Мы выкарыстоўваем кукі - яны дапамагаюць зрабіць сайт больш зручным і камфортным для вас.
Карыстаючыся нашым сайтам, Вы пагаджаецеся на тое, што мы можам выкарыстоўваць cookies на Вашым кампутары.

Навіны

4-22-2008 Рэдакцыя: Абнаўленьне ў сярэдзіне сэзону: Фанаты, эканоміка і іншае

У гэтым артыкуле пасярэдзіне сэзону мы жадалі б распавесьці вам пра некаторыя зьмены, якія мы зрабілі дзеля далейшага паляпшэньня новай сыстэмы настрою заўзятараў. HFA таксама рыхтуе тры эканамічныя зьмены ў наступным сэзоне, каб асьцюдзіць эканоміку. Мы таксама дадзім кароткае апісаньне стану надыходзячых магчымасьцях з стандартнымі становішчамі і блакаваньнем трэніровак.

Спачатку мы апішам вышэйпералічаныя зьмены, для вашага лепшага разуменьня і хуткага агляду. За гэтым аглядам будзе больш падрабязная справаздача з апісаньнем нашых матываў для такіх зьменаў, разам з справаздачай аб эканоміцы ў гульні.
Наладжваньне настрою фанатаў
Новая сыстэма настрою заўзятараў дадала гульні новае пашырэньне. Вы ўсё яшчэ атрымліваеце прыблізна той жа прыбытак ад гледачоў, як і раней, хаця лічбы прыйшоўшых трохі зьменшыліся. Мы думаем, што неабходна выканаць невялікае наладжваньне, каб зрабіць паводзіны фанатаў яшчэ лепшымі, і як пабочны эфект, гэтыя зьмены могуць трохі падвысіць вашыя прыбыткі.

– Мы павялічылі шкалу чаканьняў. "Мы можам перамагчы тут " і "Мы можам прайграць " былі замененыя на два новыя пазначэньні кожная.

– Вашыя заўзятары будуць рэагаваць на невялікія перамогі/паразы трохі мацней, а на разгромы трохі слабей, чым у мінулым.

– Вашыя фанаты будуць цяжэй дасягаць і ўтрымліваць занадта высокія і нізкія значэньні настрою, асабліва нізкія.

– Настрой вашых заўзятараў будзе скідвацца напрыканцы сэзону толькі часткова. Ён будзе зьмяняцца на палову шляха да сярэдзіны.

Чытайце болей пра гэтыя зьмены тут.

Зьмены ў эканоміке ў наступным сэзоне
Кошты на трансфэрным рынку значна падвысіліся апошнім часам, і цяпер яны на тым узроўні, які ня будзе правільным у доўгатэрміновай пэрспектыве. Таму Футбольная Ассацыяцыя Хэттрыку і Цэнтральный Банк Хэттрыку адчуваюць неабходнасьць трохі асьцюдзіць эканоміку. Яны абвесьцілі тры зьмены ў эканоміке з наступнага сэзону (пачынаецца 16 чэрвеня):

– Усе каманды будуць атрымліваць на 3% менш прыбыткаў ад фундатараў.

– Трываласьць ня будзе ўлічвацца пры разьліку заробкаў гульцоў.

– Кошт утрыманьня спецыялістаў падвысіцца і будзе каштаваць вам €1800 (3 600 000 Br) штотыдзень.

У залежнасьці ад развіцьця рынку да канца гэтага сэзону, HFA і HCB могуць спыніцца на меншых памерах зьменаў (але ня большых).

Падрабязьней пра прычыны гэтых зьменаў можна прачытаць тут.

Даданьне новых магчымасьцяў стандартных становішчаў адкладзены
Новыя магчымасьці стандартных становішчаў на жаль будуць запушчаныя пазьней, чым мы думалі. Мы ўсё яшчэ плянуем дадаць непрамыя вольныя ўдары ў таварыскіх матчах цягам гэтага сэзону, але тактыка далёкіх удараў будзе дададзена для выкарыстаньня ў таварыскіх сустрэчах недзе ў наступным сэзоне. І тое і другое зробіцца даступным у афіцыйных матчах пасьля заканчэньня наступнага сэзону (Кастрычнік 2008-га году). Гэта зробіць магчымым вам і ўсім мэнэджэрам паспрабаваць новыя магчымасьці да іх увядзеньня ў афіцыйных матчах.

Блакаваньне трэніровак
Недзе напрыканцы гэтага сэзону вы здолееце не даваць асобным гульцам трэніраваць свае здольнасьці нават тады, калі яны згулялі ў матчы. Яны атрымаюць трэніроўку трываласьці і формы як звычайна. Гэта дазволіць вам выкарыстоўваць гульцоў зь вельмі высокімі здольнасьцямі ў матчах без таго, каб яны павялічвалі іх разам з заробкам яшчэ болей.

Наладжваньне настрою фанатаў
Новая сыстэма настрою заўзятараў, прадчуваньні фанатаў, працуе досыць добра. Сярэдні прыбытак зьмяніўся нязначна ў параўнаньні з папярэднім падыходам. Вы ўсё яшчэ атрымліваеце прыблізна той жа прыбытак ад гледачоў, як і раней, хаця лічбы прыйшоўшых трохі зьменшыліся. Але ёсьць невялічкія праблемы, якія мы хацелі б выправіць, каб зрабіць сыстэму яшчэ лепей, і гэта можа даць вам яшчэ трошкі больш прыбыткаў.

Новыя азначэньні прадчуваньняў на матч
Каб даць вам лепшае разуменьне, чаго ад вас чакаюць заўзятары, мы павялічылі колькасьць азначэньняў настрою ніжэй і вышэй сярэдзіны шкалы. "Мы можам перамагчы тут " і "Мы можам прайграць " былі занадта вялізнымі, што зрабіла розьніцу ад чаканьняў на сэзон занадта малой, каб заўважыць. Але гэта ўсё ж такі толькі зьмена зьнешняга выгляду.

Рэакцыя фанатаў на вынікі матчаў
Малыя перамогі/паразы мелі занадта кволы ўплыў на настрой фанатаў, асабліва ў сустрэчах, у якіх было забіта шмат галоў і нейкая каманда перамагла з розьніцай у адзін мяч. Зь іншага боку, перамога з буйным лікам аказвала вельмі вялікі ўплыў. З сёньняшняга дню, перамогі з малой розьніцай будуць выклікаць большую рэакцыю. Гэта будзе найбольш заўважна ў матчах, якія скончыліся зь лікам 5-4, 4-3 і г.д. Перамогі (і паразы) зь вялікай розьніцай мячоў будуць, зь іншага боку, мець меншы ўплыў, хаця гэта і ня зьменена надта сільна.

Дыяпазон рэакцыі таксама трохі звужаны. Фанаты ўсё яшчэ могуць прарэагаваць досыць моцна, але ня так шалёна як раней.

Цяжэй дасягнуць надзвычайныя ўзроўні настрою
Будзе цяжэй дасягнуць (і ўтрымаць) занадта высокія і нізкія значэньні настрою. Раней было надта цяжка выбрацца з найніжэйшых узроўняў настрою, і занадта лёгка трымацца на высокіх. Цяпер жа, толькі непарыўна дрэнная серыя вынікаў будзе трымаць настрой заўзятараў на нізкіх узроўнях, і вам спатрэбяцца лепшыя вынікі, каб захаваць выдатны настрой фанатаў.

Частковае скідваньне настрою заўзятараў напрыканцы сэзону
Мы будзем толькі часткова скідваць настрой вашых заўзятараў напрыканцы сэзону. Ён будзе зьмяняцца на палову шляху да сярэдзіны (былога значэньня скідваньня). Новая сыстэма зьмяншае патрэбу ў поўным скідваньні і карыстальнікі змогуць скарыстацца гэтым.

Эканамічны агляд
Каб зразумець, чаму былі зробленыя гэтыя зьмены, вам трэба трохі ведаць як працуе эканоміка гульні, і як мы ўсе ўплываем на яе, а таксама бягучы стан эканомікі.

Бягучы стан
Мінула два з паловай сэзоны з таго моманту, як мы пачалі дадалі болей грошай у гульню, каб спыніць адмоўную тэндэнцыю коштаў на рынку. Кошты пайшлі ўверх, і сёньня большасьць з вас адчуваюць сябе ў лепшай эканамічнай сытуацыі. Ня дзіўна, што зараз у сыстэме грошай у 2,5 разы болей, чым было, і іх колькасьць павялічваецца штотыдзень. Нехта можа спрачацца, што даданьне грошай было занадта вялікае, але некаторыя факты пакажуць, наколькі неабходным гэта было.

Колькасьць сыходаў з гульні было ў два разы вышэй падчас дэфляцыі
Узровень сыходаў (карыстальнікаў пакінуўшых гульню), напрыклад, быў у два разы горшы ў дні дэфляцыі, чым сёньня, і ён павялічваўся усё болей. Таксама было шмат банкруцтваў. Больш таго, карыстальнікі лічылі недарэчным тое, што іх гульцы страчвалі ў сваім рыначным кошце нават, калі яны трэніраваліся некалькі сэзонаў. Агулам, гэта мела разбуральны ўплыў на гульню, і шмат карыстальнікаў проста не атрымлівалі асалоды ад гульні.

Высокія кошты робяць трэніроўку абавязковай
Эканамічны рост зьмяніў гэтую сытуацыю, але высунуў наперад іншыя праблемы. Як і надта нізкія кошты – дрэнна для гульні, так і надта высокія таксама блага. Занадта высокія кошты, адсоўваюць усе астатнія выдаткі ўбок і робяць гульню вельмі аднабаковай. Яны таксама робяць абавязковымі трэніроўкі. Калі вы не трэніруеце вашых гульцоў (напрыклад, калі барацьба ў лізе вымушае вас адкласьці гэта), і калі кошты высокія, у выніку вы ня здолееце дазволіць сабе замену старога гульца на маладога – што зробіць немагчымым захаваць вашай камандзе ўзровень яе выступленьняў. А адчуваньне таго, што вы робіце сваю каманду горш, таксама значна зьмяншае задавальненьне ад гульні.

Карыстальнікі рэагуюць эмацыйна
Некаторыя могуць сказаць, што гэта не праблема, бо ўсе карыстальнікі маюць аднолькавыя магчымасьці для эфектыўнай трэніроўкі гульцоў. Гэта праўда, але гэта будуецца на меркаваньні, што ўсе карыстальнікі робяць рацыянальныя ўчынкі. Але далёка ня ўсе гульцы дзейнічаюць рацыянальна, насамрэч, большасьць дзейнічае эмацыйна. Напрыклад, у часы дэфляцыі шматлікія мэнэджэры збанкрутаваліся, бо не жадалі прадаваць сваіх лепшых гульцоў. Ня мела значэньня, што пазьбегнуць банкруцтва вельмі лёгка – яны проста не рабілі выбару на гэтую карысьць.

Падсумаваньне і шлях наперад
Коратка кажучы, надзвычайныя ўзроўні коштаў (як высокія, так і нізкія) вельмі дрэнна ўплываюць на гульню і задавальненьне карыстальнікаў ад яе. Пакуль мы ня будзем мець эканамічную сыстэму, якая здолее працаваць з усімі ўчынкамі карыстальнікаў (як рацыянальнымі, так і эмацыйнымі) і балянсаваць сама сябе, нам будзе неабходна аглядаць эканоміку і рабіць зьмены пры неабходнасьці. Нам не падабаюцца такія зьмены (і мы ведаем, што і вам гэта не падабаецца), але часам гэта сапраўды неабходна. Мы працуем над перабудовай эканамічнай сыстэмы, але нам неабходны нейкі час, каб скончыць гэта.

Эфект ад зьменаў
Інфляцыя коштаў шкодзіць гульні, таму яна павінна быць спынена. Зь бягучым узроўнем прапановы гульцоў, мы падлічылі, што можам зьменшыць прыбытак грошай і ўтрымаць узровень коштаў. Гэта можа азначаць невялікую дэфляцыю, што прымальна на дадзены момант (нават да 10% штосэзон). Мы можам (хаця мы і не спадзяемся на гэта) нават адчуць раптоўны скачок коштаў, як псыхалягічны эфект ад гэтых зьменаў.

Зьмена прыбытку ад фундатараў
Усе каманды атрымаюць на 3% менш прыбытку ад спонсараў. У выніку, гэта павялічыць важкасьць вынікаў сустрэч.

Трываласьць ня будзе ўплываць на заробкі
Трываласьць на сёньняшні дзень уплывае толькі на заробкі паўабаронцаў, што надта не лагічна, бо трываласьць неабходна цяпер усім гульцам. Таму мы прыбярэм трываласьць зь ліку чыньнікаў, якія ўплываюць на заробкі. Гульцы (паўабаронцы) з выдатнай(8) трываласьцю (з яе нізкім узроўнем) захаваюць свой бягучы заробак. Гульцы з лепшым узроўнем трываласьці трохі зьменшаць свой заробак, а з меншай - падвысяць. Гэтая зьмена таксама адпавядае мінуламу абяцаньню падвысіць заробкі старых гульцоў, і не чакайце больш вялікіх зьменаў зь іх заробкамі.

Агульны эфект ад павелічэньня заробкаў чакаецца на ўзроўні 2%, у незалежнасьці ад ўзроўня лігі. Але можна чакаць трошкі большы ўплыў у вышэйшых дывізіёнах.

Падвышэньне заробку спецыялістаў
– Кожны спецыяліст атрымаў падвышэньне заробку ў €300 еўра, а гэта азначанае, што яны будуць каштаваць вам €1800 (3 600 000 Br) за аднаго штотыдзень.
 
Server 070