Мы выкарыстоўваем кукі - яны дапамагаюць зрабіць сайт больш зручным і камфортным для вас.
Карыстаючыся нашым сайтам, Вы пагаджаецеся на тое, што мы можам выкарыстоўваць cookies на Вашым кампутары.

Навіны

12-5-2012 Рэдакцыя: Час аўтаставак

Тэставаньне завершылася. І зараз мы з гонарам прэзэнтуем вам аўтастаўкі!

З аўтастаўкамі трансфэрны рынак зробіцца больш даступным. Стане лягчэй набываць гульцоў, бо вам ня трэба будзе знаходзіцца онлайн у нязручны для вас час толькі дзеля таго, каб вы маглі атрымаць новага гульца для вашай каманды.

Каб скарыстацца аўтастаўкай, проста пазначце максымальную стаўку, калі робіце прапанову па гульцу. Усё астатняе за вас зробіць сыстэма. Пры неабходнасьці яна будзе аўтаматычна рабіць стаўку (на мінімальную суму) да максымальнага памеру. За раз у вас можа быць актыўнай толькі адна максымальная стаўка.

Калі вы хочаце даведацца больш падрабязную інфармацыю і прыклады таго, як працуе аўтаматычная стаўка, чытайце артыкул далей (не патрабуецца для звычайнага выкарыстання).
Аўтастаўка працуе так, як і павінна працаваць любая нармальная стаўка. Калі вы пазначаеце максымальную стаўку, сыстэма будзе пры неабходнасьці рабіць стаўку, падвышаючы яе на мінімальна магчымую суму (2%, мінімум 2.000.000 BYR).

Вы можаце зьмяніць (павялічыць ці зьменшыць) вашу максымальную стаўку ў любы момант, аднак вы ня зможаце адмяніць вашу дзейную стаўку. Ваша максымальная стаўка будзе бачная толькі вам, іншыя мэнэджэры ўбачаць толькі бягучую стаўку.

Як ужо згадвалася раней, вы можаце мець толькі адну актыўную максымальную стаўку. Калі вашая максымальная стаўка дасягне свайго максымуму, яна больш ня лічыцца аўтастаўкай і вы можаце, калі жадаеце, усталяваць новую максымальную стаўку.

А зараз мы разьбярэм пару прыкладаў. Напрыклад, калі дзьве каманды робяць аднолькавую аўтастаўку, або калі два “аўтастаўшчыкі” робяць стаўкі адзін супраць аднаго. Ніжэй мы паспрабуем гэта крыху растлумачыць.

Два “аўтастаўшчыкі” робяць стаўкі адзін супраць аднаго
Калі два “аўтастаўшчыкі” робяць стаўкі адзін супраць аднаго, каманда, што робіць другую максымальную стаўку, павялічвае прапанову па гульцу на мінімальную суму. Потым сыстэма параўноўвае дзьве стаўкі і адразу ж робіць выніковвую стаўку.

Прыклад. “Каманда А” робіць максымальную стаўку 100.000.000 BYR, і робіць вышэйшую прапанову па гульцу ў 40.000.000 BYR. А “Каманда Б” робіць максымальную стаўку ў памеры 80.000.000 BYR. Гісторыя ставак будзе выглядаць наступным чынам:

“Каманда А” – 40.000.000 BYR
“Каманда Б” – 42.000.000 BYR
“Каманда А” – 82.000.000 BYR

Як бачыце, сыстэма правярае дзьве стаўкі і прапускае таргі да той часткі, дзе “Каманда А” падымае максымальнаю стаўку “Каманды Б” (80.000.000 BYR) на мінімальную суму.

Выпадак, калі дзьве каманды робяць аднолькавую стаўку
У выпадку з аднолькавымі стаўкамі двух каманд правіла такое – хто першы паставіў, той і зрабіў канчатковую прапанову. Калі мы разгледзім папярэдні прыклад са зьменамі (“Каманда Б” зрабіла максымальную стаўку 100.000.000 BYR), гэта будзе выглядаць наступным чынам:

“Каманда А” – 40.000.000 BYR
“Каманда Б” – 42.000.000 BYR
“Каманда А” – 100.000.000 BYR

Сыстэма правярае стаўкі і прапускае таргі да максымальнай стаўкі. А так, як максымальная стаўка аднолькавая ў абедзьвух каманд, то першы паставіўшы і зрабіў канчатковую стаўку.

Выпадак, калі нармальная стаўка робіцца на тую ж суму, што й актыўная максымальная стаўка
Калі хтосьці зробіць нармальную стаўку на тую ж суму, што й актыўная максымальная стаўка, першы паставіўшы (а гэта ў нашым выпадку аўтастаўка) і зробіць прапанову па гульцу. Сыстэма неадкладна паведаміць другому карыстальніку (з “Каманды Б”), што стаўка не дазволена, бо “Каманда А” ўзьняла сваю прапанову. У гісторыі прапаноў гэта адлюструецца наступным чынам:

“Каманда А” – 40.000.000 BYR
“Каманда А” – 100.000.000 BYR

Выпадак, калі нармальная стаўка ніжэй актыўнай максымальнай, але сумы максымальнай не хапае, каб падняць стаўку на 2%
Тут ізноў дзейнічае правіла “хто першы паставіў – той і перамог”. Выкарыстаем папярэдні прыклад, але зьменім стаўку “Каманды Б” на 99.000.000 BYR (стаўку, якую “Каманда А” ня зможыць павысіць, бо яе максымум 100.000.000 BYR). Але, з-за таго, што “Каманда А” зрабіла стаўку першай, яе стаўка “перабівае” стаўку “Каманды Б” (“Камандзе Б” будзе дасланае паведамленьне, што памеру яе стаўкі недастаткова).

“Каманда А” – 40.000.000 BYR
“Каманда А” – 99.000.000 BYR

Калі прапанова “Каманды Б” у 99.000.000 будзе зроблена аўтастаўкай (замест нармальнай), гэта адлюструецца наступным чынам:

“Каманда А”- 40.000.000 BYR
“Каманда Б”- 42.000.000 BYR
“Каманда А”- 99.000.000 BYR

І яшчэ крыху для яснасьці: калі “Каманда А” паставіць першай 100.000.000 BYR а потым паставіць “Каманда Б” 110.000.000 BYR, пераможа ізноў “Каманда А”, зрабіўшая першай стаўку (бо стаўка “Каманды Б” ня можа быць узьнята на 2%). Гэта працуе так жа сама, як і для “нармальных” ставак.

Ну а зараз – да аўтаставак!
 
Server 070