Навіны
9-26-2018
Рэдакцыя: Новае мабільнае прыкладанне Hattrick
Сёння мы прадстаўляем Вам новае мабільнае прыкладанне для
Android і
ioS. Яно было цалкам перапісана і перароблена, а навігацыя ў прыкладанні цяпер нашмат больш нагадвае браузерных версію. Яшчэ яно стала працаваць хутчэй і стабільней і атрымала новыя функцыі.
Праца над абнаўленнем прыкладання была для нас вялікім праектам і займала значную частку часу ў апошнія паўгода. Просім прабачэння, што так доўга маўчалі, але нам здаецца, яно таго каштавала.
Мы бачым як адсотак выкарыстання мабільнага прыкладання Hattrick расце - больш за тое, некаторыя карыстальнікі гуляюць у гульню выключна праз прыкладанне. Таму мы хацелі не проста абнавіць якасць працы прыкладання, але яшчэ і зрабіць яго больш звязаным з вэб-версіяй гульні. Ідэя ў тым, што калі Вы гуляеце ў Hattrick якім-небудзь спосабам, Вам не павінна скласці працы пераключыцца на іншую версію і не трэба ў ёй нанова разбірацца. Таму зараз вэб і прыкладанне выкарыстоўваюць аднолькавую тэхнічную аснову і маюць падобную навігацыю. Узроўні здольнасцяў і рэйтынгі адлюстроўваюцца падобным чынам. І, самае галоўнае, калі ў гульні будуць з'яўляцца новыя функцыі, мы зможам дадаваць іх максімальна хутка ў прыкладанее, паколькі зараз вэб і прыкладанне больш звязаны і працуюць аднолькава.
Такім чынам, што ж канкрэтна змянілася?
Першае, што Вы заўважыце, гэта навігацыя. Цяпер у прыкладанні ёсць меню злева, як у інтэрнэце. З яго Вы можаце перайсці ў любы падзел прыкладання, а таксама пераключацца паміж камандамі, калі ў Вас іх некалькі. Меню уверсе экрана больш няма, хаця ў яго ніжняй частцы мы пакінулі абразкі навігацыі.
Мы замянілі ўсе абразкі ў прыкладанні на новыя, цяпер усё выглядае больш стыльна. Крыху пазней гэтыя ж абразкі будуць выкарыстоўвацца і ў вэб версіі. Яшчэ мы хутка станем паўсюдна выкарыстоўваць рэйтынгі "кружочкамі" замест класічных зорак (цяпер так адбываецца ў мабільным дадатку і новым Live), а зорка застанецца ў якасці абразкі для рэйтынгаў. Ёсць яшчэ пара менш прыкметных рэчаў, якія стануць агульнымі і ў прыкладанні, і ў вэбе. А яшчэ мы вычысьцілі дзясяткі багаў з старой версіі прыкладання.
Вось спіс таго, што зараз даступна ў прыкладанні:
* Можна мяняць трэнера
* Ёсць доступ да індывідуальных справаздач аб трэніроўках для гульцоў Акадэмій
* Маладых гульцоў у спісе можна сартаваць у залежнасці ад дня магчымага выкліку ў старэйшую каманду; гульцоў старэйшай каманды можна сартаваць па катэгорыях
* Калі Вы павернеце экран тэлефона, на старонцы лігі адлюструецца больш падрабязная турнірная табліца. Таксама на старонцы лігі з'явілася кнопка "Глядзець ўвесь тур у HT-Live"
* Палепшаны пошук трансфераў. Цяпер можна лёгка змяняць параметры пошуку, замест таго каб пачынаць яго нанова. Ўлічваецца таксама ўзрост гульца да дзён. Пашыраны пошук трансфераў дазваляе паказаць спецыялізацыю і ўзрост
* Ёсць магчымасць праглядзець дэталёвую інфармацыю гульца ў трансферным спісе (ці любым іншым спісе) і вярнуцца назад на папярэднюю старонку, на тую ж пазіцыю ў спісе.
* На форумах цяпер можна ствараць новыя тэмы, ігнараваць іх, дадаваць у закладкі і пазначаць як прачытаныя. З'явілася опцыя "адказаць усім"
* Дададзены просты спосаб скапіяваць ID гульцоў, матчаў, карыстальнікаў, ліг і да т.п. (Вельмі зручна адпраўляць спасылкі на форуме)
* Даступныя асабістыя нататкі пра гульцоў
* Апавяшчэння можна выдаляць змахваннем з экрана
* Можна ствараць нагадванні Supporter
* На старонку гульца дададзеная інфармацыя пра яго папярэдніх матчах
* Для падпісантаў Supporters мы дадалі магчымасць ствараць абразкі для пераходу на любімыя старонкі - навігацыя яшчэ прасцей!
У нас на чарзе яшчэ некалькі функцый, якія мы паступова будзем дадаваць у прыкладанне. Таму чакайце ў наступныя пару месяцаў абнаўленні.
Спадзяемся, Вам спадабаецца новае мабільнае прыкладанне Hattrick!