Мы выкарыстоўваем кукі - яны дапамагаюць зрабіць сайт больш зручным і камфортным для вас.
Карыстаючыся нашым сайтам, Вы пагаджаецеся на тое, што мы можам выкарыстоўваць cookies на Вашым кампутары.

Навіны

3-18-2008 Рэдакцыя: Перагляд прадчуваньняў заўзятараў

Прадчуваньні заўзятараў зьмянілі тое, як вашыя заўзятары рэагуюць на вынікі матчаў. І як эфект матыля гэта зьмяніла мэханізм прыхода гледачоў на стадыён, што спачатку і было адной з прычынаў. Але ня бойцеся, мы прыглядваем за формуламі, каб пераканацца, што ўсё працуе як след. Некаторыя рэчы, напрыклад, больш нізкія лічбы прыйшоўшых у параўнаньні з ранейшымі. Іншыя рэчы павінны быць палепшанымі, як напрыклад, прадчуваньні заўзятараў на кубак.
Шмат карыстальнікаў паведамляюць пра больш нізкую колькасьць гледачоў, чым раней у першыя тыдні сэзону, мы бы хацелі давесьці, што гэта чакаемы вынік увядзеньня новай сыстэмы. Прадчуваньні заўзятараў уведзены, каб зьменшыць вялізныя скокі настроя заўзятараў, калі яны рэагуюць толькі на апошнія згуляныя матчы. Зараз мы на пачатку сэзону, калі шмат камандаў прызвычаілся хутка павялічваць настрой заўзятараў лёгкімі перамогамі ў кубку. Цяпер заўзятары больш рэалістычна глядзяць на гэтыя перамогі. У выніку, іх настрой не павялічваецца нагэтулькі ж хутка і ўплывае на колькасьць гледачоў і на матчах у лізе. Пазьней у сэзоне, калі настрой заўзятараў агулам палепшыцца, і калі каманды перабудуюць стадыёны, каб было больш месцаў пад дахам, мы павінны ўбачыць агульныя лічбы ў сярэднім такія ж як і раней.

Меншы ўплыў ад фанатаў гасьцей
У мінулым, калі фанаты абедзьвюх камандаў былі ў добрым настроі, мы бачылі вялікую колькасьць прыйшоўшых, і звычайна мы бачылі шмат такіх гульняў на пачатку сэзону. З-за меншага ўплыву фанатаў гасьцей, такія гульні ў гэтым сэзоне прывабліваюць менш гледачоў.
З іншага боку матчы, ў якіх настрой гасьцей горшы (але ў гаспадароў добры), прывабяць больш гледачоў, чым раней. Але большасьць такіх матчаў не адбываецца на пачатку сэзону, то бок зараз яны яшчэ проста не адбыліся.

Першыя раўнды ўплываюць менш
Таксама варта ўвагі тое, што фанатаў зараз менш цікавяць вынікі першых раўндаў у лізе. Уплыў вынікаў на настрой фанатаў павялічваецца з кожным тыднем ад пачатку сэзону, то бок дасягненьне эйфарыі зойме трохі больш часу. Гэтае павелічэньне інтэрэсу фанаў - шлях, каб зьменшыць важкасьць турнірнага раскладу - бяз гэтага, каманды якія пачынаюць матчам дома, атрымлівае тэарэтычную перавагу цягам сэзону ў настроі заўзятараў цягам сэзону, у параўнаньні з супернікамі, якія пачынаюць у гасьцях. Сёньня вельмі мала значыць парадак матчаў, галоўнае гэта вынікі.

Прыбыткі прыблізна такія ж
Хопіць пра настрой фанатаў і лічбы прыйшоўшых, напрыканцы ўсё вырашаюць атрыманыя ад матчаў грошы. Вы маглі б падумаць, што менш гледачоў на стадыёнах прывялі да зьмяншэньня прыбыткаў, але, насамрэч, у сярэднем такога не назіраецца. Сярэдні прыбытак у сыстэме застаўся нязьменным, нават трохі павялічыўся. У буйнейшых лігах мы заўважылі менш прыйшоўшых на стадыён у сярэднім на 5%. Мы бачым, што каманды, якія гуляюць у 5 вышэйшых дывізыёнах буйных краінаў, зарабляюць менш грошай у параўнаньні з мінулым сэзонам, у той час, як каманды ніжэйшых дывізыёназ маюць той жа ці вышэйшы прыбытак. Галоўная прычына гэтага ў тым, што фанаты ў вышэйшых дывізіёнах больш рэалістычна глядзяць на лёгкія перамогі ў кубку (як растлумачана вышэй), але гэта адбылося таксама і з-за заможнасьці гэтых камандаў. Мы працягнем назіраньне за эканамічнымі эфектамі ад гэтай зьмены, асабліва пасьля чаканай перабудовы стадыёнаў, каб было больш месцаў пад дахам.

Зьмены ў прадчуваньнях на кубак
Адна праблема, якую мы бачым, і што мы зьмянілі зараз, перад чацьвёртым раўндам кубку, гэта тое, як падлічваліся прадчуваньні на кубкавыя матчы. Каманды ў вялікіх лігах былі ў горшай пазыцыі, бо прадчуваньні заўзятараў на кубак падлічваліся базуючыся на прадчуваньнях на сэзон (што сярод іншых рэчаў улічвае пры падліку і розьніцу ў узроўнях ліг паміж двух камандаў). Каманда 2-га дывізіёну ў Нямеччыне, якая гуляе супраць каманды з 6-га, гэта матч супраць каманды ў сярэдзіне краіны, а матч между камандамі такіх жа ліг у Венесуэле, гэта супраць каманды з самага нізу сыстэмы лігаў.

Мы цяпер улічваем гэты чыньнік пры падліку прадчуваньняў заўзятараў, і фанаты лепей разумеюць, якой камандзе яны супрацьстаяць у кубку. Гэта выраўняе гэты эфект для краінаў з лігамі з розным памерам, і зробіць сытуацыю больш рэалістычнай і збалянсаванай.
 
Server 070