Мы выкарыстоўваем кукі - яны дапамагаюць зрабіць сайт больш зручным і камфортным для вас.
Карыстаючыся нашым сайтам, Вы пагаджаецеся на тое, што мы можам выкарыстоўваць cookies на Вашым кампутары.

Навіны

1-28-2008 Рэдакцыя: Наступны сэзон: Непрамыя вольныя ўдары і далёкія ўдары

У наступным сэзоне мы дададзім у Хэттрык непрамыя свабодныя ўдары. У адрозьненьні ад існуючых варыянтаў стандартных становішчаў, непрамыя вольныя ўдары ня будуць залежыць выключна ад выканаўцы стандартаў, але ад высілкаў усёй каманды. У дадатак да непрамых вольных ўдараў, мы таксама дададзім новую камандную тактыку “Далёкія ўдары”. У ёй будзе выкарыстоўвацца падобны прынцып як і для непрамых вольных удараў.

Мы плянуем запусьціць гэтую магчымасьць для таварыскіх сустрэч цягам сэзону, які пачнецца ў лютым 2008-га, а ў афіцыйных гульнях яна пачне ўжывацца яшчэ праз сэзон. У той жа час мы таксама зробім здольнасьць да выкананьня стандартаў падобнай да астатніх тыпаў трэніровак што датычыцца трэніроўкі й пагаршэньня здольнасьці. Мы таксама дададзім памяркоўны ўплыў гэтай здольнасьці на заробак гульца.
Сёньня Hattrick мае два тыпы падзей стандартных становішчаў – прамыя вольныя ўдары й пенальці. Яны абодва працуюць аднолькава, супрацьстаўляючы асабістую здольнасьць да выкананьня стандартаў і веды брамніка. Іншыя гульцы на полі не ўплываюць на гэтыя падзеі. Мы дададзім новы тып стандартаў да гэтага. Непрамыя вольныя ўдары. Яны будуць вырашацца каманднымі высілкамі. Гэта азначае, што яны будуць разьлічвацца на падставе здольнасьці некалькіх гульцоў, і для спробы забіць і для спробы абараніцца ад голу. Выканаўца стандартаў і брамнік усё яшчэ будуць важнымі, але толькі ў якасьці аднога зьвяна з ланцугу.

Асноўнай нагодай для гэтай зьмены зьяўляецца жаданьне даць магчымасьць для большага выкарыстаньня здольнасьці выкананьня стандартаў, і ў той жа час дадаць сымуляцыі матча большай глыбіні й тактычнага выбару. Мы таксама ня лічым добрым тое, як сёньня працуюць стандарты. Усяго толькі наяўнасьць супэрфайнага брамніка робіць для суперніка забіваньне са стандарту вельмі цяжкім. З непрамымі вольнымі ўдарамі ўся каманда павінна будзе быць прыгатаванай добра абараняцца. Адно з наступстваў гэтага будзе тое, што ўжываньне некаторых “экстрымальных” тактык, як моцная паўабарона без адэкватнай абароны, будзе досыць небясьпечным для непрамых вольных удараў.

Мы таксама жадалі стварыць новае выкарыстаньне для другасных здольнасьцяў у матчавым рухавіку. З непрамымі вольнымі ўдарамі й далёкімі ўдарамі дадасца патрэба ў трэніроўцы стандартаў, абароны й нападзеньня для новых катэгорыяў гульцоў. Пазьней у гэтым годзе, мы дапоўнім наўпроставыя й непрамыя вольныя ўдары яшчэ адным стандартам - вуглавымі. Вынікі вуглавых таксама будуць вырашацца каманднымі высілкамі, і дададуць значнасьці здольнасьці выкананьня стандартаў у вашай камандзе.


Атрыманьне права выкананьня вольных удараў і пенальці

Агулам кажучы, стандартныя становішчы будуць адбывацца трошкі часьцей, чым сёньня. Існуючыя варыянты стандартаў (пенальці й наўпроставы вольны ўдар) будуць здарацца недзе ў два разы часьцей, чым новыя непрамыя вольныя ўдары. Усё гэта будзе залічвацца як "звычайныя" атакі, а не як спецыяльныя падзеі ў матчы.


Прамыя вольныя ўдары й пенальці

Прамыя вольныя ўдары й пенальці будуць працаваць так жа, як і сёньня. Адзіная зьмена зроблена для брамніка, які абараняецца ад прамых удараў ці пенальці. Верагоднасьць не прапусьціць гол цяпер будзе залежыць і ад яго здольнасьці да стандартаў. Каб брамнік добра абараняўся ад прамых вольных ўдараў і пенальці яму неабходны і веды брамніцтва і стандартных становішчаў. ён павінен быць.

Гэты бонус некаторым брамнікам будзе кампенсаваны тым, што брамнікі цяпер ня будуць мець права быць выканаўцамі стандартных становішчаў у камандзе. Калі брамнік будзе вылучаны на гэтую пасаду, ён ня будзе выкарыстаны. Іншы гулец зойме яго месца па тым жа правілам, якія ўжываюцца зараз. Брамнікі ўсё ж змогуць выконваць пасьляматчавыя пенальці.

Непрамыя вольныя ўдары

Вынік непрамых вольных ўдараў будзе вырашацца каманднай працай, а не асабістай здольнасьцю да іх выкананьня. Эфектыўнасьць атакуючай каманды будзе разьлічвацца на падставе сярэдніх здольнасьцяў да выкананьня стандартаў і нападзеньня гульцоў у полі . У дадатак здольнасьць стандартаў выканаўцы дадасьць дадатковы ўплыў.

Нападаючы бок стандартаў параўноўваецца з абарончым. Абарона базуецца на сярэдняй здольнасьці абароны плюс сярэдняя здольнасьць стандартаў зноў жа ўсёй каманды без брамніка. Брамнікі маюць асобную вагу і для абароны выкарыстоўваюцца іх веды брамніцтва й здольнасьць стандартаў.

Калі адна каманда пераўзыходзіць другую, іх шанцы забіць (ці адбіцца) зразумела павялічваюцца. Гэта працуе падобна да рэйтынгаў атакі й абароны пры звычайных атакуючых падзеях. Асноўная розьніца ў тым, што тут адыгрываюць ролю ўсе гульцы каманды.

Гэты падыход дае перавагу камандам, якія трэніруюць стандарты, нападзеньне й абарону для ўсёй каманды. Зь іншага боку, поўнае ігнараваньне непрамых вольных удараў таксама будзе магчымым. Гэта ж улічваецца толькі пры невялікай колькасьці галявых магчымасьцяў у Хэттрыку. І нават зь нізкімі рэйтынгамі вы ўсё яшчэ будзеце здольнымі забіць у гэтых сытуацыях.

Тактыка далёкіх удараў

Новая тактыка “Далёкія ўдары“ будзе альтэрнатывай для камандаў, якія маюць праблемы ў канвертацыі свайго валоданьня мячом у галы. Пры ўжываньні гэтай тактыкі каманда будзе канвертаваць некаторыя з сваіх звычайных шанцаў у шанцы ад далёкіх удараў. Каманда проста атрымлівае загад “біць здалёк” часьцей чым звычайна, а не адыгрываць усю пасьлядоўнасьць атакі.

Падобна да таго, як працуюць непрамыя вольныя ўдары, далёкія ўдары будуць залежыць ад сярэдняй здольнасьці да выкананьня стандартаў і нападзеньня ў камандзе. Гэта вырашае іх здольнасьць знайсьці слушны момант і нанесьці ўдар здалёк. Калі гэта зрабіць у непадыходзячы момант, вы можаце сапсаваць атаку, якая прывяла б да сапраўднага голу, а не няўпэўненага далёкага ўдару.

Любы гулец на полі – гэта патэнцыйны выканаўца стандартаў (акрамя брамніка), але месца на полі ўплывае на верагоднасьць таго, хто й калі ўдарыць. Паўабаронцы і вінгеры маюць магчымасьць нанесьці ўдар удвая часьцей, чым абаронцы ці нападаючыя.

Гульцам, якія б’юць здалёк, патрэбныя веды выкананьня стандартаў і нападзеньня. Каб добра ўдарыць абедзьве здольнасьці неабходны – насамрэч, яны будуць умацоўваць адна адну. Мець толькі адну такую высокую здольнасьць, але вельмі маленькую іншую зробіць далёкі ўдар менш эфектыўным, чым у выпадку аднолькава высокага ўзроўня ў абедзьвюх. Якасьць далёкага ўдару вырашаецца выканаўцам удару і якасьцю шанца, які залежыць ад каманднай здольнасьці растлумачанай вышэй. Абарона ў сваю чаргу мае шанец заблякаваць далёкі ўдар. Іх верагоднасьць залежыць ад звычайнага рэйтынгу абароны, і наколькі ён высокі ў параўнаньні з іншымі часткамі каманды ў абароне. Каманды, якія канцэнтруюцца на абароне, будуць супрацьстаяць далёкім ударам лепей.

Трэніроўка

Стандартныя становішчы будуць трэніравацца як і ўсе астатнія здольнасьці - у залежнасьці ад узроста і здольнасьці. Аднак будзе мецца абмежаваньне максымальнага паляпшэньня за тыдзень. Гэты ліміт будзе заўважны толькі на вельмі нізкіх ўзроўнях здольнасьці. Гэтая зьмена адбудзецца на пачатку наступнага сэзону , які стартуе ў Лютым 2008-га.

Падзеньне здольнасьцяў

На стандартныя становішчы пры падліку пагаршэньня здольнасьці іх выкананьня будуць уплываць як узрост так і ўзровень самой здольнасьці, як і для ўсіх іншых здольнасьцяў сёньня. Гэта азначае, што высокаўзроўневыя гульцы будуць пагаршацца хутчэй, чым сёньня з-за ўзросту і сваёй здольнасьці,. Гэта будзе кампенсавана меншай патрэбай у гульцах зь вельмі высокай здольнасьцю выкананьня стандартаў, каб забіваць з вольных удараў і пенальці. Гэтая зьмена адбудзецца на пачатку наступнага сэзону, які стартуе ў лютым 2008-га.


Заробкі

Пачынаючы з наступнага сэзону здольнасьць выкананьня стандартных становішчаў будзе ўплываць на заробак гульцоў. Эфект будзе лінейна залежны (у адсотках) ад здольнасьці. Напрыклад гулец з узроўнем “боска” атрымае 5 % павелічэньне заробку. Агульны эфект чакаецца на ўзроўні 2%-га павелічэньня заробкаў. Гэтая зьмена адбудзецца на пачатку наступнага сэзону, які стартуе ў лютым 2008-га.

 
Server 070