Мы выкарыстоўваем кукі - яны дапамагаюць зрабіць сайт больш зручным і камфортным для вас.
Карыстаючыся нашым сайтам, Вы пагаджаецеся на тое, што мы можам выкарыстоўваць cookies на Вашым кампутары.

Fantasy football games

Тэрмін "фэнтэзі-футбол" (fantasy football) або "віртуальны футбол" часцей за ўсё ставіцца да гульні, у якой Вы спрабуеце прадказаць, якія гульцы ў рэальных футбольных камандах выступяць лепш за ўсё. Вы ствараеце віртуальную футбольную каманду, часта для пэўнай лігі, выбіраеце гульцоў з гэтай лігі і аб'ядноўваеце іх у сваю ўласную каманду, а затым набіраеце ачкі за тое, што гэтыя гульцы добра гуляюць у рэальным жыцці.

Некаторыя папулярныя прыклады: Telegraph Fantasy Football, Yahoo Fantasy Football і ESPN Fantasy Football. Спаборніцтвы могуць быць арганізаваны для такіх ліг, як віртуальная Прэм'ер-ліга, а таксама для міжнародных спаборніцтваў, напрыклад, віртуальны Чэмпіянат Cвету.

Фэнтэзі-футбол адлюстроўвае сітуацыю ў рэальным футболе. Калі гулец атрымлівае траўму ў рэальным жыцці, ён не можа генераваць балы для мэнэджэраў, якія яго абралі, і гэтак далей. Каб быць паспяховым гульцом у фэнтэзі-футбол, Вы павінны быць добрым футбольным скаўтам, чытаючы навіны пра рэальныя камандах, каб ведаць, якія гульцы знаходзяцца ў форме, а хто не можа гуляць у будучых гульнях.

Ці з'яўляецца Hattrick фэнтэзі-футбольнай гульнёй?

Вядома, Hattrick лепш за ўсё падыходзіць пад вызначэнне "футбольны мэнэджэр", але гэта таксама і сапраўдны віртуальны футбол у тым сэнсе, што ўсе каманды і гульцы ў Hattrick віртуальныя і ўнікальныя для Hattrick. Рэальныя гульцы ствараюць каманды, даюць ім назвы, развіваюць іх. Калі Вы спаборнічаеце ў свеце Hattrick, Вашы рашэнні гуляюць супраць стратэгіі іншых рэальных гульцоў. Сезоны ў Hattrick не залежаць ад рэальных футбольных сезонаў, у іх свой уласны рытм.

У Hattrick няма рэальных гульцоў, але ўсе гульцы ўнікальныя, іх знаходзяць скаўты, у развіццё юнацкіх акадэмій ўкладваюцца рэальныя гульцы. З гэтага пункту гледжання Hattrick - сапраўдная гульня ў віртуальны футбол, дзе Вы можаце фармаваць уласны футбольны свет.

Калі ласка, паспрабуйце згуляць у адзін з найлепшых [# Link.Signup]спартыўных мэнэджэраў[/ # Link.Signup], зарэгіструйцеся прама цяпер - пачатак гульні зойме некалькі хвілін!
 
 
Server 080