Мы выкарыстоўваем кукі - яны дапамагаюць зрабіць сайт больш зручным і камфортным для вас.
Карыстаючыся нашым сайтам, Вы пагаджаецеся на тое, што мы можам выкарыстоўваць cookies на Вашым кампутары.

Навіны

6-3-2020 Рэдакцыя: Наш новы бліскучы Кубак Сьвету Hattrick

У студзені 2021 года мы запусцім новы фармат спаборніцтваў зборных у Hattrick. Новая сістэма будзе больш гнуткай, якая дазваляе ўдзельнічаць ўсім зборным ў Hattrick. У ёй таксама з'явяцца чэмпіянаты кантынентаў, так што ў нас у будучыні з'явяцца чэмпіёны Еўропы, Амерыкі, Афрыкі і Азіі-Акіяніі.
На наш погляд, зборныя каманды - гэта фантастычны спосаб згуртаваць мясцовыя супольнасці вакол агульнага праекта: выхаванне моладзевых гульцоў, іх навучанне, выбары трэнера, які можа сабраць каманду мары. Для многіх менеджэраў гэта самая цікавая частка Hattrick. Мы хочам, каб і іншыя гульцы адкрылі для сябе гэты свет, таму наша доўгатэрміновая мэта - ажывіць міжнародную частка Hattrick.

За апошні год мы ўжо выпусцілі некалькі новых інструментаў для трэнераў зборных у рамках гэтай рэканструкцыі. Цяпер трэнеры нацыянальных каманд могуць прызначаць памочнікаў і скаўтаў, якія дапамагаюць ва ўпраўленні зборнай, могуць ствараць спісы перспектыўных гульцоў. Цяпер прыйшоў час для самай важнай часткі галаваломкі: новага фармату спаборніцтваў.

Паколькі доўгатэрміновае планаванне - гэта ключавая асаблівасць зборных каманд і іх трэнераў, мы хочам загадзя папярэдзіць, як будзе працаваць новая сістэма. Сёння мы раскрываем падрабязнасці новага фармату Чэмпіянату Сьвету, але запрацуе ён толькі ў студзені 2021 года.

Далей - кароткі агляд новай сістэмы міжнародных спаборніцтваў, поўнае апісанне можна знайсці ў абноўленых правілах для нацыянальных зборных.

Чэмпіянаты кантынентаў

Амерыка, Афрыка, Еўропа і Азія-Акіянія цяпер будуць разыгрываць свае рэгіянальныя турніры, як і ў рэальным жыцці. Гэтыя чэмпіянаты кантынентаў будуць праводзіцца на працягу першага сэзону цыклу, адразу ж пасля ўступлення на пасаду новага трэнера. Ўсім зборным камандам у Hattrick будзе гарантаванае месца ў сваім чэмпіянаце кантынента, які таксама будзе з'яўляцца адборачным турнірам на Чэмпіянат Сьвету. Розыгрыш кантынентальных чэмпіянатаў праводзіцца ў групах па 6 каманд, па кругавой сістэме з матчамі дома і ў гасцях, на працягу 10 тыдняў. Лепшыя 8 каманд групавога этапу выходзяць у фінальную частку, у якой вызначаецца пераможца.

Дадатковай прыемнай асаблівасцю чэмпіянатаў кантынентаў будзе тое, што час матчаў будзе аптымізавана для мясцовых супольнасцяў, многім не прыйдзецца не спаць па начах, як цяпер, калі матчы праходзяць еўрапейскімі вечарамі.

Чэмпіянат Сьвету

У залежнасці ад вынікаў чэмпіянатаў кантынентаў, некаторыя каманды наўпрост кваліфікуюцца на Чэмпіянат Сьвету, іншым прыйдзецца правесці дадатковыя стыкавыя матчы. Вынікі на кантынентальных чэмпіянатах таксама вызначаюць пасеў на Чэмпіянат Сьвету. У агульнай складанасці 96 каманд трапляюць на Чэмпіянат Сьвету, які пачынаецца на 13-ым тыдні першага сэзона цыклу. Групы Чэмпіянату Сьвету будуць вызначаны жывым лёсаваннем.

Чэмпіянат Сьвету праходзіць на працягу ўсяго другога сэзона цыклу. Ён складаецца з 5 групавых раўндаў, за якімі ідуць паўфіналы і фінал.

Кубак Нацый

Каманды, якія ня кваліфікуюцца на Чэмпіянат Сьвету будуць гуляць у суцяшальным турніры, які называецца Кубак Нацый. Ён пройдзе адначасова з Чэмпіянатам Сьвету.

Новая сістэма рэйтынгаў

Вынікі ўсіх міжнародных спаборніцтваў уплываюць на рэйтынг нацыянальных каманд, які вызначае пасеў у групы для маючых адбыцца кантынентальных чэмпіянатаў. Такім чынам, усе матчы будуць мець значэнне для ўсіх зборных каманд, нават калі яны страцяць шанцы прайсці групавы этап з-за няўдалага старту. Мы хочам, каб у каманд заўсёды была матывацыя згуляць як мага лепш.

Новыя ўзроставыя ліміты: U20 становіцца U21

Як і сёння, у кожнай краіне будзе дзве зборных, адна для старэйшых гульцоў, а іншая - для маладых, кожная са сваім трэнерам і раскладам. Аднак мы ўносім змяненні ў дапушчальны узрост гульцоў гэтых каманд.

Каманда U20 (да 20 гадоў) стане камандай U21 (да 21 года), у якую дазволена браць гульцоў ад 19 гадоў да 21 года. Гульцы малодшай 19 гадоў могуць быць адзначаны як перспектыўныя, але іх нельга выклікаць у каманду.

Мы таксама ўсталёўваем ніжнюю мяжу ўзросту для старэйшай зборнай у 22 гады.

Новы ніжні ўзроставы ліміт для каманд да 20 гадоў уступае ў сілу неадкладна. Верхні ўзроставай ліміт, 21 год, не будзе дзейнічаць да мая 2021 года. Мы ўводзім узроставыя абмежаванні паступова, каб змякчыць пераход для каманд з існуючымі планамі.

Бясплатныя федэрацыі зборных для ўсіх жадаючых

Адна з галоўных нашых мэтаў - зрабіць зборныя каманды больш цікавымі для «сярэдняга карыстальніка», менеджэраў, якім проста цікава сачыць за матчамі сваіх зборных або, магчыма, паспрабаваць падрыхтаваць гульца для каманды. Лепшы спосаб захаваць гэты інтарэс - прыняць удзел у мясцовай федэрацыі зборных каманд, што да гэтага часу маглі рабіць толькі падпісчыкі Supporter. У наступным сэзоне мы збіраемся прапанаваць усім карыстальнікам бясплатны доступ да мясцовай федэрацыі зборных, незалежна ад таго, ёсць у мэнэджэра Supporter ці не! Сачыце за абнаўленнямі - спачатку мы абмяркуем гэтую ідэю з уладальнікамі існуючых федэрацый.

Шмат чаго яшчэ і наша падзяка супольнасці

Разам з шырокімі зменамі ўводзіцца мноства невялікіх, якія, верагодна, цікавыя толькі для хардкорных прыхільнікаў зборных. Зборныя каманды атрымаюць уласны пул для таварыскіх матчаў, у абраных трэнераў будзе больш магчымасцяў для змены расстановак без штрафу, і мы павышаем празрыстасць кандыдатаў на выбарах. Мы таксама памяншаем колькасць досьведу, які атрымліваецца гульцом у гульнях за зборную, але гэта кампенсуецца вялікай колькасцю матчаў зборных у сэзоне.

Мноства ідэй і водгукаў аб новым фармаце Чэмпіянату Сьвету з'явілася ў выніку дыскусій з мінулымі і цяперашнімі трэнерамі зборных, якія мы на працягу апошняга года правялі на спецыяльным закрытым форуме. Мы хочам падзякаваць усім, хто там удзельнічаў, за цярпенне і за актыўную працу над новым праектам.

Мы вельмі задаволеныя вынікам і з нецярпеннем чакаем стартавага свістка ў 2021 годзе.
 
Server 071