Мы выкарыстоўваем кукі - яны дапамагаюць зрабіць сайт больш зручным і камфортным для вас.
Карыстаючыся нашым сайтам, Вы пагаджаецеся на тое, што мы можам выкарыстоўваць cookies на Вашым кампутары.

Навіны

12-4-2007 Рэдакцыя: Зьмены ў Юнацкіх Акадэміях

Гэта першы ў сэрыі з трох артыкулаў, якія распавядуць аб надыходзячых зьменах у Хэттрыку. Мы пачнем з Юнацкіх Акадэміяў, бо ў гэтай частцы мы бачылі патрэбнасьць у неадкладных выпраўленьнях. У надыходзячыя тыдні, мы пяройдзем да іншых зьменаў, якія заплянаваныя на наступны сэзон: плянаваньне стадыёну, формулы падліку гледачоў, і роля Стандартных становішчаў у гульні.
Новая Юнацкая Акадэмія ўжо працуе больш за два сэзоны. Яна апынулася вельмі папулярнай, але й досыць цяжкай для ўспрыманьня й атрыманьня максымальнай карысьці. Як сродак для гадаваньня гульцоў ЮА выявілася крокам назад для шмат якіх трэнераў - і мы можам толькі пацьвердзіць падазрэньні тых, што лічылі акадэміі надта цяжкімі для стварэньня якасных гульцоў. У асноўным гэта было з-за двух чыньнікаў: Пачатковых значэньняў здольнасьцяў гульцоў, створаных у ЮА, і з-за прыладаў, якія мелі мэнэджэры ў карыстаньні для трэніровак і аналізу складу каманды.

Гульцы ў ЮА зьяўляўляюцца зь бягучым узроўнем здольнасьці (як у дарослай камандзе) і патэнцыйным, які акрэсьлівае максымальнае значэньне здольнасьці, якое ён можа дасягнуць падчас навучаньня ў акадэміі. Гэткая сыстэма дазваляе пераканацца ў тым, што гульцы зьяўляючыяся ў ЮА, не будуць на шмат больш здольнымі, чым гульцы ў “старой сыстэме", і каб гэта працавала як след патрэбна шмат працы. Як апынулася занадта шмат. З нашым двухкрокавым выпраўленьнем ЮА, мы думаем яны будуць значна бліжэй да таго, якімі мы іх задумлялі ад самага пачатку. Юнакі будуць у сярэднім значна лепей, чым сёньня, яны будуць мець большыя шанцы быць пераведзенымі ў асноўны склад. Знайсьці кандыдата, зь якога можа атрымацца зорка, будзе лягчэй, але гэта зробіць выбар цяжэйшым, бо нельга ж даць адразу ўсім гульцам аптымальныя трэніроўкі.

Вось якім будзе наш першы крок да выпраўленьня:

* Усе існуючыя гульцы ў юнацкай акадэміі атрымаюць бонус да сваіх здольнасьцяў і іх патэнцыялу, які лепей адлюструе, якімі былі нашыя намеры да гульцоў у ЮА. Новыя гульцы будуць пачынаць кар’еру з гэтым бонусам да сваіх здольнасьцяў.

* Хуткасьць трэніровак у ЮА будзе павялічанай у параўнаньні з сёньняшнім узроўнем. Гульцы ў ЮА будуць трэніравацца хутчэй, чым гульцы асноўнага складу, нават калі іх узрост і ўзровень здольнасьці будзе такім жа. Індывідуальная трэніроўка будзе нашмат больш эфектыўнай.

* Юныя гульцы нараджаюцца з параметрам Характар. Сёньня ён прыхаваны, але ён будзе трохі ўплываць на хуткасьць трэніроўкі, і ў будучым можна будзе даведацца, які ён.

* Трэніроўка трываласьці будзе выдаленая з ЮА. Усе гульцы будуць мець адзін нязьменны ўзровень трываласьці, і мададыя гульцы, знойдзенныя пры дапамозе “старой сыстэмы” будуць таксама пачынаць з гэтага ўзроўню.

* Форма таксама будзе выдаленая зь ліку параметраў гульцоў у ЮА. Але ж якасьць выступу гульца будзе мяняцца ад гульні да гульні, у дыяпазоне паміж бягучым узроўнем здольнасьці і патэнцыйным. Гэта будзе вырашацца выпадковым чынам і адлюстроўваць вам магчымы дыяпазон выступу гульца. Гульцы будуць у значна большай колькасьці выпадкаў гуляць блізка да свайго бягучага ўзроўню, чым бліжэй да свайго патэнцыялу.

* Выдаленьне формы й трываласьці зь ліку “нябачных чыньнікаў” зробіць лягчэйшым акрэсьліваньне сапраўднага патэнцыялу кожнага з гульцоў, і дапаможа сканцэнтравацца на слушным тыпу трэніровак.

* Вы ніколі ня страціце бягучы ўзровень здольнасьці калі пераводзіце гульца ў асноўны склад. Гэты штраф існаваў раней, у якасьці перашкоды карыстальнікам пераводзіць юнакоў у асноўны склад адразу пасьля іх 17-годдзя. З-за таго, што цяпер трэніроўка ў ЮА заўсёды хутчэйшая, ёсьць лепшыя стымулы затрымаць гульца ў акадэміі да таго, як яны дасягнуць свайго патэнцыялу.

А ў наступным сэзоне, мы палепшым яшчэ некаторыя рэчы ў ЮА:

* Справаздачы скаўтаў наконт патэнцыялу юнакоў будуць утрымліваць больш карыснай і дакладнай інфармацыі.

* Справаздачы аб выніках трэніроўкі будуць зьмененыя, каб прадставіць больш карыснай інфармацыі наконт гульцоў у вашай камандзе. Мы таксама шукаем спосаб, каб даць мэнэджэрам лепшы кантроль над інфармацыяй, якая робіцца вядомай аб гульцах, і новыя шляхі для занатоўкі ўжо вядомых рэчаў аб іх.

Калі вы адчуваеце, што вам патрэбна больша дэталёвае тлумачэньне наконт адбываючыхся зараз і зьменах у будучым сэзоне ў ЮА, тут будзе дадатковая інфармацыя ў Пятніцу. Але яна будзе хутчэй на ўзроўні "добра было б гэта ведаць", а не на "гэта неабходна знаць".

Апошняя нататка. Мы выправілі памылку, з-за якой юнакі, якія дасягалі 19 год, не сыходзілі з футболу. Гэта выпраўленьне ўжо дзейнічае. Аднак, сыход на пакой будзе адбывацца толькі ў дзень народзінаў, а гэта азначае, што гульцы, якія ўжо адсьвяткавалі 19-годдзе, застануцца ў камандах да 20 год. Калі ў вас ёсьць гулец, якому хутка споўніцца 19 (ці 20), вам трэба задумацца аб пераводзе яго ў асноўны склад як найхутчэй. Аднак мы разглядаем больш “мяккую” сыстэму для сыходу 19-годак, таму можам дадаць нейкія зьмены ў гэтую сыстэму ў хуткім будучым.
 
Server 071