Мы выкарыстоўваем кукі - яны дапамагаюць зрабіць сайт больш зручным і камфортным для вас.
Карыстаючыся нашым сайтам, Вы пагаджаецеся на тое, што мы можам выкарыстоўваць cookies на Вашым кампутары.

Навіны

5-7-2019 Рэдакцыя: Новая старонка матчаў - і дарожная мапа на лета

Сёння мы выпускаем вялікае абнаўленне старонкі справаздачы аб матчы, а таксама некалькі невялікіх змяненняў праглядніка матчаў. Цяпер старонкі працуюць лепш, ўтрымліваюць больш карыснай інфармацыі і трохі зьмянілі свой знешні выгляд. Яшчэ ў гэтым пасце мы трохі пагаворым пра дарожную мапу на лета.
Гэтай восенню і зімой мы стараліся выпускаць новыя функцыі практычна кожны тыдзень. З тых часоў хуткасць абнаўленняў прыкметна знізілася, але тым не менш, мы старанна працавалі, хоць карыстальнікам было гэта не відаць.

Старонка справаздачы аб матчы - адна з ключавых у Hattrick. Яна застаецца практычна без змен ужо 20 гадоў. У апошнія гады мы шмат працавалі над мадэрнізацыяй іншых важных старонак, такіх як старонка загадаў на матч, гульцоў або спіс трансфераў. Але зараз надыйшоў час звярнуць увагу і на старонку справаздачы аб матчы.

Першае, што Вы заўважыце на новай старонцы - новы дызайн, які нагадвае live-прагляднік. Ідэя ў тым, што калі вы глядзелі матч у live, досыць дзіўна потым адлюстроўваць рэйтынгі гульцоў і ліній зусім іншым чынам.

На галоўнай старонцы справаздачы аб адыграным матчы Вы ўбачыце кароткую інфармацыю пра яго, якую ў адзін клік Вы зможаце замяніць на рэйтынг гульцоў або ліній - гэтак жа, як у live-праглядніку. Асноўныя падзеі размяшчаюцца ў храналагічным парадку, мы таксама дадалі некалькі функцый, якія раней былі даступныя у прыкладанні да браўзэра Foxtrick. Сярод іх - абразкі, якія паведамляюць пра тып падзеі, а таксама іх апісанне - так будзе прасцей аналізаваць, якія тыпы падзей адбыліся ў матчы. З'явілася кнопка "капіяваць", з дапамогай якой можна лёгка падзяліцца рэйтынгамі на форуме. Самае галоўнае змяненне, на якое нас натхніў Foxtrick - так званыя "эфектыўныя рэйтынгі" - замест таго каб традыцыйна проста параўноўваць рэйтынгі адпаведных ліній каманд, цяпер можна адлюстраваць рэальныя верагоднасці выйграць адзінаборства ў кожнай лініі. Гэтыя лічбы больш карысныя, так як яны справядліва адлюстроўваюць, як працуе сімуляцыя матчу. Прыклад: дапусцім, у адной каманды рэйтынг паўабароны 9, а ў суперніка 6. Старыя рэйтынгі адлюстраваў перавагу ў 66%, эфектыўныя рэйтынгі - больш. Тым не менш, на Ваша меркаванне Вы можаце працягнуць выкарыстоўваць старыя рэйтынгі.

На старонцы live-праглядніка, без змены дызайну, мы дадалі ўсё новыя функцыі (эфектыўныя рэйтынгі, апісання і абразкі падзей, іх храналагічны парадак). У дадатак мы абнавілі секундамер матчу - зараз перамяшчацца ў часе па розным падзеям матчу стала прасцей. Але самае галоўнае - мы палепшылі прадукцыйнасць старонкі: зараз яна павінна загружацца хутчэй і працаваць стабільней падчас абнаўлення.

Цяпер, калі мы выпусцілі гэтыя абнаўлення, можна вярнуцца да працы паводле дарожнай мапе.

За апошнія прыкладна два месяцы, з моманту нашай апошняй сустрэчы распрацоўшчыкаў, мы працавалі па двух кірунках. Першае - новая сістэма Нацыянальных зборных. Для збору ідэй мы запрасілі на спецыяльны форум былых і цяперашніх трэнераў зборных. Мы так фармулюем нашы мэты: стварэнне новай сістэмы Чэмпіянатаў Свету, у якой розныя каманды будуць спаборнічаць як мага даўжэй, якая менш схільная да разнастайных читингаў і сабатажу і якая падштурхне цікавасць шырокай супольнасьці. Прапановы, якія мы атрымалі, былі сапраўды каштоўнымі і натхняльнымі. Пазней у траўні мы прадставім у асобным паведамленні ад распрацоўшчыкаў некаторыя новыя ідэі для зборнай, якія мы ўвядзем у гульню ўжо ў чэрвені, а таксама новы фармат спаборніцтваў, які з'явіцца ў гульні пазней у гэтым годзе.

Другі напрамак можа быць менш прыкметны для карыстальнікаў, але ў канчатковым выніку не менш важнае - гэта прасоўванне і рэклама гульні. Чаму гэта важна: у апошнія 6 месяцаў мы заўважылі сапраўды прыемную статыстыку па карыстальнікам, якія застаюцца ў гульні праз некаторы час пасля рэгістрацыі. Гэтыя лічбы крытычна важныя для любога онлайн бізнесу, і яны нас вельмі радуюць. У сувязі з гэтым нам здаецца больш важным заняцца маркетынгам, паколькі верагоднасць таго, што новыя карыстальнікі застануцца ў гульні, істотна ўзрасла.

Мы ўжо прарабілі пэўную працу, у асноўным яна тычылася прасоўванні гульні ў пошукавых сістэмах - у гэтай галіне ў апошні час Hattrick прыкметна адстаў. Мы ўжо інвеставалі некалькі тыдняў у гэтую задачу і плануем выкарыстоўваць яшчэ некалькі тыдняў у траўні. Мы спадзяемся, гэта дапаможа Hattrick атрымаць перавагі пры пошукавых запытах і новым карыстальнікам будзе прасцей знаходзіць гульню. У дадатак да гэтага мы хочам абнавіць нашу стратэгію выкарыстання сацыяльных сетак, таксама з надзеяй прыцягнуць новых карыстальнікаў.

Тем не менее, мы полагаем, что эта статистика скорее связана с тем, что мы переключились с долгих больших проектов, которые заставляют нас долго хранить молчание, на более мелкие, которые позволяют нам вводить обновление регулярно. Это показывает пользователям, что игра постоянно развивается. Мы будем стараться продолжить этот тренд - в конце концов, это приносит больше удовольствия не только пользователям, но и нам.
 
Server 071