Мы выкарыстоўваем кукі - яны дапамагаюць зрабіць сайт больш зручным і камфортным для вас.
Карыстаючыся нашым сайтам, Вы пагаджаецеся на тое, што мы можам выкарыстоўваць cookies на Вашым кампутары.

Навіны

8-2-2013 Рэдакцыя: Амбасадары Hattrick

Да нас пастаянна зьвяртаюцца карыстальнікі, якія хочуць зрабіць нешта карыснае для Hattrick. У кожнага зь іх ёсьць свае ідэі аб тым, як можна дапамагчы сваёй лакальнай супольнасьці. Мы хочам падтрымаць гэтых карыстальнікаў і даць ім афіцыйную платформу для ажыццяўленьня іх задумак. Прадстаўляем: Амбасадары Hattrick.
Да нас пастаянна зьвяртаюцца карыстальнікі, якія хочуць зрабіць нешта карыснае для Hattrick. У кожнага зь іх ёсьць свае ідэі аб тым, як можна дапамагчы сваёй лакальнай супольнасьці. Мы хочам падтрымаць гэтых карыстальнікаў і даць ім афіцыйную платформу для ажыццяўленьня іх задумак. Прадстаўляем: Амбасадары Hattrick.

Прыняць удзел могуць усе, хто жадае аказаць пасільную дапамогу. У кожнай краіне будзе адзін ці два Амбасадары Hattrick, яны стануць надзвычайнымі дэлегатамі сваіх лакальных супольнасьцяў. Амбасадары павінны зьяўляцца актыўнымі ўдзельнікамі сваіх супольнасьцяў, знаходзіць цікавыя гісторыі і падзеі і дзяліцца імі з астатнім сьветам. Амбасадары Hattrick таксама змогуць дапамагчы нам з прасоўваньнем гульні ў іх рэгіёнах, знайсьці найлепшае месца для разьмяшчэньня рэклямы і інфармацыі (веданьне мясцовых асаблівасьцяў неацэнна!). Для працы Вам спатрэбіцца дастатковы ўзровень веданьня ангельскай мовы.

Амбасадарам Hattrick можа стаць зацікаўлены ў развіцьці лакальнай супольнасьці і гатовы аказаць дапамогу карыстальнік, жадаючы стаць дэлегатам сваёй супольнасьці і распавядаць пра яе ўсяму сьвету. Мы шукаем спагадных, сацыяльна актыўных, камунікатыўных кандыдатаў, якія ўмеюць расказваць гісторыі і апісваць падзеі. У дадатак, прадстаўляючы сваю супольнасьць, Вам трэба будзе ўвесь час выконваць правілы ветлівасьці і паліткарэктнасьці!

Калі Вы лічыце, што гэта менавіта тое, у чым Вы хацелі б прыняць удзел, і Вы хочаце стаць першым Амбасадарам Hattrick у сваёй краіне, то скарыстайцеся кантактнай формай, каб адправіць паведамленьне Галоўнаму Амбасадару і адкажыце на наступныя пытаньні (па-ангельску):

• Чаму Вы хочаце стаць Амбасадарам Hattrick?
• Якія з Вашых асабістых якасьцяў ці навыкаў робяць Вас лепшым кандыдатам на дадзеную пазіцыю?
• Які ўдзел Вы прымалі ці прымаеце ў жыцьці HT-супольнасьці? Вы можаце адпраўляць спасылкі на артыкулы, галінкі форумаў і на ўсё, што Вы рабілі.
• А мо ў Вас ужо ёсьць ідэі пра тое, як можна прасунуць Hattrick у Вашым рэгіёне? Гэта не абавязкова, але было б нядрэнна даведацца, што Вы думаеце з гэтай нагоды.
• Ці ўзнікалі ў Вас праблемы з Гэйм-майстрамі альбо мадэратарамі, якія прывялі да банаў/штрафаў?

Ніжэй Вы можаце знайсьці больш падрабязную інфармацыю пра абавязкі Амбасадара. Зьвярніце ўвагу, што ў якасьці Амбасадара Hattrick Вы зможаце аказваць уплыў на размеркаваньне Вашых рэсурсаў. Мы заўсёды гатовыя Вас падтрымаць!

Заяўкі кандыдатаў на пасаду Амбасадара будуць разглядацца на працягу прыкладна двух тыдняў (да аўторка 20-га жніўня), мы зьвяжамся з найбольш прыдатнымі кандыдатурамі. Усім удачы!

Абавязкі Амбасадара:

• Знаходзіць цікавыя гісторыі і падзеі, якія адбываюцца ў лакальнай супольнасьці Hattrick і пісаць пра іх артыкулы ці падтрымліваць іншых карыстальнікаў, якія пішуць на Hattrick Press альбо Hattrick United.
• Арганізоўваць і дапамагаць разьвіваць конкурсы як унутраныя, так і міжнародныя спаборніцтвы, напрыклад.: Бітвы ў міжсэзоньне альбо конкурсы прагнозаў Чэмпіянатаў Сьвету.
• Дапамагаць выяўляць найлепшыя месцы для разьмяшчэньня рэклямы і мэтады прасоўваньня Hattrick ў рэгіёне. Скласьці ліст кантактаў, якія Hattrick можа выкарыстоўваць для прасоўваньня гульні ў рэгіёне.
• Арганізоўваць ці прымаць удзел у мясцовых падзеях супольнасьці і іншых ХТ-мерапрыемствах на афіцыйнай аснове. Быць афіцыйным прадстаўніком Hattrick на дадзеных падзеях, складаць рэпартажы і дзяліцца ўражаньнямі з астатняй супольнасьцю.
• Абменьвацца інфармацыяй, мэтадамі і досьведам зь іншымі Амбасадарамі HT для стварэньня згуртаванай эфэктыўнай каманды і пошуку найлепшага зьместу для публікацый у глабальных навінах.
• Заўсёды і ўсюды прасоўваць і рэклямаваць Hattrick, як пры дапамозе сацыяльных сетак так і ў асабістых гутарках.
 
Server 071