Мы выкарыстоўваем кукі - яны дапамагаюць зрабіць сайт больш зручным і камфортным для вас.
Карыстаючыся нашым сайтам, Вы пагаджаецеся на тое, што мы можам выкарыстоўваць cookies на Вашым кампутары.

Навіны

2-11-2019 Рэдакцыя: Дарожная мапа: зіма 2019

Кожны тыдзень - новая функцыя. Такі быў наш дэвіз з кастрычніка. Было вельмі цікава працаваць з маленькімі і хуткімі праектамі, і мы ўжо бачым, што супольнасці новаўвядзенні таксама спадабаліся. Цяпер настаў час прааналізаваць, як мы справіліся з дадзенымі раней абяцаннямі. І расказаць Вам аб планах на 2019 г..
Апошняе абнаўленне дарожнай мапы было ў кастрычніку. Да таго моманту мы як раз скончылі велізарны праект - новыя мабільныя прыкладанні. Карыстальнікі добра прынялі новаўвядзенні. З іншага боку, гэтая праца пакінула практычна без нашай увагі вэб версію, гэта значыць, ядром гульні. Таму мы вырашылі засяродзіцца на некалькіх маленькіх праектах, кожны з якіх мог быць распрацаваны, пратэставаны і выпушчаны за тыдзень ці два. Мы так і зрабілі, і нам самім спадабалася; а атрымаўшы вялікую колькасць прапаноў ад карыстальнікаў, мы вырашылі працягнуць гэтую працу.


Такім чынам, вось спіс таго, што мы паабяцалі ў кастрычніку і ўжо ўвасобілі ў гульні:

* Тэмы ў HT-пошце
* Паляпшэнні для пула таварыскіх матчаў
* Абнаўленне Юнацкіх акадэмій
* Павелічэнне верагоднасці падзей ў дадатковы час
* Паляпшэнне старонак адсочвання трансфераў і спісу трансфераў
* Разлік трэніроўкі для юнацкіх каманд (функцыя Supporter, за якую прагаласавалі падпісчыкі ўзроўню Platinum)

У дадатак, мы ўвялі 5 новых ліг у Hattrick, дадалі дадзеных на старонку гісторыі выступленняў, увялі імгненныя матчы, зрабілі больш статыстыкі і дадалі магчымасць маляваць форму для юнацкіх акадэмій (яшчэ адна функцыя Supporter). Мы таксама змянілі дызайн для рэйтынгаў і здольнасцяў, які першапачаткова выклікаў пэўнае незадавальненне, але, як нам здаецца, мы знайшлі нядрэнны кампраміс з карыстальнікамі, даўшы ім магчымасць выбіраць тып дызайну ў Наладах.

Як мы згадвалі ў папярэдняй артыкуле ад распрацоўшчыкаў, мы працягнем развіваць новы дызайн для Hattrick - але паступова і з асцярогай. Мы не хочам радыкальна мяняць дызайн толькі дзеля зменаў. Мы хочам быць упэўненымі, што асобныя змены неабходныя і яны добра суадносяцца адзін з адным. Наступны раздзел сайта, на які мы звернем нашу ўвагу - Live прагляднік. Змены ўжо праходзяць тэставанне на Stage і павінны быць уведзеныя канчаткова ў гульню праз пару тыдняў. Пасля гэтага мы таксама зоймемся старонкай справаздачы аб матчы.

Абяцаныя трэніровачныя лагеры пакуль у гульню не былі ўведзеныя. Мы пакуль не вызначыліся з выразным функцыяналам гэтага новаўвядзення. І гэтая задача не падалася нам суперважнай - у нас было і без яе шмат над чым працаваць.

Новая рэйтынгавая сістэма, пра якую мы таксама казалі ў кастрычніку, знаходзіцца ў працэсе распрацоўкі. Але ўсё ідзе нядрэнна - мы абавязкова раскажам падрабязнасці пазней, па меры прагрэсу праекта.

Чаго чакаць у Hattrick у 2019 годзе?

У кастрычніку мы абяцалі выпускаць па абнаўленні на тыдзень, і за рэдкім выключэннем гэта нам удалося. Такая праца дастаўляе больш задавальнення нам, і, што яшчэ важней, падобна, падабаецца карыстальнікам - прынамсі, мы бачым змены ў статыстыцы. Апошнія некалькі месяцаў мы адзначаем самы маленькі адток карыстальнікаў з Hattrick за апошнія некалькі гадоў. Для нас гэта выдатныя навіны! А яшчэ, вядома ж, заўсёды ёсць невялікі прыток новых карыстальнікаў - за апошні час мы правялі нядрэнную рэкламную кампанію ў некаторых краінах, напрыклад, Ізраілі і Партугаліі; колькасць карыстальнікаў з гэтых краін прыкметна павялічылася. Тым не менш, самае важнае для нас - утрымаць існуючых карыстальнікаў. Калі гэта атрымаецца, цалкам магчыма, што 2019 год адзначыцца ростам колькасці карыстальнікаў, чаго мы, вядома ж, вельмі б хацелі. Таму адной з тэм на 2019 г. будзе прапрацоўка маркетынгу ў агульным і пошук спосабаў аднаўлення росту колькасці карыстальнікаў, перш за ўсё, за кошт невялікіх, але дзейсных штук, якія дапамогуць захаваць існуючых карыстальнікаў у гульні і прыцягнуць новых гульцоў.


Наша наступная сустрэча распрацоўшчыкаў адбудзецца ў сакавіку. Магчыма, мы зноў засяродзімся на вялікіх праектах. Нам усё яшчэ неабходна ўвесці ў гульню новую рэйтынгавую сістэму. А яшчэ ў нас ёсць некаторыя думкі, як зрабіць спаборніцтвы зборных і наогул саму ідэю міжнародных спаборніцтваў у Hattrick больш цікавымі і даступнымі для карыстальнікаў. Але пакуль мы не гатовыя раскрыць падрабязнасці.

На працягу месяца да гэтай сустрэчы Вы можаце чакаць яшчэ некалькі невялікіх і частых новаўвядзенняў, а таксама крыху больш маштабнае абнаўленне старонкі Live, якое ўжо амаль гатова. Абяцаем, што прагляд трансляцый матчу стане яшчэ прыемней і цікавей.
 
Server 070