Мы выкарыстоўваем кукі - яны дапамагаюць зрабіць сайт больш зручным і камфортным для вас.
Карыстаючыся нашым сайтам, Вы пагаджаецеся на тое, што мы можам выкарыстоўваць cookies на Вашым кампутары.

Навіны

6-21-2010 Рэдакцыя: Хуткасьць трэніровак узрасьце

У мінулым сэзоне мы абнавілі рухавік матчаў, а цяпер сканцэнтраваліся на іншых аспектах гульнік. Вось некалькі навін пра зьмяненьні, якія, як мы мяркуем, добра паўплываюць на гульню, але кардынальна яе ня зьменяць.

З новага сэзону Вы зможаце трэніраваць гульцоў прыкметна хутчэй. Акрамя таго, зьмяненьні таксама чакаюць сістэму персаналу і разьмеркаваньне спэцыяльных падзей.

Кароткі змест артыкула:

Павялічаная хуткасьць трэніроўкі.
Кошты на трансфэрным рынку зьнізяцца.
Трэніроўкі формы больш ня будзе.
Зьмяненьні ў штаце персаналу.
Павялічаная хуткасьць трэніроўкі
Мы павялічваем хуткасьць трэніроўкі здольнасьцей. Гэта павялічыць цікавасьць да мультыскілаў (гульцоў з некалькімі добра разьвітымі здольнасьцямі). Стане больш выгадна трэніраваць гульцоў для сябе, чым, як раней, на продаж.
Хуткасьць трэніроўкі будзе залежыць ад узроўню. На нізкіх узроўнях яна сур'ёзна падвысіцца, на ўзроўні "тытанічна" яна ня зьменіцца, а вышэй "тытанічна" - нават знізіцца.
Знізіцца ўплыў узросту пры трэніроўцы. Таксама знізяцца і тэмпы падзеньня ўзроўню здольнасьцей у старых гульцоў.

Кошты на трансфэрным рынку зьнізяцца
Праз гэтыя зьмяненьні кошты зьнізяцца, гэта зробіць больш важным прыбытак ад фундатараў і продажу квіткоў на матчы.

Трэніроўкі формы больш ня будзе
Пакуль мы гэтага ня зробім, але маем такія пляны.

Зьмяненьні ў штаце персаналу

- Трэнеры брамнікаў будуць аб'яднаныя з памагатымі трэнера
- Эканамістаў не стане.
- Нельга будзе наймаць больш за 10 спэцыялістаў аднаго тыпу.
- Нельга будзе мець больш за 30 спэцыялістаў сумарна.
 
Server 071