Мы выкарыстоўваем кукі - яны дапамагаюць зрабіць сайт больш зручным і камфортным для вас.
Карыстаючыся нашым сайтам, Вы пагаджаецеся на тое, што мы можам выкарыстоўваць cookies на Вашым кампутары.

Навіны

2-12-2008 Рэдакцыя: Квіткі для гасьцей адмененыя; пахвілінная трэніроўка дададзена

Новы сэзон пачнецца праз два тыдні і заўзятары вельмі хочуць данесьці свае прадчуваньні на сэзон. Але перад гэтым, мы бы жадалі распавесьці яшчэ некаторыя рэчы. Па-першае, мы яшчэ раз падумалі наконт перадачы часткі квіткоў гасьцям і вырашылі не дадаваць гэтую магчымасьць.

Па-другое, мы зьмянілі шлях падліку трэніроўкі ў наступным сэзоне. Трэніроўка будзе залежыць ад таго, колькі хвілінаў было згуляна гульцом у матчы на адпаведнай пазыцыі на гэтым тыдні, замест ранейшай залежнасьці толькі ад пазыцыі. Гэта ня толькі важна для будучага, гэта таксама робіць разуменьне трэніровак лягчэйшым для новых карыстальнікаў, і хаця гэта можа гучаць драматычна, але гэта амаль ня зьменіць сёньняшні падыход да трэніроўкі у большасьці мэнэджэраў.
У сьнежні мы паведамілі некаторыя навіны аб тым, як будуць рэагаваць на вашую працу фанаты: Прадчуваньні заўзятараў. Хутка мы здолеем убачыць, чаго яны ад вас чакаюць. У той жа час мы абяцалі зьмены ў падліку гледачоў, і як будзе падлічвацца хатняя перавага. Але насамрэч мы перадумалі ўводзіць адно з гэтага: Падзел квіткоў, што павінна было ўплываць на хатнюю перавагу каманды. Таксама будзе павелічэньне кошту квіткоў і дзьве іншыя зьмены, аб якіх мы паведамім, але давайце па чарзе:

Падзел квіткоў з гасьцямі
Мы вырашылі не дадаваць магчымасьць адсылаць частку квіткоў гасьцям, ва ўсялякім разе не зараз. Прычына ў тым, што гэта дадала б непатрэбнай цяжкасьці ў чымсьці, што не адыгрывае знайчнай ролі ў гульні.

Перавага хатняй каманды
З-за таго, што вы ня здолееце адсылаць квіткі, мы таксама ня зьменім бягучай перавагі хатняй каманды. За аднім выключэньнем, хатняя каманда ў дэрбі атрымае невялічкую перавагу, недзе палову ад матча з камандай іншага рэгіёну. Асноўная прычына гэтага ў тым, што каманды, якім дасталася моцная каманда з таго ж рэгіёну, трапляюць у горшае становішча ў параўнаньні з камандамі іншых рэгіёнаў. Слабейшай камандзе ў дэрбі часта проста наканавана прайграць, у той час як слабейшыя каманды ў звычайных матчах усё яшчэ маюць добры шанец перамагчы дома, дзякуючы хатняй перавазе. З гэтай зьменай, мы пакінем адчуваньне дэрбі, і ў той жа час дадзім слабейшай камандзе лепшы шанец перамагчы ў дэрбі – ва ўсялякім разе тады, калі яны гуляюць дома.

Кошты на квіткі падвысяцца для месцаў пад дахам
Значна больш квіткоў будзе прадавацца па дахам ў даждлівае й пахмурнае надвор’е ў наступным сэзоне, за кошт квіткоў не пад дахам – гэта ўсё яшчэ ў сіле. Кошты на квіткі пад дахам будуць падвышаныя да 18€ (36 000) у той жа час.

Раней анансаваныя зьмены, якія датычацца трываласьці
У нашым артыкуле за 8 кастрычніка мы абяцалі дзьве зьмены, якія датычацца трываласьці, і павінны былі быць ўведзеныя ў мінулым сэзоне. Гэта, як вы ўжо ведаеце, ніколі не здаралася, і прыйшоў час даць вам абноўленую інфармацыю на гэты конт:
• “Узровень трываласьці ўплывае на траўмы” - ня будзе ўведзена.
• “Пашкоджаньні залежаць ад трываласьці, а працягласьць пашкоджаньняў зьменшыцца” – ня будзе ўведзена, але гэта застаецца ў нашых думках, і будзе зроблена калісьці, разам з поўнай перапрацоўкай пашкоджаньняў.

Трэніроўкі ў залежнасьці ад згулянага часу
У наступным сэзоне плён, атрыманы ад трэніроўкі будзе залежыць ад колькасьці праведзеных гульцом на полі хвілінаў на гэтым тыдні. Прычына гэтай зьмены з большага ў тым, каб лепей падрыхтаваць рухавік для заплянаванага ў далейшым даданьня заменаў, а таксама ў тым, што мы атрымаем лепшую і больш лягічную сыстэму, замест бягучай, досыць незразумелай, дзе для трэніроўкі ўлічваецца толькі апошняя месца на полі. У дадатак да гэтага, гэта зробіць абмежаваным празьмернае ужываньне skill-trading’а.
У той час як гэта можа гучаць як вельмі значная й уплывовая зьмена, насамрэч гэта няшмат зьменіць у нашым жыцьці й плянаваньні трэніровак. Большасьць трэнераў будзе трэніраваць гульцоў па-ранейшаму, бо пасьля зьмены зьменіцца ўплыў толькі ў трох выпадках:

• Пашкоджаны гулец, цяпер будзе атрымліваць трэніроўку за час праведзены на полі, у незалежнасьці ад цяжкасьці траўмы на момант трэніроўкі.
• Гулец які выйшаў на поле з лаўкі запасных (ці гулец, які быў выгнаны з полю) атрымае трэніроўку толькі за час, які ён насамрэч правёў на полі.
• Гульцы атрымаюць трэніроўку здольнасьці толькі для матчаў, якія яны згулялі за каманду, да якой яны належаць у час падліку вынікаў трэніроўкі. Гэта азначае, што калі вы набылі гульца (які згуляў матч у лізе за свой былы клюб) раніцай у Аўторак, вы ўсё яшчэ павінны выпусьціць яго на поле на трэніруемай пазыцыі ў складзе сваёй каманды ў таварыскім/кубкавым матчы, калі жадаеце, каб ён атрымаў плён ад трэніроўкі здольнасьці. Гэта адносіцца толькі да трэніроўкі здольнасьці, усе матчы згуляныя за тыдзень уплываюць на трэніроўку ў адносінах да падліку формы гульца.

Гэта абмяжуе празьмернае, амаль прамысловае, выкарыстоўваньне skill-trading’у, калі гандляры набывалі гульца перад падлікам выніку трэніроўкі, і прадавалі яго адразу пасьля гэтага, як толькі гулец павялічыў сваю здольнасьць – нават не згуляўшы матчу за каманду.

Як працуе пахвілінная трэніроўка?
Гулец можа атрымаць 90 хвілінаў трэніроўкі за тыдзень (90 хвілінаў трэніроўкі адпавядае адной поўнай трэровачнай сэссіі ў сёньняшняй сыстэме), і пазыцыя гульца ўсё яшчэ важна для трэніроўкі. Знаходжаньне на полі больш за 90 хвілінаў не дасьць большага плёну ад трэніроўкі. Менш часу, напрыклад 50 хвілінаў, дасьць меншы плён – у дадзеных выпадку 50 хв. з 90.

Напрыклад Каманда A трэніруе навесы (вінгер):
• Гулец X згуляў 90 хвілінаў як вінгер у гульне ў лізе і не гуляў у таварыскай сустрэчы – ён атрымае 90 хв. поўнай трэніроўкі флангу.
• Гулец Y згуляў 90 хвілінаў як вінгер у гульне ў лізе і 90 як форвард у таварке. Ён атрымае 90 хв. поўнай трэніроўкі флангу, бо згуляў 90 хвілінаў на пазыцыі вінгера на гэтым тыдні.
• Гулец Z згуляў 40 хвілінаў як вінгер у гульне ў лізе і 90 як форвард у таварке. Ён атрымае 40 хв. поўнай трэніроўкі флангу і 50 хвілінаў трэніроўкі формы.
• Гулец W згуляў 90 хвілінаў як вінгер у гульне ў лізе за каманду B, і потым пераехаў у каманду A, дзе правёў 90 хвілінаў як форвард у таварке. Ён атрымае 90 хв. трэніроўкі формы, бо атрымлівае трэніроўку здольнасьці толькі за матчы, праведзеныя ў складзе сваёй бягучай каманды.
• Гулец V згуляў 50 хвілінаў як вінгер у гульне ў лізе і 90 хвілінаў як крайні абаронца ў таварыскай. Ён атрымае 50 хв. поўнай трэніроўкі і 40 хв. трэніроўкі фланга на палове хуткасьці.

Блакаваньне трэніроўкі
Гэтая магчымасьць дапаможа камандам, якія хочуць трэніраваць нейкую лінію сваёй каманды, але адчуваюць, што ня могуць гэтага зрабіць, з-за надта вялікага заробку свайго зорнага гульца, якога тады немагчыма будзе ўтрымаць. Заблакаваць трэніроўку азначае не даваць гульцу поўную трэніроўку здольнасьці нават, калі ён гуляў на адпаведнай трэніроўкі пазыцыі. Гэтая магчымасьць ня будзе даступнай на пачатку наступнага сэзону, але мы спадзяемся яе дадаць цягам наступнага сэзону.
 
Server 070