Мы выкарыстоўваем кукі - яны дапамагаюць зрабіць сайт больш зручным і камфортным для вас.
Карыстаючыся нашым сайтам, Вы пагаджаецеся на тое, што мы можам выкарыстоўваць cookies на Вашым кампутары.

Навіны

12-7-2007 Рэдакцыя: Набліжаясь да зьменаў у Юнацкіх Акадэміях

Юнацкія Акадэміі былі зачыненыя амаль увесь панядзелак для вельмі неабходнага абнаўленьня, растлумачанага ў аўторкавым артыкуле “Зьмены ў Юнацкай Акадэміі”. Гэты артыкул напісаны знарок для тых, хто жадае ведаць поўнае тлумачаньне ўсяго таго, што мы зрабілі і што задумваем для будучага акадэмій.
Юнацкія Акадэміі былі зачыненыя амаль увесь панядзелак для вельмі неабходнага абнаўленьня, растлумачанага ў аўторкавым артыкуле “Зьмены ў Юнацкай Акадэміі”. Гэты артыкул напісаны знарок для тых, хто жадае ведаць поўнае тлумачаньне ўсяго таго, што мы зрабілі і што задумваем для будучага акадэмій.

Калі вы чытаеце гэта, першы крок да выпраўленьня ЮА ўжо зроблены. Мы павялічылі ўзроўні існуючых гульцоў у акадэміях, а таксама выправілі формулу для стварэньня новых гульцоў на тых жа і на больш высокіх новых узроўнях. Гэты ўзровень якасьці дасьць мэнэджэрам лепшыя шанцы на стварэньне годных маладых гульцоў.
Прынцыпы абнаўленьня гульцоў:

* Былі павялічаныя як бягучыя здольнасьці, так і патэнцыйныя. Гульцы з ужо досыць высокім патэнцыялам атрымалі меншы бонус да максымальнага ўзроўня, чым менш таленавітыя. Гэта з-за таго, што мы ўжо дастаткова задаволеныя “столевымі” значэньнямі, але значна менш тым, колькі часу патрабуецца ім для дасягненьня свайго патэнцыялу.

* Памер бонусу да бягучага ўзроўню вырашаецца ў сувязі з патэнцыялам гульца. Чым вышэй талент, тым большы прагал паміж бягучым узроўнем і патэнцыялам можа быць. Калі чалавек сапраўды таленавіты ў чымсьці, яму ўсё роўна патрэбна шмат працы, каб скарыстацца ім напоўніцу.

* Памер бонусу да бягучага ўзроўню таксама бярэцца са зважаньнем на час, які гулец правёў у акадэміі, чым дольш, тым больш.

* Хаця бонус выглядае па-рознаму для кожнага з гульцоў, ніводны з гульцоў ня быў аштрафаваны.

Дэталі зьменаў у трэніроўках:

* Хуткасьць трэніроўкі была павялічаная для юнацкай каманды. Як і ў асноўным складзе, менш высокія здольнасьці трэніруюцца хутчэй, чым вышэйшыя, а маладзейшыя гульцы трэніруюцца хутчэй за старэйшых. Усё астатняе роўнае, а гульцы ў ЮА трэніруюцца трохі хутчэй, чым гульцы ў асноўным складзе.

* Мы павялічваем бонус пры ўжываньні двух розных тыпаў трэніроўкі ў ЮА адначасова. Супольны эфект будзе цяпер на 25 % вышэй за трэніроўку адной здольнасьці двойчы, а не на 10 % як раней.

* Трываласьць і агульная трэніроўка выдаленыя з выбару ў ЮА. Падчас гульні ў матчах усе гульцы будуць мець аднолькавы ўзровень трываласьці. Пры пераводзе гульцоў у асноўны склад іх трываласьць будзе недзе паміж “квола” і “недастаткова” (гэта ж датычыцца й гульцоў выцягнутых пры дапамозе старой “выпадковай” сыстэмы).

* Трываласьць і форма больш ня будуць мець уплыў на матчы Акадэмій. Гэта вырашыць две праблемы. Гэта пазбавіць альтэрнатывы трэніроўкі здольнасьцяў, а такім чынам павялічыць яе хуткасьць. І гэта таксама зробіць аналіз гульцоў каманды мэнэджэрамі лягчэй.

* Маладыя гульцы ўсё яшчэ будуць мець досыць непрадказальную якасьць выступаў у матчах. Якасьць выступу будзе блізкай да іх бягучага ўзроўню ў большасьці выпадкаў, але яна можа й дасягаць іх сапраўднага патэнцыялу. Гэта дасьць вам здагадку на конт таго, чаго яны маюць у сябе найбольш.

* Брамнікі будуць мець большы патэнцыял у Абароне, але пачатковая здольнасьць будзе досыць нізкай.

* Выкананьне стандартаў мае мала месца для выпраўленьняў. Калі вы іх зусім не трэніруеце, вашыя гульцы скончаць акадэмію з меншым узроўнем чым пры “старой” сыстэме. А калі трэніруеце, у большасьці выпадкаў вынік будзе лепшы ў параўнаньні з мінулым.

* Індывідуальная трэніроўка была зроблена нашмат больш эфектыўнай. Пры яе ўжываньні для каманды няма агульнай трэніроўкі, але кожны з гульцоў трэніруе адну з здольнасьцяў, якія ўжываюцца на тое пазыцыі на полі, на якой ён гуляў. Асабістая трэніроўка ўсё яшчэ менш эфектыўная чым камандная.

* Калі гулец ідзе на павышэньне, ён атрымлівае бонус у кірунку свайго максымальнага патэнцыялу. Гэты дадатак залежыць ад узросту. 17 гадовы гулец не атрымае ўвогуле ніякага паляпшэньня, старэйшыя хлопцы атрымаюць больш. Гэта зроблена для таго, каб адлюстраваць, што гулец больш сталы і лепш падрыхтаваны да выступу ў асноўнай камандзе.

Надыходзячыя зьмены
Як мага раней (найпазьней на пачатку наступнага сэзону) мы зробім другі крок да выпраўленьняў. Тады мы сканцэнтруемся на інтэрфэйсе ЮА, і на прыладах з дапамогай якіх мэнэджэры аналізуюць сваіх гульцоў. Гэта не канчатковае тлумачэньне надыходзячых зьменаў, мы ўсё яшчэ можам нешта зьмяніць у плянах.

* Пры аглядзе кандыдатаў у юнацкую каманду, вы атрымаеце больш інфармацыі ад скаўтаў – і яна будзе больш карыснай.

- Скаўт акрэсьліць патэнцыял адной з трох найвышэйшых здольнасьцяў.
- Скаўт паведаміць бягучы ўзровень адной з трох найвышэйшых па патэнцыялу здольнасьцяў.
- Скаўт можа зьвярнуць увагу на гульца, які мае добрыя стартавыя паказчыкі ў дзьвюх здольнасьцях. Гэта можна назваць прыкметай шматздольных кандыдатаў на трэніроўку.
- У некаторых выпадках можа быць паведамлена пра Спецыялізацыю гульца.
- У некаторых выпадках Характар гульца можа быць заўважаны.

* Справаздачы аб трэніроўках таксама будуць пераробленыя.

- Трэнер будзе называць узровень здольнасьці аднаго гульца з усёй каманды, для кожнага тыпу трэніроўкі які вы абярэце. Калі вы трэніруеце нападзеньне, будзе паведамлена пра бягучае значэньне нападзеньня аднога з гульцоў вашай каманды. Калі вы трэніруеце адное й тое жа для асноўнага й дадатковага тыпу трэніроўкі, вы атрымаеце дадзеныя толькі на аднога гульца. Таксама ёсьць верагоднасьць паведамленьня пра гульца з найлепшым патэнцыялам для гэтага тыпу трэніроўкі.
- Калі розьніца паміж бягучым узроўнем і патэнцыялам ("Колькі засталося трэніраваць") зьмяншаецца да аднога поўнага ўзроўня, пра гэта будзе паведамлена. Гэтае ж апавяшчэньне можа быць зробленае, калі застанецца трэніраваць 2 ці 3 узроўні.
- Вы атрымаеце шанец даведацца, колькі асобнаму гульцу засталося трэніравацца для нейкага тыпу трэніроўкі.
- Калі гулец трэніраваўся, але зусім не атрымаў ад гэтага карысьці ("Дасягнуў свайго патэнцыялу ") пра гэта будзе абавязкова паведамлена.
- Трэнер можа сказаць вам Спецыялізацыю гульца ці тое, што ён ня мае ніякай спецыяльнасьці.
- Характар гульца можа быць раскрыты.

Зноў, гэта не канчатковы сьпіс і мы можам яшчэ нешта дадаць ці выкінуць, але агульная ідэя ў тым, што будзе лягчэй ацэньваць, чаго каштуе інфармацыя і, у некаторых выпадках, лягчэй прадказваць, які тып інфармацыі будзе прадстаўлены мэнэджэру.

Падводзячы вынік, мы лічым, што новая перагледжаная ЮА будзе працаваць бліжэй да нашых пачатковых намераў на сыстэму. Яна дазволіць вам абіраць той тып гульцоў, які вы жадаеце мець у сваёй камандзе., і абіраць паміж трэніроўкай некалькіх гульцоў шмат і доўга ці пераводзіць шмат гульцоў на узроўнях блізкіх да старой “выпадковай” сыстэме. Цяпер выбар будзе за вамі.
 
Server 071