Мы выкарыстоўваем кукі - яны дапамагаюць зрабіць сайт больш зручным і камфортным для вас.
Карыстаючыся нашым сайтам, Вы пагаджаецеся на тое, што мы можам выкарыстоўваць cookies на Вашым кампутары.

Навіны

8-30-2007 Рэдакцыя: Дзесяць год Hattrick'у

Дакладна дзесяць год таму першая версыя Hat-Trick'у, як мы яго тады вымаўлялі, зрабіла крок у сецева.
Гэта была яшчэ раньня эпоха, калі было можна зрабіць хатнюю старонку з малюнкамі ды анекдотамі, і калі паштовая скрыня ў сеціве лічылася вельмі складанай рэччу.

Hattrick быў нечым іншым, даволі простая зьнешне гульня, але маючая вялікі ўнутраны сьвет, футбольны сусьвет, у якім у вас ёсьць свой уласны кавалачак. Нават у гэтыя раньнія дні, гэта была цудоўная сумесь стратэгіі й грамадскай суполкі, і хаця тады нават не было ніякага пляну падзей, пачалі зьяўляцца прысьвечаныя Hattrick'у форумы й фармавацца суполкі.

Падчас працы над Хэттрыкам у гэтыя гады, у нас часта пыталіся: Ці вы плянавалі вырасьці да такіх памераў? Якія былі вашыя мэты з Hattrick'ам, калі вы пачыналі?

Зразумела, мы мелі веру ў Hattrick і лічылі, што вакол ёсьць шмат людзей, якія зацікавяцца гэтым праектам. Але мэтай не было дасягненьне нейкай колькасьці карыстальнікаў, краін ці гадоў працы. Мы жадалі пабудаваць платформу, на якой Хэттрыку будзе расьці й выкарыстоўваць свой патэнцыял, якім бы ён ня быў - і ў гульнявым кірунку і ў колькасьці карыстальнікаў ці суполцы. Рост, часам у нечаканых месцах, быў прыемным сюрпрызам, разам з колькасьцю людзей, якіх мы сустрэлі й пазнаёміліся праз Hattrick.

Зараз падчас сьвяткаваньня дзесяцігодзьдзя Hattrick'у, наша філясофія засталася збольшага нязьменнай ад пачатковай. Мы ня можам прадказваць будучае, але мы ведаем, як ствараць найлепшыя ўмовы для Hattrick'у і ўсіх нашых карыстальнікаў. Барацьба з бягучымі складанасьцяў у эканоміцы гульці, стварэньне новых цікавых магчымасьцяў і пошук шляхоў для падтрымцы суполкі - нам ёсьць шмат над чым працаваць.

А зараз аб самім юбілеі - як будезм сьвяткаваць? Найлепшы спосаб - знайсьці шлях да бліжайшага бара з сябрамі па гульне, і добра патусіць. Для гэтага можна скарыстацца новай прыладай Календар, дзе можна разьмяшчаць аб'явы аб падзеях у сапраўдным жыцьці і дзе карыстальнікі могуць далучыцца да вечарынаў, футбольных матчаў ці да прагляду матчаў. Календар яшчэ нагадвае аб важных HT-падзеях і, калі вы Supporter, ім можна скарыстацца таксама й для ўласных нататак.

Яшчэ адна цікавая й агульнаграмадская магчымасьць новы Жывы Hattrick-праглядальнік . Гэта альтэрнатыўны шлях для прагляду матчаў у Hattrick'у, з прывабным графічным выглядам і інтэграваным чатам, які дазволіць размаўляць з карыстальнікамі, якія далучыліся да прагляду таго ж матчу.

І ў дадатак яшчэ новая сыстэма Запрашэньняў, з выкарыстаньнем якой можна дасылаць запрашэньні далучыцца да Hattrick'у – і назіраць за тымі, хто ім скарыстаўся .

Гэта пакуль усё! Мы ў HT-камандзе жадалі б падзякваць усім вам за пражытыя фантастычныя 10 год Hattrick'у, і з надзеяй на яшчэ шматлікія наперадзе.

Skål!
 
Server 071