Навіны
3-13-2012
Рэдакцыя: Турніры
Вы калі-небудзь жадалі згуляць у турніры, дзе вы маглі самі вырашаць супраць каго вам згуляць? І дзе вы можаце выкарыстаць усіх вашых найлепшых гульцоў, не баючыся, што хтосьці зь іх атрымае пашкоджаньне альбо картку, з-за чаго прапусьціць гульню ў лізе альбо кубку? Што ж, больш ня трэба марыць - цяпер такое магчыма!
Сёньня мы запускаем
Турніры. Тут вы можаце стварыць свой уласны турнір паміж сваіх сяброў і паспаборнічаць за мабыць найбольш каштоўны трафей у сваёй кар’еры Hattrick. Каб стварыць турнір, вы павінны мець падпіску
Supporter, і толькі ўладальнікі Supporter таксама могуць далучыцца да турніру бясплатна. Але нават калі вы не зьяўляецеся ўладальнікам Supporter, вы ўсё роўна можаце далучыцца да турніру праз
Hattrick Gears і прыняць удзел у гэтым вясёлым мерапрыемстве.
Таварыскія кубкі і кубкі, што ладзяцца ў фэдэрацыях, доўгі час былі часткай Hattrick. Але не было магчымасьці рэальна паспаборнічаць зь сябрамі, выкарыстоўваючы найлепшых сваіх гульцоў. Цяпер гэта магчыма. Такім чынам, я вельмі рады прэзэнтаваць вам сёньня новую, доўгачаканую ўсімі, функцыю - Турніры.
З Турнірамі мы таксама атрымаем нехапаючую частку сьвету Hattrick. Можа здацца гучнымі словамі, калі сказаць, што гэта надае гульні новае вымярэньне - але гэта сапраўды не перабольшваньне. Турніры дазваляюць шмат рэчаў у гульні і адкрываюць цэлы новы від спаборніцтва. Спаборніцтва, дзе вы гуляеце зь людзьмі, якімі пажадаеце, дзе натуральнае суперніцтва ды сацыяльнае ўзаемадзеяньне дадае шмат спэцый да вашага досьведу ў Hattrick.
Але давайце пяройдзем да справы і распавядзем як новая функцыя працуе:
Асноўныя правілы
Сустрэчы ў турнірах адбываюцца раз на тыдзень па панядзелках, і вы можаце прыняць удзел толькі ў адным турніры адначасова. Фармат кубку - ліга з плэй-офф на 4 ці 8 каманд. Каб завершыць турнір на 4 каманды - гэта зойме чатыры тыдні, і пяць тыдняў для турніру з васьмі каманд.
Калі вы выбылі з турніру, вы можаце далучыцца да іншага.
Стварэньне й далучэньне да турніру
Вы знойдзеце Турніры ў мэню “Мой клюб” пад Галоўнай камандай. У вас павінна быць падпіска Supporter, каб мець магчымасьць стварыць турнір. Стваральнік сам вырашае аб колькасьці удзельнікаў, назве, выглядзе кубку і а якой гадзіне будуць адбывацца сустрэчы, а потым запрашае іншых мэнэджэраў у турнір. Supporter’ы могуць далучыцца бясплатна, тыя ж, хто ня мае Supporter, таксама можа за 2 крэдыты.
Калі ўсе ўдзельнікі запоўняцца, турнір пачнецца аўтаматычна, і будзе створаны форум турніру. Аднак, калі да пятніцы не набярэцца адпаведная колькасьць удзельнікаў, пачатак турніру будзе адкладзены на адзін тыдзень да наступнага панядзелку. Гэта зроблена, каб даць усім удзельнікам турніру шанец зрабіць загады на першую сустрэчу.
Гэтая першая вэрсыя турніру таксама падтрымлівае перазапуск турніру (пачынаючы з другога сэзону гэтага ж турніру), што дазваляе вашаму турніру зрабіцца сталым і клясычным.
Калі ласка зьвярніце ўвагу, што ў турнірах няма “адкрытых” слотаў, толькі па-запрашэньню. Таму, каб прыняць удзел у турніры, вы павінны атрымаць і прыняць запрашэньне, альбо самі стварыць турнір (і запрашаць іншых мэнэджэраў у яго). Калі вам патрэбна запрашэньне на турнір альбо вы хочаце запрасіць госьці, вы можаце праверыць ваш нацыянальны форум (дзе, верагодна, вы й знодзіце адмысловую тэму пад гэта).
Сустрэчы
Сустрэчы адбываюцца на нэўтральным полі і не прыносяць ніякага прыбытку ад гледачоў. Акрамя таго, у матчах турніру не бывае траўм, таму гэта цалкам бясьпечна выкарыстоўваць сваіх найлепшых гульцоў.
Сустрэчы турніраў выкарыстоўваюць тыя самыя гульнявыя дадзеныя, як і ў звычайнай гульні. Таму бягучая форма гульца, яго ўзроўні, досьвед, статус траўм і г.д. будуць выкарыстаныя на момант правядзеньня сустрэчы. Хаця, ёсьць два выключэньня: турніры маюць свой падлік картак, а камандны лад (і ўпэненасьць) усталёўваюцца фіксаванымі. З-за гэтага ў вас ня будзе магчымасьці выбраць настрой каманды на гульню, вы зможаце гуляць толькі як “звычайна”. Дэталі чытайце ніжэй.
Эфэкты пасьля гульні
Гульні турніру ня маюць ніякіх эфэктаў на вашу каманду ці вашых гульцоў пасьля матча. Таму, гульцы не атрымліваюць ні трэніроўку, ні досьвед ад такіх сустрэч, нямашака ніякага эфэкту ад досьведу пабудовы, каманднага ладу і г.д. Прасьцей кажучы, нічога не захоўваецца ў “звычайны” Hattrick пасьля сустрэч турніру.
Дэталі
Я ўжо вам крыху распавёў пра большасьць дэталяў, але прыведзеныя ніжэй могуць быць карыснымі ў любым выпадку:
Камандны лад: Камандны лад усталяваны на фіксаваным узроўне (задаволеныя) у гульнях турніру.
Упэўненасьць каманды: Упэўненасьць усталявана на фіксаваным узроўне (цудоўная) у гульнях турніру.
Траўмы: Ў сустрэчах турніру не здараюцца траўмаваньні, але любы гулец, траўмаваны ў “звычайным” ня зможа згуляць у турніры.
Карткі: Турніры маюць сваю сыстэму картак. Таму, любая атрыманая ў матчы турніра картка ўлічваецца толькі для гэтага турніру (а не для “звычайнага” Hattrick), і наадварот. Таму, атрымаўшыя чырвоныя карткі гульцы з “звычайнага” Hattrick змогуць згуляць у сустрэчы турніру.
Трэніроўка: Гульцы не атрымліваюць ніякай трэніроўкі ад гульняў турніру.
Досьвед: Гулец не атрымлівае ніякага досьведу ад гульняў турніру.
Пабудовы: Ваш бягучы досьвед пабудовы ў “звычайным” Hattrick выкарыстоўваецца таксама й для матчаў турніру. Аднак вы не атрымаеце ніякага досьведу пабудоў ад гульняў турніру.
Гісторыя турніру: Канчатковы вынік будзе захаваны і адасланы ў архіў, але гульні будуць выдаленыя пасьля двух сэзонаў.
Уваходзіць у Supporter
Базавая вэрсыя Турніраў (тая, што сёньня выйшла ў сьвет) уваходзіць у пакет Supporter. Таму, калі вы зьяўляецеся ўладальнікам Supporter, вы можаце прыняць удзел у адным турніры, пакуль зьяўляецеся Supporter’ам.
Будучыя вэрсыі
Перад тым, як вы пяройдзеце да агляду гэтай новай функцыі, я бы хацеў распавесьці некалькі словаў пра будучыню Турніраў. Мэта нашай першай вэрсыі - стварыць добрую асноўную вэрсыю, тое, што мы зможам разьвіваць і дадаваць новыя функцыі і варыянты. Таму што, гэта менавіта тое, што мы маем намер рабіць. На самой справе мы ўжо пачалі плянаваньне новай вэрсыі, якую мы спадзяемся выпусьціць праз некалькі месяцаў. Гэта вэрсыя будзе ўключаць у сябе больш фарматаў кубкаў і памераў, адкрытыя турніры (якія не патрабуюць запрашэньняў), і варыянт для стваральніка, каб заплаціць за ўвесь турнір. І, магчыма, нешта яшчэ.
Не ў апошнюю чаргу мне бы хацелася падзякаваць усім карыстальнікам Stage за тэставаньне турніраў, знаходжаньне памылак, - гэта давала нам карысную інфармацыю. Дзякуй вам вялікі!
Нарэшце я і скончыў. Вярніцеся ўгару і згуляйце некалькі турніраў. Спадзяюся, вам спадабаецца.