Навіны
9-3-2012
Рэдакцыя: Спаборніцтва за правядзеньне XIX Кубка Сьвету
Надыйшоў час 6й рэдакцыі спаборніцтваў. Гэтым разам пераможца мае права выбару: ці будзе яго краіна гаспадыняй XIX Кубка Сьвету, альбо яна прыме XIX Кубак Сьвету U20.
Краіны, жадаючыя прыняць удзел у конкурсе, павінны прыцягнуць да працы сваю супольнасьць і зрабіць відэа, якое нас пераканае, чаму вашая краіна павінна быць гаспадыняй Кубка Сьвету.
Хто?
Дазваляецца толькі адна заяўка ад адной краіны. Каб мы маглі быць упэўненыя, што заяка адпраўлена, яна павінна быць разьмешчана на нацыянальным форуме. Майце на ўвазе, калі ваша краіна ўжо прымала КС у мінулым, гэта можа згуляць супраць вашай кандыдатуры. Таксама як і апошнія пераможцы - Ізраіль, Трынідад і Табага і разам з Фінляндыяй, што заняла другое месца ў конкурсе мінулы раз, - гэтыя краіны ня могуць прыняць удзел у спаборніцтве гэтым разам.
Калі?
Адсылаць заяўкі можна будзе ад сёньня да 23:59 чацьвярга 20 верасьня (па HT-часе).
Галасаваньне будзе адбывацца з панядзелка 24-га верасьня па нядзелю 30-га верасьня. Пераможца будзе абвешчаны на наступным тыдні.
Як?
Афіцыйная кантактная асоба павінна быць з краіны, што адпраўляе заяўку. У заяўцы павінна быць:
- спасылка на вашае відэа, разьмешчанае на Youtube, каб пазьней мець магчымасьць далучыць яго на афіцыйны Hattrick канал Youtube.
- спасылка на тэму ў нацыянальным форуме, якая падцьверджвае, што заяўка сапраўды афіцыйная.
- адправіць заяўку праз кантактную форму Адміністрацыі нацыянальных зборных (NTA) з тэмай "XIX World Cup Bid" (пераканайцеся, што вам прыйшоў ліст-падцьверджаньне).
Калі ласка, майце на ўвазе, што гэтыя відэа будуць праглядаць у цэлым сьвеце, таму адной з мовай прэзэнтацыі павінна быць ангельская.
Крытэрыі
- Актыўны ўдзел супольнасьці ў працы
- Творчы падыход
- Якасьць працы
З усіх заявак мы абярэм найлепшых 5, якія будуць прэзэнтаваныя грамадскасьці для лёсаваньня.
Суддзі:
3 галасы:
- Адзін голас ад супольнасьці (вы ня зможаце галасаваць за сваю краіну)
- Адзін голас ад трэнэраў Нацыянальных і моладзевых зборных
- Адзін голас ад NTA
У выпадку нічыі, пераможа краіны, набраўшая болей галасоў ад супольнасьці.
пераможца мае права выбару: ці будзе яго краіна гаспадыняй XIX Кубка Сьвету, альбо яна прыме XIX Кубак Сьвету U20!
Посьпехаў усім!