Навіны
4-22-2013
Рэдакцыя: Спаборніцтва за правядзеньне XX Кубка Сьвету
Надыйшоў час 6й edition of the hosting competition. Гэтым разам пераможца мае права выбару: ці будзе яго краіна гаспадыняй XX Кубка Сьвету, альбо яна прыме XX Кубак Сьвету U20.
Краіны, жадаючыя прыняць удзел у конкурсе, павінны прыцягнуць да працы сваю супольнасьць і зрабіць відэа, якое нас пераканае, чаму вашая краіна павінна быць гаспадыняй Кубка Сьвету.
Хто?
Дазваляецца толькі адна заяўка ад адной краіны. Каб мы маглі быць упэўненыя, што заяка адпраўлена, яна павінна быць разьмешчана на нацыянальным форуме. Майце на ўвазе, калі ваша краіна ўжо прымала КС у мінулым, гэта можа згуляць супраць вашай кандыдатуры. Таксама як і апошнія пераможцы - Нарвэгія ды Ізраіль, разам зь Фінляндыяй ды Чарнагорыяй, што занялі другое месца ў конкурсе мінулы раз, - гэтыя краіны ня могуць прыняць удзел у спаборніцтве сёлета.
Калі?
Адсылаць заяўкі можна будзе ад сёньняшняга дню да 23:59 аўторка 7 траўня (па HT-часе). Галасаваньне будзе адбывацца з панядзелка 13-га траўня па чацьвер 16-га траўня. Пераможца будзе абвешчаны на наступным тыдні.
Як?
Афіцыйная кантактная асоба павінна быць з краіны, што адпраўляе заяўку. У заяўцы павінна быць:
- спасылка на вашае відэа, разьмешчанае на Youtube, каб пазьней мець магчымасьць далучыць яго на афіцыйны Hattrick канал Youtube.
- спасылка на тэму ў нацыянальным форуме, якая падцьверджвае, што заяўка сапраўды афіцыйная.
- адправіць заяўку праз кантактную форму Адміністрацыі нацыянальных зборных (NTA) з тэмай "XX World Cup Bid" (пераканайцеся, што вам прыйшоў ліст-падцьверджаньне).
Калі ласка, майце на ўвазе, што гэтыя відэа будуць праглядаць у цэлым сьвеце, таму адной з мовай прэзэнтацыі павінна быць ангельская.
Крытэрыі
- Актыўны ўдзел супольнасьці ў працы
- Творчы падыход
- Якасьць працы
З усіх заявак мы абярэм найлепшых 5, якія будуць прэзэнтаваныя грамадскасьці для лёсаваньня.
Суддзі:
3 галасы:
- Адзін голас ад супольнасьці (вы ня зможаце галасаваць за сваю краіну)
- Адзін голас ад трэнэраў Нацыянальных і моладзевых зборных
- Адзін голас ад NTA
У выпадку нічыі, пераможа краіна, набраўшая болей галасоў ад супольнасьці.
Пераможца мае права выбару: ці будзе яго краіна гаспадыняй XX Кубка Сьвету, альбо яна прыме XX Кубак Сьвету U20!
Посьпехаў усім!