Навіны
2-20-2006
Рэдакцыя: Камэнтары Hattrick Masters
HT-Tjecken дзеліцца сваімі поглядамі вакол першага Hattrick Masters, з камэнтарамі на поле і па-за ім. Гэты артыкул будзе абнаўляцца кожны дзень да чацвярга.
Панядзелак 19.04:
Нарэшце я пачуваюся задаволеным - надыйшоў час міжнародных спаборніцтваў для каманд Hattrick. І што самае захапляльнае - гэта тое, што шмат каманд маюць неблагія шанцы на перамогу ў Masters.
Першы раўнд, згуляны сёньняшнім ранкам, у значнай ступені паказаў, што шмат можа і будзе адбывацца. Напрыклад пераможца Кубка Швэцыі (і магчыма адзіз з фаварытаў на перамогу ў Masters) Oriole United перамаглі ў звышзахапляльнай гульні C.F."Os Belenenses" з Партугаліі толькі ў дадатковым тайме.
Зь нецярпеньнем чакаючы наступны раўнд, які пачынаецца праз гадзіну, мне карціць пабачыць першае зьяўленьне ў Masters Beltxis з Вэнэсуэлы. Гэта фантастычная каманда, якая пануе на Hattrick палях Вэнэсуэлы ня больш ня менш ад першага дню і маю сэрыю без паражэньняў у 141 матч запар. Фантастыка - так можна акрэсьліць іх выступленьне.
Але першы супернік Beltxis у Masters ня проста каманда, - гэта Inter Sthlm са Швэцыі - каманда, якая лічыцца найлепшай у сьвеце! Ня лёгкая задача стаіць для Beltxis, але ўсе мы ў прадчуваньні вялікай бітвы!