Мы выкарыстоўваем кукі - яны дапамагаюць зрабіць сайт больш зручным і камфортным для вас.
Карыстаючыся нашым сайтам, Вы пагаджаецеся на тое, што мы можам выкарыстоўваць cookies на Вашым кампутары.

Навіны

2-4-2011 Рэдакцыя: У працэсе

На мінулым тыдні мы расказалі Вам пра новую каманду ХТ. Гэтым разам Вы даведаецеся, над чым мы зараз працуем і якія ў нас пляны на будучыню. Акрамя таго ў эдыторыяле мы раскажам, што адбудзецца ў паміжсэзоньні і ў наступным сэзоне.
За апошнія месяцы мы прыняліся павольна ўводзіць новыя магчымасьці для гульні, і засяродзілі ўвагу на розныя паляпшэньні, замест аднаўленьня CHPP. Зараз мы паскараем нашу працу, і за гэты зімова-вясновы пэрыяд будзем надаваць больш увагі паляпшэньню гульні зноў.

Але перш чым рухацца далей, давайце пачнем з таго, што нас будзе чакаць ў наступным сэзоне. Як і мінулым разам, гэта будзе даволі спакойная канцоўка сэзона, але ёсьць дзве надыходзячыя падзеі.

Матэрыял для наступнага сэзона

- Другі этап у зьніжэньні заробкаў для старых гульцоў.
На першым этапе мы зьменшылі заробак з 1/8 да 1/9 ад нармальнага заробку гульца. У наступным сэзоне гэтае зьмяншэньне будзе 1/10. Больш дэталей можна даведацца, прачытаўшы эдзіторыял ад 5 Кастрычніка мінулага года.

- Магчымасьць для зьмены лігі ў найніжэйшым дывізіёне.
Калі вы гуляеце ў найніжэйшым дывізіёне вашай краіны, вы можаце памяняцца месцамі з камандай бота ў іншай лізе ў межах таго ж дывізіёну перад пачаткам новага сэзону. Гэта ідэальна падыходзіць для вас, як новага карыстальніка, які хоча быць разам са сваім сябрам, ці проста знайсьці больш актыўную лігу.

Гэта будзе магчыма толькі ў найніжэйшым дывізіёне (і толькі для VII ўзроўня альбо ніжэй), і вы зможаце памяняцца месцамі толькі з ботам. Аб адкрыцьці вакна замены будзе паведамлена бліжэй да канца сэзона.

Мы таксама будзем дасьледваць ці можа быць прадастаўлена магчымасьць яшчэ большай колькасьці мэнэджараў зьмяняць лігі ў будучых сэзонах.

І гэта ўсё?
"І гэта ўсё, што ў нас у запасе?" - падумаеце Вы. Ну, для перапынку між сэзонамі, так. Але ў нас таксама ёсьць некаторыя заплянаваныя паляпшэньні, якія не павінны быць уведзеныя ў міжсэзоньні.

Перш за ўсё дазвольце мне пракамэнтаваць тое, што я думаю ўсе заўважылі: у нас былі страты карыстальнікаў у апошні час. Гэта, натуральна, абмяркоўвалася на форумах, дзе ўсе шукалі вінаватых. Каб зрабіць малюнак больш зразумелым для вас, я хацеў бы падзяліцца некалькімі фактамі.

Доля сярод дасьведчаных карыстальнікаў, што засталіся ў гульне, высокая як ніколі
У мінулым сэзоне доля сярод дасьведчаных карыстальнікаў, што засталіся гуляць, дасягнула самай высокай адзнакі. Іншымі словамі, гульню пакідаюць менш дасьведчаных карыстальнікаў, чым калі б то ні было. Такім чынам, мы назіраем супярэчнасьць папулярнай думцы, што зыходзяць менавіта дасьведчаныя карыстальнікі.
Што ж тады зьявілася прычынай зыходу карыстальнікаў? Раз гэта не зыход дасьведчаных карыстальнікаў, то значыць зьменшыўся прыток новых карыстальнікаў. Калі быць больш канкрэтным, у гульні затрымліваецца менш новых карыстальнікаў у параўнаньні зь мінулым.

Час для прадстаўленьня новай гульні
У нас былі пляны па падвышэньню досьведу ў пачаткоўца, і падзеі, апісаныя вышэй, робяць гэта асноўнай задачай. З пачаткам гэтага года мы працуем над новым уяўленьнем гульні для новых карыстальнікаў. Уводны курс будзе ўключаць у сябе лепшыя настаўніцкія курсы й гульнявы дапаможнік. Аднак, асноўная ўвага - наданьне новым карыстальнікам сапраўды вялікага досьведу гульні цягам першага месяца. І па рэакцыі на блёгу і форумах (а таксама па рэакцыі нашых калегаў-пачаткоўцаў) нам здаецца, што мы на правільным шляху.

Зараз цалкам лягічна, што вы ня зможаце ўбачыць шмат з гэтага праекта, бо вы ўжо гуляеце ў гульню. Але, калі вы зацікавіліся ім у любым выпадку, я рэкамэндую пачытаць наш блёг.

Прэзэнтацыя сустрычы й інфармацыя ў ёй
На дадзены момант самым вялікім праектам зьяўляецца новае ўяўленьне гульні пачаткоўцамі, аднак мы таксама працуем над іншымі рэчамі, новымі магчымасьцямі для Вас, бягучых мэнэджэраў. Высокі прыярытэт мае таксама інфармацыя ў справаздачы аб сустрэчы. У агульных рысах, мы хочам ўзбагаціць Ваш досьвед ад згуляных матчаў.

Перш за ўсё гэта дае Вам лепшыя і больш падрабязныя рэйтынгі, у прыватнасьці рэйтынгі каманды. Мы хочам, каб у вас была магчымасьць бачыць ня толькі сярэднія рэйтынгі, але й рэйтынгі для пэўнага часу ў матчы. Такім чынам, вам будзе прасьцей убачыць, як трываласьць уплывае на вашу каманду і якія наступствы маюць замены. У цэлым гэта перанясе аналіз выступленьня вашай каманды на новы ўзровень і узмоцніць вашае разуменьне гульні. І, я не пабаюся сказаць, таксама павялічыць вашае задавальненьне ад гульні.

Палепшаныя рэйтынгі, несумненна, складаюць тут важкую частку, аднак мы таксама хочам, каб Вы атрымлівалі больш інфармацыі са справаздачы матчу. Гэта зробіць Вас больш дасьведчаным трэнэрам і дасьць магчымасьць лепш ацэньваць сытуацыі, калі Вы прайграеце матч, які павінны былі выйграць і наадварот.

Пэрсанал
Як я казаў у маіх папярэдніх эдзіторыялах, гэта будзе наступнай сур'ёзнай зьменай у гульні. Хутчэй за ўсё мы распачнем працу, як толькі скончым працу над новым прадстаўленьнем для навічкоў, узгаданую вышэй. "І калі гэта адбудзецца?" - запытаецеся Вы.
Ну, гэта збольшага будзе залежыць ад таго, як гладка пройдзе ўкараненьне новага праекту для навічкоў. Але я спадзяюся, мы зможам распачаць працу над ёй на працягу вясны, гэта значыць, што яна можа быць гатова восеньню. Вы атрымаеце больш інфармацыі, калі мы зможам назваць больш канкрэтную дату выхаду рэліза.

Мы хочам, каб новая сыстэма пэрсанала, была болей, чым абнаўленьне старой сыстэмы. Яна павінна быць больш жывой і асабістай, яна павінна прадстаўляць вам больш інфармацыі аб эфэкце выкарыстаньня спэцыялістаў і даць вам больш стратэгічнага выбару, чым гэта ёсьць зараз. Яна таксама павінна адкрыць новыя магчымасьці для мэнэджэраў. Большая частка зачараваньня ў Hattrick схавана ў самім працэсе выбара, і новая сыстэма пэрсанала толькі ўзмоцніць цікавасьць да гульні. Гэта будзе тое месца, дзе вы зможаце зрабіць выбар, як вы хочаце гуляць у Hattrick, і якія магчымасьці вы хачаце выкарыстаць.

Балянсіроўка стратэгій
Новая сыстэма пэрсаналу будзе створана для лепшага балянсаваньня стратэгій. Мы хочам, каб ваш посьпех у значнай ступені залежыў ад выкананьня Вамі пэўнай стратэгіі, а не ад таго, як шмат у Вас ёсьць часу вызначанныя дзеяньні. Як згадвалася раней, з новай сыстэмай супрацоўнікаў ня будзе магчымасьці зрабіць усё адразу, вам прыйдзецца зрабіць выбар. І каб зрабіць гэты выбар больш цікавым для Вас, мы таксама хочам зрабіць лепшы балянс да розных гульнявых стратэгій.

Ёсьць некалькі стратэгій, якія мы хочам каб больш шырока выкарыстоўваліся ў гульні. Мы хочам зрабіць больш карысным для Вас доўгае ўтрыманьне гульцоў у Вашай камандзе, а таксама заахвоціць выкарыстаньне сваёй уласнай моладзі. Шмат (большасьць?) мэнэджэраў ужо гуляюць у Hattrick такім чынам, і гэта той шлях, па якім нам бы хацелася, каб гулялі ў Hattrick. Але сёньня больш выгадна выкарыстоўваць іншыя стратэгіі. Мы хочам зрабіць такі шлях разьвіцьця больш прывабным марудна і паступова ў будучыне.

Зь іншага боку, ёсьць стратэгіі, выкарыстаньне якіх мы хочам зрабіць менш выгоднымі. Адна зь іх - гэта назапашваньне грошаў. Не само назапашваньне як зьява, а тое што магчыма набыць праз назапашваньне, і што вы можаце дасягнуць, робячы гэта. Гандаль сустрэне некаторыя абмежаваньні. У вас усё яшчэ будзе магчымасьць гандляваць, але ўжо будуць абмежаваньні ў аб'ёме гандля (якіх зараз яшчэ няма).

Вы пачуеце аб новай сыстэме пэрсаналу пазьней, задоўга да рэлізу

Гэта ўсё на сёньня, і да наступнага разу - жадаем вам правесьці добра час у Hattrick!
 
Server 071