Мы выкарыстоўваем кукі - яны дапамагаюць зрабіць сайт больш зручным і камфортным для вас.
Карыстаючыся нашым сайтам, Вы пагаджаецеся на тое, што мы можам выкарыстоўваць cookies на Вашым кампутары.

Навіны

12-17-2007 Рэдакцыя: Наступны сэзон: Новая формула для заўзятараў

У гэтым артыкуле зроблены агляд новых магчымасьцяў ў наступным сэзоне. Мы таксама дадзім сьціслы агляд эканомікі Hattrick’у.
Наступны сэзон: Чаканьні заўзятараў

Фанаты – гэта важная частка сёньняшняй гульні, бо яны ўплываюць на прыбытак ад квіткоў на хатнія сустрэчы. Аднак, мы не задаволеныя тым, як працуе бягучая формула падліку іх настроя, і гэта тое, што мы зьменім у наступным сэзоне.

Асноўная праблемы ў тым, што ў іх адсутнічае памяць – яны рэагуюць выключна на кожны матч паасобку, адзін за адным. Гэта можа мець дзіўны і досыць моцнадзейны эфект. Напрыклад, калі вы заваёўваеце права на гульню ў больш высокім дывізіёне, яны чакаюць такой жа колькасьці перамогаў, як і ў ніжэйшым дывізіёне, ня гледзячы на больш моцных супернікаў. І калі ў вас атрымаліваецца перамагчы ў некалькіх сустрэчах на новым узроўні, іх настрой хутка ўздымаецца і яны пачынаюць чакаць цудаў штотыдзень. І калі нарэшце здараецца гучная параза, заўзятары рэагуюць на яе занадта моцна, ня памятаючы ваш гераічны пачатак сэзону. Такія паводзіны фанатаў могуць падзейнічаць на эканоміку каманды разбуральна.

Мы ж хочам, каб заўзятары лепей памяталі ўмовы кожнай гульні і рэагавалі адпаведна. Даданьне памяці фанатам створыць камандам натуральны заахвочваючы эфект да паляпшэньня вынікаў зь цягам часу. Заўзятары ўзнагародзяць каманды, якія зарабляюць падвышэньне лігі ці добра выступаюць у Кубку.

Галоўным паняцьцем новай сыстэмы будуць чаканьні заўзятараў. На пачатку кожнага сэзону фанаты паведамяць вам, чаго яны чакаюць ад каманды. Гэта будзе нешта накшталт "Мы чакаем барацьбу за захаваньне месца ў лізе ", ці "Мы чакаем лёгкага пераходу на ўзровень вышэй ".

Чаканьні перад сэзонам моцна залежаць ад таго, што адбывалася ў мінулым сэзоне, чаго фанаты тады чакалі, і які быў вынік.

Каманда, якая толькі што атрымала падвышэньне ў клясе, атрымае досыць лёгкі старт у новым дывізіёне, бо фанаты яшчэ не падвысілі свае чаканьні да шматлікіх перамог на новым узроўні. У незалежнасьці ад таго, перасунулася ваша каманда ў сыстэме лігаў вышэй ці ніжэй, заўзятары будуць павольна прызвычайвацца да кожнай новай сытуацыі. Аднак, калі вы будзеце заставацца на адным і тым жа ўзроўні год за годам, у фанатаў будзе заўважана тэндэнцыя з кожным разам усё вышэйшых спадзяваньняў. Іх будзе цяжэй задаволіць, калі вы штораз выйграеце лігу, але ніяк ня можаце перайсьці вышэй.

Прадчуваньні на сэзон будуць у сваю чаргу ўплываць на чаканьні ад кожнай гульні. Ці вы сустракаецеся з асноўным супернікам за першынство ў лізе? Ці наступная сустрэча будзе супраць безумоўная лідэра ў лізе?

На новай старонцы заўзятараў вы здолееце ўбачыць, чаго чакаюць фанаты ад гульні. Пазыцыя ў лізе і чаканьні на сэзон абедзьвюх камандаў будуць улічвацца пры разьліке. Фанаты могуць чакаць ад вас перамогі, паразы ці гульні на роўных. – яны нават могуць чакаць ад вас перамогі ці паразы з нейкай розьніцай галоў.

Адпавяданьне чаканьням будзе важным, бо гэта падтрымае іх настрой і продажы квіткоў.На пачатку сэзону прадчуваньні фанатаў на кожны з матчаў будуць грунтавацца на надзеях на ўвесь сэзон. Зь цягам сэзону, бягучае месца ў лізе будзе адыгрываць усё большую ролю на рэакцыю заўзятараў. Так і ў жыцьці, калі ў вас благі сэзон, фанаты да гэтага прызвычаяцца і зьменшаць свае чаканьні ад каманды. Ня толькі пазыцыя ў лізе будзе ўлічвацца, набраныя ачкі таксама будуць адыгрываць тут ролю. Заўзятары ня будуць адчуваць вялікай розьніцы паміж 2-м і 5-м месцам, калі ўсе каманды паміж гэтымі пазыцыямі будуць мець амаль аднолькавую суму ачкоў.

Цяпер ня толькі вынікі матчаў вырашаюць, што заўзятары думаюць аб вас. Каму падабаецца каманда, якая не выкладваецца на полі цалкам? Бухгальтару можа быць усё роўна, але сапраўдныя фанаты бачаць усё.

Вашы заўзятары будуць улічваць настрой каманды. Калі вы скажаце сваім гульцам “Гуляць напаўсілы” ці “Матч сэзону”, гэта паўплывае на рэакцыю фанатаў на вынік матчу. Загад “Гуляць напаўсілы” павялічыць адмоўны эфект ад паразы, і зьменшыць станоўчы эфект ад перамогі. Настрой на “Матч сэзону” зробіць задавальненьне фанатаў ад перамогі большым, і зьменшыць адмоўную рэакцыю на паразу. У абодвух выпадках, уплыў будзе вельмі абмежаваны, калі вынік адпавядае чаканьням фанатаў ад матчу. Калі ж вынік адрозьніваецца ад іх прадчуваньняў, эфект будзе павялічаны ці цалкам скасаваны. Калі вы “Гулялі напаўсілы” у матчы, у якім вашы заўзятары чакалі перамогу, а вы прайгралі, фаны страцяць сваю веру ў вас. Ці, іншымі словамі, іх настрой пагоршыцца.

На настрой заўзятараў будуць таксама ўплываць наяўныя сродкі вашай каманды, яны будуць патрабаваць балансу паміж посьпехам сёньня і ў будучым.

Заўзятараў багатай каманды будзе цяжэй задаволіць. Яны будуць мацней рэагаваць на паразы і слабей на перамогі, чым калі б клюб быў бедны. Чым болей грошай на рахунку клюба, тым вышэйшы ўплыў гэтых адчуваньняў.

Гэты механізм важны з-за двух прычынаў. Па-першае, гэта дасьць нам магчымасьць ненавязьліва рэгуляваць колькасьць наяўных грошай у гульні – як і з выкарыстаньнем памеру адсотка прыбытку ад укладаньняў сродкаў у банк. Па-другое, гэта зробіць некаторыя экстрэмальныя тактыкі менш карыснымі, напрыклад, затрымліваньне каманды ў ніжэйшым дывізіёне толькі дзеля зарабленьня грошай, ці набыцьця новай каманды за адну ноч, і выйгрыша Кубку зьнянацку.

Мы не зьбіраемся “забіваць” каманды, у якіх шмат грошай, зусім не. Проста мы спрабуем падштурхнуць іх да выкарыстаньня іх сродкаў дзеля посьпеху. Ці яны могуць жыць далей з трохі горшым настроем іх заўзятараў да таго, як вырашаць скарыстацца сродкамі. Гэты эфект будзе вельмі паступовым і ніяк не адаб’ецца на большасьці камандаў у гульне.

Мы таксама мяняем формулу падліку гледачоў. У дажджлівы і пахмурны дзень будзе прадавацца значна больш квіткоў на месцы пад дахам, за кошт звычайных месцаў. То бок квіткоў будзе прадавацца ўсё роўна менш, але вышэйшы сярэдні прыбытак на адно месца трохі кампенсуе сёньняшні адмоўны эфект ад дажджу ці хмараў. Гэта можа суправажджацца зьменай коштаў на некаторыя катэгорыі квіткоў.

Нарэшце, падлік заўзятараў хатняй і гасьцявой камандаў будзе адбывацца асобна. Кожная група гледачоў будзе мець уласныя паводзіны. Колькасьць прыйшоўшых на кожную з камандаў будзе істотнай, бо мы створым новую залежнасьць паміж перавагай хатняй каманды і рэальнай колькасьцю гледачоў кожнай з камандаў на стадыёне.

Мы зробім магчымым для мэнэджэраў гаспадароў полю вырашаць колькі квіткоў прадаваць для гасьцей. Гэта дасьць ім выбар ці зрабіць максымальным прыбытак, ці сканцэнтравацца на перавазе каманды за кошт чыньніку гаспадароў полю. У некаторых гульнях, напрыклад кваліфікацыйных, можа быць абавязковым даць камандзе гаспадароў большы адсотак квіткоў на матч.

Перадача большай колькасьці квіткоў суперніку можа павялічыць прыбытак ад продажу квіткоў, але гэта зьменшыць эфект ад чыньніку “гаспадарства”. Калі вы зусім не пакінеце квіткоў гасьцям, вельмі верагодна, што ў вас прыйдзе меней гледачоў, чым сёньня. Стандартным выбарам будзе прадаць колькі заўгодна квіткоў гасьцям, каб задаволіць усе іх патрэбнасьці (звычайна гэтыя патрэбнасьці нашмат меншыя, чым у гаспадароў) і прадаць рэшту хатнім заўзятарам.

Чаканьні фанатаў будуць дададзеныя з самага пачатку наступнага сэзону, які распачнецца ў сакавіку. І хаця мы мяркуем, што гэта будзе досыць складаным з боку схаванай логікі й формулаў, аднак для чалавечага ўспрыманьня мэнэджэрамі гэта не павінна быць складаным. Фанаты будуць казаць вам, чаго яны хочуць, і ўжо ад вас залежыць задаволіць іх ці не. Калі вы будзеце кіраваць камандай так жа як і раней, заўзятары ўсё роўна будуць адэкватна й рацыянальна рэагаваць на гэта.

Абнаўленьне эканомікі

Наконт эканомікі Хэттрыку было шмат размоваў у гэтым годзе, і праз некалькі тыдняў мы напішам артыкул, у якім падсумуем усе, што адбывалася апошнім часам, і што мы зьбіраемся рабіць у будучым.

Сьцісла кажучы, напачатку гэтага году, Хэттрык быў ў стане хранічнай эканамічнай стагнацыі. Мы адолелі гэты адмоўны цыкл за кошт зьніжэньня коштаў і павелічэньня прыбытку ад гледачоў на стадыёнах. Гэтыя моцнадзеючыя меры мелі чаканы вынік, і кошты на трансфэрным рынку спынілі заняпад і пачалі зноў расьці – і досыць хутка.

Зараз, праз сэзон, прыйшоў час трохі замарудзіць вечарыну. І мы гэта зробім. На новы год мы надрукуем паўнавартасны артыкул наконт эканомікі Hattrick‘у і як мы яе ўлічваем пры распрацоўцы гульні.

Мы таксама хочам яшчэ раз адзначыць, што нашай доўгатэрміновай мэтай для эканомікі Хэттрыку зьяўляецца яе здольнасьць добра й досыць прадказальна працаваць, без аніякага непасрэднага ўплыву з боку распрацоўшчыкаў. Гэтую пэрспектыву мы трымаем у думках цягам усіх нашых распрацовак, але каб дасягнуць гэтага патрэбны час.
 
Server 070