Мы выкарыстоўваем кукі - яны дапамагаюць зрабіць сайт больш зручным і камфортным для вас.
Карыстаючыся нашым сайтам, Вы пагаджаецеся на тое, што мы можам выкарыстоўваць cookies на Вашым кампутары.

Навіны

10-3-2011 Рэдакцыя: Адданасьць гульцоў камандзе

У сьвеце Hattrick гульцоў неяк ня надта турбуе, за якую каманду гуляць, яны могуць мяняць клюбы хоць штотыдзень. А гэта выглядае неяк дзіўна. Мы вырашылі наблізіць у гэтым аспэкце Hattrick да рэальнага футболу, дзе гульцу патрабуецца некаторы час, каб адаптавацца ў новай камандзе, пасябраваць з іншымі гульцамі – затое пасьля гэтага "пераходнага перыяду" ён пачне гуляць лепей.

З новага сэзону мы запусцім новы мэханізм пад назвай "адданасьць камандзе".

Чым больш часу гулец правядзе ў вашай камандзе, тым лепшымі будуць ягоныя адносіны да яе, і тым лепш ён будзе паказваць сябе на полі.
Мы хочам зрабіць больш карысным трымаць гульцоў у камандзе больш працяглы час, а таксама заахвочваць выбар кар’еры, будуючы вашую каманду вакол дамарослых гульцоў.

Гэтая сыстэма будзе ўводзіцца паступова на працягу двух сэзонаў. Гульцы будуць атрымліваць палову бонуса з наступнага сэзону, а поўны эфэкт яны атрымаюць праз сэзон (пачынаючы зь лютага).

Зараз пра гэта больш падрабязьней. Ёсьць два віды бонусаў за адданасьць:

Бонус за адданасьць гульца камандзе
З кожным днём, што гулец знаходзіцца ў вашай камандзе, ён будзе рабіцца больш прывязаным і лаяльным да вашай каманды, і дзякуючы гэтаму ён будзе гуляць яшчэ лепш.

Адаптацыя праходзіць хутчэй у самым пачатку выстуленьня гульца за ваш клюб, а пасьля зь цягам часу ўсё марудней і марудней. Максымальны тэрмін адаптацыі надыходзіць праз тры сэзоны, але палову гэтага тэрміну адбудзецца пасьля 12 тыдняў.

Максымальны бонус: +1 узровень да кожнага навыка (за выключэньнем трываласьці) пасьля 3 сэзонаў (336 дзён).

Прыклад. Алесь Хацкевіч мае навыкі паўабароны добра і абароны здавальняльна, і ў яго максымальны (боска) ўзровень адданасьці. Ён будзе гуляць як паўабаронца ўзроўню выдатна з добрым узроўнем абароны (і гэта таксама адаб’ецца на яго рэйтынгу ў зорках).

Узровень адданасьці гульца будзе адлюстроўвацца на старонцы гульца (будзе бачны кожнаму), выкарыстоўваючы тыя самыя ўзроўні, што й іншыя навыкі гульца.

Калі ласка, заўважце, што гулец згубіць сваю адданасьць да вашага клюбу як толькі вы яго прададзіце ў іншую каманду. Таму, калі вы пазьней купіце яго назад, адданасьць давядзецца “падымаць” з нуля.

Бонус першага клюбу
Гульцы, што гуляюць за свой родны клюб, напрыклад, вашыя юнакі, і правялі там усю сваю кар’еру, заўжды будуць гуляць крыху лепш на полі, бо ў іх сэрцах знаходзіцца кавалачак клюбу.

Бонус: +0.5 узроўню да кожнага навыка (акрамя трываласьці).

Гульцы, што гуляюць за свой родны клюб усю сваю кар’еру, будуць паказаныя з адмысловай значкай на сваёй старонцы. Калі ласка, заўважце, што любы прададзены вамі юнак, а потым вамі выкуплены назад, не атрымае гэты бонус.

Атрыманьне абодвух бонусаў
У прынцыпе, гэта даволі рэальна - атрымаць абодва бонусы. Таму, калі вы запрашаеце юнака (ня мае розьніцы адкуль: са Школы ці з Акадэміі) ў вашую дарослую каманду, ён будзе атрымліваць бонус у 1.5 узроўня да кожнага навыка (за выключэньнем трываласьці), пакуль вы яго не прададзіце.

Пераразьлік для цяперашніх гульцоў
Разьлік будзе праведзены для ўсіх гульцоў, таму калі вы маеце гульцоў, якія знаходзяцца ў вашай камандзе апошнія 3 сэзоны (ці болей), то яны атрымаюць узровень адданасьці “боска” з пачаткам наступнага сэзону.

Нацыянальныя зборныя й адданасьць
Няма аніякіх бонусаў адданасьці за выступленьне за нацыянальныя зборныя.

Новая сыстэма пэрсаналу
У заканчэньні гэтага артыкула хацелася б крыху распавесьці аб абнаўленьні ў новай сыстэме пэрсаналу. Як я ўжо пісаў раней у сваім апошнім артыкуле ад 29 чэрвеня, мы пачалі працу над новай сыстэмай пэрсаналу з гэтага сэзону, але ў той час мы ня ведалі, ці будзе яна гатова да выпуску ў кастрычніку. Зараз мы гатовыя адказаць на гэтае пытаньне: праца над новай сыстэмай пэрсаналу ідзе поўным ходам, але нажаль, яна ня будзе скончана да канца гэтага сэзону.
 
Server 071