матчу. Больш пра гэта чытайце ў наступным падзеле.
3. Зоркавыя рэйтынгі. Адным з наступкаў вышэй пералічаных зьменаў будзе тое, што рэйтынгі вашай каманды і зоркавыя рэйтынгі вашых гульцоў зьменяцца. Рэйтынгі будуць адлюстроўваць новую "моц" кожнага гульца і тактыцы ўвогульле. З-за таго, што большасьць пазытыўных зьменаў ў новым матчавым рухавіку адносяцца да камбінацый здольнасьцяў, якія мэнэджэры яшчэ не трэніравалі, вашыя рэйтынгі могуць трохі зьменшыцца. Зь іншага боку, будзе досыць вялікая магчымасьць палепшыць іх, калі слушна іх трэніраваць. Таксама, зоркавыя рэйтынгі зараз будуць паказваць трохі іншую інфармацыю, чым раней. З-за таго, што якасьць выступу гульца на полі больш ня будзе ўстойлівай падчас матчу, зоркі цяпер будуць адлюстроўваць сярэднюю якасьць выступу ў гульне. Гэта само па сабе будзе даваць менш зорак, чым у ранейшай сыстэме, калі якасьць выступу захоўвалася цягам сустрэчы. Дадаткова, зараз зоркавы рэйтынг будзе пазначаць, як ваш гулец змагаўся напрыканцы матчу. Гэта будзе магчымым дзякуючы адлюстраваньню часткі рэйтынгу шэрымі зоркамі.
Прыклад: Вы маеце агулам пяць зорак у справаздачы па матчу, першыя тры зь іх - жоўтыя, а дзьве апошнія - шэрыя. Гэта азначае, што ў сярэднім выступ вашага гульца ацэньваецца на 5 зорак, але напрыканцы гульні ён гуляў толькі на тры. Гэты гулец адыграў бы ў сярэднім лепей, калі б быў больш трывалым. Таксама ён бы палепшыў сваю сярэднюю зорнасьць, калі б правёў на полі менш часу, бо тады б ён менш часу выступаў стомленным.
Паспрабуйце знайсьці шляхі, каб атрымаць найбольш карысьці ад сваіх гульцоў, але памятайце, што для большасьці гульцоў нармальна скончваць матч у нейкай ступені стомленымі.
Акрамя таго, мы выправілі некалькі недарэчнасьцяў у старой формуле зоркавых рэйтынгаў. Адной зь іх было тое, што перамешчаныя гульцы, атрымлівалі больш зорак, чым заслугоўвалі. Іншай было тое, што для некаторых пазыцыяў на полі, унёсак другасных здольнасьцяў ня быў адлюстраваны дастаковым чынам у зорках. Мы вырашылі не растлумачваць падрабязна гэтыя зьмены, бо яны могуць заблытаць вас - важна тое, што новыя рэйтынгі дадуць вам лепшы малюнак таго, наколькі істотныя вашыя гульцы на полі, чым ранейшая сыстэма.
Трэніроўка і разьвіцьцё здольнасьцяў
1. Мы зрабілі некалькі важных зьменаў у тым, як трэніруюцца здольнасьці, і як яны пагаршаюцца ў гульцоў зь цягам часу. Мы растлумачым гэтыя зьмены тут, а яшчэ падрабязьней пра гэта можна даведацца ў правілах, але памятайце, што ўсё гэта - адна й тая ж сыстэма - як здольнасьці гульцоў разьвіваюцца з часам пад уплывам зьмены ўзросту гульца, трэніровак і бягучага ўзроўню здольнасьці. Спачатку распавядзем агульную ідэю, якая стаіць за гэтымі зьменамі.
Да гэтага часу, здольнасьці заўсёды трэніраваліся з адной і той жа хуткасьцю, у незалежнасьці ад іх бягучага высокага ці нізкага ўзроўню – адзінымі чыньнікамі, якія ўплывалі на трэніроўку былі абраная для трэніроўкі здольнасьць і ўзрост гульца. Гэта прымушала мэнэджэраў канцэнтравацца на трэніроўцы толькі адной здольнасьці ў гульца цягам усёй яго кар'еры. Да таго часу, як гэтая адна здольнасьць дасягала "максымуму", гулец ўжо лічыўя занадта старым, каб трэніраваць другую. А з-за таго, што гульцы лічыліся “дасканалымі” ў адносна маладым узросьце, у Хэттрыку зьяўляўся лішак здольных гульцоў. Мы жадалі, каб новая сыстэма супрацьстаяла гэтаму ўзору, падштурхоўваючы мэнэджэраў, каб яны цягам большага часу трэніравалі менш гульцоў.
Новая сыстэма ўлічвае тры чыньнікі: тып трэніроўкі, узрост і бягучы ўзровень здольнасьці. Прасьцей кажучы, трэніроўка ня будзе замаруджвацца з-за ўзросту нагэтулькі ж, як раней. Але зь іншага боку, яна будзе больш павольнай з падвышэньнем узроўню трэніруемай здольнасьці. Асноўнымі вынікамі рэформы будуць:
• Усе гульцы будуць трэніраваць здольнасьці, якія зараз на вельмі нізкіх узроўнях, НАШМАТ хутчэй чым раней. З паляпшэньнем жа ўзроўню здольнасьці, хуткасьць трэніроўкі будзе замаруджвацца. На найвышэйшых узроўнях усе гульцы будуць адчуваць замаруджваньне трэніроўкі ў параўнаньні зь сёньняшнім днём.
• Гульцы зь вельмі высокім узроўнем здольнасьці ў параўнаньні з групай гульцоў яго ўзросту - напрыклад найлепшы юнак - будуць трэніраваць сваю асноўную здольнасьць трохі павольней, чым раней.
• Старэйшыя гульцы з больш нізкім узроўнем здольнасьці ў параўнаньні з групай гульцоў яго ўзросту будуць трэніравацца хутчэй, чым раней.
• Большасьць гульцоў будзе здольнай трэніравацца хутчэй, чым сёньня - ва ўсялякім выпадку, калі яны ня будуць трэніраваць сваю асноўную прасунутую здольнасьць.
Прыклад: Датрэніраваць 17-ы гадовага брамніка, які пачынае трэніроўку з высокага ўзроўню "добра", да ўзроўня "боска" зойме больш часу, чым цяпер. (Тое ж датычыцца вельмі таленавітых 17-гадовых абаронцаў, паўабаронцаў і г.д.).
Аднак, 24-х гадовы нападаючы з узроўнем "значна" (абаронца, вінгер, г.д.) будзе трэніравацца хутчэй, чым сёньня. Гэты прыклад падыходзіць для ўсіх здольнасьцяў акрамя стандартных становішчаў. У дыяпазоне нізкіх узроўняў зьмены будуць нашмат больш заўважныя, бо паўабаронца "сусьветнага клясу" з пасам "дрэнна" будзе трэніраваць пас нашмат хутчэй, чым сёньня.
Нарэшце, мы зьмянілі сыстэму падзеньняў здольнасьцяў. Раней яна была выпадковай і цалкам залежыла ад узросту. З кожным пражытым сэзонам верагоднасьць, што гулец страціць здольнасьць была ўсё вышэй і вышэй – часам ён мог страціць некалькі ўзроўняў за раз. Новая сыстэма зусім не выпадковая, гэта досыць паступовы і прадказальны “працэс старэньня”. Рашаючымі чыньнікамі зьяўляюцца ўзрост гульца і ўзровень кожнай здольнасьці: высокія ўзроўні пачнуць зьніжацца раней, а нізкія - пазьней, чым цяпер.
Гэта зробіць крывую разьвіцьця гульца больш асабістай. Раней здольнасьці гульцоў ніколі не пачыналі пагаршацца раней за 26 год. Гэта ўсё яшчэ будзе нормай, але дакладны ўзрост будзе розным для розных гульцоў і залежыць ад таго, наколькі высокі ўзровень іх здольнасьцяў.
Мы лічым, што гэты новы падыход да разьвіцьця гульцоў будзе мець некаторыя цікавыя наступствы. Трэніроўка другасных здольнасьцяў будзе хутчэй (бо яна часта пачынаецца з ніжэйшых узроўняў, чым для асноўнай здольнасьці). З-за таго, што высокаўзроўневыя здольнасьці будуць пагаршацца хутчэй, чым нізкаўзроўневыя, гульцы, якія трэніруюцца ў некалькіх здольнасьцях, могуць зрабіцца больш трывалымі супраць падзеньня здольнасьці з старэньнем.
Гульцы з надзвычай высокімі здольнасьцямі будуць тымі, хто страчвае іх найхутчэй. Узровень некаторых занадта трэніраваных гульцоў можа адчувальна зьменшыцца нават цягам аднога сэзону.
Калі ласка, заўважце: цягам надыходзячага сэзону, пра падзеньні здольнасьцяў і трэніроўкі будзе паведамляцца ў розныя дні. Праз сэзон мы перасунем абнаўленьні падзеньняў здольнасьцяў і сумясьцім іх з абнаўленьнямі трэніровак.
Фонавая трэніроўка
Да гэтага часу, УСЕ гульцы атрымлівалі невялічкі плён ад трэніроўкі ў незалежнасьці ад таго, гулялі на адпаведнай пазыцыі ў матчы на гэтым тыдні ці не. З новай сыстэмай трэніровак, ад "фонавай" трэніроўкі будзе карысьць толькі гульцам, якія гулялі на гэтым тыдні. Бяз гэтай зьмены, фонавая трэніроўка магла зрабіцца занадта моцнай.
Зонавая Абарона
Трэніроўка “Зонавай Абароны” будзе таксама паляпшаць здольнасьць Абароны ў брамнікаў.
Стандартныя становішчы
Ад трэніроўкі выкананьня стандартных становішчаў зараз будзе мець плён ня ўся каманда, а толькі гульцы, якія гулялі на гэтым тыдні. Выканаўцы стандартных становішчаў у матчы і брамнікі таксама атрымаюць 25% дадатак ад трэніроўкі Стандартных становішчаў. Акрамя гэтага трэніроўка Стандартных становішчаў будзе працаваць так жа, як і раней: узровень здольнасьці ня будзе ўплываць ані на хуткасьць трэніроўкі, ані на яе падзеньне. Мы зрабілі гэтае выключэньне з правілаў, бо плянуем увогуле зьмяніць тое, як Стандартныя становішчы працуюць у гульні, і мы жадаем скончыць гэтую працу перад тым, як рабіць якія-небудзь зьмены ў трэніроўку Стандартных становішчаў. Мы таксама затрымалі даданьне іх ўплыву на заробак. Больш інфармацыі пра гэтыя зьмены ў Стандартных становішчах будзе паведамлена цягам надыходзячага сэзону.