Мы выкарыстоўваем кукі - яны дапамагаюць зрабіць сайт больш зручным і камфортным для вас.
Карыстаючыся нашым сайтам, Вы пагаджаецеся на тое, што мы можам выкарыстоўваць cookies на Вашым кампутары.

Навіны

11-27-2006 Рэдакцыя: Зьмены ў надыходзячым сэзоне

Новы сэзон хутка пачнецца і зь яго пачаткам адбудуцца некаторыя зьмены, якія павінны быць абвешчаныя. Усе чакаюць эканамічных зьменаў, якія былі абяцаныя Футбольнай Асацыяцыяй Hattrick'у раней у гэтым сэзоне, у той жа час ёсьць і абасалютна новыя рэчы. Гэты артыкул таксама ўключае інфармацыю аб новай статыстыцы для Supporter'аў і зусім новую "фічу": Дасягненьні.
Напачатку новага сэзону заўсёды прысутнічае напруга. Магчыма вы толькі што перайшлі лігай вышэй і праглядаеце кожную каманду ў сваім новым дывізіёне, каб абраць стратэгію на сэзон, можа быць пішаце ў канфэрэнцыю аналіз лігі ці, магчыма, набываеце зорнага гульца, які дапаможа камандзе расквітнець у гэтым сэзоне. Усе гэтыя прыгатаваньні й развагі робяць пачатак сэзону такім асаблівым і, як звычайна, ёсьць новыя рэчы для абдумваньня, якія робяць пачатак сэзону яшчэ цікавейшым. Гэты сэзон не выключэньне, будзе пачак зьменаў, некаторая новая статыстыка для Supporter'аў, а таксама цалкам новыя магчымасьці.

Дазвольце нам пачаць з эканамічных зьменаў, якія абвесьціла Футбольная Асацыяцыя Хэттрыку (HFA) раней у гэтым сэзоне, бо мы атрымалі ліст ад іх з падрабязнымі дэталямі новага пагадненьня: “Як мы паведамілі некалькі тыдняў таму, будзе тры эканамічных зьмены ў наступным сэзоне. Як вы ведаеце, мы падпісалі новае спонсарскае пагадненьне з кампутарнай кампаніяй і грошы пойдуць наўпрост Хэттрык камандам. Калі быць дакладней, гэта азначае, што ўсе каманды атрымаюць дадатак у 4% да іх прыбытку ад спонсараў.
Па другое, Глябальная асацыяцыя Агентаў пагадзілася паменшыць свае выплаты на 2%. Вы ўсё яшчэ павінны выплочваць грошы першаму й апошняму клюбам, а дакладная лічба ўсё яшчэ будзе залежыць ад таго, наколькі доўга ігрок гуляе ў вас. Але зараз вы можаце чакаць да 95% ад яго кошту продажу замест 93%.
Апошняя зьмена ў гэтым сэзоне адбудзецца разам з Цантральным Банкам Hattrick'у (HCB), які зьменшыць пазыковы працэнт на грошы ў банке ў два разы.

Пасьля сустрэчы з HCB мы таксама жадалі б скарыстацца магчымасьцю й паведаміць пра некаторыя эканамічныя зьмены ў наступным сэзоне: у сэзоне пасьля гэтага (які пачнецца ў сакавіку) у два разы зьнізіцца працэнт (зноўку), а таксама зьменшыцца максымальны прыбытак ад грошай у банку. А праз 2 сэзоны (напачатку ліпеня): цалкам скасуецца прыбытак ад укладаньня грошай у банк.

Прычына гэтых зьменаў ў тым, што мы і HCB лічаць што грошы павінны працаваць, а не зьбірацца ў трохлітровы слоік.
Нарэшце, мы бы жадалі б праясьніць, што мы і HCB, увесь час назіраем за эканамічным становішчам у Hattrick'у, каб упэўніцца ў яго здароўі й павольным росьце. Але важна разумець, што мы ня надта турбуемся аб коштах на трансфэрным рынку. Аб чым мы сапраўды клапоцімся, дык гэта аб эканамічнай базе, а ў асобнасьці - аб колькасьці грошай на каманду. Гэтым новым спонсарскім пагадненьнем мы пакрыем страту зьмяншэньня прыбытку ад укладаньня грошай у банк увогульле, а насамрэч, гэта зробіць болей, чым проста пакрые страты. Агулам гэтае пагадненьне дазволіць упэўніцца ў працягненьні роста эканамічнай базы.

Акрамя зьменаў, абвешчаных HFA, мы таксама зробім нязначную карэктыроўку ў гульнявым рухавіку ў наступным сэзоне:
- Здольнасьць выкананьня стандартаў таксама пачне зьмяншацца з уростам так жа, як і ўсе астатнія здольнасьці.
- Гульцы будуць страчваць свае здольнасьці пры старэньні трохі хутчэй, чым раней.
- Найніжэйшы магчымы ўзровень трываласьці будзе "(нізкі) жаліва".
- Зьмена трэнэру Нацыянальнай зборнай больш ня будзе ўплываць на каманды лад.

У наступным сэзоне таксама будзе дадзены пачатак цалкам новай магчымасьці альтэрнатыўнай кар'еры: Дасягненьні.
Горкая праўда ў тым, што ўсе, да няшчасьця, ня могуць выйграць у Hattrick'у кубак ці найвышэйшую лігу, таму мы лічым важным мець магчымасьць сфакусавацца на альтэрнатыўнай кар'еры. Альтэрнатыўная кар'ера (чым далей, тым цікавей!) дасьць гульне глыбіню й дадасьць усім цікавейшага гульнявога досьведу. Некаторыя людзі абіраюць шлях лепшага трэнэра нападаючых, некаторыя факусуюцца на зьбіраньні сьцягоў, а іншыя, напрыклад, - на актыўным удзеле ў жыцьці суполцы. Цяпер мы дадаем яшчэ адну кар'ерную магчымасьць - Дасягненьні.

Калі быць сьціслым, гэта азначае, што вы будзеце атрымліваць пункты за розныя рэчы, якіх вы дасягаеце ў гульні. Выйгрыш сваёй лігі ці прасоўваньне на некалькі раўндаў у Кубку дасьць вам некалькі пунктаў, таксама як і атрыманьне некаторай колькасьці зорак у матчы. Болей таго вы таксама будзеце атрымліваць пункты за розныя іншыя рэчыў гульні, такія як стварэньне федэрацый, набыцьцё/продаж гульцоў, допіс паведамленьня ў канфэрэнцыю, карасканьне ўверх па ранкавай лесьвіцы й атрыманьне пасады трэнэра Нацыянальнай каманды. Бальшыня дасягненьняў будзе вядома, але таксама будуць некаторыя схаваныя дасягненьні, якія трэ будзе знайсьці.
Вашыя дасягненьні будуць бачныя ў мэню і на вашай старонцы карыстальніка. Там будуць адлюстраваныя як пункты, якія вы маеце, так і максымальна магчымая іх колькасьць.

Апошняя новая рэч у гэтым сэзоне падрыхтаваная для Supporter'аў і заўзятараў статыстыкі: статыстыка падзей матчаў. Зараз вы здолееце бачыць, сэзон за сэзонам, як вашая каманда забівала галы, якім чынам вашыя гульцы атрымлівалі траўмы й карткі.

Падводзячы вынікі, нашымі галоўнымі мэтамі ў гэты раз былі новыя кар'ерныя магчымасьці й эканоміка. Мы здолелі ўвесьці сапраўды цікавую статыстыку й невялічкія паляпшэньні, сярод якіх найважнейшая - хутчэйшая страта здольнасьцей, бо мы ўсё яшчэ маем лішак гульцоў і памяншэньне здольнасьцей ўсё яшчэ цягнецца занадта доўга на сёняшні дзень. Болей таго, мы пачалі працу над новай сыстэмай юнацкіх школ, а таксама, як вы ведаеце, мы знайшлі час на перадыслакацыю нашых сэрвераў. :)
Я і ўся HT-каманда і HFA спадзяемся, што вам спадабаюцца гэтыя зьмены.
 
Server 070